Верашчака
503 subscribers
7.21K photos
1.15K videos
4 files
1.79K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Кніжка ідэальна падыходзіць для цёплага зімовага сямейнага чытання. А таксама можа стаць падставай для абмеркавання важных пытанняў аб пакліканні, выбары будучыні і канфліктах паміж пакаленнямі.

Кнігу можна пагартаць і набыць у кнігарні "Параграф 45" у Мінску па вул. Бяды 45

А таксама шукайце, калі ласка, па спасылках 👇
wildberries | oz.by | biblio.by | alfavit.eu
Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг працягвае радаваць гледачоў прэм’ерамі ў Тэатры лялек. Гэтым разам мы наведалі «Мроіва» — спектакль пра зніклую вёску, дзе калісьці віравала жыццё.

Квіткі на снежаньскія паказы ізноў былі разабраныя адразу, а поўнай афішы на студзень яшчэ няма. Варта выхопліваць квіток на наступны месяц? Чытайце тэкст і вырашайце.

people.onliner.by/go/1168791
#ЗУспамінаў
#КухняБеларусі

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Смаленску.

Пра нацыянальныя кухні:

"  У покойной жены моей была особенная страсть, которою я часто потешался и любовался – это накормить каждого родным его блюдом. Приедет кто из Варшавы – и на столе непременно явятся фляки, из Малороссии – галушки и вареники, из Литвы – колдуны, из Белоруссии – кулага. Она кормила пленных турок мамалыгой и пилавом, а заезжих итальянцев – макаронами и полентой. Испанца, приехавшего с М.И. Глинкою , попотчевала яичницей с чесноком на деревянном масле, которую тот с умилением съел, запивая хересом, целую большую сковороду, и потом более часа, т.е. во все время переваривания этой отвратительной яичницы, не мог оторваться от рояля и варьировал на всевозможные лады родную свою хоту арагонезу."


Ці вядома вам такая беларуская страва, як кулага? 😏 Мне не. А вось калдуны - так ))
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
СМАК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 1920-х. "ТЫМЧАСОВАЕ ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ АСАБОВАСЬЦІ". 1926 г. Бабруйск.
#дакументы
#БССР
⭐️ Выстава да 100-годдзя часопіса “Бярозка”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на выставу «Расці высока, “Бярозка”!», прысвечаную гісторыі выдання-юбіляра, што ўпершыню выйшала з друку ў снежні 1924 г.👍👍👍

На выставе можна будзе пабачыць архіўныя нумары часопіса канца 20-ых – пачатку 40-ых гг. мінулага стагоддзя, а таксама выданні часопіса “Бярозка” за розныя гады з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і архіва рэдакцыі. Падчас прэзентацыі будзе магчымасць не толькі пабачыць старыя выданні ў вітрынах, але і патрымаць іх у руках, пагартаць, пачытаць.🔥🔥🔥

❗️Выстава будзе дзейнічаць да 2 лютага 2025 года.

👉 Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
#МоваНашаРодная

Задачка з зорачкай для падпісчыкаў.

Як правільна напісаць гэта спалучэнне слоў?
Пішыце ў каментарах.

👉 А рэдактарам беларускамоўных выданняў хочацца пажадаць ствараць кантэнт на беларускай мове, а не проста закідваць у перакладчык рускамоўныя тэксты.

Пост Звязды тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі! Можа і сапраўды каму спатрэбіцца такая форма для ліста Дзядулю Марозу...

Варыянт з правільным напісаннем спампаваць можна тут:
https://t.iss.one/submariart_by/51?single
#МіфыЛегендыБеларусі

Цвет папараці

Усё, што вы пачуеце, чыстая праўда. Я нават ведаю, з кім здарылася гэтая дзіўная праява.

Пайшоў неяк чалавек шукаць здатнае дрэва на прасніцу, каб вяроўкі віць. Дзень выдаўся хмурны, сонца не паказвалася з самай раніцы. Мабыць, позна ён выбраўся ў лес, бо пахадзіў якую гадзінку, а ўжо на вечар паказвае. Пабраўся хутчэй дахаты. Пачаў абмінаць вываратні ды калоды, ламачча ўсялякае ды завалы — зусім заблудзіўся, не ведае, куды далей кіравацца.

Хадзіў, хадзіў, а тым часам звечарэла. Бачыць, што цёмначы не выбрацца з лесу, мусіў заначаваць у гушчары. Вядома, паляшук у лесе — як дома сябе пачувае, нічога не баіцца. Але ён забыўся, што якраз было Купалле. А на гэтае свята, праўду баюць людзі ці не, усялякая нечысць ладзіць сваё гульбішча. Таму лепш не вытыркацца з хаты — усё-такі спакайней, чым у лесе.

Наклаў чалавек агню і ўспомніў, што сёння Купалле. А як успомніў, дык мароз хапянуў за спіну, а на галаве шапка паднялася. Пачасаў ён сабе плечы, нацягнуў мацней шапку і сядзіць каля цяпельца. Хоць ноч і цёплая, ажно парыць, а каля агеньчыка ўсё роўна весялей.

Сядзеў-сядзеў — стаміўся, прылёг адпачыць. Раптам чуе праз сон — хтосьці тупае, быццам капытамі. Падняў чалавек голаў, зірнуў у адзін бок, у другі — здаецца, нікога няма. А вогнішча ледзь-ледзь цепліцца, бо дровы зусім згарэлі. Пачаў збіраць ламачча. А навокал папараць — па бараду. Прыгледзеўся той чалавеча, а папаратнік цвіце, быццам агеньчыкамі пераліваецца.
Пацягнуўся рукою, каб сарваць дзіва-цвет, а тут такое пачалося! Тыцкае нечысць адусюль проста ў вочы сукі ды рагулі…

Схапіў ён ахапку ламачча і бягом да агню. Бяжыць, падмінае папаратнік. У лапцях поўна цвету зіхотнага. Вось і вогнішча. Шпурнуў на яго ламачча і зараз жа абвёў вакол сябе круг. Праз імгненне навокал стала ціха — ніводная галінка не варухнулася.
Потым да вогнішча падышоў нейкі панічок у капелюшы. І давай прасіць аддаць яму лапці за новыя боты. Нават грошы у прыдачу дае.

Згадзіўся чалавек, памяняў лапці на боты, а разам з імі і папаратнікавы цвет аддаў. Потым заваліўся на бок ды заснуў як у сябе дома на печы.
А калі прахапіўся — ні ботаў, ні лапцяў, толькі адны галавешкі каля ног ляжаць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прыемнага вам на добры дзень, сябры і сяброўкі!
#КухняБеларусі

Ядлоўцавы квас

Склад:
● спелыя ягады ядлаўцу (1 кг),
● дрожджы (30 г),
● мёд (1–2 шклянкі),
● вада (10 л).

Гатаванне

У ступцы ягады ядлаўцу здрабніць драўляным песцікам, заліць вадой, давесці да кіпення. Кіпяцяць 30 хвілін.

Адвар працадзіць і зліць у рондаль. Крыху адвару адліць і развесці ў ім дрожджы. У рондаль дадць мёд і разведзеныя дрожджы. Накрыць яе марляй і пакінуць для браджэння на 10–12 гадзін, пасля чаго квас разліць у бутэлькі, закаркаваўшы іх.

Захоўваюць на холадзе.
#ДумкіЎслых

🔥 Вобразы Кастуся Каліноўскага і Графа Мураўёва апошнім часам не даюць супакою пэўнай плыні нашага грамадства, якое мы называем "булкахрусты", або аматары адраджэння Расійскай імперыі і прызнання Беларусі як яе заходніх губерняў.

👉 На днях доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Аляксандравіч Марзалюк даў разгорнутую і падрабязную параўнальную ацэнку гэтых асоб з апорай на гістарычныя дакументы і дзяржаўную ідэалогію РБ.

👉 Аднак у булкахрустаў ад гэтага выступлення пачалося хрусценне сківіц, патніца, сып у інтымных месцах і шэраг іншых хвораў. Па гэтай прычыне яны паспяшылі здаць выдаць свае аналізы наконт выступлення Марзалюка.

👉 Гэта было смешна, бо аналіз правяла былая кантрабандыста, а цяпер студэнтка другога курса і былы камерсант-махляр, а цяпер блогер-аналітык.

Наш падпісчык звярнуў увагу на гэтыя аналізы
Сачыце далей, мы апублікуем яго меркаванні пад хэштэгам #АнекдотДня
#АнекдотДня
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

Ці чыталі вы гэты скажам... опус ад "сябра" Бондаравай?
https://t.iss.one/bondareva_bez_kupjur/38438

Я так чытаў і гэтак чытаў...
Як не чытай — нейкая шызафрэнічная бздура, трызненне чалавека які не здольны праслухаць 50 хвіліннае выступленне і што-небудзь зразумець.

Так і хочацца сказаць словамі прафесара Прэабражэнскага.
Кто на ком стоял?

https://youtu.be/e-qDHM0slB0?si=YGywrxc7yZqcbGtb
#АнекдотДня
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

Сёння прачытаў даўно чаканы разгляд Юспы выступлення Ігара Аляксандравіча Марзалюка ажно у двух частках.
https://t.iss.one/usparus/942

У адрозненне ад Сапегаўны з сябрамі наш сябра Міхаіл выступленне праглядзеў і нават зразумеў пра што была размова.

Хаця Сапегаўну Юспа і пахваліў за яе разгляд выступлення, але гэта больш падобна на прыказку "Варона хваліць пеўня за тое што ён хваліць варону". А па сутнасці ў самім па сабе разглядзе фактычна толькі прэтэнзіі да таго што вобраз Мураўёва ў выкладанні Марзалюка выйшаў не на столькі светлы як жадаюць "булкахрусты", што аказваецца і на іх "сонцы" дастаткова чорных плямаў, хатя у цэлым колер не такі ужо і чорны, а скарэй шэры. Гэта ж дарэчы можна сказаць і аб Каліноўскім.

Ну а далей, у другой частцы, распавядаецца старая песня пра адсутнасць мовы і самаідэнтыфікацыі ў беларусаў, якая была дрэнная шляхта і добрыя рускія памешчыкі. Адным словам, тое за што мы "любім" Міхаіла.

Вось такая рэцэнзія на рэцэнзію атрымалася.
У беларусафобаў падгарае і мы гэтаму іх стану рады.
#ДумкіЎслых

Што я асабіста магу сказаць наконт таго, што адбываецца ў інфармацыйным полі?

1. Мусіць булкі ў булкахрустаў аказаліся не зусім французскія і нават з прымессю нейкай мякіны, бо беларускія гісторыкі прыняць вобраз Мураўёва, як паратоўцу беларусчыны адмовіліся. Больш таго, яны адмовіліся прызнаць Каліноўскага польскім здраднікам і ўбраць яго імя з назваў вуліц.

2. Антысавецкія ідэі, а паралельна з імі і ідэі заходнерусізма і белага руху ў Беларусі могуць існаваць толькі на ўзроўні маргінальных плыняў і не прымаюцца ні грамадствам, ні дзяржаўнай ідэалогіяй.

3. Больш разумныя таварышы з радоў булкахрустаў гэта пачалі разумець і хутка мяняюць тапкі https://t.iss.one/Gigin_Vadim/3111

4. Усялякія шасцёркі, якіх выкарыстоўваюць для прасоўвання да нас ідэй ільіністаў, дзюкавых і іншай белаімперскай нацыяналістычнай шалупоні, працягваюць гарцаваць і біцца ў экстазе, што ў нармальных людзей не можа вызваць ужо ніякай рэакцыі, акрамя смеху.

❤️ А мы з вамі працягнем атрымоўваць асалоду ад беларускай мовы і ўсведамлення сваёй прыналежнасці да цудоўнага беларускага свету! Нарэшце рэшт, а калі беларусам было лёгка?!

Зоя С
#ДумкіЎслых

А вось, дарэчы, аналаг эпапеі з нашым Каліноўскім.
Расійскія булкахрусты рвуць башкірскага героя Салавата Юлаева.

Правільна, для іх усе, хто спакусіўся на моц Расійскай Імперыі - ворагі. Ленін, дарэчы, таксама. Гэта ж ён землі імперыі раздаў народам. 😁

https://t.iss.one/dzermant/9391
#ГісторыяБеларусі

12 снежня 1796 года ў складзе Расійскай імперыі ўказам Паўла І утворана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску.

Яна складалася з 16 паветаў: Аршанскага, Беліцкага, Веліжскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Дынабургскага, Люцынскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Невельскага, Полацкага, Рагачоўскага, Себежскага, Сенненскага, Чавускага, Чэрыкаўскага.

У яе склад увайшлі землі Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў. Кіраваць такімі вялікімі па памерах тэрыторыямі было складана, і ў 1801 годзе ўжо Аляксандр І правёў новую рэформу, паводле якой Беларуская губерня была падзелена на Магілёўскую і Віцебскую губерні, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM