Верашчака
456 subscribers
10.6K photos
1.65K videos
6 files
2.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
💥 Сення выйшла чарговае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі - "Гістарычна-
археалагічны зборнік", выпуск 39.
👉 На фота можна пазнаеміцца са зместам...
🤝Зборнік уключаны ў спіс ВАК Рэспублікі Беларусь, РІНЦ, рыхтуецца вучонымі інстытута і друкуецца выдавецтвам "Беларуская навука".
👉Набыць зборнік можна як у Акадэмкнізе, так і іншых кнігарнях Мінска...
1
#ГісторыяБеларусі

31 ліпеня 1920 года на сумесным пасяджэнні Менскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Менскай губерні была принята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 

🔸 Прыняцце Дэкларацыі было абумоўлена вызваленнем Беларусі ад польскай акупацыі ў часе польска-савецкай вайны і фактычным скасаваннем Літбел ССР. У сувязі з міжнародным становішчам (мірны дагавор РСФСР з Літвой 12 ліпеня 1920 года; наступленне Чырвонай Арміі на Варшаву і інш).

🔸 Дэкларацыя дакладна не акрэслівала граніц савецкай Беларусі. «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь, — гаварылася ў ёй, — вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія прымыкаюць да яе».

🔸 Паводле Дэкларацыі да склікання з’езда Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту БССР, адмяняліся ўсе законы і пастановы польскай акупацыйнай улады.

* На карцінцы плакат 1929г
👍5🥴1
#НавіныЗамежжа

🔥 У Гайнаўскім ліцэі рэкордны набор першаклашак з беларускай мовай навучання

У першым класе Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым выкладаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы будзе вучыцца рэкордная для апошніх гадоў колькасць дзетак.👍👍👍

Па словах дырэктара ўстановы, першапачаткова планавалі набраць 90 чалавек, але заяваў на навучанне аказалася нашмат больш, і ліцэй атрымаў дазвол на дадатковы набор вучняў. Пасля першага этапу набору ўжо вядома, што прынятыя 102 асобы. 🔥🔥🔥

Гайнаўскі беларускі ліцэй - легендарная ўстанова, што дзейнічае з 1949 года. Яе скончылі многія знакамітыя беларусы Падляшша, а яе ўклад у культурнае жыццё беларускай меншасці ў Польшчы проста неацэнны. 👍

👉 Ці ёсць беларускамоўныя ўстановы або класы ў вашай мясцовасці? Як так з наборам дзетак справы? Пішыце
8
Forwarded from Звязда
Вёсцы Здзітаў, што ў Брэсцкай вобласці больш за тысячу гадоў!

Паважаныя вяскоўцы, маладыя гарэзніцы ды асілкі са Здзітава, што ў Спораўскім сельсавеце, засведчылі: узрост можа ўпрыгожваць і натхняць.

Асабліва, калі гэта ўзрост роднай вёскі, дзе сёння налічваецца 545 жыхароў, якія сабраліся на свята ў яе гонар.

Яно было прысвечана юбілею: 1020 гадоў — і гэта новыя звесткі, якія карэкціруюць ранейшыя веды, замацаваныя на валуне, што быў устаноўлены каля вясковага клуба ў 1998-м.

Тады яшчэ першай крыніцай, дзе згадваецца Здзітава, лічыўся Іпацьеўскі летапіс ад 1252 года. Але пазней было ўстаноўлена: Здзітава ўпамінаецца ва «Уставной грамоте об учреждении Туровской епископии» 1005 года.

Праўда, археолагі маглі б паспрачацца і засведчыць, што першыя людзі тут пасяліліся ў эпоху неаліту — непадалёк ад вёскі ёсць першабытная стаянка Горбаў-1.

🥸 Чытайце далей на zviazda.by
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустракайце першую частку інтэрв'ю са стваральніцамі дзіцячай кнігі «Сем ружаў» Надзеяй Ясмінска і Кацярынай Дубовік 🪄

З гэтага відэа вы дазнаецеся:
🌹 што натхніла Надзею стварыць свой першы зборнік казак і аб чым ён
🌹 чаму ружы менавіта такіх колераў
🌹 каго зацікавіць гэтая кніга

Працяг будзе!
3
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С
🤬4💯1
#Літаратурная_хвілінка

ЖНІВЕНЬ


Ўсё навокал зелянее
Пабялелi толькi нiвы
Нiбы хмаркi ў сiнем небе
Гэта жнiвень, гэта жнiвень

Паглядзi, ўжо рабiна
Чырванее сарамлiва
А ў садах сiнеюць слiвы
Гэта жнiвень, гэта жнiвень

Ў жнiўнi кожны з нас багаты
Сыты нават i лянiвы
Поўны стол у кожнай хаце
Гэта жнiвень, гэта жнiвень

Лета месяц ты апошнi
I зусiм не ганарлiвы
Уздыхнуць спакойна можна
Як стаiць на ганку жнiвень

Халады яшчэ далёка
I таму такi шчаслiвы
Выйду ў поле i галёкну:
Я цябе вітаю, жнiвень!

Уладзімер Гардзейка
🔥5
Тэст: перакладзіце назвы раслін з беларускай на рускую

Звяртаем увагу: фотаздымкі — толькі для эстэтыкі, не як падказка. Паехалі!

people.onliner.by/go/1226169
👍3
#Падарожжа

Руіны сядзібы Грабніцкіх у абалоне 🔎

У Шумілінскім раёне захаваліся руіны двухпавярховага палаца, пабудаванага ў пачатку XIX стагоддзя для каралеўскага шамбеляна Юзафа Грабніцкага..

📍Размяшчэнне: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, гарадскі пасёлак Обаль.

Гэты элегантны прыклад класічнага стылю быў перабудаваны ў 1905-1907 гадах, але яго лёс склаўся далёка не гэтак велічна.

З 1920 года будынак служыў школай, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная Камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы». Вучні Обальскай школы змагаліся з акупантамі, а іх подзвіг увекавечаны мемарыяльнай дошкай, усталяванай у 1958 годзе.

Пасля вайны палац выкарыстоўваўся як інтэрнат завода керамічных вырабаў, але пазней быў закінуты. У 1990-х пажар знішчыў амаль увесь будынак, пакінуўшы толькі яго сцены з чатырохкалонным порцікам - нямы напамін пра бурную гісторыю.

Сёння палац - гэта куток гісторыі для аматараў закінутых месцаў і руінаў
👍3
#ГісторыяБеларусі

🔥 31 ліпеня 1920 года быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Беларускай ССР (ВРК БССР, дзейнічаў да 13 снежня 1920 г.) на чале з А. Р. Чарвяковым (на фота).

Падпарадкоўваўся Рэўваенсавету Заходняга фронту. Асноўныя задачы: арганізацыя савецкай улады на месцах, дапамога Чырвонай Арміі, падрыхтоўка склікання з’ездаў Саветаў і выбары пастаянных органаў улады.

Выдаваў газеты «Савецкая Беларусь», «Весткі ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР».

У жніўні ўлада ВРК БССР распаўсюджвалася на 21 павет Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў, у кастрычніку пасля заканчэння польска-савецкай вайны 1919–1920 гг. — толькі на шэсць паветаў Мінскай губерні (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мінскі, Мазырскі, Слуцкі).

У далейшым ВРК БССР перадаў свае паўнамоцтвы Другому Усебеларускаму з’езду Саветаў.
👍4
Forwarded from Звязда
❗️У Беларусі з 1 жніўня выраслі дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей

🔻З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2025 года аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або Br4877,20, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або Br6828,08.

🔻Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 100% БПМ, або Br487,72.

🔻Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе 50% БПМ, або Br243,86.

🔻Акрамя таго, павялічылася штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам. Так, на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда), сума дапамогі складзе 50% БПМ, або Br243, 86. На дзіця-інваліда старэйшыя за 3 гады — 70% БПМ, або Br341,40.

🔻Змяніўся і памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Пры наяўнасці I і II ступеняў страты здароўя да выканання дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенямі страты здароўя да выканання дзіцяці ўзросту 3 гадоў дапамога будзе складаць 100% БПМ, або Br487,72. З III і IV ступенямі страты здароўя пасля выканання дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 120% БПМ, або Br585,26.

🔻Памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складзе 70% БПМ, або Br341,40.

zviazda.by
👍1😁1
#ЛюдзіБеларусі

1 жніўня 1920 г нарадзіўся Васіль Кірылавіч Бандарчык (в. Цароўка, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі этнолаг, гісторык.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1]. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970). 
З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.
1
#ЛюдзіБеларусі
#ВялікаяАйчынная

💔У нядзелю 1 жніўня 1943 года на світанку ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка гітлераўцы расстралялі 11 сясцёр-назарэтанак.

31 ліпеня 1943 года ў кляштар да сясцёр прыйшлі з гарадской управы з загадам з’явіцца ў гебітскамісарыят. А раніцай, у нядзелю, 1 жніўня 1943 года сёстры назарэтанкі былі расстраляны ў некалькіх кіламетрах ад Навагрудка, каля Батароўкі. “Невінаватыя святыя сёстры прынялі смерць з пачуццём выкананага абавязку перад Богам і перад людзьмі”. Гэтыя словы сказаў нямецкі афіцэр, які быў сведкай іх расстрэлу.

Адзінаццаць сясцёр прынялі пакутніцкую смерць, сястра Малгажата засталася ў жывых, каб далей прадаўжаць справу сваіх сябровак. Бог прыняў іх ахвяру: прысуджаныя да смерці засталіся жывымі.

6 сакавіка 2000 года сёстры былі беатыфікаваны.

Крыніца
1👌1
⭐️ Літаратурная экспедыцыя

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае выправіцца ў “Літаратурную экспедыцыю” праз стагоддзі, нават не з’язджаючы з Мінска - кожную суботу жніўня, падчас літаратурнага квэста, вас чакаюць займальная і цікавыя заданні, дзе вы праверыце свае веды, кемлівасць і ўвагу. 🔥🔥🔥

Дзякуючы “Літаратурнай экспедыцыі” вы перанясецеся ў часе і павандруеце ў якасці даследчыкаў па залах ХІ-ХІХ ст. Літаратурнага музея. 👍👍👍

❗️Удзельнікаў чакаюць падарункі!

👉 Калі: 2, 9, 16, 23, 30 жніўня, а 15:00