Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.79K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЗробленаЎБеларусі
#НамПішуць

Беларуская прадукцыя на беларускай мове!
Ухвалена!
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Вось такую садавіну вырошчваюць у цяпліцах нашага калгаса 😁 Азярыцкі-агра руліць! 💪
На фота самы маленькі экзэмпляр 😏
#НамПішуць

Падпісчык і сябар нашага канала задаў пытанне. Мы ў ступары.

👉 Дапамажыце, калі ласка! Ці бачылі вы "Правілы дарожнага руху" на беларускай мове?
#НамПішуць

Дзякуючы падпісчыкам знайшлі інфармацыю, што ў 2012 годзе ПДР на беларускай мове выйшлі, хоць і чыста на энтузіязме грамацкіх актывістаў.

Але з другога боку, які сэнс у кніжцы на беларускай мове, калі здаваць іспыты па-беларуску магчымасці ніколі не было і зараз таксама няма?

Такая вось роўнасць магчымасцей і моўнае раўнапраўе атрымоўваецца 🤷🏻‍♀️
#НамПішуць

🔥 Меркаванні ў чаце: 👇

https://t.iss.one/belta_telegramm/281622

Даўно ўжо хацеў агучыць наступную думку. Сённяшняя нарада ў прэзідэнта на конт працы Акадэміі навук толькі ўзмацніла гэта жаданне.

Чытаючы афіцыйныя дзяржаўныя СМІ, прапагандыстаў, журналістаў, палітолагаў складваецца такое ўражанне, што ў нашай краіне ўсё выдатна і супер, росквіт, і няма ніякіх праблем. Ніхто з афіцыйных і праўладных крыніц не агучвае. Ва усіх усё добра. А ў некаторых асобных журналістаў дык увогуле ў нас ідэальная краіна, а ў асобных філосафаў - у нас, аказваецца, ужо сацыялізм.

Крытыка агучваецца толькі прэзідэнтам. Толькі ён публічна агучвае праблемы ў эканоміцы, вытворчасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Не ведаю, гэта такая дамоўленасць, ці як. Але складваецца ўражанне нейкага застою ў дзяржсістэме, а дакладней у агучванні актуальнай інфармацыі, сапраўднай рэальнай аналітыкі.

Розныя апазіцыйныя крыніцы, як і раней гэта было, таксама не адзначаюцца аб'ектыўнасцю, бо вырываюць інфармацыю з кантэкста, шукаюць і публікуюць толькі адзін негатыў. Такім самым чынам маніпуліруюць інфармацыяй.

У выніку атрымліваецца, што нейкай аб'ектыўнай інфармацыі, аб'ектыўнага аналізу поспехаў і праблем мы не атрымліваем. Можа звычайнаму грамадзяніну гэта і не трэба. Але людзям з мысленнем такая інфармацыя была б карыснай. А ў абывацелей проста можа ў пэўнай сітуацыі скласціся ў галаве дысананс, што па тэлеку вяшчаюць адно, толькі пазітыў, а ў рэальным жыцці па-іншаму атрымліваецца.

Не ведаю, а як лічыце вы?
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Яшчэ адзін тавар з роднай мовай і краінай!
Верашчака
#МоваНашаРодная Не магу сказаць адкуль гэтыя дадзеныя, спёрла ў НЕпадпісчыкаў, але яны даволі паказальныя і сумныя. Чаму? Таму што лічба адлюстроўвае яшчэ адзін спосаб дэбеларусізацыі праз выкарыстанне інтэрнэт-асяроддзя. 👉 Усё проста. Нават калі ты…
#НамПішуць

Ну якія разумныя падпісчыкі на нашым канале! Во што выдаюць! 👇

Я б не хапаўся за сэрца ад гэтых лічбаў па простай прычыне, google наўрадці вызначае мову запросу, бо гэта будзе патрабаваць шмат рэсурсаў, скарэй за ўсе бярэцца мова якая ўсталяваная ў якасці мовы абсталявання, ці вылічваецца вельмі прыблізна.
Крыху тэхнічных дэталяў для тых каму гэта інтарэсна. 
Сервер атрымлівае ад браўзера радок накштал гэтага: Accept-Language ru-RU,ru;q=0.8,en-US;q=0.5,en;q=0.3
Запыт Accept-Language паведамляе серверу, якія мовы кліент разумее і якая лакаль пераважней (маюцца на ўвазе сапраўдныя мовы, такія як англійская, а не мовы праграмавання). Выкарыстоўваючы механізм абмеркавання змесціва (content negotiation), сервер выбірае адзін з прапанаваных варыянтаў, выкарыстоўвае яго і інфармуе кліента аб сваім выбары пры дапамозе загалоўка адказу Content-Language. Браўзеры ўсталёўваюць адпаведныя значэнні для дадзенага загалоўка, зыходзячы з мовы карыстацкага інтэрфейсу, і, нават калі ў карыстача ёсць магчымасць змяніць значэнне загалоўка Accept-Language, гэта адбываецца рэдка (і не ўхваляецца, бо вядзе да недакладнай ідэнтыфікацыі).
https://developer.mozilla.org/ru/docs/Web/HTTP/Headers/Accept-Language?utm_source=mozilla&utm_medium=devtools-netmonitor&utm_campaign=default
#НамПішуць

Даслаў падпісчык

"Зайка"
Пластылін


Аўтар: Ліліана, 4 гады
#НамПішуць

Учора падпісчык наведаў ЦУМ і падзяліўся фотаздымкамі адтуль

Хочацца верыць, што беларуская мова будзе ўсё шырэй распаўсюджвацца ў інфармацыйнай прасторы і аздабленні. Гэта прыемна, згадзіцеся!
#НамПішуць

Ізноў мастацтва ад падпісчыкаў

Апошняя восень

Аўтар: Ліліяна, 4 гады
Акварэль
#АнекдотДня
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

Ці чыталі вы гэты скажам... опус ад "сябра" Бондаравай?
https://t.iss.one/bondareva_bez_kupjur/38438

Я так чытаў і гэтак чытаў...
Як не чытай — нейкая шызафрэнічная бздура, трызненне чалавека які не здольны праслухаць 50 хвіліннае выступленне і што-небудзь зразумець.

Так і хочацца сказаць словамі прафесара Прэабражэнскага.
Кто на ком стоял?

https://youtu.be/e-qDHM0slB0?si=YGywrxc7yZqcbGtb
#АнекдотДня
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

Сёння прачытаў даўно чаканы разгляд Юспы выступлення Ігара Аляксандравіча Марзалюка ажно у двух частках.
https://t.iss.one/usparus/942

У адрозненне ад Сапегаўны з сябрамі наш сябра Міхаіл выступленне праглядзеў і нават зразумеў пра што была размова.

Хаця Сапегаўну Юспа і пахваліў за яе разгляд выступлення, але гэта больш падобна на прыказку "Варона хваліць пеўня за тое што ён хваліць варону". А па сутнасці ў самім па сабе разглядзе фактычна толькі прэтэнзіі да таго што вобраз Мураўёва ў выкладанні Марзалюка выйшаў не на столькі светлы як жадаюць "булкахрусты", што аказваецца і на іх "сонцы" дастаткова чорных плямаў, хатя у цэлым колер не такі ужо і чорны, а скарэй шэры. Гэта ж дарэчы можна сказаць і аб Каліноўскім.

Ну а далей, у другой частцы, распавядаецца старая песня пра адсутнасць мовы і самаідэнтыфікацыі ў беларусаў, якая была дрэнная шляхта і добрыя рускія памешчыкі. Адным словам, тое за што мы "любім" Міхаіла.

Вось такая рэцэнзія на рэцэнзію атрымалася.
У беларусафобаў падгарае і мы гэтаму іх стану рады.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Відэа ад падпісчыка

Так у школе пачаўся бацькоўскі сход. Ну хіба не мілата!? Настрой паднялі на ўвесь вечар. Няхай квітнее і багацее наш беларускі свет!
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Падпісчыкі нам даслалі інфармацыю аб тым, што ў сталічнай моладзі папулярнымі сталі ўпрыгожванні з нацыянальнымі матывамі.

Набыць такое можна тут
https://ego-art.by/catalog/koltsa/?PAGEN_1=5
#МоваНашаРодная
#НамПішуць

🤔 Разважанні падпісчыка пра лёс беларускай мовы. І сапраўды ж так, зараз засталося апошняе пакаленне, для якога беларуская мова родная. Калі нічога не зменіцца, то гадоў праз 50 беларуская мова стане музейным экспанатам.

👉 "Ведаеце, сама некалi па дзяцiнстве думала на беларускай мове i размауляла як так трэба на ей, нiчога дзiўнага у тым не было для мяне, я са знакамiтага гораду Слуцку).

А потым прыехала у 1994 у Мiнск, з мяне усе смяялicя, я пачала з сябе знiшчаць сваю Слуцкую гаворку.
У 1996 пасля прыняцця двухмоуя нас нашы лектары пачалi навучаць на беларускай мове, а усе падручнiкi i заканадауства -( я - юрыст) на рускай мове. Нават мне, хто так выдатна пераключауся з рускай на беларускую мову, было цяжка. I таму сваiм дзецям я не захацела такiх выпрабаванняу.

Для мяне мова - гэта мая душа, я i цяпер яшчэ вершы пiшу на сваей мове) а дзецi нашы мову не чуюць, iм цяжка.
#НамПішуць

Даслалі падпісчыкі

❤️🤍 Беларускі свет на Дана Мол
#ДумкіЎслых
#НамПішуць

На скрыне разважанні падпісчыка.
Але чамусці мяне не здзіўляе ад Рыгора ўжо нічога. Цікава толькі адно: імкненне дзяліць і расколваць гэта наўмысна або ад адсутнасці магчымасці думаць?

Зоя С
#НамПішуць

Падпісчыкі наведалі канцэрт майго любімага Ільі Шынкарэнка ў клубе Рэактар у гэту нядзелю.

Так выглядае беларусізацыя знізу, ад народа!

Ура!
#ХвілінкаГумару
#НамПішуць

Грынч не украдзе свята нашае... 😊😁😉🔥
#НамПішуць
#ХвілінкаГумару

Са святам, беларусы. Быў, ёсць, буду!!!🔥🔥🔥