Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі
Хто такая Бадзюля і як яе выгнаць з хаты
https://www.tiktok.com/@tetia_ira_razreshila?_t=8rRNMhFf53Y&_r=1

Татарка
Відаць, і праўда тут, у лесе, жыла нейкая прышлая татарка. Нездарма тутэйшыя людзі называюць гэтую мясціну Татаркаю.
Расказваюць таксама, што была яна не проста чарадзейкаю, а злою ведзьмаю і разбойніцаю.
Жыла татарка ў лесе пры дарозе. Ідзе непадалёку падарожнік — яна тут як тут. Выскачыць з гушчара, перапыніць і заб’е. Вельмі ж дужая была нягодніца! Адзін раз стукне — і няма чалавека.
Доўга яна гаспадарыла, аж пакуль не наскочыла на бывалага жаўнера.
Так ужо здарылася, што мусіў ён ехаць каля татаркі. Добрыя людзі падказалі служываму, як разбойніца сустракае падарожнікаў, таму ён пайшоў на хітрасць. Зрабіў саламянае пудзіла, пасадзіў яго верхам на каня, а сам пайшоў назіркам пешкі. А стрэльбу зарадзіў срэбранаю куляю, бо звычайная куля, кажуць, нечысць не бярэ, толькі срэбранай яна баіцца.
Пачула татарка, што хтосьці едзе. Выскачыла, адным махам збіла з каня саламяны куль, падобны на чалавека, а жаўнер тым часам злажыўся як след і стрэліў у разбойніцу. Не прамахнуўся — пацэліў.
— Годзе мне жыць ды людзей губіць! — закрычала татарка.
А перад смерцю паказала разбойніца жаўнеру ўсе свае незлічоныя скарбы. Потым спынілася каля ўвахода у падзямельныя лёхі і проста на вачах у чалавека расцяклася чорнаю смалою, назаўсёды знікла у падзямеллі.
Але і пасля смерці вядзьмаркі злая сіла доўга не давала спакою людзям. Асабліва тым, хто ехаў ці ішоў сюдою ноччу. Абавязкова прычаплялася страхоцце.
Падарожнікі, каб адбіцца ад наслання, шпурлялі ў заклятае месца сукі і карчы. Яшчэ нядаўна, за нашай памяццю, тут ляжалі цэлыя горы ламачча, але нейкі чалавек адважыўся спаліць усю гэтую завалу.
Цяпер ліхое не заўсёды прывязваецца. Праўда, як адзін вяртаешся апоўначы, такі нагоніць страх, аж мурашкі сыпануць па спіне.

Трасца
Паданне
Пайшоў аднойчы ўвесну чалавек па бярозавы сок. Напусціў паўнюткае вядро бярозавіку дый вяртаецца з лесу.
Падыходзіць да вёскі, а каля дарогі на плоце нейкая худая паненка сядзіць і жаласліва просіць папіць.
Падаў чалавек ёй вядро. Толькі глытнула яна бярозавіку — знікла, як скрозь зямлю правалілася.
Здагадаўся чалавек, што гэта трасца была, пабег хутчэй дахаты. Пераступіў парог — пачалі калаціць яго дрыжыкі. Потым як узялася трасца трасці — ажно зубы ляскацелі.
Шэсць тыдняў біла небараку трасца, пакуль не памаглі добрыя людзі, што ўмелі суняць паганую пошасць.

Халера
Самая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом.
Спачатку пайшлі чуткі, што дзесьці ў мястэчку халера скруціла мешчаніна і мяшчанку. Суседзі, каб уратавацца, запхнулі іх у глыбокую яму і закапалі жыўцом, а ўсе іхнія хатнія транты пакідалі ў рэчку. Вада разам з дабром вынесла за мястэчка і халеру.
Паплыла яна ўніз па рацэ і давай касіць людзей па прыбрэжных вёсках. Усіх касіла, нікога не мінала. Ідзе чалавек у поле здаровы, быццам рэпа, а халера перапыніць яго ды як шасне! Пакачаецца, пакачаецца небарака — і дух з яго вон.
Але дзякаваць Богу аднаго дня наскочыла гадаўка на жаўнера-маскаля.
— Прылёг я на сенажаці адпачыць, — расказваў жаўнер потым людзям, — і, мабыць-такі, задрамаў. Праз гадзіну-другую прахапіўся, прадзёр вочы, гляджу, а каля мяне схілілася высокая, худая, як жэрдка, кабеціна, апранутая ва ўсё чорнае. Твар сіні, быццам курыны пуп. Вядома, спалохаўся я, аж мову адняло. Адразу здагадаўся, што за цётачка каля мяне спынілася. Потым думаю сам сабе: ці пан, ці прапаў! Падхапіў гадаўку на рукі — і папёр да ракі. Прывалок на высокі бераг рачны, а ўнізе глыбіня бездонная, чорны вір круціць.
Бачыць чорная паненка, што я не жартую, давай прасіцца ды маліцца:
— Адпусці мяне! Не губі! Больш я ніводнай душы не зачаплю!..
Хацелася мне боўтнуць яе, каб ажно бурбалкі пайшлі. А тады разважыў сам з сабою: «Якая будзе карысць, калі яе загублю? А як замест яе новае ліха зробіцца? Лепш адпушчу — не забудзе маёй навукі…»
— Добра, адпушчу цябе, — кажу ёй, — але пабажыся, што ніколі сюды не прыдзеш і не будзеш губіць людзей.
Прысягнула паганка, нават укленчыла, за зямлю схапілася, абяцаючы не паказвацца на белы свет. Адпусціў гадаўку, гляджу, куды яе панясе. А яна — проста на сухі лес, ажно трэск пайшоў. Толькі яе і бачыў.
3 таго часу халера знікла, забылася дарогу ў нашы ваколіцы.

Хто выдумаў грошы
Жыў адзін чалавек. І быў ён такі скупы, што нават шкадаваў людзям вады напіцца. Хлявы поўныя жывёлы, а ён трасецца, як здохне паршывае парасятка; свіран ломіцца ад збожжа, а яму ўсё мала — крукам вісіць над кожным зярняткам, скарыначкі хлеба нікому не дасць. Сваё жыта гніе ў засеках, а ён зайздросціць, калі ўбачыць у суседа палоску пшаніцы.
Ад хцівасці высах, як дубец стаў. І не дзіва, бо еў адзін раз на дзень. Намесіць бульбы з мякінай, спячэ на вуголлі і запівае халоднай вадой. А каб смачней было, пасыпае попелам.
Смяюцца людзі з дурнога чалавека, які перабіваецца на мякіне. І празвалі яго за гэта Мякіннікам. Трасецца Мякіннік над сваім дабром, выжыльваецца, каб яшчэ больш багацця займець. Але ў гаспадарцы адно прыбывае, а другое ўбывае, акурат як вада ў рацэ. Скупы збірае, трасецца, а чорт з яго смяецца.
Дачуўся Мякіннік пра папараць-кветку, ад чараў якой дабро само плыве ў рукі. Пачаў распытваць у людзей пра дзівосную кветку і даведаўся, што папараць цвіце адзін раз у год — на Купалле, але вельмі цяжка яе здабыць, бо сцерагуць нікім нябачаныя скарбы чэрці і ўсялякая нечысць. А Мякінніку — абы дабра больш займець, нічога ён не баіцца — так апанавала чалавекам прагнасць і хцівасць.
Нарэшце надышло Купалле. Мякіннік схапіў вялікі мех і пабег у лес. Схавалася, каб адпачыць, сонейка. На небе заблішчалі зоркі. І столькі іх высыпала, што не злічыць.
«Шмат на свеце багацця, — думае Мякіннік, — і вельмі шкада, што нельга ім усім завалодаць…»
Зусім, быццам у мяху, сцямнела ў лесе, толькі дзе-нідзе перамігваюцца зоркі.
«Мо так блішчыць і кветка папараці?» — мяркуе Мякіннік, блукаючы па лясных нетрах.
Лазіў ён лазіў у гушчары, ледзь сабе вочы не павыдзіраў. Заблукаў у такі глухі лес, што выбрацца не можа. Пачаў прыслухоўвацца, ці не забрэша дзе-небудзь сабака. Нічуткі не чуваць. Прысеў на пень і не ведае, куды далей кіравацца.
Аж раптам у лесе як загуло, як затрашчала! Зірнуў вакол сябе — скачуць чэрці, абняўшыся з ведзьмамі. Вочы блішчаць, быццам жар. Зубы ляскочуць. Спалохаўся Мякіннік, трасецца, як сабака на марозе. Потым бачыць: непадалёку ў папараці штосьці блішчыць, як зорачка. Адразу здагадаўся, што гэта папараць-кветка, кінуўся, каб хутчэй схапіць яе.
Але куды там! Не паспеў і два крокі ступіць, як з крыкам і піскам наляцела нечысць, засланіла дарогу. Спыніўся Мякіннік, не варушыцца, трасе яго трасца. Хацеў перахрысціцца, але збаяўся, што дзівосная кветка знікне.
«Ліха з ім, — думае сам сабе, — усё роўна прападаць… Прадаў бы чорту душу, каб толькі было за што…»
І толькі ён так падумаў — тут як тут з’явіўся чорцік. Падскочыў да чалавека і пытаецца:
— Ты клікаў мяне? Я тут. Будзеш самым багатым у свеце, але прадай мне сваю душу. Непатрэбна яна табе. 3-за яе сэрца баліць…
Здагадзіўся Мякіннік прадаць душу. Толькі спытаўся ці доўга будзе спажываць незлічонае багацце.
— Яно заўсёды будзе тваё,- кажа чорт. — І людзі цябе не забудуць. Пакуль свет будзе стаяць, будуць помніць, што ўсё багацце — тваё…
Узяў нячысцік ад Мякінніка пісульку, напісаную чалавечай крывёю, а яму за гэта даў папараць-кветку і навучыў, як ёю карыстацца.
Паплыло з таго дня Мякінніку ў рукі багацце. Неўзабаве столькі дабра ён займеў, што самому ў хаце месца няма. Бачыць, што не сабраць багацце з усяго свету, кліча да сябе чорта.
— Добра, дам я табе зелле, — кажа нячысцік, — што дапаможа тваёй бядзе.
Назбіраў чорт поту, крыві і слёз людскіх, наліў поўны кацёл, потым варыў, варыў і зварыў золата.
— Давай яго хутчэй сюды! — просіць Мякіннік. — У мяне няма такога бліскучага скарбу!
— Не, мы яго спачатку пусцім па людзях, — смяецца нячысты. — Яно збярэ ўсё іхняе багацце і вернецца да цябе.
Затым чорт выдумаў папяровыя грошы. І таксама пусціў па свеце людзей абіраць. Праз некалькі гадоў сабралася ў Мякінніка гэтулькі багацця, што ўвесь свет ён мог купіць. Але не рады багацей, бачыць, што хутка паміраць трэба. Хацеў падкупіць смерць, а яна толькі зарагатала з дурня. Паклікаў знаёмых знахараў і дактароў, кабад смерці збавіцца, а яны ў адзін голас: усе на свеце паміраюць.

Працяг
Бачыць Мякіннік, што не адкруціцца яму ад кашчавай, пусціўся на хітрыкі. Ссыпаў усё сваё золата ў глыбокі пограб, набраў стравы мо на сто гадоў і сядзіць там, хаваецца ад чорта.
Але аднойчы прыходзіць смерць і кажа:
— Няхай тым стане, чым было!
Толькі яна так прамовіла — разлілося золата потам, крывёю і слязьмі людскімі. Утапіўся ў сваім пограбе Мякіннік. Тут як тут з’явіўся чорт, схапіў Мякіннікаву душу і рагоча:
— Пакуль будзе свет стаяць, датуль будуць людзі цябе ўспамінаць! Бо ўсіх ты дурыў, на поце, слязах і крыві людской жыў!..

Хут
У каго ў хаце паселіцца Хут, таму ён вельмі спрыяе ў жыцці: золатам з невядомых скарбаў адорвае, снапы з далёкіх чужых палеткаў у гумно прыносіць. Зрэдку Хута можна ўбачыць увечары на небе. Калі ён ляціць і зіхаціць агнём, дык золата дзесьці знайшоў; калі ж чуваць толькі лопанне крылаў, а самога не відаць — збожжа нясе.
Хута трэба заўсёды шанаваць і смачна карміць. І не забывацца, што любімая Хутава страва — яечня. Таму гаспадыня, падсмажыўшы яйкі, спяшаецца на гарышча, ставіць каля коміна міску і кліча:
— Хут, Хут, хадзі сюды, з’еш яечню!
Вернецца гаспадыня ў хату, а Хут пачынае есці. І абавязкова праз дзень ці два гаспадарам дабром аддзячыць. Тут, на гарышчы, Хут і жыве, а лётае, дзе яму захочацца. Ён таксама можа лёгка перакінуцца ў палена, корч ці старое кола.
Кажуць, быў такі выпадак. Адзін парабак падслухаў, што гаспадыня паклікала Хута есці, пачакаў, калі яна вярнулася ў хату, і з’еў яечню сам. Хут страшэнна раззлаваўся, напэўна, падумаў, што з яго пакпілі: паклікалі снедаць, а міска — пустая…
У той жа дзень падпаліў ён сядзібу — і хату, і гумно, і хлеў. Збівалі людзі пажар, збівалі, але не далі рады. Стаяць, глядзяць на галавешкі. Непадалёку старое кола ляжыць. Нікому ў галаву не цюкнула, што гэта Хут. Не стала яму дзе жыць, вось ён у кола і перакінуўся.
— Навошта, каб яно згарэла! — сказаў сусед пагарэльцаў і перакінуў кола ў свой двор.
І зажыў той дзядзька прыпяваючы. Усё ў яго ладам пайшло: і жыта добра радзіла, і ўсякае багацце паплыло ў хату.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі
Вужыны Кароль у ТРЦ Галерэя
Прыемна, што ў дэкарацыях гандлёвых цэнтраў выкарыстоўваюць персанажаў нашай беларускай міфалогіі.
Сапраўды, навошта нам кітайскія драконы ды змеі, калі ў нас свае цмокі, вужыныя каралі ды яшчэ шмат якіх дзівосных істот існуе!
Ну і за агучку на беларускай мове асобная падзяка арганізатарам гэтага цуда!

Цвет папараці
Усё, што вы пачуеце, чыстая праўда. Я нават ведаю, з кім здарылася гэтая дзіўная праява.
Пайшоў неяк чалавек шукаць здатнае дрэва на прасніцу, каб вяроўкі віць. Дзень выдаўся хмурны, сонца не паказвалася з самай раніцы. Мабыць, позна ён выбраўся ў лес, бо пахадзіў якую гадзінку, а ўжо на вечар паказвае. Пабраўся хутчэй дахаты. Пачаў абмінаць вываратні ды калоды, ламачча ўсялякае ды завалы — зусім заблудзіўся, не ведае, куды далей кіравацца.
Хадзіў, хадзіў, а тым часам звечарэла. Бачыць, што цёмначы не выбрацца з лесу, мусіў заначаваць у гушчары. Вядома, паляшук у лесе — як дома сябе пачувае, нічога не баіцца. Але ён забыўся, што якраз было Купалле. А на гэтае свята, праўду баюць людзі ці не, усялякая нечысць ладзіць сваё гульбішча. Таму лепш не вытыркацца з хаты — усё-такі спакайней, чым у лесе.
Наклаў чалавек агню і ўспомніў, што сёння Купалле. А як успомніў, дык мароз хапянуў за спіну, а на галаве шапка паднялася. Пачасаў ён сабе плечы, нацягнуў мацней шапку і сядзіць каля цяпельца. Хоць ноч і цёплая, ажно парыць, а каля агеньчыка ўсё роўна весялей.
Сядзеў-сядзеў — стаміўся, прылёг адпачыць. Раптам чуе праз сон — хтосьці тупае, быццам капытамі. Падняў чалавек голаў, зірнуў у адзін бок, у другі — здаецца, нікога няма. А вогнішча ледзь-ледзь цепліцца, бо дровы зусім згарэлі. Пачаў збіраць ламачча. А навокал папараць — па бараду. Прыгледзеўся той чалавеча, а папаратнік цвіце, быццам агеньчыкамі пераліваецца.
Пацягнуўся рукою, каб сарваць дзіва-цвет, а тут такое пачалося! Тыцкае нечысць адусюль проста ў вочы сукі ды рагулі…
Схапіў ён ахапку ламачча і бягом да агню. Бяжыць, падмінае папаратнік. У лапцях поўна цвету зіхотнага. Вось і вогнішча. Шпурнуў на яго ламачча і зараз жа абвёў вакол сябе круг. Праз імгненне навокал стала ціха — ніводная галінка не варухнулася.
Потым да вогнішча падышоў нейкі панічок у капелюшы. І давай прасіць аддаць яму лапці за новыя боты. Нават грошы у прыдачу дае.
Згадзіўся чалавек, памяняў лапці на боты, а разам з імі і папаратнікавы цвет аддаў. Потым заваліўся на бок ды заснуў як у сябе дома на печы.
А калі прахапіўся — ні ботаў, ні лапцяў, толькі адны галавешкі каля ног ляжаць

Юркаў брод
На поўдзень ад вёскі Мяжонка раскінулася велізарнейшае балота. У старыя, яшчэ паганскія часы на месцы яго знаходзіліся лугі, пашы, лясы, палі. І стаяла тут вёска Броньсевічы, у якой жылі добрыя, працавітыя людцы. І быў сярод іх адзін хлопец. Юркам яго звалі.
Каля самае вёскі працякала невялікая рачулка. Задумалі аднойчы чэрці запрудзіць рэчку, павярнуць яе плынь з поўдня на поўнач, каб усю гэту прыгожую, квяцістую зямлю ператварыць у гнілое, смярдзючае балота і ладзіць потым у багнявішчы свае чартоўскія шабашы ды ігрышчы.
Нацягалі яны камення, дрэў панаварочвалі — стварылі-такі запруду і назвалі яе Чортавай грэбляй. І стала рэчка разлівацца па лясах, палях, агародах, пачалі забалочвацца палі ды сенажаці.
Бачаць людзі — дрэнна будзе, калі не даць рады гэтай навале. Думалі яны, думалі… І нарэшце Юрка прыдумаў. Ён прапанаваў аднавяскоўцам выкапаць глыбокае возера, каб уся вада збеглася туды.
Уся прырода пачала дапамагаць людзям: звяры рылі зямлю, а птушкі ў дзюбах адносілі яе далей ад яміны. Значна пазней на тым высокім месцы, куды зносілася зямля, вырас лес, які людзі назвалі Высокі Бор.
Праз некалькі гадоў цяжкай працы возера было выкапана, яно, як і казаў Юрка, запоўнілася вадой. Лішак яе адводзіўся па канаве, выкапанай у абход чортавай грэблі да старога рэчышча. З цягам часу канава паглыбілася, пашырылася ў берагах і ператварылася ў сапраўдную раку.
І зноў людзям стала добра. Балота больш не наступала, заквітнелі сады, зазелянелі лугі, ураджай на агародах пачаў вырастаць яшчэ лепшы за ранейшы.
Але не хацелі змірыцца з гэтым і чэрці — змарнавалася іх праца, людзі жывуць шчасліва і ў дастатку. Раззлавалася нячыстая сіла і надумалася звесці са свету Юрку. А за ім і ўсіх вяскоўцаў.
Аднойчы, калі юнак гуляў ля рэчкі са сваёй каханай, чэрці знянацку накінуліся на яго. Юрка быў хлопцам не слабым. Магчыма, ён і адужаў бы нечысць, але ж надта шмат яе было. Спаўзлася адусюль.
Ратуючы каханую, Юрка загінуў. Укінулі чэрці яго цела ў рачулку, завалілі ламаччам, а зверху яшчэ і цяжкімі дрэвамі прыціснулі.
Дзяўчына паспела дабегчы да возера ды ад гора і страху — бо пасля расправы над Юркам нячысцікі кінуліся ўслед за ёй — скокнула ў ваду і ўтапілася.
І адразу ж возера стала сінім-сінім — як напоўненыя слязамі блакітныя вочы дзяўчыны.
З таго часу і завецца места, дзе загінуў хлопец, Юркавым Бродам, а возера паміж вёскамі Мяжонка і Дулебы — Блакітным. А вось ад Чортавай грэблі і знаку не засталося. Захавалася ў памяці людзей толькі адна назва.

Як скарб з печы выходзіў
Пабудаваў адзін гаспадар хату. Ды вось бяда — жыць перабраўся, а начаваць у новых сценах баіцца. Кожную ноч вылазіць з-пад печы баран і ўсё палохае:
— Выйду! Выйду!
І няма ніякай рады на праклятага рагача. Хочаш не хочаш, а мусіш уцякаць з хаты, бо ўсё роўна да раніцы не заснеш.
Аднойчы заблукаў у гэтую вёску падарожны і просіцца:
— Гаспадарыку, прымі мяне нанач.
— Куды я цябе прытулю? — развёў рукамі селянін. — Сам у гумне начую, бо ў хаце нейкі нячысты завёўся. Ратунку ад яго няма!
— Мне да страхаў не прывыкаць, — сказаў падарожны, — абы страха над галавою.
— То ідзі начуй, — згадзіўся гаспадар.
Зайшоў падарожны у хату. Запаліў лучыну, а сам на цёплую печ залез. Неўзабаве лучына згарэла, зусім цёмна стала. І толькі певень адкукарэкаў поўнач, як пад печчу хтосьці заварушыўся і пагрозліва загукаў:
— Выйду! Выйду!
У падарожнага валасы сталі дыбам — ён жа ў хаце адзін быў. Але як чалавек бывалы, не разгубіўся: схапіў ладны кій і кажа:
— Ну, то выходзь!
Адно так вымавіў — лезе да яго вялізны страшны баран. Не доўга думаючы, уперыў падарожны рагача па лабаціне. Раптам чуе — штосьці зазвінела. Запаліў лучыну, а замест барана — горба золата ляжыць.
Набраў падарожны колькі змог панесці сабе золата, астатняе гаспадару пакінуў і пайшоў далей вандраваць па свеце.