Верашчака
491 subscribers
7.32K photos
1.17K videos
4 files
1.82K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЛюдзіБеларусі

✒️ 210 гадоў таму нарадзіўся Адам Завадскі

14 снежня 1814 г. нарадзіўся друкар і выдавец Адам Завадскі (1814—памёр 5 студзеня 1875).
📌 Менавіта з А. Завадскім супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які ў 1846 г. у выдавецтве Завадзкіх выдаў сваю першую кнігу «Сялянка».
📌 У 1849—1851 гг. у друкарні Завадскіх выйшлі 18 нумароў часопісу «Athenaeum». Гэта навукова-літаратурны часопіс, які выходзіў у 1841—1851 з ініцыятывы пісьменьніка Язэпа Крашэўскага. На старонках часопіса друкаваліся творы М. Грабоўскага, С. Рэйтана, А. Грозы, К. Буйніцкага, Г. Жавускага, Ул. Сыракомлі, А. Плуга, Я. Баршчэўскага, Ігната Ходзькі і інш.
#ЗУспамінаў
#РазважанніПраГісторыю

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб жыцці ў ссылцы ў Сібіры.

Пра тунгусаў і беларусаў...і іншыя народы:

"  Тунгусы – это северные испанцы и по цвету кожи и волос, и по статности фигуры. Один только контур лица изобличает родство их с китайцами, монголами, маньчурами и японцами; но как во всей восточной России, начиная с Костромы, а тем более в Сибири, таких лиц очень много в каждом городе и в каждом селе, и все они называются русскими, то впечатление, произведенное тунгусским контуром, по привычке к нему, теряет всякую поразительность. Это какая-то упругая раса. Социальная обстановка ее стократ хуже обстановки мужичка, даже во время крепостничества, а взгляните на тунгуса, только что вышедшего из тайги, и на литографию, изданную Мицкевичем в Париже, представляющую белорусского горемыку. В первом – бодрость и ум пробиваются из глаз и из движений, тогда как во втором видно одно только идиотическое отупление"


Як вам такое параўнанне? 😁😁😁
#ДумкіЎслых

😁 Адкрыццё дня

Толькі што пісала адказ на каментарый і па-звычцы круцілася ў галаве "Вялікі дзякуй!" А потым шась - недзе з глыбіні падсвядомасці вылезла слова "шчыра".

"Вялікі дзякуй!" - гэта прамы пераклад ад рускага "Большое спасибо!" А калі пакапацца ў галаве, то вось яно, наша - "Шчыра дзякую!"

Шчыра - значыць ад душы, не дзеля прыліку, а таму што хочацца.
Дзякую - я табе выказваю падзяку.

Усё! Цяпер ніякіх "вялікіх дзякуеў", толькі "ШЧЫРА ДЗЯКУЮ!"

Дзіўнае ў мяне адкрыццё дня. Але для мяне яно стала нечым значным. Няхай будзе тут.

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥🔥🔥 Я зусім не аматар гульняў, але падпісалася на гэты акаунт. Вельмі ж ужо прыгожа і хутка мільгацяць карцінкі ў відэа. Ды і шпарыць па-беларуску хлопец цудоўна, яшчэ і на нейкім неверагодным для мяне слэнгу!

А ўжо калі вы геймер, то абмінуць гэту старонку у тыктоку вам проста немагчыма!
https://www.tiktok.com/@game_kut?_t=8s9kJ0Ou1xu&_r=1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Спадабаўся мне адказ Адаркі. Коратка і ясна, як адрэзала!

Крыніца відэа ў тыкток
Сталенне — вельмі складаная штука.
Нашмат прасцей перайсці з аднаго дзяцінства ў другое.

✒️ Фрэнсіс Скотт Фіцджеральд
🎨 Леанід Баранаў
#МоваНашаРодная

Запісала для кліпы для розных сацыяльных сетак: адзін па-беларуску, другі па-руску.

І ці мне так здаецца, ці сапраўды, калі пераходзіш на другую мову, то змяняецца інтанацыя і тэмбр голаса?

Што скажаце? І які варыянт вам падабаецца больш? Рускі або беларускі?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі! Паслухайце, якая цудоўная новая песня ў Андрэя Усанава! У самае сэрца!

https://www.tiktok.com/@usanoff86?_t=8sAQ2pz8aaD&_r=1
#КухняБеларусі

Бульба ў гаршчочках з паляўнічымі каўбаскамі

Склад:
● бульба,
● паляўнічыя каўбаскі,
● цыбуля,
● шампіньёны,
● смятана,
● булён,
● салодкая папрыка,
● раслінны алей,
● соль, перац гарошкам, зеляніна, лаўровы ліст (па смаку).

Гатаванне

Бульбу пачысціць, нарэзаць невялікімі кубікамі і ледзь абсмажыць у раслінным алеі. Цыбулю дробна парэзаць і абсмажыць разам з грыбамі. Каўбаску парэзаць кружочкамі. Пакласці ў гаршчочкі пластамі: першы пласт – грыбы з цыбуляй, другі – паляўнічыя каўбаскі, трэці – бульба.

Смятану змяшаць з бульёнам, пасаліць, паперчыць і заліць у збанкі. Гатаваць у духоўцы.

Перад падачай пасыпаць зелянінай.
#МоваНашаРодная

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА І ДЫЯЛЕКТЫ

✒️ Літаратурная мова мае дзве формы: пісьмовую і вусную. Пісьмовая мова адрозніваецца ад вуснай больш складаным сінтаксісам, большай колькасцю абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі.

✒️ Літаратурная мова з’яўляецца адзінай на ўсёй тэрыторыі, на якой пражывае нацыя. Яна вызначаецца ўнармаванасцю лексікі, граматыкі, стылістычнымі разнавіднасцямі.

✒️ Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, навуку, справаводства, культуру.

✒️Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы.

✒️ У беларускай дыялектнай мовы вызначаюць два тыпы гаворак: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі існуюць так званыя пераходныя гаворкі, або сярэднебеларускія.

✒️ Паўночна-беларускі дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай абласцей. Для жыхароў гэтых рэгіёнаў уласцівы наступныя словы: вязець, буду чытаць, зімля, маліц (хлопец).

✒️ Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. Тут можна пачуць: напіўса, шуляк (каршун), дзве свінне, гаўца (аўца).

✒️ Сярэднебеларускія гаворкі (цэнтральная частка Беларусі) больш набліжаны да сучаснай літаратурнай мовы.

✒️ Дыялектная мова з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для папаўнення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы.
Forwarded from Спадчына
Група валанцёраў вырашыла прывесці ў парадак капліцу-пахавальню Качаноў у вёсцы Івашкаўцы Смаргонскага раёна. Падчас працы яны заўважылі, што астанкі пахаваных парушаны. З саркафагаў выцягнулі косткі і рэчы, таксама памерлым адарвалі чарапы.

У крыпце знаходзіцца шэсць цынкавых саркафагаў і тры драўляныя труны. Як удалося высветліць Бобінай, тут пахаваны бацька і дачка — Казімір і Аляксандра Качаны. Імёны астатніх прадстаўнікоў роду пакуль невядомыя.

«З усіх пахаваных толькі ў аднаго захаваўся чэрап (наогул гэты саркафаг найменш пашкоджаны, магчыма, вандалы і злачынцы не паспелі да яго дабрацца), астатнія чарапы былі выкрадзены. Большасць цел выцягнуты з разадраных металічнымі прадметамі (ламамі, манціроўкамі?) саркафагаў. Верагодна, пасля таго, як з іх былі знятыя ўсе каштоўныя рэчы (няма нават ружанцаў), яны былі раскіданы ў хаатычным парадку. Ад тых целаў, якія не маглі выцягнуць з саркафагаў, проста адрывалі галовы, пры тым ніжняя сківіца заставалася з целам. І ўсё гэта з улікам таго, што астанкі часткова муміфікаваныя. На адным з саркафагаў, аздобленых анёламі, у анёлаў таксама адрэзаныя галовы», — піша краязнаўца.

Бобіна адзначае, што са слоў мясцовых жыхароў у 2016 годзе, пасля смерці мясцовага чалавека, які наглядаў за могілкамі, дзверы капліцы былі ўзламаныя і каля месяца стаялі расчыненымі. Краязнаўца мяркуе, што менавіта тады пахаванні маглі апаганіць.

Пахаванні перажылі піянераў і камсамольцаў, але не перажылі высокадухоўнасці сучаснай Беларусі
#вандалізм #капліцы #Івашкаўцы
#беларускіпіонэр
Ледзь не прапусціў юбілей - сёлета ў снежні спаўняецца 100 гадоў з выхаду першага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №1 1924 года (ад гэтай даты вядзе адлік гісторыі і сучасны дзіцячы часопіс "Бярозка").
Першы нумар выйшаў пад рэдакцыяй паэта Уладзіміра Дубоўкі. У нумары былі надрукаваня таксама два ягоных вершы, а таксама верш-песня Міхася Чарота, апавяданне Міхася Зарэцкага і творы іншых папулярных у 1920-я гады аўтараў.
Па легендзе, вокладка першага нумара выклікала пытанні ў кіраўніцтва БССР, бо ў завастрэнні сярпа бачылася стрэлка нападу на Вільню, што падалося занадта ваяўнічым пасылам (ну яшчэ там на карце БССР два Барысавы).
Беларускі_піонэр_1_1924 pion.pdf
7.4 MB
#беларускіпіонэр
Поўны скан першага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №1 1924, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў.
Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM