ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
465 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ ❤️

Да тыдня бацькоўскай любові да вучняў 4-х класаў гімназіі завітала Маліноўская Наталля Сяргееўна. Яна працуе аперацыйнай медыцынскай сястрой у цэнтры кардыёхірургіі. 💉

Наталля Сяргееўна расказала пра сваю працу, што трэба ведаць, каб атрымаць такую прафесію, дзе яе можна атрымаць. 📚 Гімназісты з цікавасцю паслухалі матулю, і адна дзяўчынка сказала, што стараецца вучыцца на выдатна, каб стаць доктарам. 🌟

#гімназія14 #бацькоўскаялюбоў #медыцынскаясястра #будучыядоктары #адукацыя
🔥63🫡1
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень
7🫡2💋1😘1
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
🫡31🤝1
Працягам акцыі "Мы запрашаем вас у музей" стала паседжанне метадычнага аб'яднання музейных кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Заводскага раёна, якое праходзіла на базе гімназіі №14. 🎉

На паседжанні былі разгледжаны пытанні ўжывання інтэрактыўных сродкаў для стварэння сучасных школьных музеяў. 💡

#Гiмназiя14 #Музей #Інтэрактыўнасць #Заводскі #Адукацыя
2👍2🫡2
🏫БАЦЬКОЎСКІЯ СХОДЫ 👨‍🦰👩‍🦰

У гімназіі 14 адбыўся бацькоўскі сход для вучняў 1-4 класаў. 😊

Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. выступіла з пытаннем аб арганізацыі добразычлівых узаемадзеянняў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу. Расказала пра лічбавую гігіену пры карыстанні тэлефонамі. 📱

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Куневіч С.В. расказала пра работу па прафілактыцы жорсткіх адносінаў у сям'і да непаўналетніх, выяўленні фактараў рызыкі. 💬

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І. П. пазнаёміла бацькоў з вучэбным планам на другую чвэрць. 📚

#Гімназія14 #БацькоўскiСход #Адукацыя
👏3🫡3👍1😁1
🌱МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

🎓У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” 🌟, дзе прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі РБ Кадлубай А.В. 😊, намеснік старшыні ЮНЕСЕФ у РБ Крысцін Ганібе, прарэктар універсітэта, кандыдаты педагагічных навук, 250 настаўнікаў і метадыстаў РБ.

👩‍🏫У рамках тэматычнай секцыі канферэнцыі “Інавацыі і педагагічныя практыкі як умова дасягнення ЦУР” 💡 падзяліліся сваім вопытам Яцына І.Д. і Долбік А.А. па тэме “Развіццё экалагічнай культуры вучняў як эфектыўны сродак фарміравання іх функцыянальнай пісьменнасці” 🌍.

💬Вынікам дадзенай канферэнцыі з'явіўся абмен перадавымі практыкамі з вопыту работы педагогаў РБ і настаўнікаў яшчэ сямі краін 🌏, артыкул у зборніку і сертыфікат актыўнага ўдзельніка 🎓.

БУДУЧЫНЯ ЗА АДУКАЦЫЯЙ 🚀

#Адукацыя #Інавацыі #Педагогіка #Гiмназiя14
🫡2😘2👍1🤩1
🎓Прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікам Следчага камітэта

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Афанасьеў Мікалай Васільевіч расказаў вучням 10-11 класаў гімназіі, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - адна з самых маладых праваахоўных структур. 😊 Яго асноўная задача - абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з заканадаўствам. ⚖️

У час зацікаўленага дыялогу гімназісты атрымалі інфармацыю пра асаблівасці працы ў органах Следчага камітэта, магчымасцях атрымання адукацыі, парадку паступлення і працаўладкавання, сацыяльных гарантыях. 📚🎓

Сустрэча атрымалася змястоўнай і пазнавальнай. 🌟👏

#Гiмназiя14 #СледчыКамітэт #Адукацыя #Прафарыентацыя
4🤩1🫡1
😊 На базе ДДіМ "Золак" прайшла дыялогавая пляцоўка "Прэзідэнцкая рэспубліка" з удзелам запрошаных спікераў, арганізаваная заводскім раённым аддзяленнем партыі "Белая Русь". У ёй прынялі ўдзел адміністрацыя і педагогі гімназіі №14.

🇧🇾📚 Тэматыка мерапрыемства прысвечана добрым якасцям нашай роднай дзяржавы - Рэспублікі Беларусь. Спікеры абмеркавалі важныя аспекты грамадзянскай свядомасці, патрыятызму і ролі адукацыі ў фарміраванні актыўнай пазіцыі моладзі.

🏆👏 Завяршэннем пляцоўкі стала ўзнагароджанне ўдзельнікаў сертыфікатамі за актыўны ўдзел у рэспубліканскім асветніцкім праекце "Прэзідэнцкая рэспубліка". Гэта падзея стала не толькі прызнаннем працы, але і стымулам для далейшага развіцця і ўдзелу ў такіх ініцыятывах.

🌟🤝 Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню грамадзянскай супольнасці і павышэнню ўзроўню грамадскай свядомасці!

#ПрэзідэнцкаяРэспубліка #ГрамадзянскаяСвядомасць #Праект #Адукацыя #Гiмназiя14
5👍2🫡2🍓1
🌱РАЁННАЕ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ!😊

👩‍🏫Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна Яцыны Іны Дзмітрыеўны, настаўнік-метадыста гімназіі 14, правяла пасяджэнне аб’яднання. 🌱

💚Семінар актуалізаваў веды педагогаў аб здароўезберагальных тэхналогіях, садзейнічаў абагульненню ведаў, прыёмаў і метадаў аб здароўезберагальных тэхналогіях у рабоце з вучнямі на вучэбных занятках. 💡

#Гiмназiя14 #Адукацыя #Біялогія #Здароўезберажэнне
🫡2
БАЦЬКОЎСКІ СХОД! 👩‍🏫

У гімназіі прайшоў бацькоўскі сход 1-4-х класаў. Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. выступіла з пытаннем аб арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ў ІІІ чвэрці, расказала аб правілах карыстання мабільнымі тэлефонамі ў час вучэбных заняткаў. 📱

Аб дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў у гімназіі паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Куневіч С.В. 👩‍🏫

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І.П. пазнаёміла з вынікамі адукацыйнай дзейнасці пачатковай школы за ІІ чвэрць. 📊

#Гімназія14 #БацькоўскіСход #Адукацыя #ПачатковаШкола
👍3🕊1🫡1
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

У гімназіі прайшла інфармацыйная акцыя "Быць акцябронкам", дзе вучні пазнаёміліся з сімволікай БРПА.📝

КВЗ прайшоў у цёплай сямейнай атмасферы, куды далучылася каманда бацькоў! Рабяты ўспомнілі мноства прафесій, пазналі новыя, выяўлялі знаходлівасць і гумар. Гэта было весела і пазнавальна!🎉

У 11 класе прайшло мерапрыемства “Прыярытэты і дасягненні”. Вучні пачулі карысную інфармацыю пра беларускіх вучоных. Слухалі выступленне Крупскай Антаніны, якая азнаёміла са сваёй навуковай працай “Ваенны плакат як моцны сродак прапаганды”.📚

Вучні 6 класаў наведалі інтэрактыўную пляцоўку "У будучыню — разам!" Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ў рамках маштабнай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».✨️

Настаўнікі гімназіі наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтва і таленавітай моладзі ў Палацы Рэспублікі "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь". Дзе атрымалі асалоду ад жывага гучання любых сэрцу і знаёмых з дзяцінства мелодый.🎶

#Гiмназiя14 #Культура #Адукацыя
5🍓2
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 😊

Вучні 5 “В” класа наведалі Адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС РБ. У цэнтры прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, якія прызначаны для адпрацоўкі неабходных дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. 🛑
Вучні адчулі, што такое землятрус і пажар. 🔥 Навучыліся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. 🚒

#Адукацыя #Бяспека #Гiмназiя14
4👍1🔥1
27 лютага на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” праходзіла XII Адкрытая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дарожная карта лічбавай трансфармамацыі адукацыі”. 🌍

Настаўнік англійскай мовы Вялічка Вольга Міхайлаўна прыняла ўдзел у секцыі “Фарміраванне і развіццё лічбага адукацыйнага асяроддзя” і падзялілася сваім педагагічным вопытам выкарыстання нагляднасці ў вучэбным працэсе з дапамогай мультымедыйных прэзентацый Microsoft Power Point. 📊

#Адукацыя #Гімназія14
👍3
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!🌍

☀️Вучні 5"Б" класа прынялі ўдзел у занятках "Экасвет" на базе Золака, дзе даведаліся шмат цікавага пра экалогію.🌱
☀️Для 8-х класаў прайшло мерапрыемства-кіназала "Пад грыфам смяротна" на тему праблемы ўцягвання падлеткаў у наркагандль пад маркай лёгкага заробку з актыўная дыскусіяй.🗣
☀️10, 11 класы наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.🎓
☀️Вучань 10"А" класа Швец Глеб удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе, дзе прадстаўляў свой прадукт "Decibel-антывірус". Спадзяёмся, назва даследчай работы "Decibel - ствараючы СВАЁ", стане працягам вялікай працы па стварэнні беларускага антывіруса.💻 Шыры дзякуй настаўніку інфарматыкі Леановіч Наталлі Мікалаеўне за працу!
☀️Гутарка з вучнямі 7-х класаў на тэму "Скажы НЕ наркотыкам" адбылася ў бібліятэцы, дзе Таццяна Барысаўна расказала многа фактаў аб шкодным уздзеянні наркатычных рэчываў📚

#Гiмназiя14 #Адукацыя #Экалогiя #Прафарыентацыя
👏2
🌱МЕТАДЫЧНЫ ЧАЦВЕР!📚

☀️На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна пад кіраўніцтвам Яцына Інны Дзмітрыеўны. Настаўнікі пазнаёміліся з Навацыямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.📗

💬На базе рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” Гурыновіч Аксана Уладзіміраўна і Тарасенка Вольга Феліксаўна правялі для настаўнікаў горада семінар-практыкум па выкарыстанні інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання як інструмента фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучня.📙

👩‍🏫У гімназіі прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы. У форме метадычнага дыялогу былі абмеркаваны пытанні па тэме “Інтэграцыя элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце “Англійская мова”. Удзельнікі падзяліліся вопытам рэалізацыі нацыянальна-культурнага кампанента на ўроках.📘

#Гiмназiя14 #Адукацыя #Вопыт
👍2💯1
👩‍🏫На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў геаграфіі Заводскага раёна, якое правяла Градовіч Ларыса Васільеўна. 🌍

📕Настаўнікі пазнаёміліся з Навацыямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Семінар актуалізаваў веды педагогаў аб інтэграцыі элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце “Геаграфія”. 📚

🌱У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны прыёмы ўдасканалення кампетэнцый настаўнікаў геаграфіі па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня, а таксама распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні іх функцыянальнай граматнасці.✏️

#Гімназія14 #Геаграфія #Адукацыя #Настаўнікі
ГАРАДСКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ! 🎉

👩‍🎓 Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства гімназіі Блешчава Таццяна Віктараўна і Літвіновіч Надзея Юрьеўна актыўна ўдзельнічаюць у III Адкрытай гарадской навукова-практычнай канферэнцыі “Педагагічная навука - школе XXI стагоддзя: новыя інструменты і фарматы адукацыі”, якая праходзіць на базе Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. 🏫

📖 У рамках канферэнцыі педагогі не толькі прадстаўляюць свае даследаванні, але і дзеляцца каштоўным вопытам у выкарыстанні сучасных педагагічных тэхналогій, абменьваюцца ідэямі і методыкамі, якія дапамагаюць зрабіць навучальны працэс больш інтэрактыўным і эфектыўным. 💡

👩‍🏫 Педагогі ўпэўнены, што канферэнцыя стане штуршком для новых ідэй і праектаў, якія дапамогуць вучням стаць паспяховымі! 🚀

#Навука #Адукацыя #Канферэнцыя #Гімназія14
👍62🔥1
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ АНЛАЙН-КВІЗ! 🧠

Вучні педагагічных класаў гімназіі прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўным інтэлектуальным анлайн-квізе “Быць педагогам - значыць натхняць!” 📚 у рамках III адкрытага конкурсу “Педагагічны клас - праект магчымасцяў”, арганізатарам якой з'яўляецца Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна.

Удзельнікі паказалі выдатныя веды і творчую актыўнасць, што зрабіла конкурс яшчэ больш захапляльным. 🤩 Мы ўпэўнены, што гэты вопыт натхніць іх на новыя дасягненні ў сферы адукацыі! 🚀

Дзякуем усім, хто прыняў удзел, і арганізатарам за такую выдатную ініцыятыву! 👏

#Педагогіка #Адукацыя #Квіз #Натхненне #Гiмназiя14
👍5
ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ ПРАЕКТ! 😊

Педагагічны калектыў гімназіі актыўна ўдзельнічаў у 5-гадовым рэспубліканскім праекце “Апрабацыя мадэлі стварэння дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”, арганізаваным Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М.Танка. 🌟

Праект накіраваны на развіццё інавацыйных падыходаў у адукацыі і стварэнне камфортнага асяроддзя для кожнага вучня. Дзякуючы сумесным намаганням, мы змаглі ўкараніць новыя метады, якія садзейнічаюць гарманічнаму развіццю гімназістаў. 🌱

Дырэктар Інстытута псіхалогіі БДПУ Наталля Валер'еўна Драздова ўзнагародзіла ўдзельнікаў праекта, у тым ліку і дырэктара гімназіі Гарохаву Марыю Іванаўну сертыфікатамі і дадатковымі метадычнымі распрацоўкамі за актыўны ўдзел у праекце. 🏅

Мы дзякуем усім удзельнікам праекта за іх неацэнны ўклад. Імкненне кожнага дапамагае ствараць дружалюбнае і падтрымлівае асяроддзе ў гімназіі. Разам мы можам усё! 💪

#Праект #Адукацыя #Iнавацыі #ДружалюбнаеАсяроддзе #Гiмназiя14
👍4🔥1
МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА!📖

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член клуба "Вялікі перапынак" Тарасенка Вольга Феліксаўна прыняла ўдзел у метадычным дэсанце на базе УА "Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання". 🌟

Педагог на арт-прасторы каледжа дзялілася вопытам работы з настаўнікамі горада па падрыхтоўцы вучнёўскіх праектаў для фарміравання метапрадметных кампетэнцый. 📚

#ВялiкiПерапынак #Адукацыя #Гімназія14
🔥5🤗2👍1🫡1