ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🌐🏛Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
🌱МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

🎓У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” 🌟, дзе прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі РБ Кадлубай А.В. 😊, намеснік старшыні ЮНЕСЕФ у РБ Крысцін Ганібе, прарэктар універсітэта, кандыдаты педагагічных навук, 250 настаўнікаў і метадыстаў РБ.

👩‍🏫У рамках тэматычнай секцыі канферэнцыі “Інавацыі і педагагічныя практыкі як умова дасягнення ЦУР” 💡 падзяліліся сваім вопытам Яцына І.Д. і Долбік А.А. па тэме “Развіццё экалагічнай культуры вучняў як эфектыўны сродак фарміравання іх функцыянальнай пісьменнасці” 🌍.

💬Вынікам дадзенай канферэнцыі з'явіўся абмен перадавымі практыкамі з вопыту работы педагогаў РБ і настаўнікаў яшчэ сямі краін 🌏, артыкул у зборніку і сертыфікат актыўнага ўдзельніка 🎓.

БУДУЧЫНЯ ЗА АДУКАЦЫЯЙ 🚀

#Адукацыя #Інавацыі #Педагогіка #Гiмназiя14