ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ ПРАЕКТ! 😊

Педагагічны калектыў гімназіі актыўна ўдзельнічаў у 5-гадовым рэспубліканскім праекце “Апрабацыя мадэлі стварэння дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”, арганізаваным Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М.Танка. 🌟

Праект накіраваны на развіццё інавацыйных падыходаў у адукацыі і стварэнне камфортнага асяроддзя для кожнага вучня. Дзякуючы сумесным намаганням, мы змаглі ўкараніць новыя метады, якія садзейнічаюць гарманічнаму развіццю гімназістаў. 🌱

Дырэктар Інстытута псіхалогіі БДПУ Наталля Валер'еўна Драздова ўзнагародзіла ўдзельнікаў праекта, у тым ліку і дырэктара гімназіі Гарохаву Марыю Іванаўну сертыфікатамі і дадатковымі метадычнымі распрацоўкамі за актыўны ўдзел у праекце. 🏅

Мы дзякуем усім удзельнікам праекта за іх неацэнны ўклад. Імкненне кожнага дапамагае ствараць дружалюбнае і падтрымлівае асяроддзе ў гімназіі. Разам мы можам усё! 💪

#Праект #Адукацыя #Iнавацыі #ДружалюбнаеАсяроддзе #Гiмназiя14
👍4🔥1