ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
465 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
📍Бяспека і адказнасць📍

📍Падпалкоўнік унутранай службы МНС Кустаў Канстанцін Леанідавіч правёў размовы з вучнямі 5-ых класаў гімназіі 14 у рамках Рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!": нагадаў пра меры бяспекі пры знаходжанні на вуліцы і ў памяшканні. Абмяркоўвалі разам з гімназістамі, як сябе весці з незнаёмымі людзьмі, як дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, каб пазбегнуць траўм і пашкоджанняў.📍

Да размовы далучылася і дырэктар гімназіі Марыя Іванаўна Гарохава, якая акцэнтавала ўвагу гімназістаў на меры бяспекі пры арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэса менавіта ў гімназіі 14

#Заводскі
#гімназія14
#бяспека
♻️ПРАФIЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА📢

🚔Інспектар ІСН Рагатка А.У. правёў заняткі з вучнямі 9-11-х класаў гімназіі, абмеркаваўшы ўплыў курэння на здароўе, важнасць бяспечных паводзін у сацыяльных сетках, небяспекі свавольстваў на відэа і спосабы абароны банкаўскіх карт.🚸

✴️Дзякуем інспектару Рагатку А.У. за важную інфармацыю! Спадзяёмся , што гімназісты зробяць свядомы выбар! 💡

#Гімназія14 #Бяспека #Адказнасць
🫡4
🚔ПРАФІЛАКТЫКА🚔

У гімназіі адбылася сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх Марынай Чаславаўнай Бондар.👮‍♀️

Яна наведала 10-я класы, дзе расказала пра спосабы махлярства, з якімі могуць сутыкнуцца падлеткі ў інтэрнэце, і падкрэсліла, як важна абараняць сваю асабістую інфармацыю. 🔒

Патлумачыла значэнне палавой недатыкальнасці. У завяршэнні сустрэчы інспектар адказала на пытанні і дала рэкамендацыі па бяспечных паводзінах. 💬

#Гімназія14 #Бяспека #Iнфармацыя
3🫡2👍1🍓1
⏰️УРАЧЫСТЫЯ ЛІНЕЙКІ⏰️

У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню 1 чвэрці 2024/2025 навучальнага года. 🎉 Кантрольныя і дыктанты ўсе напісаны, а наперадзе, няхай і маленькія, але такія доўгачаканыя асеннія канікулы. 🍂

Па традыцыі слова для віншавання і ўзнагароджання лепшых вучняў мела дырэктар гімназіі М.І.Гарахова. 👩‍🏫 Канікулы - гэта час для адпачынку і развіцця. 🌟 Вучням нагадалі аб тым, што гімназія і педагогі будуць рады бачыць іх у час канікул на розных мерапрыемствах, а таксама настойліва рэкамендавалі памятаць пра правілы бяспечных паводзін. ⚠️

УРА! КАНІКУЛЫ! 🎈

#Гiмназiя14 #Асеннiяканікулы #Адпачынак #Бяспека
👍62🤝2🫡1
Гімназію наведаў старшы інспектар ІСН Рагатка Андрэй Уладзіміравіч.👮 Ён правёў сустрэчу з 9 класамі, абмеркаваўшы важныя тэмы.

Андрэй Уладзіміравіч расказаў аб бяспечнай эксплуатацыі самакатаў і правілах дарожнага руху. 🚦 Ён таксама нагадаў аб добрых манерах у перыяд свят і выбараў. 🎉

Адмысловая ўвага была нададзена бяспечным паводзінам у сацыяльных сетках. 💬 Інспектар падкрэсліў важнасць паважлівых зносін і абароны асабістай інфармацыі.

#Гiмназiя14 #Бяспека #ДарожныРух #СацыяльныяСеткі
👍5🫡2
📢 ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА👮

👮Гімназію наведаў інспектар ІСН Рагатка Андрэй Уладзіміравіч, які правёў гутарку з вучнямі 6-х класаў, расказваючы аб бяспецы ў сацыяльных сетках і правільным выкарыстанні банкаўскіх картак. 💳

Андрэй Уладзіміравіч падзяліўся карыснымі парадамі, як абараніць сваю асабістую інфармацыю і пазбегнуць махлярства ў інтэрнэце. 🌐 Гімназісты актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі думкамі. 🤔

Гэтая сустрэча дапамагла хлопцам і дзяўчатам лепш зразумець важнасць бяспекі ў лічбавым свеце! 🛡️

#Гiмназiя14 #Бяспека #ЛічбавыСвет
👍6🫡2
👮ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА💬

Для вучняў 8-х класаў гімназіі была наладжана сустрэча з інспектарам ІСН Заводскага раёна Аленай Вячаславаўнай Кохан.👮‍♀️

Былі абмеркаваны асноўныя пытанні аб асабістых дадзеных, як важна абараняць сваю інфармацыю. 🛡️ Таксама бяспека ў сацсетках, налады канфідэнцыяльнасці і асцярожнасць пры зносінах, адказныя паводзіны, павага ў інтэрнэце і барацьба з кібербулінгам. 💻

Сустрэча была вельмі карыснай! Спадзяемся, што гімназісты прыменяць гэтыя веды ў жыцці. 🌟

#Бяспека #Канфідэнцыяльнасць #Кібербулінг #Гiмназiя14
👍2🫡2
👮‍♀️ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА!👮‍♀️

У гімназіі прайшла сустрэча з інспектарам ІСН Катовіч Лізаветай Міхайлаўнай. 😊 Лізавета Міхайлаўна наведала 5-я класы, расказваючы аб правілах паводзін у грамадскіх месцах і бяспецы на дарозе ў зімовы перыяд. ❄️

Адмысловая ўвага была нададзена бяспечным паводзінам у сацыяльных сетках: як абараніць асабістыя дадзеныя і распазнаць пагрозы ў інтэрнэце. 🔒🌐

#Прафілактыка #Бяспека #СацыяльныяСеткі #Гiмназiя14
👍3🫡1
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 😊

Вучні 5 “В” класа наведалі Адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС РБ. У цэнтры прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, якія прызначаны для адпрацоўкі неабходных дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. 🛑
Вучні адчулі, што такое землятрус і пажар. 🔥 Навучыліся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. 🚒

#Адукацыя #Бяспека #Гiмназiя14
4👍1🔥1
ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА! 😊

У гімназіі прайшла сустрэча з супрацоўнікам ДАІ, які расказаў аб прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, пазнаёміў з асноўнымі правіламі дарожнага руху і нагадаў пра неабходнасць выканання іх у час канікул.🚦

Распавёў пра тое, як правільна пераходзіць дарогу, як паводзіць сябе на пешаходным пераходзе і як бяспечна рухацца на сродках мабільнасці, а таксама пра тое, што неабходна насіць святлоадбівальныя элементы на вопратцы, каб быць бачнымі ў цёмны час сутак. 🌟

#Гiмназiя14 #Бяспека
👍2🤝1
Вучні 3 “Б” класа завіталі на экскурсію ў Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС.☀️

Праходзячы па інтэрактыўных навучальных пляцоўках, хлопцы і дзяўчаты не маглі стрымаць эмоцый і захаплення ад убачанага, а самае галоўнае, у іх з'явілася ўнікальная магчымасць даследаваць усё тактыльна, што зрабіла яшчэ больш незабыўнае ўражанне. 💖

Усе выпрабавалі “пераварочванне аўтамабіля”, прайшлі праз дымавы лабірынт і пабывалі ў сапраўдным бамбасховішчы. 🚒

#Гiмназiя14 #Экскурсія #Бяспека
👍7