ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
У гімназіі прайшоў семінар "Рэспубліканская сеткавая кансультацыйна-метадычная лабараторыя "Кропка росту" як рэсурс абмену эфектыўным педагагічным апатам па пытаннях выхавання". 🌱

🌟 Саратокіна Людміла Анатольеўна, загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці ГУДА «Аршансій раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі», расказала пра асаблівасці і карысць правядзення квэст-гульняў. 🎉

🌼 Шкода Ганна Аляксандраўна, педагог-арганізатар вышэйшай катэгорыі, расказала аб фарміраванні сучаснага аблічча БРПА. 📚

🌈 Работнікі нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення (старэйшы інспектар аховы дзяцінства і педагог-псіхолаг) расказалі аб парадку работы гэтай арганізацыі, а таксама аб суправаджэнні дзіцяці з сям'і ва ўмовах школы. 👶

💡 Настаўнік інфарматыкі расказала аб квэст-тэхналогіі ў працэсе навучання, аб відах квэстаў і цікавых метадах іх арганізацыі. 💻

#Гiмназiя14 #КропкаРосту #Педагогіка #Навучанне
🌱МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

🎓У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” 🌟, дзе прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі РБ Кадлубай А.В. 😊, намеснік старшыні ЮНЕСЕФ у РБ Крысцін Ганібе, прарэктар універсітэта, кандыдаты педагагічных навук, 250 настаўнікаў і метадыстаў РБ.

👩‍🏫У рамках тэматычнай секцыі канферэнцыі “Інавацыі і педагагічныя практыкі як умова дасягнення ЦУР” 💡 падзяліліся сваім вопытам Яцына І.Д. і Долбік А.А. па тэме “Развіццё экалагічнай культуры вучняў як эфектыўны сродак фарміравання іх функцыянальнай пісьменнасці” 🌍.

💬Вынікам дадзенай канферэнцыі з'явіўся абмен перадавымі практыкамі з вопыту работы педагогаў РБ і настаўнікаў яшчэ сямі краін 🌏, артыкул у зборніку і сертыфікат актыўнага ўдзельніка 🎓.

БУДУЧЫНЯ ЗА АДУКАЦЫЯЙ 🚀

#Адукацыя #Інавацыі #Педагогіка #Гiмназiя14