ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
464 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
🫡31🤝1
✍️ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ👍

У гімназіі адбыліся дэбаты сярод вучняў 10 “А” і 11 педагагічных класаў на тэму “Сучасны настаўнік: прафесія або прызванне?” 🎓💬

Гімназісты былі падзелены на дзве каманды. Першая каманда выступала за тое, што настаўніцтва — гэта прафесія, якая патрабуе спецыяльных ведаў, навыкаў і пастаяннага развіцця. 💡📚 Яны падкрэслілі важнасць адукацыі, метадаў навучання і здольнасці працаваць з сучаснымі тэхналогіямі.

Другая каманда, якая абараняла ідэю, што настаўніцтва — гэта прызванне, акцэнтавала ўвагу на чалавечых якасцях настаўнікаў. ❤️👩‍🏫 Яны адзначылі, што сапраўдны настаўнік — гэта той, хто здольны натхняць і падтрымліваць сваіх вучняў, а не толькі перадаваць веды. Удзельнікі прыводзілі прыклады вядомых педагогаў, чыя работа з вучнямі змяняла іх лёсы.🌟

#Прызванне #Настаўнікі #Гiмназiя14
👍4🔥3🫡2
🧩СЕМІНАР РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА!😊

🎎Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэсурснага цэнтра гімназіі Гурыновіч А.У., Тарасенка В.Ф., Хмяльніцкая Н.В. у чарговы раз запрасілі настаўнікаў горада на творчую майстэрню “Музейны квэст як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і пазакласных мерапрыемствах”. 📚

🧩Педагогі падзяліліся вопытам па складанні і выкарыстанні музейных квэстаў, паказалі прыклады такіх квэстаў і запрасілі гасцей прыняць удзел у квэсце “Беларуская хатка”. 🏡

🛖Настаўнікі горада змаглі пабываць на двух экскурсіях у музеі “Беларуская хатка” і музеі музычных інструментаў, пабываць на майстар-класе ўдзельніка заслужанага аматарскага калектыву “Дударыкі” Ровенскай А.І. 🎶

Папаўняем метадычныя скарбонкі разам! 💼

#Гiмназiя14 #МузейныКвэст #Настаўнікі #МетадычнаСупрацоўніцтва
👍2
👩‍🏫На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў геаграфіі Заводскага раёна, якое правяла Градовіч Ларыса Васільеўна. 🌍

📕Настаўнікі пазнаёміліся з Навацыямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Семінар актуалізаваў веды педагогаў аб інтэграцыі элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце “Геаграфія”. 📚

🌱У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны прыёмы ўдасканалення кампетэнцый настаўнікаў геаграфіі па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня, а таксама распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні іх функцыянальнай граматнасці.✏️

#Гімназія14 #Геаграфія #Адукацыя #Настаўнікі
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🎉

🏛У Мінскім палацы дзяцей і моладзі лепшыя вучні гімназіі, пераможцы гарадскіх інтэлектульных конкурсаў на ўрачыстым уручэнні дыпломаў атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды: 🏆

8 класы па гісторыі Галаенка Савелій, Мілінец Марцін, Пазняк Уладзімір, Булко Іван, Цітоў Дзмітрый.🗝

Па беларускай мове 9“В” клас Малік Васіль, Кальчынская Ульяна, Пыка Міхаіл.📖

Па геаграфіі Галаенка Савелій, Малік Васіль, Пыка Міхаіл, Тужык Іван, Крупко Вераніка, Міралюбаў Кліменцій.🌎

Урачыстае ўручэнне дыпломаў па прадмеце "Чалавек і свет", тэма "Я пазнаю свет": 🌱
5"А" класа: Гарбачык І, Томка Цімур, Томка Ягор;
5"Б" клас - Сенічыва Маргарыта;
5"Г" клас Казак Таццяна, Сіротка Маргарыта атрымалі дыпломы 2 ступені. 🌟

🎊Віншуем гімназістаў і іх настаўнікаў Літвіновіч Надзею Юр’еўну, настаўніка гісторыі, Хмяльніцкую Наталлю Вікенцьеўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, Градовіч Ларысу Васільеўну, настаўніка геаграфіі, з бліскучымі вынікамі.👏

#Гімназія14 #Пераможцы #Узнагароды #Вучні #Настаўнікі
6😁1