Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ

У лістападзе 1918 года у Варшаве было абвешчана адраджэнне Рэчы Паспалітай. Ю.Пілсуцкі заявіў аб аднаўленні дзяржавы ў межах 1772 года.
Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай не абмежавалася этнічнымі польскімі землямі. Польскі сейм заявіў, што "бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельныя".

Ужо ў снежні 1919 года паўночная група польскіх войскаў заняла большую частку Гродзенскай губерні.

16 лютага 1919 года ЦВК Беларускай і Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы звярнуліся да польскага ўрада з прапановай мірнага вырашэння "спрэчных тэрытарыяльных пытанняў". Аднак гэты зварот застаўся без адказу. Польскі сейм адхіліў прапановы Савецкай Расіі аб правядзенні плебісцыту на памежных спрэчных тэрыторыях. У красавіку польскія войскі захапілі Слонім, Вільню, Пінск, Баранавічы.

8 красавіка ЦВК Літоўска-Беларускай ССР уводзіць у рэспубліцы ваеннае становішча. Была праведзена мабілізацыя ў Чырвоную армію.
1 чэрвеня 1919 года быў прыняты Дэкрэт УЦВК РСФСР аб ваенна-палітычным адзінстве Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі на чале з Савецкай Расіяй. Заходні фронт быў умацаваны.
Аднак летам польскія войскі перайшлі ў наступленне. Была занята Вілейка, потым Маладзечна, Лунінец.
8 жніўня 1919 года польскія войскі захапілі Мінск, у жніўні-верасні занялі Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Рагачоў.

Толькі ў кастрычніку іх наступленне было стрымана.

На захопленых тэрыторыях пры Галоўным камандаваннем польскай арміі было створана Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель.
Беларусь была падзелена на акругі, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы (іх узначалілі былыя польскія афіцэры).

Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польскі рэжым выклікаў рост апазіцыйных настрояў сярод беларускіх палітычных партый і насельніцтва.
На захопленых тэрыторыях дзейнічалі дзясяткі нелегальных партыйных камітэтаў, партызанскіх атрадаў.
Акрамя бальшавікоў у партызанскую барацьбу ўключылася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая мела значны ўплыў у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях і з'яўлялася найбольш масавай палітычнай арганізацыяй.

На з'ездзе ў Вільні прадстаўнікі беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня 1919г.) выказаліся за суверэннасць і непадзельнасць Беларусі.
Аднак беларускі нацыянальны рух не змог выпрацаваць адзіную пазіцыю ў адносінах да польскіх улад.

19 чэрвеня ў час знаходжання ў Мінску Ю.Пілсудскі прыняў дэлегацыю беларускіх дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Я.Лёсікам.
Ю.Пілсудскі заверыў, што ён з'яўляецца "прыхільнікам беларускай справы" , але ў выніку кіраўнік Польскай дзяржавы не прызнаў беларускую дзяржаву.

У снежні 1919 года адбыўся раскол Рады БНР, частка яе членаў заявіла аб сваёй прапольскай арыентацыі, але большасць выказалася супраць саюзу з Польшчай.
Яны абвясцілі Народную раду БНР на чале з П.Крачэўскім і стварылі новы ўрад на чале ў В.Ластоўскім.
Польскія ўлады не прызналі Народную раду і арыштавалі В.Ластоўскага.

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ
Пачатак тут

Вясной 1920 года адбыліся змены на польска-савецкім фронце. Польскія войскі пачалі наступленне на Палессі. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы.
На аснове распрацаванага плана ваенных дзеянняў у сярэдзіне мая пачалося наступленне Заходняга фронту ў Беларусі.

11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна, 1 жніўня - Брэст.
Была рэальная магчымасць аднаўлення беларускай дзяржавы.
Аднак савецкае кіраўніцтва ў Маскве вырашала іншую задачу - правесці "саветызацыю Літвы і Польшчы".

12 ліпеня 1920 года быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР, згодна з якім значная частка беларускай тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны (з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Вільня) прызнана часткай Літвы.
Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе польска-савецкай вайны.

Летам 1920 года Чырвоная армія правяла паспяховае наступленне на Варшаву і Львоў. Савецкі ўрад не прыняў да ўвагі ноту міністра замежных спраў Англіі Дж.Керзана (11 ліпеня 1920 г.) аб спыненні баявых дзеянняў на лініі Гродна - Брэст - Карпаты.

У пачатку жніўня Чырвоная армія вяла баі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта выклікала нацыянальна-патрыятвчны ўздым у Польшчы, спрыяла пашырэнню ваеннай, фінансавай дапамогі еўрапейскіх урадаў.
Як паведамляла газета "Дэйлі тэлеграф", дапамога была аказана італьянцамі, амерыканцамі, некаторымі нейтральнымі дзяржавамі.
Англічане далі грошы, машыны, неабходны персанал.
У справе рэарганізацыі арміі асноўная роля была адведзена французам.

Польскае камандаванне 14-16 жніўня 1920 года флангавым ударам стварыла пагрозу для акружэння Варшаўскай групоўкі савецкіх войскаў. Чырвоная армія пачала паспешнае адступленне, несучы вялікія страты.

21 жніўня польская армія заняла Брэст.
Пачаліся перагаворы аб заключэнні перамір'я, якія вяліся ў Мінску, а затым былі перанесены ў Рыгу.


Мінск быў вызвалены ад польскіх войскаў у ліпені 1920 года. Для падрыхтоўкі Дэкларацыі аб абвяшчэнні беларускай дзяржавы была створана камісія. У яе склад увайшлі чатыры прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў (Я. Бялькевіч, П.Берднік, І.Мамонька, М.Пашковіч), два -ад ЦК КП(б)Б (А.Чарвякоў, В.Кнорын), ад Беларускай камуністычнай арганізацыі - У.Ігнатоўскі, ад Бунда - А.Вайнштэйн.

Урачыстае абвяшчэнне незалежнасці ССРБ адбылося 31 ліпеня 1920 года у памяшканні гарадскога тэатра.

Беларуская рэспубліка абвяшчалася, але толькі ў межах Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў.

Таму Дэкларацыю не падпісалі прадстаўнікі БПС-Р, якія патрабавалі незалежнасці ССРБ у межах этнічнага самавызначэння
.
Жаўрукі прылятаюць у дзень Вясновага Раўнадзенства.

Па прылёце жаўрукоў вызначалі, калі можна араць і пачынаць іншыя вясновыя працы.

Калі жаўрук прыляцеў, значыць, вясна прыйшла. Песня жаўрука нягучная і прыемная. Палёт жаўрука своеасаблівы: птушка спачатку паднімаецца ўгару, а затым падае ўніз, адпаведна змяняецца і песня. «Жаўрук неба арэ» - кажуць у народзе.

На Жаваранкаў у вёсках, а часам і ў гарадах, выконвалі абрады: раніцай гаспадыні пяклі з цеста птушачак, круглыя пернікі і калабкі. Затым рабілі з саломы маленькія гнёзды, складалі ў іх калабкі і ставілі ў птушнік - лічылася, што гэта дапаможа курам лепш несціся і не хварэць. Круглымі пернікамі было прынята ўсіх частаваць.
#ЯМыКаласы

"Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй...

Чаму магла навучыць кніга, якой было сто год і адзіны экземпляр якой так і астаўся з неразрэзанымі старонкамі? Не ведаю. Але гэта была нібы замураваная частка памяці цэлай эпохі. І мне здавалася, што на кожнай вокладцы — варта толькі ўгледзецца — напісана: «Хто згубіў сваю памяць — згубіў усё...»

Нечапаны аркуш паперы ляжаў на стале. За вокнамі вялізнага пакоя стаяў цёплы і цёмны вечар канца сакавіка. Позні вечар быў у садзе за двума вокнамі; позні вечар быў і на ціхай вуліцы, за іншымі вокнамі. "          Глава ІV кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Ад нашага падпісчыка:

Вось цікавыя рэчы атрымліваюцца, мае дарагія беларусы. Пачытаў яшчэ раз сёння той артыкул у СБ Гігіна ад 2022 года пра паўстанне 1863 года. Усё быццам бы па фактах гістарычна ён усё так сказаў. Але высновы прапагандзістскія на карысць расійскай гісторыі, а не нашай.

Так, мы самыя блізкія саюзнікі Расіі зараз. Агульная савецкая гісторыя нас аб'яднала! А вось раней па-рознаму бывала. І што? Нам зараз трэба таптаць сваю гісторыю з-за гэтага? Каб толькі дагадзіць нашым братам? Дык мы так толькі самі сябе падманваем.

Гісторыя - гэта тое што было, гэта ў мінулым. Было і было. І гэта трэба ведаць. Але не пытацца дагаджаць каму бы там ні было - ні палякам, ні рускім, ні літоўцам, ні немцам, ні ўкраінцам. Сваё шанаваць трэба.

А то ў нас зараз топчуць Каліноўскага за тое, што ён паляк і быццам за паноў быў. Але той жа Гігін і ўсе гісторыкі адзначаюць, што быў ён рэвалюцыянер і сацыяліст. А паплечнікі яго таксама ўсе былі палякамі?

Савецкія гісторыкі хаця б паслядоўнымі былі. У іх на працягу ўсёй гісторыі бачна адна ідэя - класавая барацьба. Таму ў іх героі і Каліноўскі, і паўстаўшыя казакі з сялянамі ў сярэдзіне 17 ст.

А ў нашых гісторыкаў тыя казакі з сялянамі ў сярэдзіне 17 ст. - добрыя (хаця а за што яны ваявалі на самой справе? Мо за незалежнасць Беларусі ці ВКЛ, ці Русі? І нікога яны не забівалі?), а паўстанцы Каліноўскага - дрэнныя.

Дзе паслядоўнасць? Ці паслядоўнасць у тым, што калі супраць палякаў - то гэта добра, а супраць Масквы - дрэнна? І гэта аб'ектыўная гісторыя па-вашаму?
— Куды ляцім?
— Куды трэба...
— Цудоўна! Мой любімы накірунак!

🎨 Малюнак Lucy Fleming
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Пімен Панчанка
Родная мова

Чытае Саша Васільева
@info_mamka
#КазкіДзецям

Свінапас

Ганс Хрысціян Андэрсэн

Пераклад Уладзіміра Мазго
Напэўна лепш нічога не пісаць..... Проста памаўчым
#КухняБеларусі

Клёцкі рыбныя

Інгрыдыенты:
800 г рыбы
1 яйка
2-3 лустачкі чэрствай булкі
2 цыбуліны
1 ст лыжка алею
1 морква
0,5 ч лыжкі цукру
Соль
Перац

Як гатаваць:
Падрыхтаваць рыбу некалькіх сартоў. Мякаць рыбы аддзяліць ад костак, прапусціць праз мясарубку два разы. На другі раз зрабіць гэта разам з цыбуляй і булкай, замочанай у вадзе або малацэ. Дадаць яйка,алей, соль, добра вымешаць.

З атрыманай масы скачаць галкі.
На дно каструлі пакласці рыбныя галовы, плаўнікі, косткі, нарэзаную кружкамі моркву, шалупінне ад цыбулі, соль, цукар, уліць крыху вады. Калі вада закіпіць, апусціць у яе галкі і варыць на слабым агні 1 гадзіну.

Падаць разам з соусам у якім варыліся галкі. Ядуць з хлебам або варанай бульбай, гарачымі або халоднымі.
Forwarded from Звязда
Раніца суботы ля "Крокус Сіці Хола" ў Падмаскоўі, дзе адбыўся тэракт

❗️У выніку тэракту загінулі больш за 60 чалавек, паведамляе СК РФ. Колькасць ахвяр можа павялічыцца. Па дадзеных на раніцу ў бальніцах Масквы і Маскоўскай вобласці знаходзяцца 115 чалавек, у тым ліку пяць дзяцей. Мурашка заявіў аб завяршэнні асноўнай працы па экстранай дапамозе пацярпелым пры тэракце.

Паведамляе BELTA