Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#СучаснаяБеларусь

Казьянскія балоты – "Беларускі Меркурый»

Размяшчэнне: Віцебская вобл., Шумілінскі р-н;
Адлегласць: Віцебск 75 км, Мінск 290 км;
Каардынаты: 55.436165, 29.319024


Ад марсіянскіх пейзажаў - да кратараў Меркурыя. Менавіта такія асацыяцыі выклікаюць балоты ў заказніку Казьянскі ў Віцебскай вобласці.

У іх заходняй частцы паазерскі ледавік стварыў нешта няўяўнае, пакінуўшы на ўчастку ў 5 квадратных кіламетраў больш за 400 невялікіх азёр.

Казьяны - пэўны візуальны антыпод больш раскручанай Ельні.
Але, калі асноным ельненскім малюнкам можна лічыць астраўкі з хвоямі сярод воднай роўнядзі, то тут наадварот – палоскі сушы сярод сотняў азёр.

Аднак, пракладзенай сцежкі з насцілам ў Казьянскім заказніку няма - значыць патрэбен альбо дасведчаны правадыр, альбо старанная падрыхтоўка і асцярожнасць. Але смельчакі абавязкова ўбачаць Космас!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што трэба рабіць у абставінах, калі ўсе каналы апранулі чорныя аватаркі і ад патоку негатыўнай інфармацыі хочацца проста сядзець нерухома, бо ўнутры адчуванне бездапаможнасці і адчаю?

Проста трэба зразумець, што мэта любога тэрора - напужаць, прымусіць застыць, згубіць адчуванне бяспекі.
Зразумець, што абставіны ад нас не залежаць, затое залежыць стан тых, хто побач з намі.

Захоўвайце знешні спакой, займіце рукі якой-небудзь справай, гэта супакоіць унутраны стан. Пасадзіце кветкі, пагуляйце з дзецьмі, згатуйце абед.

Я помню, як пасля пачатку СВА пачаўся страшэнны булінг расіян па сацыяльных сетках. Ведаеце, што зрабілі людзі? Аб'явілі флэшмоб "Творчасць без межаў", дарылі ўсім бясплатна свае ўрокі, матэрыялы, выкрайкі, майстар-классы. Дарылі ўсім, незалежна ад краіны пражывання. І гэта было класна!

Таму для вас мой майстар-клас па вырабу сувеніра "Карцінае сэрца"
Лепш шыце, чым будзеце заганяць сябе ў адчай!
Выкрайкі можна расцягваць або сціскаць у залежнасці ад таго, які памер вам патрэбны. У мяне дэталь сэрца размешчана на ўвесь ліст А4
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры пачаў вясну з урачыстай падзеі — святкавання 95-годдзя з дня нараджэння знакамітай паэтэсы Еўдакіі Лось. З 1 да 31 сакавіка ў музеі працуе літаратурна-мастацкая экспазіцыя, якая знаёміць наведвальнікаў з жыццём і творчасцю пісьменніцы. 

Еўдакія Якаўлеўна Лось нарадзілася 1 сакавіка 1929 года ў вёсцы Старына Ушацкага раёна. «Ушацкая мадонна» — так велічна-шаноўна называў пісьменніцу яе зямляк Рыгор Барадулін. Мастацкім лейтматывам выстаўкі сталі валошкі і іх яркі сіні колер, які не мае аналагаў сярод кветак, — сімвал Віцебшчыны і ў прыватнасці Ушацкага раёна. Еўдакія Якаўлеўна вельмі любіла сваю малую радзіму і прысвяціла ёй шмат твораў:

...Паедземце, дружа, ва Ушачы,

Там зараз вясна, ды вясна.

Бярэзіна соладка плача,

Над рэчкай — вятроў гамана...

Падрабязней тут
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і яго наступствы для беларускай дзяржаўнасці

Жнівеньскія падзеі 1920 года на польска-савецкім фронце падштурхнулі ваюючыя бакі да мірных перагавораў, якія пачаліся 17 жніўня 1920 года ў Мінску.

Умовы былі неспрыяльнымі для савецкай дэлегацыі. Польскія войскі 16 жніўня перайшлі ў контрнаступленне і 21 жніўня занялі Брэст.
Савецкая дэлегацыя настойвала на правядзенні савецка-польскай мяжы ў адпаведнасці з "лініяй Керзана" з невялікімі адступленнямі на карысць Польшчы ў раёне Беластока і Хельма ва Украіне.
Польская дэлегацыя не пагадзілася з гэтым і 25 жніўня выехала ў Варшаву.

Перагаворы 21 верасня прадоўжыліся ў Рызе. Пазіцыя польскай дэлегацыі была падмацавана новым наступленнем войскаў, якія ў верасні захапілі Бярозу, Ваўкавыск, Пінск.

Кіраўнік савецкай дэлегацыі А.Іофе 23 верасня атрымаў тэлеграму У.Леніна з патрабаваннем у 10-дзённы тэрмін забяспечыць рэальную гарантыю міру.
18 верасня ў Рыгу выехаў старшыня Саўнаркама ССРБ А.Чарвякоў. Аднак польская дэлегацыя не прызнала яго паўнамоцтвы. Не дапусцілі да перагавораў і прадстаўнікоў БНР, якія прыехалі ў Рыгу 5 кастрычніка (А.Цвікевіч, У.Пігулеўскі).
Лёс Беларусі вырашаўся без беларусаў.

Перагаворы з польскім бокам вяла расійска-украінская дэлегацыя. 23 верасня была апублікавана заява Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВК), у якой прапаноўвалася падпісаць да 5 кастрычніка прэлімінарныя ўмовы міру на аснове самавызначэння для тых абласцей, "межы якіх аспрэчваліся ў час вайны".
Падцвярджаўся прынцып незалежнасці Украіны, Літвы і Беларусі. УЦВК пагаджаўся вызначыць мяжу з Польшчай "значна больш на ўсход ад лініі Керзана".

12 кастрычніка 1920 года адбылося падпісанне дагавора аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру. Зацвярджалася дзяржаўная мяжа, пацвярджалася незалежнасць Украіны, Беларусі, а ваенныя дзеянні спыняліся праз 6 дзён (18 кастрычніка).

У гэты час польскія войскі зноў занялі Мінск (15 кастрычніка), а 17 кастрычніка пакінулі горад.
Па ўмовах перамір'я Мінск заставаўся за савецкім бокам.

Перагаворы дэлегацыі Савецкай Расіі з дыпламатамі Польшчы ішлі на працягу 5 месяцаў і толькі 18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор. Да Польшчы адышла амаль палова беларускай тэрыторыі (Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі паветы Віленскай губерні.

Беларусы складалі большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, аднак на дзяржаўным узроўні беларусаў кваліфікавалі нацыянальнай меншасцю, не прызналі іх права на самавызначэнне.

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і яго наступствы для беларускай дзяржаўнасці
Пачатак тут

Гэтыя тэрыторыі разам з Вільняй і бліжэйшымі ўсходнімі паветамі Літвы, захопленымі Польшчай яшчэ 1920 г., атрымалі неафіцыйную назву "Заходняя Беларусь".
Польскія ўлады называлі іх "крэсамі ўсходнімі" (усходнімі краінамі).

На заходнебеларускіх землях была праведзена ўніфікацыя адміністрацыйнага дзялення з цэнтральнымі і заходнімі рэгіёнамі Польскай дзяржавы. Тэрыторыя была падзелена на ваяводствы, паветы і гміны.

Беларускае насельніцтва ў складзе Польскай дзяржавы фармальна атрымала канстытуцыйныя, міжнародныя гарантыі палітычнай і прававой роўнасці, свабоднага развіцця культуры, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Аднак польскі ўрад дамагаўся, як казаў міністр асветы Польшчы С.Грабскі, каб мяжа палітычная стала мяжой этнаграфічнай.

Апорай польскай улады на захопленай тэрыторыі павінны былі стаць асаднікі - ваенныя каланісты з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 - 1921 г.г.

Згодна з Канстытуцыяй 1921 года у Польшчы заканадаўчымі органамі ўлады з'яўляліся Сейм і Сенат, выканаўчую ўладу ажыццяўляў прэзідэнт сумесна з міністрамі. Беларускія дэпутаты ўтварылі ў Сейме сваю фракцыю - Беларускі пасольскі (дэпутатскі) клуб і спрабавалі выкарыстаць усе магчымасці для легальнай барацьбы за свае правы. Пры гэтым да 1924 г. не спынялася партызанская барацьба на захопленых Польшчай тэрыторыях, якой кіравала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).

У выніку дзяржаўнага перавароту 1926 года ў Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, быў усталяваны рэжым асабістай улады Ю.Пілсудскага.
Закладзеныя ў Канстытуцым Польшчы 1921 г. дэмакратычныя правы і свабоды так і не атрымалі рэальнага ўвасаблення ў жыццё ва ўмовах узмацнення аўтарытарнага рэжыму "санацыі".

У 1934 г. па распараджэнні Ю.Пілсудскага быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай (цяпер г.Бяроза Брэсцкай вобласці), дзе да 1939 г. утрымліваліся абвінавачаныя ў "антыдзяржаўнай дзейнасці" праціўнікі ўлады.

У пошуках лепшай долі беларусы (паводле розных падлікаў, ад 120 да 150 тыс. чалавек) эмігрыравалі ў Заходнюю Еўропу, ЗША, Канаду, краіны Лацінскай Амерыкі.

Беларуская савецкая рэспубліка як дзяржава захавала сваё існаванне на тэрыторыі шасці паветаў былой Мінскай губерні плошчай 52,4 тыс.км.кв. з насельніцтвам 1,544 млн. чалавек.
Разрыў адзінага этнасацыяльнага арганізма беларускай нацыі стаў сур'ёўнай перашкодай у дзяржаўным будаўніцтве Беларусі.
Forwarded from Звязда
Экіпаж карабля «Саюз МС-25» сёння адправіцца на МКС

Запуск ракеты запланаваны на 15.36 па мінскім часе. Стыкоўка пілатуемага карабля з МКС адбудзецца 25 сакавіка ў 18:10 па мінскім часе.

❗️Трансляцыя запуску пілатуемага карабля «Саюз МС-25»👇🏼

https://zviazda.by/be/news/20240323/1711181517-translyacyya-zapusku-pilatuemaga-karablya-sayuz-ms-25
Forwarded from Верашчака (Зоя Середа)
Forwarded from Верашчака (Зоя Середа)
Верашчака
Photo
Драўляныя гадзіннікі ад Андрэя Мартынюка

Сказ пра тое, як ляўша блаху падкаваў, даўно ўспамінаюць, калі размова ідзе аб майстрах з залатымі рукамі, якія спраўляюцца з самымі складанымі задачамі лепш за любога англійскага механіка. А вось Андрэй Мартынюк, таленавіты рэзчык па дрэву з Беларусі, з загадкавай "німфазорыяй" можа не ўправіцца, зато часы робіць такія, што ніякім швейцарскім не снілася!

Андрэй Мартынюк з дзяцінства рос таленавітым хлопчыкам, любіў маляваць. Калі пасталеў, то атрымаў інжынерную адукацыю, але цяга да разьбы па дрэву аказалася мацнейшай за любоў да прафесіі.
Аднойчы ён пачуў ад свайго настаўніка, что вяршыня сталярнага майстэрства - гэта драўляны гадзіннік, і задаўся мэтай яго стварыць. Праўда, на тое, каб сабраць першую мадэль, яму спатрэбілася аж чатыры гады.

Спачатку Андрэй Мартынюк стараўся капіраваць металічны механізм, але зразумеў, што дабіцца дакладнага часу ў гэтым выпадку немагчыма.
Па-першае, дрэва - больш мяккі матэрыял, чым метал, а, па-другое, вільгаць псуе дэталі.
У выніку пільнай працы майстар навучыўся рабіць гадзіннікавыя механізмы, у якіх памеры зубцоў шасцярон значна большыя, чым традыцыйныя аналагі. Акрамя таго, ён прапітвае драўніну спецыяльным растворам, які робіць яе больш устойлівай да вільгаці.

Сёння на тое, каб стварыць драўляны гадзіннік, Андрэю Мартынюку патрэбна каля паўгода. Майстра ахвотна прадае свае работы, коштам прыкладна 500 даляраў, што, канешна, не дастаткова, каб карміць сям'ю.

Сам майстар прызнаецца, што плата непараўнальная з тымі намаганнямі, якія патрэбаюцца на стварэнне такіх механізмаў, але ён адчувае вялікую радасць, калі яго вырабы становяцца часткай нечыйга жыцця.

Дарэчы, каб дабіцца ад беларускіх гадзіннікаў швейцарскай дакладнасці Андрэю Мартынюку прыходзіцца выкарыстоўваць 15 відаў рознай драўніны для стварэння кожнага механізма.

#ЛюдзіБеларусі