Верашчака
456 subscribers
10.5K photos
1.63K videos
6 files
2.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых
Газета "Витебский пролетарий", 1930 год.

👉 Чытаю артыкул і разумею, што апісана сітуацыя сучасных беларускамоўных школ, дзе з беларускага толькі падручнікі.

Калі мой сын вучыўся, то ў школе працаваў калектыў яшчэ савецкіх настаўнікаў, якія былі хадзячым узорам правільнай літаратурнай беларускай мовы, як і падабае інтэлігентнаму чалавеку на вёсцы. Беларуская мова гучала ў школе не толькі падчас урокаў, але і ў паўсядзённым жыцці, у дакументазвароце, на мерапрыемствах, яна была мовай школьнай інфармацыйнай прасторы.

👉 Маладых настаўнікаў да працы ў беларускамоўных школках і садках не рыхтуюць. Прыходзяць спецыялісты, якія толькі што чытаць і разумець па-беларуску здольныя. Ніякай вольнай размовы з вучнямі ці выхаванцамі на беларускай мове ў іх не атрымліваецца.
Школьныя мерапрыемствы, асяроддзе, зносіны з дзецьмі - усё толькі па-руску.

Так што нават тыя 8% дзяй, якія вучацца ў беларускамоўных школах, не маюць магчымасці цалкам пагрузіцца ў беларускамоўнае асяроддзе.

Зоя С
😢7👍3
#МоваНашаРодная

Працяг тэмы беларускамоўных устаноў адукацыі
#МоваНашаРодная

Назвы чэрвеньскіх кветак па-беларуску.
👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Пра тое, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску.

Добра што хоць хоць прыватныя кінатэатры і студыі нешта робяць для існавання беларускай мовы.
👏9
#МоваНашаРодная

Шпацыравала я па праспекту ў Мінску і на вочы трапілася кавярня. Пах кавы так заказытаў мае рэцэптары, што я не ўтрымалася і зайшла туды. Гэта было самае ўдалае рашэнне на сённяшні дзень, бо кавярня аказалася беларускамоўная, нават хлопец, які мяне абслугоўваў рабіў гэта на прыгожай і мілагучнай беларускай мове.
Адпачыла там сэрцам і душой, чаго і вам жадаю.
Так што, будзеце паблізу- загляніце. Кавярня побач з Плошчай Перамогі, ля прыпынка Казлова
🔥16🦄1
#МоваНашаРодная

Запазычаная лексіка беларускай мовы

🌟 Кожны народ жыве побач з іншымі народамі. Вынікам гандлёвых, прамысловых, культурных кантактаў паміж народамі з'яўляецца ўзаемнае запазычванне слоў.

Натуральнае запазычванне ўзбагачае мову, робіць яе больш гнуткай і не ўплывае на яе самабытнасць, паколькі пры гэтым захоўваецца асноўны слоўнік мовы, яе граматычны лад, не парушаюцца ўнутраныя законы моўнага развіцця.

У сучаснай беларускай мове прадстаўлены:

🔸 грэцызмы: акіян, анекдот, арыфметыка, афарызм, граматыка, клімат, конус, маналог, манархія, метафара, палітыка, парус, тэатр, філасофія і інш.;

🔸лацінізмы: акцыя, ангіна, градус, доктар, дырэктар, калега, канстытуцыя, карта, квота, медыяна, прапорцыя, рэліквія, сума, тэкст, тэмперамент і інш.;

🔸англіцызмы: біфштэкс, блок, блюмінг, бункер, гольф, джаз, жакей, клуб, лорд, мітынг, сквер, трамвай і інш.;

🔸германізмы: атэіст, блок, гандаль, дрот, друк, кафля, кошт, кухня, рада, рахунак, фурман, цэнтнер, шпік, шпіталь і інш.;

🔸галіцызмы (галоўным чынам, запазычанні з французскай мовы): авангард, акцёр, антракт, аташэ, афіша, балет, батальён, бомба, брыгада, вадэвіль, вуаль, кананада, кіно, пароль, партызан, салон, тратуар, фронт і інш.;

🔸цюркізмы: алмаз, аршын, атаман, кабала, каблук, курган, мурза, нагайка, палаш, саранча, туман, чабан і інш.;

🔸літуанізмы: дойлід, жлукта, клуня, крупеня, мянташка, пуня, рэзгіны, свіран, твань і інш.;

🔸стараславянізмы: ад, акаянны, блаславенне, блажэнны, ерась, злак, трэба, уладыка, чало і інш.;

🔸 русізмы: ачаг, вопыт, вучоны, дваранін, звяно, подзвіг, савет, упраўленне, паражэнне, парок

🔸украінізмы: бандура, боршч, бублік, галушка, гапак, шкаляр і інш.

🔸паланізмы: быдла, дашчэнту, змрок, кавадла, кудлаты, маёнтак, пагарда, рыдлёўка, скарга, сродак, страшыдла, тлусты, хлопец і інш.
🥰7👍1
#МоваНашаРодная
#СучаснаяБеларусь
#ДумкіЎслых

🔥 О, дарэчы, вельмі паказальная сітуацыя, якая раскрывае рэальныя праблемы беларускамоўных грамадзян у Беларусі.

👉 Педагогу адмовілі ў працаўладкаванні таму што яна размаўляе па-беларуску.
https://minsknews.by/beloruske-otkazali-v-trudoustrojstve-po-yazykovomu-princzipu-uznali-kak-postupat-v-takih-sluchayah/

👉 На сённяшні дзень вельмі складана адназначна сказаць, хто правы.

🔸З аднаго боку, па Закону, наймальнік не мае права адказаць у прыёме на працу па моўнай прыкмеце.

🔸З другога - у нас няма магчымасцей беларускамоўнаму чалавеку рэалізаваць сваё права выбара мовы зносін на працоўным месцы.


👉 Давайце чэсна, хто возьме ў банк на працу беларускамоўнага спецыяліста? А ў міліцыю, каб пратаколы супрацоўнік па-беларуску пісаў?
Больш скажу, я ведаю рэальны прыклад, калі вадзіцель здаваў пуцёўкі, запоўненыя па-беларуску і начальства яму дакладна сказала: "Або пішы па-руску, або дасвідос!"

Цікава будзе даведацца, чым скончыцца гэта эпапея з дзіцячым цэнтрам і беларускамоўным педагогам. Але даю 97%, што нічым дакладным. Калі ты размаўляеш па-беларуску, то працу шукай недзе ў вясковай школцы, гэта калі ты педагог. А іншым спецыялістам нават складана нешта параіць

Зоя С
🤷‍♂7😢2🤔1
#МоваНашаРодная

Мусіць пара на канале адкрываць рубрыку #МоўныЛікбез для такіх каментараў, што на скрынах.

І слова "чай", і слова "гарбата" існуюць у беларускай мове, хоць абодва з'яўляюцца запазычанымі.

🔸 Слова «чай» паходзіць ад кітайскага слова «茶» (pinyin: chá), якое абазначае напой з лістоў чайнага куста.

🔸 Слова «гарбата» пайшло ад лацінскага «herba» (расліна), і гэта кажа аб тым, што менавіта аптэкары былі першымі хто ацаніў, карысныя ўласцівасці гарбаты.

Такім чынам, гарбата - напой з любых траў, а чай - менавіта з чайных лісточкаў.
Вось так усё проста.

🫖 Што датычыцца назваў "чайная" або "гарбарня", то ўсё залежыць ад таго, што там падаюць. У чайнай будзе толькі чай, а ў гарбатні і чай, і гарбата.

👉 А вы куды б хутчэй зайшлі? У чайную ці ў гарбарню?

У беларускай мове няма лішніх слоўцаў. Кожнае з іх - уклад у агульны моўны скарб беларускага народа.

Падпісвайцеся на канал @verashchaka_by каб не прапускаць цікавосткі!
👍10🥰3🙉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 ПАГОДА І НАДВОР'Е

Радуе, што ўсё больш моладзі далучаецца да беларускага свету.
Мо падтрымайма хлопца?

https://www.tiktok.com/@mova.steven?_t=ZS-8xXEaiAV8FT&_r=1
👍12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Я і цяпер жартую над мужам і братам, калі яны возьмуць тэлефон і раптам з нармальнай мовы пераходзяць на нібыта рускую. А насамрэч выходзяць тыя ж "бурякі" і "ковдра" ))

Крыніца відэа
https://www.tiktok.com/@zmicierpankaviec?_t=ZS-8xak9J6fbUt&_r=1
👍8
#МоваНашаРодная

1929 год.
Ці прыйдзе такі час ізноў на Беларусь, калі ва ўсіх галінах будзе панаваць беларуская мова? Ці так і застанецца яна толькі мовай шыльдаў ды этнаграфічных мерапрыемстваў? Што думаеце?
🔥10
#МоваНашаРодная

Расліны па-беларуску!
Запамінайце!

Крыніца тут

https://t.iss.one/wildlifebelarus/4069
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

😜 Што рабіць, каб у сям'і было менш сварак і лаянак?
Проста сварыцеся выключна па-беларуску!))

Крыніца відэа ў тыкток
👏5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🤷🏻‍♀️ Наколькі беларусы ведаюць беларускую мову?
Апытанка ад Ільі Шынкарэнка.

Крыніца відэа ў тыкток
🤷‍♂7👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Што значаць словы
СПОДНЯЕ, АДЗЕННЕ І ВОПРАТКА


Тлумачэнні ад бабы Іры
https://www.tiktok.com/@tetia_ira_razreshila?_t=ZS-8y5w8sgX6wC&_r=1
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Назіраю станоўчыя зрухі ў беларускамоўным кантэнце сацыяльных сетак - калі раней "па-беларуску" значыла пра мову, культуру, літаратуру або гісторыю, то цяпер сустракаецца больш разнастайная тэматыка па ўласных інтарэсах трымальнікаў старонак.

Сёння натрапіла на старонку "Мяне зачапіла" і мяне рэальна зачапіла, бо там хлопец расказвае пра цікавыя факты і з'явы што адбываюцца ў свеце.

Мо і вас зачэпіць?
https://www.tiktok.com/@mianezachapila?_t=ZS-8y7m27dncSg&_r=1
👍7
#СучаснаяБеларусь
#МоваНашаРодная

❗️Статыстыка кнігавыдання 2024

Кніжная палата РБ агучыла статыстычныя вынікі кнігадруку ў краіне за 2024 год.

Асноўная доля выпуску кніг чакана прыпала на рускамоўныя выданні — 80,9%, кнігі на беларускай мове — 12,5%, на іншых мовах выйшла 6,6%.

Пры гэтым беларускамоўны тыраж трымаецца пераважна на вучэбнай літаратуры - у іншых раздзелах яе доля яшчэ менш.😢

Мінулы год не стаў выключэннем, падобная прапорцыя назіралася і ў папярэднія гады 🤷🏻‍♀️
2❤‍🔥2
#МоваНашаРодная

Пры ўжыванні слоў "уявіць", "уяўленні" вельмі часта сустракаюцца памылкі.

УЯЎЛЕННЕ - фантазія.
УЯЎЛЯЦЬ - ствараць у думках вобраз.

Уяўляць нешта могуць толькі надзеленыя вобразным мысленнем людзі:

🔸 Я часта ўяўляю сваю старую вёску і хату бацькоў.
🔸 Я ўяўляю, як дзеці будуць рады такому падарунку.
🔸 Уявіце сабе, якія магчымасці дасць вам вывучэнне беларускай мовы!

Нажаль, у сучасных тэкстах можна сустрэць і такія варыянты:

- Нясвіжскі замак уяўляе каштоўнасць для ўсяго чалавецтва.
- Іртуць уяўляе небяспеку для здароўя.
- Хрэстаматыя ўяўляе цікавасць для навукоўцаў і студэнтаў.

👉 Ні замак, ні хімічнае рэчыва, ні кніга нічога ўявіць не могуць, яны не валодаюць здольнасцю мыслення, а значыць і ўяўлення.

Вывучайце родную мову, каб размаўляць на ёй правільна і не давяраеце Гугл перакладчыкам!
👍41