Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#КазкіДзецям

Ліса-рыбак

Георгій Марчук
У 1891 г.выйшаў паэтычны зборнік "Дудка беларуская" Мацея Бурачка, псеўданім пісьменніка Фрацыска Багушэвіча .

У прадмове  да кнігі :

"Шмат было такіх народаў,што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе,а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"
Forwarded from Я бачыў Бога (🍄👄)
Францішак Багушэвіч

Паэт, класік беларускае літаратуры, адзін з ейных пачынальнік, прадстаўнік грамадскае думкі Беларусі. Дзейнасць Багушэвіча абуджала нацыянальную свядомасць беларусаў.

Багушэвіч задаў стандарты як і беларускай літаратуры, так і мовы.
Творы Багушэвіча маглі аслабіць адзінства Расіі, выдзяляюцца сваёю мясцоваю моваю, то-бок сапраўднаю роднаю. Багушэвіч зрабіў вялікі ўклад у літаратуру. Мову сваіх твораў заўжды імкнуўся стылізаваць пад сваіх персанажаў, таму выкарыстоўваў шмат народна-паэтычных формаў слоў.

Самая вядомая спадчына Багушэвіча — цытата "не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", з'яўляецца загадам усяму беларускаму народу на доўгія дзесяцігоддзі, у тым ліку і нам, дык давайце мы ўшануем памяць гэтага вялікага чалавека хаця бы такім простым чынам, як размаўляць па-беларуску!❤️‍🔥
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага ранку!

З любоўю да Беларусі
Андрэй Усанаў
Forwarded from Звязда
БДУ пашырыць супрацоўніцтва з Кітаем у моўнай падрыхтоўцы студэнтаў

Адпаведны пакет дакументаў падпісалі рэктар БДУ Андрэй Кароль і рэктар Другога Пекінскага інстытута замежных моў Цзі Цзінь Бяа падчас візіту дэлегацыі беларускага ўніверсітэта ў Кітай.

zviazda.by
#КухняБеларусі

Посныя Стравы
Панцаковая каша з грыбамі ў гаршчочках


Нам спатрэбіцца (на шэсць порцый)

дзве шклянкі панцаку (груца)
чатырыста грамаў грыбоў;
тры цыбуліны.
Апроч гэтага, спатрэбіцца алей для смажання і сметанковае масла.

Крупы трэба старанна прамыць у халоднай праточнай вадзе і заліць кіпенем, пакінуць на пяць гадзін.

Нарэзаныя грыбы (буйна) абсмажым на алеі.

Пассеруем на алеі цыбулю.

Зліваем з крупаў ваду, дадаём падрыхтаваную цыбулю і грыбы, змешваем і солім (можна дадаць прыправы па жаданні).

Гаршчочкі напаўняем прыгатаванай масай напалову і заліваем вадой (кіпячонай) такім чынам, каб яна пакрыла змесціва на два пальцы.

Запякаць кашу ў духоўцы разагрэтай да 180 градусаў (сорак хвілін).
Гледзячы на назву і напаўненне горада Дзяржынск, зараз цяжка ўявіць, што гэта старажытны цэнтр былога графства. Але ж у былыя часы і назву меў іншую – Койданаў. І як нармальная рэзідэнцыя граф'ёў, меў замак.
Драўлянае ўмацаванне паявілася тут яшчэ да зʼяўлення ВКЛ. Мураваны жа быў пабудаваны каля першай паловы XVI ст. Тады Койданаў належаў роду Гаштольдаў. Трошкі пазней Мікалай Радзівіл Руды, маючы тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі, ператварыў староства ў графства. Ён жа зʼяўляўся амбасадорам кальвінізму на нашых землях, пабудаваў пасярод замку адмысловы драўляны збор у 1564 годзе.
Яго сын Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун у пачатку XVII ст. праспансуе будоўлю мураванага збору.
Як бачыце, сённяшні допіс утвораны ў асноўным са старых здымкаў і выяваў, бо ад замку і храму літаральна нічога не засталося (невялікі фрагмент муроў можна не лічыць), нават узгорак замчышча выглядае мініяцюрна. Цяжка ўявіць, што менш за 100 гадоў назад тут яшчэ знаходзіўся цікавейшы ўзор абарончай ды культавай архітэктуры.

Крыніца
Дзень памяці ахвяр хатынскай трагедыі

Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта несуцішальны боль у сэрцы беларусаў, гэта рана, якая ніколі не перастане крываточыць.

Назву невялікай беларускай вёскі Хатынь ведаюць ва ўсім свеце. 22 сакавіка 1943 года яе спалілі разам з жыхарамі. Людзей сагналі ў хлеў на ўскрайку вёскі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек.
І што самае страшнае, 75 – гэта дзеці. Самаму малодшаму было 7 тыдняў. Выратаваліся толькі шасцёра дзяцей і адзін дарослы – Іосіф Камінскі. У гары абпаленых трупаў ён знайшоў свайго сына, той памёр у яго на руках.

Гісторыя, якая на стагоддзі засталася ў камені мемарыяла. Шасціметровы непакораны чалавек – стары з дзіцём на руках – прататып Камінскага. Менавіта ён пайменна назаве ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.
На месцы вёскі ў памяць аб загінулых быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Рашэнне аб будаўніцтве мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Ініцыятарам яго стварэння быў першы сакратар ЦК БССР Пётр Машэраў.

У агульным конкурсе на лепшы праект помніка жыхарам спаленай вёскі перамог калектыў архітэктараў, сярод якіх былі Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, а таксама скульптар Сяргей Селіханаў.

Першапачаткова меркавалася, што на месцы трагедыі ўзнікне мемарыял толькі спаленай Хатыні. Аднак затым праект быў перагледжаны і Хатынь стала помнікам усім спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам Беларусі.
Работа над праектам захапіла архітэктараў. Былі прыдуманы вянкі зрубаў на месцы былых хат, абеліскі ў выглядзе комінаў, а таксама званы Хатыні, якія гудуць над Беларуссю, расказваючы ўсяму свету аб трагедыі беларускіх вёсак.

Будавалі мемарыял усёй грамадой. Граніт быў прывезены з кар'ераў Украіны, белы мармур з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылося 5 ліпеня 1969 года.

Сёння ў Хатынь едуць людзі з розных краін, каб аддаць даніну памяці ўсім загінулым у полымі ваеннага ліхалецця беларусам. За гады існавання гэтага велічнага архітэктурна-мастацкага ансамбля яго наведалі каля 40 млн чалавек з больш як 100 краін.

https://youtu.be/Eu_zfCYifJU?si=XXkKY5PpEQkckPz9
Верашчака
Збор на лячэнне Веранікі працягваецца! Засталося не так і многа ў параўнанні з патрэбнай сумай! 276 838 $ Мы малайцы! Калі хто жадае аказаць дапамогу, то рэквізіты тут! Нават 5 рублёў даюць яшчэ адзін шанец дзяўчынцы на жыццё! Не заставайцеся раўнадушнымі!…
Збор на лячэнне Веранікі Хылкоўскай закрыты!

Мы гэта змаглі!
Амаль 2 мільёны даляраў!
Неверагодная сума і неверагодная зладжанасць і актыўнасць усіх нераўнадушных!

Калі людзі не спрачаюцца і не ваююць, яны здольны зрабіць цуда і падараваць жыццё!

Няхай у Веранікі будзе ўсё добра!
Савецкі батон. Хуценька прызнавайцеся, хто з'ядаў яго палову, яшчэ на шляху да дому? 😊😉