Верашчака
500 subscribers
7.23K photos
1.16K videos
4 files
1.81K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Дарэчы, прапаную вам правесці эксперымент:

Запішыце на тэлефон які-небудзь кароткі тэкст па-руску і па-беларуску і паслухайце потым сябе.

Ці падалося вам, што тэмбр і мелодыя голасу змяняюцца пры пераходзе на іншую мову? І які варыянт вам больш падабаецца?

Крыніца відэа
Шчадроўка

Падрабязнасці чытайце на скрыне.

У нас Шчодры вечар называлі "Багатая куцця". А ў вас?

Крыніца відэа тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!
Добрага ўсім настрою на ўвесь дзень!
#ПобытБеларусаў

14 студзеня адзначаецца Стары Новы год

Гэтая дата звязана з пераходам з юліянскага на грыгарыянскі каляндар. Тады і ўзнікла розніца ў датах у 13 дзён.

Стары Новы год, у адрозненне ад свята з 31 снежня на 1 студзеня, звязаны з народнымі традыцыямі калядавання, таму вечар 13 студзеня называецца "шчодрым" або "багатая куцця".

На стол ставяць каўбасы, мяса, сала, вараць салодкую кашу. Такі шчодры пачастунак абумоўлены яшчэ і тым, што ў праваслаўных ужо скончыўся Калядны пост.

Як адзначаюць культуролагі, Стары Новы Год-гэта час калядак, калі па вёсках хадзілі калядоўшчыкі. Ці, як з часта называюць у Беларусі,"валачобнікі".

Калі "валачобнікі " прыходзілі ў дом, іх у АБАВЯЗКОВЫМ парадку трэба было шчодра пачаставаць.

Звычайна ім налівалі чарку, у торбы збіралі каўбасы, сала і сапраўдную калядную смакату – сальцісоны.

У нашай мясцовасці на багатую куццю выходзіла на вуліцу варажыць і ладзіць па вёсцы ўсялякую шкоду. Цягалі вароты, падпіралі дзверы, пасыпалі дарожкі з попелу ад хлопцаў да дзяўчат, маглі залажыць комін і назаўтра гаспадыні была бяда.

Але гэтую традыцыю ўсе ведалі і ніхто не крыўдаваў.
У Калодзішчах знайшлі закамянеласць, якой 400 мільёнаў гадоў

Галісты, ці ланцужковыя каралы, даўно вымерлі: апошнія прадстаўнікі старажытных арганізмаў існавалі каля 412 мільёнаў гадоў таму.

Выявіў закамянеласць прафесар кафедры БНТУ Дзмітрый Сцепаненка, распавяла газета «Прысталічча». Хоць яго спецыялізацыя не звязаная з прыродазнаўствам (Дзмітрый працуе на кафедры канструявання і вырабу прыбораў), навуковым даследаваннем прыроды ён займаецца ўжо шмат гадоў.
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Браніслаў Шварцэ – дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады. Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй. Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове («Гутарка старога дзеда» і інш.). 3 ліпеня 1862 г. член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага.

Вале́нцій Пятро́віч Швыко́ўскі - маршалак пружанскі, удзельнік паўстання 1863 года, мецэнат. У вёсцы Дабучын існавала створаная ўладальнікам школа для навучання сялянскіх дзетак. У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганняў да паскарэння культурнага развіцця Пружаны і паляпшэння дабрабыту жыхароў края: арганізацыі ў горадзе грамадскай бібліятэкі, коннай пошты і правядзення праз Пружану паштовага тракту.

Працяг будзе...
Forwarded from Учительская
Дзень народзінаў мастака Хаіма Суціна❤️‍🔥

Пра творчасць:

💎Яго карціны літаральна крычаць эмоцыямі. Суцін па-майстэрску перадаваў пачуцці трывогі, адзіноты, пакуты, што рабіла яго працы вельмі выразнымі і запамінальнымі.

💎Ён не прытрымліваўся модных плыняў, а ствараў свой унікальны стыль. Яго мазкі былі энергічнымі і грубымі, а колеры насычанымі і кантраснымі.

💎Суцін пражыў няпростае жыццё, поўнае нягод і пакут. Усё гэта адбілася ў яго мастацтве, надаючы яго працам адмысловую глыбіню і драматызм.

💎Хаім Суцін быў адным з заснавальнікаў "Парыжскай школы" і значна паўплываў на развіццё сучаснага мастацтва. Яго працы натхнялі шматлікіх мастакоў наступных пакаленняў.

💎Хаця большую частку жыцця Суцін правёў у Францыі, ён нарадзіўся Смілавічах. Яго карані і дзяцінства ў Беларусі моцна паўплывалі на яго светаўспрыманне і, адпаведна, на яго творчасць.

Даведайцеся больш пра нашага мастака:

🚗 Заплануйце вандроўку ў Смілавічы, паглядзіце на музейную экспазіцыю «Прастора Хаіма Суціна».

📝 Пачытайце цікавы матэрыял пра творчасць Суціна.

🎥 Паглядзіце дакументальны фільм "Хаим Сутин. Жажда цвета".

🖼 Натхніцеся калекцыяй работ мастака.

#дзень_у_гісторыі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Тут адзначаецца крытыка езуіцкай адукацыі - ў езуіцкіх навучальных ўстановах не вывучалі натуральных навук, патрэбных для развіцця дзяржавы, і гэта важна.

І як бачым, Адам Кіркор ужо ў тыя часы называе "рускую" мову ВКЛ і РП беларускай. І гэта надрукавана ў разглядаемым выданні ў часы Расійскай Імперыі! Незразумела, як увогуле тэксты Адама Кіркора магла прапусціць царская цэнзура ў той час...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Не дюжина, а тузін

Ведалі, ці як і я, даведаліся зараз?

Блогер у тыкток
Forwarded from Учительская
Дзень народзінаў Канстанцыі Буйло❤️

Цікавыя факты пра жыццё і творчасць паэткі:

🔹Свае першыя вершы Канстанцыя напісала яшчэ ў юнацтве. Яе дэбютны зборнік "Курганная кветка" выйшаў пад рэдакцыяй Янкі Купалы.

🔹Шматлікія яе вершы сталі асновай для папулярных песень. Самая вядомая з іх - "Люблю", на якую музыку напісаў Мікола Равенскі.

🔹 Апроч паэзіі, Канстанцыя Буйло займалася грамадскай дзейнасцю, працавала статыстыкам, бухгалтаркай, а ў пасляваенныя гады нават была намесніцай кіраўніка цэнтральнай арганізацыі Союзветзапрама.

🔹 Яе творчасць зразумелая і блізкая кожнаму. У вершах няма вычварных слоўных канструкцый, толькі шчырыя пачуцці і глыбокія думкі.

🔹Беларуская прырода, гісторыя і людзі - галоўныя героі яе вершаў. Буйло апявае прыгажосць роднага краю і заклікае берагчы яго.

🔹Нават у самыя цяжкія часы паэтка захоўвала веру ў лепшае. Яе вершы напоўнены святлом і надзеяй.

📖 Пачытайце творы Канстанцыі Буйло, яе зборнік „Курганная кветка”

А якія вашыя ўлюбёныя вершы паэткі?

#дзень_у_гісторыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А ты бачыў_ла леляка (козодоя) зблізку?

🐦 Маладую птушку са зламаным крылом некалькі гадоў таму падабраў каля дарогі супрацоўнік кампаніі “Дзікая прырода” Аляксандр Вінчэўскі. Ветэрынары не здолелі вылечыць крыло. Аляксандр атрымаў неабходны дазвол ад Мінпрыроды на ўтрыманне птушкі і цяпер яна жыве ў офісе “Дзікай прыроды”. Вясной ляляк прыгожа пяе.

Хочаш пазнаёміцца з леляком, даведацца, чым яго кормяць узімку? Заходзь у госці!

Заадно ў нашым офісе можна паглядзець ды прыкупіць сабе размалёўкі, значкі і кубкі з птушкамі, плакат з драпежнымі птушкамі і іншае. А таксама забраць раней купленую прадукцыю ад "Дзікай прыроды".

Офіс тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце што робіць гэты Ілья Шынкарэнка!
Моладзь скача пад беларускія песні з яго падачы!

Мяккая беларусізацыя знізу працягваецца! ))
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось такія валачобнікі хадзілі ў Лунінцы

Па мне, то гэта цудоўна, калі юнакі далучаюцца да традыцый ды яшчэ вось так, з гармонікам!

Добрага дня ўсім

Відэа адсюль
107 гадоў таму, 15 студзеня 1918 года, сваю працу распачала Будслаўская беларуская гімназія на базе беларускай пачатковай школы, што працавала з сакавіка 1917 года.

У гімназіі ад пачатку навучаліся больш за 300 вучняў. Вывучаліся наступныя прадметы: спевы, маляванне, рамёствы і сельскагаспадарчыя навукі, апроч гэтага выкладаў пчаляр-садавод і святары — каталіцкі, праваслаўны і рабін. Гімназія фінансавалася коштам заснавальнікаў, і гэтага ледзь хапала на ўтрыманне будынка. Становішча палепшылася пасля абвяшчэння незалежнасці БНР, тады пачалі прыходзіць падручнікі з Вільні і Горадні.

У 1920 годзе ў Будслаў прыехаў інспектар, які аб'явіў, што гімназія зачыняецца і прапанаваў бацькам аддаць іх дзяцей у польскую школу. Супраць гэтага выступілі 500 жыхароў Будслаўскай гміны, але ўрад пакінуў гэта без увагі.

Ілюстрацыя — мастацкая рэканструкцыя за аўтарствам праекта Naračanščyna, зробленая паводле праекта архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.
15 (6) студзеня 1582 года быў заключыны Ям-Запольскі мірны дагавор паміж Рэччу Паспалітай і Рускім царствам.

Адбылося гэта ў вёсцы Ківерава Гара ў 15 вёрстах ад Запольскага яма (недалёка ад Пскова).
Адзін з дыпламатычных актаў, якія завяршылі Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў. Мір доўжыўся да самага пачатку вайны 1609—1618 гадоў.

Умовы дагавора:
- Іван Грозны адмаўляўся ад многіх гарадоў Лівоніі з усёй маёмасцю (Дэрпт і інш.), ім належаць, і з воласцямі;

- Рускае царства вяртала Рэчы Паспалітай гарады Полацк і Веліж са старымі межаміі;

- Рускаму царству вярталіся з усёй маёмасцю і валасцямі гарады, захопленыя Стэфанам Баторыем ва ўладаннях Рускага царства: Вялікія Лукі, Невель, Завалочча, пагорак;

- тэрмінам на 10 гадоў спыняліся ваенныя дзеянні з абодвух бакоў.

Наступствы заключэння Ям-Запольскага міру:

Расія здолела выйсці з Лівонскай вайны з мінімальнымі стратамі, вярнуўшыся да сваіх даваенных межаў.

Рэч Паспалітая атрымлівала кантроль над Лівоніяй, Паўднёвай Эстоніяй, Курляндыяй, вяртала сабе шэраг згубленых гарадоў.

Канчаткова было зафіксавана спыненне існавання аднаго з даўніх ворагаў Расіі-Лівонскага ордэна.
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Францішак Уладзіслававіч Юндзіл – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Польшчы. Прымкнуў да Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, быў у коле прыхільнікаў і аднадумцаў К. Каліноўскага. Падтрымаў Каліноўскага, які ўзяў курс на дасягненне самастойнасці і раўнапраўя ва ўзаемадачыненнях Літоўскага правінцыяльнага камітэта і Цэнтральнага нацыянальнага камітэта у Варшаве, за прадастаўленне Літве і Беларусі права на самавызначэнне. Сумесна з Каліноўскім адстойваў палітычную суверэннасць Літвы і Беларусі. Паўплываў на В. Урублеўскага, які, па ўспамінах Б. Шварцэ, «дазволіў адцягнуць сябе гродзенскаму Юндзілу і перастаў падпарадкоўвацца Варшаве…».

На гэтым мы завяршаем апавяданне пра вядомых удзельнікаў паўстання 1863 года. Вы самі ўсё чыталі і можаце зрабіць свае высновы.

👉 Што тычыцца розных прапагандыстаў, журналістаў, балаболаў у розных чатах, "ідэйных" гісторыкаў, якія ачарняюць удзельнікаў паўстання, прыніжаюць іх значэнне для беларусаў і Беларусі, то ўсе яны разам нават і блізка не зрабілі для беларусаў і Беларусі таго, што зрабіў для беларусаў кожны з пералічаных намі ўдзельнікаў паўстання 1863 года.

*Прачытаць пра ўдзельнікаў паўстання можна па хэштэгу #Паўстанне1863 на нашым канале https://t.iss.one/verashchaka_by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM