Верашчака
493 subscribers
7.36K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
100 тысяч праглядаў за 3 дні! Другое месца ў трэндах Ютуба!

https://youtu.be/JIzr75Cj8ck?si=3PdEUBW22yvIvvqG
Верашчака
100 тысяч праглядаў за 3 дні! Другое месца ў трэндах Ютуба! https://youtu.be/JIzr75Cj8ck?si=3PdEUBW22yvIvvqG
#ДумкіЎслых

Тым больш смешна чытаць дурніц-абшчэсівенніц пра тое, што некага прапіхваюць, а некага засуваюць.

Ну кіньце шэдэўры свайго Прахіна на Ютуб ці каго там яшчэ з вашых засунулі і паглядзім выбар народа.

Ці вы лічыце, што і прагляды ім "свае" падкруцілі? 😁

Паверце, любоў народа ні за якія грошы, ні за якія плечы і ні за якія кумпякі не купіш!

Спявайце песні на беларускай мове і рвіце рэйтынгі Ютуба! 💪

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі ўсім!

Падтрымліваем і працягваем навагодні настрой!))
#КухняБеларусі

Кішка-налівайка, альбо наліваная

Склад:
● кішка свіная дыяметрам каля 6–7см (1 м),
● бульба (2,5 кг),
● грудзінка (300 г),
● белае сала альбо 3–4 ст. л. свінога тлушчу
● цыбуля сярэдняга памеру (2 шт.),
● соль па смаку
● перац па смаку

Гатаванне
Сцерці сырую бульбу на дробнай тарцы. Адстаяць каля 0,5 гадзіны і зліць жыжку.

Накроіць грудзінку і цыбулю на кубікі, засмажыць.

Добра змяшаць грудзінку з цыбуляй і нацёртай, ужо адцэжанай бульбай.
Пасаліць, папярчыць, яшчэ раз змяшаць.
Напіхаць атрыманую масу ў кішку.
Важна кішку не напіхваць шчыльна, бо можа лопнуць!
Потым завязаць з аднаго канца, перакруціць на “кавалкі” кішку з крокам у 15–20см і завязаць з другога канца гэтай жа кішкай.

У цёплы (не гарачы) тлушч пакласці напіханую кішку.
Важна пасля ўкладкі кішкі папрацінаць іголкай ці вострай палачкай (зубачысткай ці запалкай) з крокам у 6–8 см, каб пад час запякання кішка не лопнула і не разлезлася.
Закласці кішку на гадзіну ў духоўку з тэмпературай 170 °С.
Праз гадзіну можна спажываць!
#Падарожжа

Фашчаўская калона

У вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна на месцы знішчанага Паўночнай вайной драўлянага храма пабудавалі мураваны храм і ў 1754 годзе асвяцілі яго ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У храме захоўваліся мошчы Святога Сымпліцыяна — каталіцкага біскупа, папы рымскага першых стагоддзяў хрысціянства і часткі Святога Крыжа Гасподняга.

Пасля паўстання 1830–1831 гадоў мошчы і часткі крыжа былі перанесены і захаваны на могілках. На гэтым месцы ўзвялі чатырохгранную калону з чырвонай цэглы. Наверсе паставілі драўляную скульптуру святога Сымпліцыяна.

Калона і рэшткі скульптуры захаваліся да нашых дзён. Касцёл быў падарваны 24 снежня 1967 года. Напрыканцы 1980-х гадоў на месцы, дзе стаяў касцёл, паставілі крыж.
Калону ў Фашчаўцы называюць Фашчаўская Калона, Фашчаўскі Ёлуп, Помнік Святому Сымпліцыяну. У народзе помнік карыстаецца вялікай пашанай. Па павер’ях, як мошчы Сымпліцыяна, так і часткі Святога Крыжа, якія ляжаць пад калонай, дапамагаюць пазбыцца хвароб
#Літаратура

ПАМЯЦЬ ВЕКАВАЯ
Леанід ПРАНЧАК


Ад прадзедаў да сённяшніх часоў
Жыве нязменна памяць векавая...
Ад родных слоў, ад водару лугоў
Цішэе сэрца і душа спявае.

Адсюль шляхі на захад і на ўсход.
Апалены вятрамі і вайною,
Тут выстаяў і выжыў мой народ,
І засланіў зямлю сваю сабою.

Старадаўнія храмы радзімай зямлі!
Тут знаходжу спакой і збавенне ад злога.
Праз гады, праз вякі Вы заўсёды былі
Суцяшэннем душы,
Домам Госпада Бога.
Я прыходжу сюды, каб пабыць у цішы.
Выбачэнне грахоў – шчырых сэрцаў патрэба,
Каб ісці па жыцці са святлом у душы
І з малітвай святой, што ўзлятае да неба.

Бацькоўскі кут мой, ты ад веку тут.
За права быць плачу жыццём і лёсам.
Зямля маёй любові і пакут,
Тваім малюся соснам і бярозам.
Стагоддзямі нас выпрабоўваў час.
Ды Бог таму жыве на Беларусі,
Што людзі тут – жывы іканастас,
А Беларусь – царква, дзе я малюся!

Старадаўнія храмы радзімай зямлі!
Тут знаходжу спакой і збавенне ад злога.
Праз гады, праз вякі Вы заўсёды былі
Суцяшэннем душы,
Домам Госпада Бога.
Я прыходжу сюды, каб пабыць у цішы.
Выбачэнне грахоў – шчырых сэрцаў патрэба,
Каб ісці па жыцці са святлом у душы
І з малітвай святой, што ўзлятае да неба.

01.12.2024
Крыніца
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі - адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля»

Максіміліян Восіпавіч Маркс – удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчык Сібіры, прыродазнавец, мемуарыст, метэаролаг. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820 - 1830-х гадоў.
Адзначаны залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.

Каміла Марцінкеевіч (у шлюбе Асіпо‌віч) –беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча. Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

Працяг будзе...
#ГісторыяБеларусі
#Археалогія

У бягучым годзе беларускія гісторыкі зрабілі цэлы шэраг знаходак і частка з іх цягне на сенсацыі нават не мясцовага, а рэгіянальнага маштабу, чаго ўжо даўно не было.

Сярод іх:

✔️ Крэмневыя прылады старажытных людзей, якім дакладна не менш за 400 тысяч гадоў.
Цяпер навукоўцы практычна ўпэўнены, што гэтыя прылады належалі гейдэльбергскаму чалавеку, які нават старэйшы за неандэртальцаў. Раней найстарэйшымі на нашай тэрыторыі лічыліся паселішчы 20-тысячнай даўніны.

✔️ Драўляныя фартыфікацыйныя збудаванні, выяўленыя падчас раскопак на гарадзішчы на ​​Менцы, не маюць аналагаў ва Усходняй Еўропе, таму што з’яўляюцца прыкладам сінтэзу тэхналогій заходніх і ўсходніх славян.

✔️ На востраве пасярод возера Сялява зроблены знаходкі эпохі ранняга мезаліту 10-7 тысячагоддзя да н. э. кундскай культуры і артэфакты ранняга неаліту 6 тысячагоддзя да н. э. нарвскай культуры.

✔️ На Крывінскім тарфяніку знойдзены рэчы з драўляныя рэчы паўночнабеларускай культуры, другая палова трэцяга тысячагоддзя да н. э. – пачатак другога тысячагоддзя.

Больш падрабязна пра каштоўныя знаходкі чытайце тут 👇

https://bel.sputnik.by/20240815/top-arkhealagchnykh-adkrytstsya-2024-goda--belarus-1088774068.html
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра паганскія перажыткі ў літоўцаў і беларусаў.

Тут узгадваю афармленне ГЦ "Галерэя" у Мінску, які ўпрыгожылі гіганцкім Змяіным царом ці Вужыным каралём - легендарным героем беларускіх міфаў.

Таксама ўзгадваю абедзвюх сваіх бабуль. Адна расказвала падобную гісторыю ў іх вёсцы, у суседзей у хаце ці пад хатай жылі вужы і таксама елі з дзецьмі з аднаго посуду.

А другая бабуля, калі грымеў гром з маланкай, казала: "Во, пЕрун б'е".
Forwarded from Лёгкая Мова
ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.

🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)

#словы_П
#Літаратура

Дух Бацькаўшчыны

Адкуль бярэцца ён? З травы і зёлак,
З лясоў, што засланяюць небасхіл,
З крыніц бруістых, з тоняў у азёрах,
З крыжоў збуцьвелых і з саміх магіл.

Куды ні ступіш – скрозь і ўсюды чутна
Яго ўсяіснасць. Так задумаў Бог –
Каб, як бы ні было табе пакутна,
Свой родны край ты разлюбіць ня змог.


Ніл Гілевіч