Верашчака
503 subscribers
7.21K photos
1.15K videos
4 files
1.79K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
📙 Зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу

У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава.👍👍👍

У зборніку змешчаныя літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаныя творчасці А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Вераніцына, Я. Чачота, У. Сыракомлі і інш.🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў сталічнай "Акадэмкнізе".
#ГісторыяБеларусі

У 1574 годзе ў Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў, заснаваная Пятром Мсціслаўцам.

У ёй былі аддрукаваны ад 80 да 100 найменняў кніг, з іх каля паловы — па-старабеларуску.
Кнігі вызначаліся высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным аздабленнем.

Была адзінай беларускай друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, у тым ліку Статут ВКЛ, «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага», пастановы сеймаў.

Больш падрабязна чытайце тут 👇
https://book.polotsk.museum.by/node/77802
Будынак Гміны ў Свіры
2024 год і 1920-я

На стары фотаздымак нават трапіла такая рэдкасць для міжваеннага часу, як аўтамабіль. У 1931 годзе ва ўсім Свенцянскім павеце было толькі 4 асабістыя аўтамабілі і 2 матацыклы.

#сучаснасцьvsмінуласць
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось мы дайшлі і да паўстання казакоў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.

Што нам вядома зараз пра асноўныя мэты гэтага паўстання?
1. Антыфеадальная барацьба.
2. Барацьба за праваслаўную веру, нацыянальна-вызваленчая вайна (у савецкай гістарыяграфіі называецца "нацыянальна-вызваленчая барацьба ўкраінскага і беларускага народаў").
3. Вайна за незалежнасць/аўтаномію Ўкраіны (тут мы гэты пункт разглядаць не будзем).

На першых этапах вайны казакі разбілі ўсе асноўныя польскія войскі на тэрыторыі Украіны і Польшчы (войска ВКЛ тым часам вяло баявыя дзеянні з казацкімі атрадамі і паўстаўшым насельніцтвам у паўднёвых раёнах ВКЛ, на поўдні сучасных беларускіх зямель).

Палякі вымушаны былі пайсці на саступкі і выканаць патрабаванні казакоў. Аб чым дамовіліся бакі і як гэтыя дамовы адпавядаюць асноўным мэтам паўстання?

Пункт а) адпавядае ўсім агучаным мэтам у тым сэнсе, што каб пры неабходнасьці свае правы можна было абараніць зброяй.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)

Пункт а) таксама адпавядае і асабістым мэтам Хмяльніцкага і саміх казакоў.

Пункт б) - ніводнай мэце, толькі асабістай гетмана.

Пункт в) - часткова мэце #2. Паны аддавалі свае землі ў арэнду габрэям, якія жорстка эксплуатавалі сялян.

Пункт г) - адкладзеная мэта #2.
Пункт д) - мэце #2.
Пункт е) - мэце #2.

Якія высновы тут можна зрабіць?
1) Антыфеадальнай барацьбы мы тут не бачым. Казакі не прапанавалі народу і сялянам ніякай альтэрнатывы па гэтаму пытанню.
2) Больш за ўсё абаронена правоў саміх казакоў і праваслаўнай шляхты, часткова - праваслаўнай царквы
3) Усе патрабаванні тычацца толькі ўкраінскіх зямель. Беларускае насельніцтва ВКЛ, атрымоўваецца, Хмяльніцкі выкарыстаў ў сваёй барацьбе ў тактычных мэтах - не даць ударыць войску ВКЛ з тылу. Такі расклад вызначыў у далейшым розныя шляхі станаўлення і фарміравання ўкраінскага і беларускага народаў.
4) Гэтыя гістарычныя падзеі + Валынскія падзеі 1943 г. зрабілі палякаў і ўкраінцаў заклятымі ворагамі, што можна назіраць і зараз.
Forwarded from Звязда
🇧🇾 «Код» да продкаў: народная традыцыя — як брэнд Рэчыцы

🗓 З нагоды Дня беларускай лялькі, які адзначаецца ў гэтыя выхадныя, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падаўжальнікі традыцый продкаў па стварэнні народнай лялькі прымаюць словы шчырай удзячнасці за апантаную творчую працу.

На Гомельшчыне невялікі дружны калектыў Рэчыцкага цэнтра рамёстваў, сапраўды, здзіўляе сваёй калекцыяй славянскіх тэкстыльных лялек. Мясцовыя майстрыхі — самабытныя таленты Рэчыцкага краю.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З панядзелкам усіх!
Бадзёрасці вам на ўвесь дзень ды на цэлы тыдзень!
#КухняБеларусі

Кулеш

Прадукты:

Сала — 100 гр. ( абавязкова )
Мяса — 300 гр.
Пшано — 0,5 кг.
Морква — адна сярэдняя
Цыбуля — адна сярэдняя
Спецыі
Зеляніна па смаку

Спасаб прыгатавання

Сала парэзаць на дробныя кавалачкі і высмажыць яго да сухіх шкварак.
Мяса таксама парэзаць на кавалачкі сярэдняй велічыні, дастаць з казана сала, укінуць мяса і абсмажыць да румянай скарынкі.
Моркву і цыбулю парэзаць не вельмі дробна.
Злучыць у казане шкваркі, мяса і дадаць да іх моркву з цыбуляй.
Пшано прамыць некалькі разоў і дадаць да зажаркі.

Усе інгрэдыенты перамяшаць і заліць вадой, каб яна пакрывала пшано на 3-4 см.. Накрыць вечам, гатаваць на павольным агні 0,5 гадзіны.

Пасля зноў перамяшаць кашу, дадаць соль, спецыі і зеляніну. Гатаваць яшчэ 5-10 хвілін на агні без вечка.

Крыніца
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Царква Святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах

Самы стары храм абароннага тыпу стаіць у вёсцы Сынкавічы ў ваколіцах Слоніма. Меркуюць, што час яго пабудовы - другая палова XV стагоддзя, хоць знойдзеныя ў працэсе рэканструкцыі насценныя роспісы як бы намякаюць на больш ранні перыяд узвядзення храма-крэпасці.

Будучы ўзорам гатычнай архітэктуры, Міхайлаўская царква незвычайна прыгожая і здалёку нагадвае мініяцюрны замак.

Па кутах царквы ўзвышаюцца чатыры вежы, на вяршыні якіх вядуць шрубавыя лесвіцы. Непрыступны выгляд царквы падкрэсліваюць масіўныя, у паўтара метра шырынёй, сцены з шэрагам байніц.

Паводле легенды, храм для мясцовых жыхароў узвёў яшчэ ў ХIV стагоддзі вялікі князь Вітаўт, які хаваўся ў тутэйшых краях ад пераследаў свайго стрыечнага брата Ягайлы.

Царква Святога Міхаіла дзеючая. Паломнікі прыязджаюць у Сынкавічы пакланіцца іконе Божай Маці «Усецарыца» — гэта копія, напісаная з арыгінала, які захоўваецца на Святой гары Афон.
501 год таму, 17 лістапада 1523 года, каралём быў падпісаны ліст, які браў пад дзяржаўную апеку і абарону Альжбэту Радзівіл і яе дзяцей. Гэты ліст быў патрэбны ім з-за канфлікту з Гаштольдамі.

У 1510 г. Альжбэта з Саковічаў (на выяве) стала жонкай Мікалая Радзівіла. З мужам мела трох сыноў і трох дачок і стала пачынальніцай мядзельска-гонядзкай лініі роду Радзівілаў. Яны валодалі вялікімі тэрыторыямі, у тым ліку азёрамі Нарач, Мястра і Мядзел. На часы княжання Альжбэты і Мікалая прыходзіцца час росквіту Мядзельскага замка.

Пасля смерці Мікалая ў 1521 годзе, Альжбэта стала валодаць землямі Мядзела сама. Даводзілася канкураваць і са Свірскімі, і з Гаштольдамі, і з Бонай Сфорцай, якая спрабавала забраць гэтыя тэрыторыі ў распараджэнне каралеўскага скарбу. Вядома, што ў 1543 г. Сфорца высылала камісараў у Мядзел для разгляду зямельных спрэчак з Альжбэтай.

Неўзабаве Альжбэта памерла. У 1544 г. яе спадчыннікі дамовіліся замак "супольна трымаць". Але ў хуткім часе замак усё ж перайшоў у каралеўскія ўладанні.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Калі вам нехта раптам скажа, што беларуская мова не прыгожае, то дайце яму паслухаць гэту дзяўчыну.

Непрыгожая яна ў тых, хто гаварыць не ўмее і ў каго слоўнік абмежаваны. Дык то ж не мова вінаватая!

Відэа з акаўнта Каляднай крамы https://www.instagram.com/reel/DBwRNgfofQs/?igsh=a3ZlZnlraDN2Nnc4