Верашчака
456 subscribers
10.5K photos
1.64K videos
6 files
2.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Свірскі касцёл 13 кастрычніка 2024 годзе і на малюнку Язэпа Драздовіча 1924 года

Дакладны ракурс сёння перадаць цяжка з-за вялікай колькасці дрэў, якія закрываюць сабой касцёл Святога Мікалая

І якраз у гэты дзень, 13 кастрычніка 1888 года, у засценку Пунькі Дзісенскага павета нарадзіўся выдатны беларускі мастак, Язэп Нарцызавіч Драздовіч

#сучаснасцьvsмінуласць
👍8🥴1
Будынак Гміны ў Свіры
2024 год і 1920-я

На стары фотаздымак нават трапіла такая рэдкасць для міжваеннага часу, як аўтамабіль. У 1931 годзе ва ўсім Свенцянскім павеце было толькі 4 асабістыя аўтамабілі і 2 матацыклы.

#сучаснасцьvsмінуласць
👍8🤷‍♀1
Карчма ў Свіры
2024 і 1917 год

У савецкі час тут размяшчалася паліклініка. Асаблівая разынка гэтага будынка — унікальныя разныя дзверы. Пра іх мы ўжо рабілі пост.

#сучаснасцьvsмінуласць
8👍2
Стараверская царква ў Свіры
2024 і 1934 год

Пабудаваная на рубяжы 19—20 стагоддзяў. Па знешняму выгляду будынак нагадвае звычайную жылую хату. Толькі дзве невялікія вежы выдаюць, што гэта храм.

У міжваенны час у Свіры было ўсяго каля некалькіх дзясяткаў сем'яў стараабраднікаў. Яны жылі ў невялікім анклаве на ўскраіне Свіры.

Свірскія яўрэі ўспаміналі старавераў так: "Стараверы жылі на Слабадской вуліцы. Гэта былі мускулістыя мужчыны з доўгімі бародамі. Царква, у якую яны хадзілі, стаяла ў канцы вуліцы."

#сучаснасцьvsмінуласць
👍9