Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЛюдзіБеларусі

(5 (18) лістапада 1902 года нарадзіўся Міхась Машара


📌 Уступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію (1920) браў удзел у савецка-польскай вайне, быў у палоне і лагеры.

📌 Быў актывістам БСРГ. У 1927 рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», друкаваўся ў дзіцячым часопісе «Заранка».

📌 Сябраваў з Янкам Пачопкам і Язэпам Драздовічам. Усе трое часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-ых гг.

📌 Сядзеў у Лукішскай турме.

📌 Падчас Другой сусветнай працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё.
Пасля вайны жыў у Мінску, працаваў у часопісе «Полымя", «Настаўніцкай газеце».
📚 Дэбютаваў вершамі (1927), але пазней выступаў як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970) і інш.

📌 Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1950), «Апавяданні» Г. Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П. Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.

Падрабязна тут
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

1649-ы год. Прыгнечаныя і забітыя праваслаўныя манахі і духавенства запрашаюцца ў Маскву для адукацыі і асветы мясцовага духавенства 😏
Якое з прыведзеных ніжэй слоў НЕ з’яўляецца сінонімам да слова «сварка»?
Anonymous Quiz
12%
звадка
6%
грызня
2%
нелады
73%
маркота
7%
калатнеча
У народзе спрадвеку бяссонніцу лічылі хваробай, якая ўзнікае пад уздзеяннем нячыстай сілы, найчасцей начніц. Іх уяўлялі ў жаночым абліччы. Прычынай бяссонніцы таксама лічылі тое, што чалавек клаўся спаць без малітвы і не перахрысціўшыся.
Няспынны плач дзіцяці па начах быў сведчаннем таго, што ў хату наведваюцца начніцы. Лічылі, што начніца – ператвораная пасля сваёй смерці бяздзетная або праклятая людзьмі жанчына, якая не дае спаць дзецям. Начніца ходзіць ноччу па хатах, не дае дзецям спаць. Першым сродкам ад гэтай пошасці было тое, што ўсё ў доме трэба было рабіць наадварот: пакласці дзіця ножкамі ў іншы бок, надзець на яго вывернутую кашульку рукавамі на ножкі, а ўдзень завесіць ці зачыніць вокны, уначы ж моцна асвятліць хату.
У час да ўсходу і пасля заходу сонца, як найбольш небяспечны перыяд, забаранялася пасля купання дзіцёнка выліваць ваду ў двор, пакідаць там нанач пялюшкі, гушкаць пустую калыску. Каб не пазбавіць дзіцёнка сну, нельга было ўвечары пазычаць суседзям хлебную лапату і жар са сваёй печы.
Для барацьбы з бяссонніцай існавалі і іншыя метады. Пад падушку клалі грэбень і разнастайныя абярэгі для адпужвання злыдухаў: сякеру, нож, ключ, іголку, замок ды інш. Каля дзвярэй ставілі дагары прутамі мяцёлку або падвешвалі да бэлькі стары венік ці перакідвалі яго праз дах дома.
Ахоўная функцыя прыпісвалася і смеццю. Яго збіралі з усіх кутоў дома і сыпалі ў калыску ці клалі пад падушку, запарвалі ў кіпені і давалі ад бяссоння.
На Віцебшчыне збіралі курынае пер’е, рабілі падушачку і спалі на ёй. На Палессі хадзілі да Святых дрэў і там прамаўлялі замовы. Шмат дзе існаваў звычай працягвання чалавека, які пакутваў на бяссонніцу, праз пэўныя адтуліны, асабліва ў дрэвах. Дзеля гэтага надзявалі адмысловую сарочку і пры працягванні праз адтуліну пакідалі яе там. Лічылі, што бяссонне застанецца ў сарочцы, а чалавек адужае.
У некаторых вёсках Заходняй Беларусі калі дзіця не магло заснуць і капрызіла, то мерылі яго ніткай ад пят да галавы і складалі гэтую нітку ўтрая. Ставілі дзіцёнка каля бруса ўваходных дзвярэй і над ягонай галавой свідравалі дзірачку. Туды ўкладалі нітку і забівалі калочак. Верылі, калі дзіцёнак перарасце гэтую дзірку з ніткаю, то супакоіцца.

#размовынапрызбе #бяссонніца #ЯкЛячыліРаней
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!
Беларускія спевы зранку аказваюць лячэбнае ўздзеянне на арганізм добрага чалавека! Даказана навукоўцамі Велікабрытаніі і ўсяго свету!

У тыкток
Ежа ў беларускай культуры: Бабка 🥔

Працягваем рубрыку, у якой расказваем пра традыцыйную беларускую ежу, спосабы яе прыгатавання, а таксама абрадавую ролю і павер'і.

▫️ Гісторыя
Бабка мае старажытныя каранi і ўзыходзіць да сельскіх традыцый беларусаў. Першыя ўзгадванні пра яе сустракаюцца ў XV-XVI стагоддзях. Асноўны інгрэдыент — бульба — стаў даступны на нашых землях толькі ў XVI стагоддзі, калі яго пачалі актыўна вырошчваць. Бабка ўяўляе сабой запяканку з надранай бульбы, што звязана з беднасцю сялян, якім неабходна было выкарыстоўваць усе даступныя прадукты.

Бабка можа мець розныя варыяцыі: з мясам, грыбамі, цыбуляй або нават з рыбай. Класічная версія рыхтуецца з даданнем сала або бекону, што надае ёй асаблівы смак і водар. Важна адзначыць, што для прыгатавання бабкі выкарыстоўваецца сырая драная бульба.

▫️ Прыкметы
Лічылася, што калі бабка падыходзіць ў духоўцы, то год будзе ўдалым, а калі ападае — варта чакаць цяжкасцяў. Бабка часта рыхтавалася на святы і вялікія сямейныя зборышчы, звязваючы пакаленні і падкрэсліваючы значнасць хатніх пачастункаў.

▫️ Сакрэты прыгатавання
Даўней бабку рыхтавалі ў рускай печы, што дазваляла дасягнуць асаблівага смаку, дзякуючы раўнамернаму прагрэву. Адным з сакрэтаў ідэальнай бабкі было выкарыстанне бульбы, сабранай пасля першых маразоў — яна становіцца больш салодкай і рассыпістай. Падрыхтоўка патрабуе ўважлівага падыходу да выбару тлушчу — сала або свіны тлушч былі абавязковымі для стварэння хрумсткай скарыначкі.

Дзяліцеся сваімі сакрэтамі гатавання бабкі ў каментарыях! 👇🏻
🔥 Пра абшчэственых вар'ятаў актывістаў выказаліся дэпутат і журналіст (радуйцеся, даражэнькія нашы, вы ў цілівізары 😁):

👉 Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

Змяняецца пераабліцоўка. Вось з чым я згодны. Вось акрамя расійскіх блогераў, прамых апазіцыйных, вось ёсць псеўдапатрыёты.
Вось калі нейкая шваль у Гродне, працягваючы працаваць у медыцынскай установе, заяўляе, што для яе беларускі пашпарт – гэта проста кавалак паперкі, калі яна называе беларускую мову мойвай, калі яны абразліва ставіцца да беларускай улады, калі яны ганьбяць міністра культуры, то гэтыя людзі, якія быццам бы «патрыятычна настроеныя» і махаюць не бел-чырвона-белым, а чырвона-зялёным, яны робяць тое ж самае, і яны ствараюць негатыўны імідж.

👉 Ігар Тур, журналіст прэзідэнсткага пула:

Што тычыцца таго, што яны нібыта вось такія людзі, там, патрыёты, то ў матэрыялах справы потым будзе пазначана са слоў самога апытванага: "Яны лічаць сябе патрыётамі".
Мы вельмі шмат гаворым у апошнія гады ў тым ліку пра патрыятызм. Але для таго, каб грамадства эвалюцыянавала ў палітычным разуменні, эканамічным, сацыяльным, ідэалагічным, грамадства павінна станавіцца разумней. Таму што няма нічога больш небяспечнага чым, дурны ідэалагічна зараджаны чалавек, які лічыць сябе патрыётам. Што ён уцудуе заўтра, ніхто паняцця не мае, уключаючы яго самога. Таму, у маім разуменні, самы важны вектар, па якім мы працуем, гэта не ідэалагічная альбо палітычная асвета, а проста адукацыя. Таму што чым менш у краіне дурняў, тым менш будуць гуляць ўсякія тэмы, ад залішняй падтрымкі чарнаскурых, ЛГБТ да квадрабераў. Гэта ж усё следства чалавечага глупства. А па форме гэта можа быць толькі ўсё рознае.

Крыніца тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#МоваНашаРодная

🔥🔥🔥 Мусіць Году Беларускай Мовы рэальна быць!

Толькі паспрабуйце не паставіць 👍 пад постам!!! 😁

Поўнае відэа тут
https://www.youtube.com/live/YpZA6aVzzh4?si=617T4XYyQrVIIpAD
#ЛюдзіБеларусі

240 гадоў таму нарадзіўся Міхал Баброўскі

Славіст, даследнік старажытных славянскіх рукапісаў і старадрукаў нарадзіўся 19 лістапада 1784, в. Волька Выганоўская, цяпер Бельскі пав., Падляскае ваяв. Польшча — памёр 3 кастрычніка 1848; мястэчка Шарашоў, цяпер Пружанскі раён, Берасцейская вобл.
📌 Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце. Па сканчэнні стаў выкладчыкам у альма матэр.
📌 У 1822 г. менавіта М. Баброўскі адкрыў Супраслеўскі рукапіс, уласнаручна склаў навуковы каталог старажытных славянскіх рукапісаў і старадрукаў Ватыканскай бібліятэкі («Codices Slavici»), выдаў у 1828 г. «Запіскі па славянскай бібліяграфіі» і інш.
📌 М. Баброўскі адзін з першых хто, сваімі даследваннямі спрыяў абуджэнню сярод еўрапейскіх навукоўцаў цікавасці да гісторыі беларусаў і узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках — беларусазнаўства.
📌 Сваімі лекцыямі па славістыцы ў Віленскім ўніверсітэце  выхаваў цэлую школу вучняў, што працягнулі справу настаўніка.


Больш падрабязна тут
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Уз'яднанне ўкраінскага і рускага народаў. Пераяслаўская рада. Багдан Хмяльніцкі. Такой мы ведаем гісторыю таго перыяду з савецкіх падручнікаў.

Прыгнёт праваслаўнай царквы і праваслаўных у Рэчы Паспалітай.

І што мы тут бачым? Нешта праваслаўнае духавенства было не ў захапленні ад перспектывы ўз'яднання па агучанных у тэксце прычынах....
Маляўнічы від, які адкрываецца з высокай гары Баторыя на мястэчка Свір і свірскае возера

Фотаздымкі канала за кастрычнік 2024
📙 "Хронікі Нарніі" - перавыданне на беларускай мове

«Леў, Вядзьмарка і гардэроб» - самая вядомая частка "Хронік Нарніі" у перакладзе з англійскай Андрэя Кіма зноў з’явіцца ў продажы. 👍👍👍

У новым выданні - ілюстрацыі Лады Цішковай. 🔥🔥🔥

❗️У першыя дні продажаў 21.11-23.11 яе можна будзе набыць па самым нізкім кошце ў "Акадэмкнізе".

❗️❗️Пасля кніга з'явіцца і ў іншых кнігарнях.