Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
Forwarded from Kiera dy Hardź
Вітаю шаноўнае спадарства!

Віншую ўсіх з калядамі!

(Хоць яны й пачаліся ужо як тыдзень, я думаю, што зваротак будзе усё адно дарэчным)

Сам гэтым годам я ўжо калядаваў, таму, для ўсіх хто яшчэ не пасьпеў, але плянуе, я пакідаю некалькі сваіх калядавальных песьняў, каторыя пісаліся літаральна два дні таму на нашыя каляды.
Спадзяюся, яны прыйдуцца ўсім да слыху)


(Імаверна, што маіх калядаванкаў тутай у прышласьці можа стаці болей, бо да канцу калядаў я пляную напісаць яшчэ некалькі песьняў)


Чытайма й сьпявайма!!



Вой ішла Каляда, Каляда-Калядка!
Вой зайшла Каляда, Каляда ў хатку!
Дык прыймаце ж Каляду, Каляду-Калядку,
Кабы жыці ў хараству, хараству-дастатку!
Вой вашэце гаспада, гаспадаре хаткі,
Не шкадуйце вы для нас, вы для нас Калядкі!
Будзе шчасьце, будзе сьмех, дужа весялосьці,
Калі мы не адмарозім тутай свае косьці!
Ну а зараз мы ў паклон, у паклон шырокі,
Не тлумiці кабы вашы, гаспадараў вокі!




Вой ідзе, вой ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Каляда ў дамы ідзе, ходзіць у сьвяты вечар!
Не квапіся, гаспадар, нам на калядункі,
Кабы былі ў жыцьці, былі ўсе жадункі!
Песьні мы сьпяваем усім толькі ў сьвяты вечар,
Дорым мы настрой для ўсіх у гэты сьвяты вечар!
Не шкадуйце ў сюю ноч лішняе марокі,
Ну а мы ідзем далей, вам паклон шырокі!




Калядуйма, шаноўнае спадарства, шчасьлівых сьвятаў!
А хто гэта ў нас тут вызірае? Гэта ж 2024 год! 🤗

Велічэзны дзякуй вам, нашыя родненькія, за яшчэ адзін праведзены разам год! За вашую бясконцую падтрымку, тысячы цёплых словаў і шчырыя ўсьмешкі! 💔

Хай наступны год прынясе кожнаму з вас толькі найлепшае! З блізкім Новым годам, сябры! ✨️✨️✨️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
І ўжо па традыцыі, відэа з кожным днём "Лёгкай Мовы" ад @karma177 🥰

З Новым годам, даражэнечкія! 🎄

Хай шчасьціць ✨️✨️✨️
Бібікі біць — гультаяваць, бязьдзейнічаць; займацца пустымі справамі.

А яшчэ можна сказаць гэтак:

🔸️Бáйды біць
🔸️Лы́нды біць
🔸️Тылылы́ біць
🔸️Гýльма гуляць

❗️Бібікі — у некаторых беларускіх гаворках гэта "гузікі". Гэта дае падставу меркаваць, што першапачаткова бібікі біць значыла "гуляць у якуюсьці гульню з гузікамі".

❗️Бáйды біць — агульны выраз для бел. і ўкр. (байди бити, байдики бити).

Байда — устарэлае слова са значэньнем ‘барка’, роднаснае са словамі байдак, байдара, байдарка.

Словам байда называлі рачныя судны на Дняпры і яго прытоках. Праца людзей на байдзе, нанятых на пэрыяд навігацыі, здавалася лёгкім заняткам, нявартаю справаю (асабліва так глядзелі на яе тыя, хто на гэты час заставаўся адзін на гаспадарцы).

❗️Слова лы́нда мае некалькі значэньняў, але ў выразе, верагодна, ужываецца як адзінка вымярэньня даўжыні ці плошчы (’вузкая палоска зямлі, загон’).

❗️Тылылы́ — гэта пра балбатню. У некаторых беларускіх гаворках сустракаецца слова «тылілікаць», гэта значыць — утвараць адпаведныя гукі пры дапамозе языка.
#фразэалягізмы
Ці чулі вы такое слова? ☺️

ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)

Дробныя рэчы дамашняга скарбу.

🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц
ЗЬДЗЯЦÍНЕЦЬ (ździacinieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

У паводзінах, разважаньнях зрабіцца падобным да дзіця.

🔸️Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо зьдзяцінеў на старасьць і сам ня ведае, што пляце. (Крапіва)
🔸️— Дальбог, зьдзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. (Васілевіч)
#словы_З
СЯБРЫНА (siabryna)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: кола, асяродзьдзе сяброў.

🔸️Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. (Чорны)

2. Сяброўская бяседа (рас. "застолье), пачастунак. 

🔸️Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госьці. (Сачанка)
#словы_С
ЖÁДНЫ (žadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Ніякі, ніводны.

🔸️Бяз жаднай перашкоды партызаны выйшлі на дуброўскае поле. (Шчарбатаў)
#словы_Ж
З Раством Хрыстовым, даражэнькія! ✨️✨️✨️

ЛАСУНАК (łasunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Штосьці вельмі смачнае; улюбёная страва.

🔸️ Грыбы госьці, вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. (Лужанін)

2. Звычайна множны лік (ласункі, -аў): салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі. 

🔸️У парк рэдка хто заглядваў, і мядзьведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. (Даніленка)
#словы_Л
ВІХУРА (vichura)
(назоўнік, жаночы род)

1. Размоўнае слова: бура, завея, завіруха.

🔸️Ня ціхне бура, стогне лес...
На ўсе лады віхура сьвішча!.. (Чарот)
🔸️Дарожкі і сьцежкі занесла віхура,
Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар. (Купала)

 2. Паэтычнае слова: імклівы віхравы рух. 

🔸️Скрыпач закончыў «Крыжачка».
І ў лягерным прылеску
Шуміць віхура гапака,
Гучыць «Малдаванэску». (Калачынскі)
#словы_В
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)

2. Старанны, руплівы, дбайны.

🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)

3. Уважлівы, неаслабны.

🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)

3. Зоркі, чуйны, праніклівы.

🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#словы_П
Прыгожае, праўда? 😍

ЛЮСТРАВÁЦЬ (lustravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Блішчаць, адсьвечваць, як люстра.

🔸️Люструе гладзь возера.

2. Адлюстроўваць.

🔸️Страха ўжо даўнавата пасьпела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгаю палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі. (Пестрак)
#словы_Л
Ці ведалі вы, што ў арэгана, ці па-расейску "душицы", ёсьць нашая беларуская назва? 💚

"Мацярдушка" — безумоўна наш сёлетні фаварыт 😅

МАЦЯРДУШКА (maciarduška)
(назоўнік, жаночы род)

Травяністая лугавая расьліна сямейства губакветных зь вельмі дробнымі пахучымі лілова-ружовымі кветкамі, сабранымі ў суквецьце.
#словы_М
МЯСЬЦÍЦЦА (miaścicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Зьмяшчацца, знаходзіцца, разтмяшчацца.

🔸️Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясьціўся і будынак школы. (Галавач)

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца.

🔸️Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясьціцца пад коўдраю. (Быкаў)

3. Умяшчацца, зьмяшчацца.

🔸️У галаве ня месьціцца, як гэта можна пайсьці супраць начальства? (Колас)
#словы_М
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УЛЮБЁНЫ (ulubiony)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Закаханы ў кагосьці.

🔸️А гэты... улюбёны твой што — таксама на сэмінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсьміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? (Ракітны)

2. Ачараваны, захоплены кім-, чым-н.

🔸️Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў Корзуна, як у добрага казачніка. (Кірэйчык)

3. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнаньні з чымсьці іншым; аблюбаваны. 

🔸️Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. (Сіпакоў)
#словы_У
Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️

ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)

Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.

🔸️У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПÉШЧАНЫ (pieščany)
(прыметнік/дзеепрыметнік, мужчынскі род)

1. Дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, ад 'песьціць' (любоўна даглядаць, гадаваць кагосьці; праяўляць ласку, лашчыць, галубіць кагосьці).

2. Прыметнік: капрызны, расьпешчаны.

🔸️Пешчанае дзіця.
#словы_П
Для добрага настрою сьпяшаемся падзяліцца з вамі працамі ў новым фармаце ад @tochilik! 😸