Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ПУНЯ (punia)
(назоўнік, жаночы род)

Вялікая халодная будыніна для захоўваньня сена; адрына.

🔸️За хатаю — клець на каменным падмурку, цёплы хлеў, прасторная пуня, садок са старых і маладых дрэў. (Хадкевіч).
🔸️[Хлопцы] начавалі покатам на сене ў вялікай пуні. (Грахоўскі).
#словы_П
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі аналяг звыкламу папугаю. Як Вам такі варыянт? 🤍

ПАПУГА (papuha)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Трапічная лясная птушка зь яркім стракатым апярэньнем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову.

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: пра чалавека, які ня мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.
#словы_П
ПАНТÓФЛІ (pantofli)
(наазоўнік)

Дамашнія туфлі, звычайна бяз заднікаў.

🔸️[Сьвідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. (Дуброўскі).
🔸️— Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. (Васілевіч).
🔸️Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. (Арабей).
#словы_П
🌛 Напэўна, Вы ўжо чулі пра шматлікія скандалы адносна сусьветна вядомых вытворцаў смартфонаў? Прычына — удасканальваньне здымкаў пры дапамозе штучнага інтэлекту.

Як гэта працуе? У адных смартфонах пры распазнаньні чагосьці падобнага да месяца, сфатаграванае падмяняецца такім жа аб’ектам, які маецца ў базе. У іншых — працуе штучны інтэлект, які проста дамалёўвае той самы месяц.

Гэтак, цяпер кожны, хто мае больш-менш сучасны тэлефон можа зрабіць прыгажэзныя фота месяца (і ня толькі).

Ці маеце Вы такія фота? Сёньня якраз чакаецца поўня — той самы час паспрабаваць свае моцы (і моцы Вашае камэры).

Таму дзяліцеся сваімі здымкамі і абавязкова адзначайце нас 🤍
#словы_П
ПАДНЯБÉНЬНЕ (padniabieńnie)
(назоўнік, ніякі род)

Верхняя частка поласьці рота.

🔸️Праўда, язык доўга не паварочваўся, ня мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябеньня. (Шыловіч)
#словы_П
ПЛЯВУ́ЗГАЦЬ (plavuzhać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: гаварыць абы-што, пустое, бяз толку.

🔸Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасьць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. (Мележ)
#словы_П
ПАПЯРÓЎКА (papiaroŭka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Сорт летняе яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтае яблыні.

🔸️За хатамі сьпеюць улетку антонаўкі, папяроўкі і слуцкія бэры. (Чорны)
#словы_П
ПУСТЭЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносінаў зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.

🔸️Манах-пустэльнік.

2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.

🔸️— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала Марына Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка)
#словы_П
ПАПÓЎНІЦЫ (papoŭnicy)
(прыслоўе)

На поўны рот, прагна (есьці).

🔸️Смачна апёкшы рот і ўсё нутро пахучаю, моцнаю вадкасьцю, Іван пачаў жаваць папоўніцы. (Брыль)
🔸️Яўхім і Даніла слухалі гаворку і ўміналі папоўніцы сьвежы пшанічны хлеб. (Пальчэўскі)
#словы_П
ПАЦÉПВАЦЦА (paciepvacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Час ад часу зьлёгку сьцепацца, рабіць сутаргавыя рухі.

🔸️У засені было халаднавата. Віцька пацепваўся, стараўся як мага глыбей засунуць у кішэні рукі. (Асіпенка)
🔸️Ласяняты дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. (Кірэйчык)
#словы_П
ПÍЛЬНЫ (pilny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

🔸️Толькі сыдзе сьнег — і да позьняе восені не было часу займацца падрыхтоўкаю: хапала іншае, больш пільнае работы! (С. Александровіч)
🔸️Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім бязь пільнае патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч)

2. Старанны, руплівы, дбайны.

🔸️— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі)

3. Уважлівы, неаслабны.

🔸️Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка)

3. Зоркі, чуйны, праніклівы.

🔸️Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка)
#словы_П
Гэтае слова прыйшло да нас з французскае мовы ("percale"). Ці ведалі вы яго? ☺️

ПАРКÁЛЬ (percale)
(назоўнік, мужчынскі род)

Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна.

🔸️У скрутку быў паркаль — мэтраў з чатыры — у чорную крапінку. (Лупсякоў)
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПÉШЧАНЫ (pieščany)
(прыметнік/дзеепрыметнік, мужчынскі род)

1. Дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, ад 'песьціць' (любоўна даглядаць, гадаваць кагосьці; праяўляць ласку, лашчыць, галубіць кагосьці).

2. Прыметнік: капрызны, расьпешчаны.

🔸️Пешчанае дзіця.
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛЯВÁЦЬ (palavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. На каго, каго і без дапаўненьня Займацца паляваньнем.

 🔸️— Той, хто хоча паляваць на вялікую зьверыну, павінен мець і вялікую цярплівасьць... (Пасьлядовіч)

2. За кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасьці на чый-н. сьлед, злавіць каго-н.

🔸️— Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтае справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. (Гурскі)

3. Пераноснае значэньне; на што. Размоўнае слова: імкнуцца здабыць, атрымаць, украсьці што-н.

🔸️Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. (Лобан)
#словы_П
ПАПАРÁДКАВАЦЬ (paparadkavać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Прывесьці ў парадак; навесьці парадак.

🔸️— Ты папарадкуй рэчы, Танечка, а я схаджу ў рэдакцыю, — сказаў Сяргей. (Машара)
#словы_П
Неўзабаве апошні дзень зімы! А вы ўжо адчуваеце подых вясны? 🌱

ПРАДВÉСЬНЕ (pradvieśńie)
(назоўнік, ніякі род)

Час, які папярэднічае вясьне.

🔸️Было прадвесьне — сакавік, але дзень па-зімоваму халодны, хмурны. (Шамякін)
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня, сябры! 😸

ПРАБÓЙНІК (prabojnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Інструмент для прабіваньня невялікіх дзірак у мэтале, скуры і г. д.

🔸️Сіліч утаропіўся ў брызэнтавы канверт, з вузенькіх кішэнек якога тырчалі пласкагубцы, адвёрткі, абцугі, прабойнікі. (Аўрамчык)
#словы_П
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПРЫКЛАД (prykład)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Учынак, паводзіны або зьява, якая служыць узорам для каго-н.

🔸️Па прыкладу дарослых хлопцы зграбалі сена у валы. (Чарнышэвіч)

2. Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяньнях, учынках.

🔸️Марына — прыклад гаспадыні. (Колас)

3. Яркі ўзор чаго-н.

🔸️Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. (Колас)

4. Канкрэтная зьява, факт, які прыводзіцца для тлумачэньня чаго-н., як доказ чаго-н.

🔸️Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. (Карпаў)

5. Матэматычны выраз, які патрабуе рашэньня.

🔸️Рашаць арыфмэтычныя прыклады.
#словы_П
Добрага восеньскага панядзелка, даражэнькія! 🧡

#словы_П #словы_К