ЦЫРÁТА (cyrata)
(назоўнік | жаночы род)
Тканіна, накрытая з аднаго боку ці з абодвух бакоў асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.
🔸Стол быў засланы цыратай, чатыры крэслы стаялі навокал стала. (Чорны).
🔸На століках у [машынным] бюро стаялі чатыры пішучыя машынкі. Усе яны былі пакрытыя чахламі з чорнай цыраты. (Машара).
#словы_Ц

ЦУ́ГЛІ (cugli)
(назоўнік)
Два мэталічныя зьвяны, якія прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзваньня (рас. "взнуздывания") каня.
🔸А Коля, хоць быў і маленькі, як вузел, спрытна рассупоніў каня і выняў з рота цуглі. (Колас).
🔸Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызьлі цуглі. (Гурскі).

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як ня зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся... (А. Гарун).
ЦУРА́ЦЦА (curacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
⠀
1. Пазьбягаць каго-, чаго-н.; ухіляцца ад зносін з кім-н., ад выкананьня чаго-н.
⠀
🔸Ня зьведаў хлапчук .. пяшчотаў змалку і цяпер цураўся іх. (Пальчэўскі).
🔸[Сымон:] — Ды гэта і няважна, дзе чалавек аблюбуе сабе прыстанішча — у вёсцы ці ў горадзе, важна тое, каб свайго люду не цураўся. (М. Ткачоў).
🔸Заўсёды жартаўлівы і вясёлы, ён [Міхал], здавалася, ніколі ні на каго не крыўдаваў, не цураўся ніякай працы. (Машара).
⠀
2. Адракацца ад каго-, чаго-н., выракацца каго-, чаго-н.
⠀
🔸[Ціток:] — Хоць ты бяры, чалавек, ды сваёй хаты цурайся. (Лобан).

ЦЬВІЛЬ (ćvil)
(назоўнік, жаночы род)
1. Плесьневы налёт на чым-н., які ўзьнікае ад сырасьці, гніеньня і пад.; бросьня.
🔸️Дно і сьценкі [бочкі] аплылі сьлізкаю цвільлю. (Самуйлёнак).
2. Пераноснае значэньне: праяўленьне чаго-н. застойнага, шкоднага.
🔸️Здымем адвечную цьвіль, Здымем вякоў павуціну. (А. Александровіч).

ЦЫБÁТЫ (cybaty)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі.
🔸️Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. (Маўр).
🔸️Конь быў нізкарослы, грывасты, коньнік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. (Лупсякоў).
🔸️Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. (Федасеенка).
2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткаю ад ступні да калена (пра ногі).
🔸️Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. (Лынькоў).
🔸️[Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. (Чорны).

ЦІКАВÁЦЬ (цікаваць)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Глядзець на каго-, што-н. з пэўнаю мэтаю; сачыць за кім-, чым-н.
🔸️Раздражняе Тарэнту пудзіла, бо заўжды здаецца яму, што нехта жывы стаіць там, сярод канапель, і цікуе за яго дваром. (Галавач).
🔸️Усе прывыклі цікаваць тут за бусламі: то як сядзяць, то як ляцяць. (Кулакоўскі).

ЦЫДУЛКА (cydułka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Размоўнае слова: пісулька, запіска.
🔸️— Люблю слухаць .. [Фадзеева]. Помніш, у нас на пленуме гаварыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цыдулак. (Лужанін).
2. Невялікая дзелавая папера.
📍Польск. cedulka з лац. cedula — картка.

ЦМОК (cmok)
(назоўнік, мужчынскі род; выклічнік)
1. (назоўнік):
а) У казках і народных паданьнях — пачвара ў вобразе змея, дракона.
🔸️Толькі пела маці мне песьні
Аб цёмных бяздонных азёрах,
У якіх ажываюць начамі
Апаўшыя зоры,
Аб дрымучых лясах,
Дзе асілкі змагаюцца з цмокам. (Кірэенка)
б) Пераноснае значэньне: носьбіт варожых народу сілаў; крывасмок.
🔸️Зімою, у вялікі мароз, папрывязвалі бяздушныя цмокі гэтых палонных да аглобляў сваіх фурманак, і людзі.. павінны былі бегчы.. з коньмі. (Ермаловіч)
2. (выклічнік):
а) Ужываецца гукапераймальна для абазначэньня адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыцьцём сьціснутых губ.
б) Ужываецца паводле знач. дзеясл. цмокаць — цмокнуць.
🔸️У шчаку дзяўчыну цмок.

А яшчэ гэта бульба і каноплі! 🙈
ЦАЛКÍ (całki)
(назоўнік)
1. Страва з яек.
🔸️Тарэсяй звалась цётка гэта. Яна так ветла сустракала
І надта ж добра частавала:
Спячэ «цалкоў» на скавародцы,
І так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся. (Колас)
2. Бульба ў мундзіры.
3. Цэлыя зярняты канопляў.

Ці чулі вы такое слова? ☺️
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц
ЦÁПСТРЫКІ (capstryki)
(назоўнік, толькі мн.лік)
Дробныя рэчы дамашняга скарбу.
🔸️Апроч таго, тут абжыліся,
На ногі трохі падняліся;
Яшчэ б гадочак пажыць ціха,
Але найгоршае тут ліха —
Зьбірай зноў цапстрыкі, трасіся
Па каранях з дабром, зь сям'ёю,
У саму бездараж вясною. (Колас)
#словы_Ц