Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
УЧЫ́НАК (učynak)
(назоўнік | мужчынскі род)

Дзеяньне, учыненае кім-н., тое, што зьдзейснена кім-н. || Думкі Насьці былі накіраваны да таго, каб зьменшыць сваю віну і як-небудзь апраўдаць свой учынак. (Мележ).
#словы_У
УКЛЕ́НЧЫЦЬ (uklenčyć)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Стаць на калені, на калена.

🔸Цыганкоў з хваляваньнем разгарнуў сьцяг, перачытаў надпіс, потым укленчыў і пацалаваў ярка-чырвонае палатно. (Якімовіч).
🔸Старэнькая бабуля падышла да высокага пагорка. Перахрысьцілася, потым укленчыла і прыпала вухам да зямлі. (Штыхаў).
🔸Прафесар устаў, укленчыў адной нагой на крэсла і нізка нахіліўся над картай. (Дуброўскі).
#словы_У
УШЧЭ́НТ (uščent)
(прыслоўе)

Поўнасьцю, зусім, дарэшты, датла.

🔸У навакольлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё
ўшчэнт вымакала. (Чорны).
🔸Згарэла вёска ўшчэнт: ні кала, ні двара не засталося. (Якімовіч).
🔸Спацеў паромшчык, замарыўся ўшчэнт. (Барадулін).
#словы_У
УГÓРУ (uhoru)
(прыслоўе)

Увышыню, уверх; увысь; процілеглае ўніз.

🔸Вуліца падымалася ўгору. (Мележ).
🔸Спрадвечныя дубы лёгка ўзьнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. (Пасьлядовіч).
🔸Сухое вецьце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. (Лынькоў).
🔸Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя. (Гартны).
#словы_У
УКЛЕ́НЧЫЦЬ (uklenčyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Стаць на калені, на калена.

🔸Цыганкоў з хваляваньнем разгарнуў сьцяг, перачытаў надпіс, потым укленчыў і пацалаваў ярка-чырвонае палатно. (Якімовіч).
🔸Старэнькая бабуля падышла да высокага пагорка. Перахрысьцілася, потым укленчыла і прыпала вухам да зямлі. (Штыхаў).
🔸Прафесар устаў, укленчыў адной нагой на крэсла і нізка нахіліўся над картай. (Дуброўскі).
#словы_У
Толькі паглядзіце на гэтыя чароўныя выявы ад @rayando.nubes! 👉 А вы часам разглядаеце ў аблоках кветачкі, жывёлінак ці нешта іншае? 🌥

УЯЎЛЯ́ЦЬ (ujaŭlać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У думках складаць вобраз каго-, чаго-н., узнаўляць розумам, фантазіяй.

🔸️Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленьне. (Дзяргай).
🔸️Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. (Шамякін).

2. Лічыць, дапускаць.

🔸️Я ня верыў гэтаму, я ня мог уявіць, што ў нас мог знайсьціся такі чалавек. (Кулакоўскі).
#словы_ У
УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

🔸️Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка).
🔸️Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк).
#словы_У
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УЛЮБЁНЫ (ulubiony)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Закаханы ў кагосьці.

🔸️А гэты... улюбёны твой што — таксама на сэмінар? — Улюбёны? — дзяўчына ўскінула бровы і ўсьміхнулася: Які ўлюбёны? Ці вы жартуеце? (Ракітны)

2. Ачараваны, захоплены кім-, чым-н.

🔸️Валодзька па-дзіцячы быў улюбёны ў Корзуна, як у добрага казачніка. (Кірэйчык)

3. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнаньні з чымсьці іншым; аблюбаваны. 

🔸️Гэта вуліца часта вадзіла Ільіча на Жураўліную горку — яго ўлюбёнае месца адпачынку. (Сіпакоў)
#словы_У
Чароўная нашая беларуская мова нават такія слоўцы мае 🌿 Якраз для гэтага сонечнага і цёплага красавіцкага надвор’я ☺️

УМÁІЦЬ (umaić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Аздобіць першаю вясноваю зелянінаю.

🔸️І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... (Купала)

🔸️І вясна хоча плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. (Танк)
#словы_У
УСУТЫЧ (usutyč)
(прыслоўе)

Вельмі блізка, ушчыльную.

🔸️Пачатак наступленьня быў ўдалы: за першыя суткі прарвалі адну моцную лінію абароны і падышлі ўсутыч да другой. (Мележ)
#словы_У
УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

🔸️Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка)
🔸️Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк)
#словы_У