ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
434 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🌱ГАРАДСКІЯ ШКОЛЫ МАЛАДЫХ НАСТАЎНІКАЎ!😊

На базе гімназіі прайшлі ГАРАДСКІЯ ШКОЛЫ МАЛАДЫХ НАСТАЎНІКАЎ БІЯЛОГІІ І ХІМІІ, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца настаўнікі-метадысты Яцына І.Д. і Долбік А.А. 📚

👐Педагогі падзяліліся вопытам па выкарыстанні актыўных і інтэрактыўных прыёмаў і метадаў на розных этапах вучэбнага занятку. Заняткі прыходзілі ў выглядзе квэста - весела і пазнавальна. 🎉

✨️Удзельнікі семінара набылі цікавы і карысны вопыт выкарыстання нестандартных прыёмаў і метадаў. 💡

#Гiмназiя14 #МаладыяНастаўнікі #Біялогія #Хімія #Вопыт
🧩СЕМІНАР РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА!😊

🎎Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэсурснага цэнтра гімназіі Гурыновіч А.У., Тарасенка В.Ф., Хмяльніцкая Н.В. у чарговы раз запрасілі настаўнікаў горада на творчую майстэрню “Музейны квэст як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і пазакласных мерапрыемствах”. 📚

🧩Педагогі падзяліліся вопытам па складанні і выкарыстанні музейных квэстаў, паказалі прыклады такіх квэстаў і запрасілі гасцей прыняць удзел у квэсце “Беларуская хатка”. 🏡

🛖Настаўнікі горада змаглі пабываць на двух экскурсіях у музеі “Беларуская хатка” і музеі музычных інструментаў, пабываць на майстар-класе ўдзельніка заслужанага аматарскага калектыву “Дударыкі” Ровенскай А.І. 🎶

Папаўняем метадычныя скарбонкі разам! 💼

#Гiмназiя14 #МузейныКвэст #Настаўнікі #МетадычнаСупрацоўніцтва
🌱РАЁННАЕ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ!😊

👩‍🏫Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна Яцыны Іны Дзмітрыеўны, настаўнік-метадыста гімназіі 14, правяла пасяджэнне аб’яднання. 🌱

💚Семінар актуалізаваў веды педагогаў аб здароўезберагальных тэхналогіях, садзейнічаў абагульненню ведаў, прыёмаў і метадаў аб здароўезберагальных тэхналогіях у рабоце з вучнямі на вучэбных занятках. 💡

#Гiмназiя14 #Адукацыя #Біялогія #Здароўезберажэнне
✨️ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!👐

У гімназіі прайшло пасяджэнне МА класных кіраўнікоў па тэме "Сістэма работы па заахвочванні вучняў да актыўнай сацыяльнай дзейнасці праз удзел у дзіцячых і моладзевых аб'яднаннях, гімназічным самакіраванні". 😊

Тэарэтычныя пытанні былі разгледжаны ў выступленні старшыні МА Болбас Г.С.🧩

Аб практычнай рабоце з членамі БРПА, БРСМ, валанцёрскага атрада расказалі педагогі-арганізатары Дземяшкевіч Л.М., Курмешка А.М.💪

Вопытам работы падзяліліся настаўнікі Андрушка А.М., Долбік А.А.🏆
Педагог-псіхолаг К. Чачыашвілі дала парады настаўнікам, як папярэдзіць прафесійнае выгаранне.💚

Вучні 7-9 класаў гімназіі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Памяць пакаленняў", якая дапамагла ўспомніць найважнейшыя падзеі ВАВ, імёны абаронцаў Айчыны, гістарычныя аб'екты нашай Радзімы, зразумець, наколькі важна з павагай ставіцца да гісторыі нашай Радзiмы.🏅
Пасля заканчэння мерапрыемства каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. 🎉

#Гiмназiя14 #СацыяльнаяДзейнасць #ПамяцьПакаленняў
ЗАНЯТКІ З ПСІХОЛАГАМ! 😊

Праведзены занятак для 9-х класаў гімназіі “Як супрацьстаяць маніпуляцыям”. Ён дапамог вучням зразумець, што такое маніпуляцыя, распазнаваць яе віды і развіваць упэўненасць у сабе. 💪

Элементы трэнінгу дазволілі гімназістам адпрацаваць навыкі супрацьстаяння маніпуляцыям. Многія адзначылі, што атрымалі карысныя веды, якія дапамогуць ім у жыцці. 🌱

#Гiмназiя14 #Маніпуляцыі #Навучанне
👐СВЯТОЧНЫЯ ЛІНЕЙКІ!🎉

У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку трэцяй чвэрці 2024/2025 навучальнага года. Новы год прыносіць новае ў жыццё кожнага чалавека, у школьнае жыццё і ў жыццё грамадства. 🌟 У ходзе лінеек былі вызначаны задачы на бягучую чвэрць, значныя мерапрыемствы і падзеі. Вучням 1 і 4-х класаў былі ўручаны граматы і дыпломы за перамогі ў конкурсах. 🏆 Дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна пажадала рабятам паспяховай вучобы і новых дасягненняў. 📚

Чвэрць самая доўгая і таму неабходна набрацца сіл і скончыць яе з найлепшымі вынікамі! 💪

#Гiмназiя14 #ПачатакЧвэрці #Дасягненні
ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ! 🎉

Члены ГА БСЖ гімназіі арганізавалі дабрачынную акцыю па ўручэнні навагодніх падарункаў і перадачы рэчаў выхаванцам СПЦ Заводскага раёна. 🎁 Педагогі і гімназісты падрыхтавалі віншавальную праграму, перадалі дзецям канцылярскія тавары і 20 пар абутку. 👟

Добра рабіць проста!

#Дабрачыннасць #Падарункі #Гiмназiя14
ЮНЫ ДАСЛЕДЧЫК! 🌟

10 студзеня вучань 3 “А” класа Барадака Раман прыняў удзел у Рэспубліканскім конкурсе VIII Міжнароднай канферэнцыі “Я пазнаю свет” на базе сш №11 г.Светлагорска і атрымаў Дыплом у намінацыі “ЮНЫ ДАСЛЕДЧЫК”. 🏆 Першыя крокі ў навуку сталі сапраўдным падмуркам для далейшага ўдзелу і развіцця асобы пачаткоўца. 🚀

#ЮныДаследчык #Навука #Гiмназiя14
🧩ПЕДАГАГІЧНЫ САВЕТ!✨️

У гімназіі прайшло пасяджэнне педагагічнага савета па тэме “Формы, метады і прыёмы фарміравання творчай асобы на вучэбных занятках”. 💡

У ходзе работы педагогаў былі абмеркаваны новыя формы і метады правядзення вучэбных заняткаў, актыўныя формы i метады фармiравання творчай асобы вучня на ўроках англiйскай мовы i ў пазакласнай працы, прыёмы фарміравання творчай асобы на ўроках беларускай мовы і літаратуры, пра выкарыстанне “народнай” методыкі (з пальцаў) для фарміравання і развіцця творчых здольнасцей вучняў. 🌟

👍 Педагогі пазнаёміліся з выкарыстанне прыёму “Кластар” у пачатковай школе для развіцця інтэлектуальнай творчай асобы вучня і выкарыстанне штучнага інтэлекту на вучэбных занятках. 🤖

#Гiмназiя14 #Творчасць #Метады #Педагогіка #Навучанне
🧒АКЦЫЯ “НАШЫ ДЗЕЦІ”🎊

❄️У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” Дзед Мароз і Снягурка гімназіі наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Заводскага раёна г.Мінска. 🎉

🌲Каля 40 дзяцей займаюцца ў Цэнтры. Падчас навагодняга віншавання дзеці разам з казачнымі персанажамі вадзілі карагоды, спявалі песні і нават загадалі свае самыя патаемныя жаданні, дакрануўшыся да чароўнага посаха Дзядулі Мароза.

Снягурачка пажадала дзецям шчаслівага Новага года і разам з Дзед Марозам уручылі навагоднія падарункі. 🎁

#НашыДзеці #Дабрачыннасць #Гiмназiя14
🇧🇾“МАЯ БЕЛАРУСЬ”😍

Вучні 9 “Б” класа гімназіі наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. 😊

На выставе былі прадстаўлены не толькі экспазіцыі ў павільёнах, але і розныя тэматычныя лакацыі на вуліцы. 🌟🌳

Таксама кожны ўдзельнік мог наведаць зону культурных мерапрыемстваў з унікальным праектам пад агульнай назвай “Беларусь – месца сілы”. Тут гімназісты мелі магчымасць азнаёміцца з цікавымі праектамі, якія раскрываюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры і дасягненняў. 🎨📚

#МаяБеларусь #Культура #МесцаСілы #Гiмназiя14
👮‍♀️ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА!👮‍♀️

У гімназіі прайшла сустрэча з інспектарам ІСН Катовіч Лізаветай Міхайлаўнай. 😊 Лізавета Міхайлаўна наведала 5-я класы, расказваючы аб правілах паводзін у грамадскіх месцах і бяспецы на дарозе ў зімовы перыяд. ❄️

Адмысловая ўвага была нададзена бяспечным паводзінам у сацыяльных сетках: як абараніць асабістыя дадзеныя і распазнаць пагрозы ў інтэрнэце. 🔒🌐

#Прафілактыка #Бяспека #СацыяльныяСеткі #Гiмназiя14
🎊УРАЧЫСТАЕ УЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉

🏛У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XII гарадскога фестываля праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць”. 🌟

Сярод іх і вучань нашай гімназіі Вайнеловіч Павел з неверагодна цікавым і незвычайным праектам “Музей у чамадане” 🧑🎓

Жадаем поспехаў, новых дасягненняў і перамог юнаму таленту! 💪

#Гiмназiя14 #Перамога #Творчасць #Навука