Птушыныя навагоднія шарыкі. 😇❤️
❄️ У маразы птушкі мала лётаюць, галоўным чынам сядзяць на галінках і эканомяць энергію. Часта можна ўбачыць, як птушкі ператвараюцца ў "шарыкі", яны робяць гэта для таго, каб стварыць паветраную праслойку пад пёрамі, якая змяншае цеплааддачу.
🙌🏻 Каб дапамагчы дробным птушкам у маразы, падкормлівай іх на кармушцы чорнымі несалёнымі нясмажанымі семкамі. #птушкілякармушкі #птушыныяцікавосткі
📸 На фота: гіль (аўтар – Makoto Miharu), сініца-апалонік (аўтар – Вольга Жмура), палявы верабей (аўтар – Вікторыя Кірылава), звычайная стрынатка (аўтар – Валерый Пясецкі), звычайны папаўзень (аўтар – Аксана Суботка), вялікая сініца (аўтар – Дзмітрый Конеў).

Проста коцік з крыламі! ☺️❤️
Вераб’іны сычык – самая малая з нашых соў. Ён крыху большы за вераб’я, памерам усяго 15-19 см, уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
👀 Прыглядайся да макавак дрэваў у старых барах, змяшаных лясах і парках, каб пабачыць яго: вераб'іны сычык любіць там сядзець. #птушыныяцікавосткі
💫 Гэты неверагодны фотаздымак зрабіла Кацярына Раханская.

🐺 Як гэта – жыць у лесе і выхоўваць ваўчанят? Запісвайся на Дзікую анлайн-лекцыю з АПБ і даведайся гісторыю сяброўства з ваўкамі арнітолага Анастасіі Кузьмянковай.
🎟 Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая – ptushki.org/wildlecture!
❗️Увага! Колькасць месцаў абмежавана, паспей запісацца!

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Новая экалагічная кармушка з кабачка ад сябра клуба АПБ “Рэдкая птушка” Ігара Бандарэнкі вельмі карыстаецца попытам у птушак! 😍🐦
Спачатку Ігар запоўніў адтуліны семкамі і тлушчам. Пасля таго, як птушкі з'елі гэтыя затычкі, з задавальненнем узяліся за сам кабачок!
❓Хочаш убачыць майстар-клас па вырабе такой кармушкі? Стаў + 🤗 #птушкілякармушкі
Спачатку Ігар запоўніў адтуліны семкамі і тлушчам. Пасля таго, як птушкі з'елі гэтыя затычкі, з задавальненнем узяліся за сам кабачок!
❓Хочаш убачыць майстар-клас па вырабе такой кармушкі? Стаў + 🤗 #птушкілякармушкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вясёлых святаў! 🎉 Каманда і сябры АПБ зычаць табе моцы, акрыленасці і перамог!
🎄Глядзі наша відэа-віншаванне!
🎄Глядзі наша відэа-віншаванне!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Не маеш магчымасці выйсці паназіраць за птушкамі ці павесіць сваю кармушку? Не бядуй! 👋
Уключай анлайн-кармушку ў Вуглянах birdwatch.by/stalouka-2021
😍 Тут ужо «адзначыліся» вялікія, сінія, бурыя і сівыя сініцы, зелянушкі, сойкі, сарока (прылятае падзюбаць зерне!), чорны дрозд, вялікі дзяцел (аматар яблыкаў) і нават канюх-мышалоў!
🦌 А ўначы прыходзяць звяры – ужо бачылі мышэй-палёвак, казуль і зайца-русака! #птушкілякармушкі

У кожнага ёсць сябар, які не ўмее рабіць сэлфі. 😆
Ты ведаеш, каму даслаць гэты пост! 😉
📸 Раман Чалей, гусь-гуменніца (гуменник).
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
#птушкажарт

🗳На штогадовым з'ездзе АПБ пройдуць выбары птушкі 2022 года. Адну з трох птушак-кандыдатаў вызначыць Інтэрнэт-галасаванне на нашым сайце – праймерыз. Хто стане ўдзельнікам праймерыз, залежыць і ад цябе! ‼️
🐦Ты можаш прапанаваць кандыдата на ўдзел у праймерыз, запоўніўшы анкету. Зрабіць гэта трэба да 8 студзеня уключна.
ptushki.org/news/694431.html

Сняданак для вялікай і сіняй сініц. Смачна есці! 😋 #птушкілякармушкі
📷 Аўтар фотаздымкаў – Марыя Дубавец.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
📷 Аўтар фотаздымкаў – Марыя Дубавец.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
Сябры, хутка новы год! 💫🎄Час азірнуцца на 2020-ты і падзякаваць адзін аднаму за плённую працу!
🙌🏻 Вось толькі некалькі важных дасягненняў 2020 года:
⭐️ У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях забаранілі паляванне на заходнееўрапейскі падвід глушца.
⭐️ Мы перадалі пад ахову месцы пражывання суслікаў, палятух, барсукоў ды іншых рэдкіх птушак і жывёл.
⭐️ Пачынілі плаціны на Ельні.
⭐️ Зладзілі першую міжнародную «Ноч ваўкоў» у Белавежскай пушчы з начной экскурсіяй па слядах драпежніка.
⭐️ Запрасілі ў Мінск вядомага брытанскага эколага доктара Роба Філда, які выступіў з вялікай лекцыяй пра змены клімату.
⭐️ Разам з ініцыятывай «Крэатон» і кампаніяй «А1» мы падключылі 10 птушак да мабільных нумароў.
⭐️ З дапамогай Алесь Kontra стварылі некалькі незвычайных муралаў у Мёрах (Міёрах) ды ў вёсцы Пераброддзе.
⭐️ Запусцілі першую ў Беларусі “крэйдавую батаніку”. На вуліцах гарадоў з’явіліся подпісы з назвамі раслін, што растуць на ўзбочынах.
⭐️ Выйшаў Другі гнездавы атлас птушак Еўропы, над якім пяць гадоў працава

Цікавае назіранне ад Markus Varesvuo! 👉🏻 Самка вялікага дзятла (пёстрого дятла) купаецца ў снезе! Двойчы птушка цалкам была пад снегам, і на гэтым здымку якраз з'яўляецца з-пад яго. ❄️🐦❄️ #птушыныяцікавосткі
Віншуем з новым годам леляка! 🌟 #птушкагода
Няхай 2021 год увойдзе ў кожны дом, у кожную сям’ю з мірам і дабром, спраўдзіць нашы чаканні і здзейсніць усе мары!

Арол-маркут (беркут) на поўначы Беларусі. Уражвае! 😮
Гэты рэдкі від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
☝🏻Размах крылаў птушкі дасягае 230 см. Заўважыўшы патэнцыйную ахвяру, арол-маркут робіць піке ўслед за ёй, пры гэтым яго хуткасць можа дасягаць 240-320 км/г.
👏🏻📷 Неверагоднае фота ад Юрыя Шашэнькі. #птушыныяцікавосткі