Дзікая прырода побач
3.07K subscribers
2.86K photos
238 videos
5 files
1.37K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Я: не разумею, чаму мне баліць шыя. 🙄
Таксама я – сяджу за камп'ютарам:

📷 Фота: Іна Шкурко, вялікая белая чапля (большая белая цапля), @ptushkafota. #птушкажарт
🦆 Палічым варон?

Птушка года падкажа, што цябе чакае ў найбліжэйшай будучыні. 😅

Хто колькі варон бачыў нядаўна? Пішы ў каментарах!

Пераклад паводле сайта thehourofwitchery

#птушка2024года #птушкажарт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
30🔥5🥰2👍1😁1
#Дзікіфакт: Калі качка знаходзіцца на краі чарады, у яе спіць толькі адно паўшар'е галаўнога мозгу, а на другім баку ў гэты час адкрыта вока і працуе палова мозгу, каб пільнаваць магчымую небяспеку. Ну, а ў цэнтры чарады качкі могуць заплюшчыць вочы і адпачнуць на ўсе 100!

Вось бы людзям такую суперздольнасць, каб адна палова мозгу адпачывала, пакуль другая ў гэты час працуе ці вучыцца. 😅

Малюнак Justyna Kierat.

#птушкажарт
47😁28🔥15🤯5
#птушкажарт

📷 Дзякуем за фота Кацярыне Латышавай, Дзмітрыю Іванову, Ліліі Кахновіч, Іне Субоцінай, Кацярыне Хведанцэвіч, Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Сяргею Аднавалу, @ptushkafota
😁7914👍14🤣13
#птушкажарт

Малюнак: Fundacja Szklane Pułapki
Аўтар ідэі: They Can Talk (Jimmy Craig)
😁69🔥4917👍4
Проста неверагодны момант злавіў у аб'ектыў птушкар Алег Аляксевіч! 🤩

Прапануем табе прыдумаць смешны подпіс да фота. 😁

Пішы свае варыянты ў каментарах!

📷 На фота зялёны дзяцел.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#птушкажарт
81🔥28😁16👍15🕊2
Калі ты ідэальны і ведаеш аб гэтым 😅

📷 Дзякуем за цудоўнае фота качкі-крыжанкі Іне Шкурко.

#птушкажарт
92🥰21👍13🔥11🕊2😁1
Яны існуюць! Angry birds у рэальным жыцці. 😅

📷 Дзякуем за фота звычайных чачотак Паўлу Сацуту.

Маеш забаўныя кадры птушак і звяроў? Дзяліся імі ў Тэлеграм-чаце "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках.

#птушкажарт
🔥8436🤣34👍12😁4🥰1👏1🕊1
У 74 гады яна памяняла мужа😱

Легендарная самка лайсанскага альбатроса Уіздам (англ. Wisdom - мудрасць) лічыцца найстарэйшай вядомай птушкай у свеце. Яна не гнездавалася на працягу чатырох гадоў - з таго часу, як знік яе партнёр Акеакамаі (з гавайскай - "аматар мудрасці"). Яны былі разам з 2010 года.

Гэтай восенню, як і кожны год, Уіздам вярнулася для размнажэння на гавайскі атол Мідуэй, але Акеакамаі так і не з’явіўся. Верагодна, ён загінуў.😞

І на гэты раз 74-гадовая Уіздам знайшла новага партнёра і адклала першае за 4 гады яйка.💚

Звычайна лайсанскія альбатросы жывуць 12-40 гадоў.

Усяго за сваё жыццё Уіздам знесла каля 60 яек і выгадавала больш за 30 птушанят.💪

Малюнак з групы Green Humour, Facebook.
#дзікіфакт #птушкажарт
🔥7434👍12😱2👏1
А да цябе на кармушку прылятае таўстадзюб (дубонос)? 😅

📷 Дзякуем за фота Вользе Котавай.

Маеш забаўныя здымкі птушак і звяроў? Дасылай у чат @ptushkafota. Найлепшае апублікуем у нашых сацсетках!

#птушкажарт
95😁32👍15🕊5👏1
Сёння пагаворым пра гілёў!

🐦 Кожны год мастакі малююць мілыя паштоўкі з парачкамі чырвоненькіх гілёў, а людзі любуюцца: "Які прыгожы дуэт!" Але вось сюрпрыз: у прыродзе толькі ў самцоў гілёў чырвоныя брушкі, а ў самак яны шэра-бэжавыя. 😜

Так што, дарагія мастакі, глядзіце шырэй! Замест таго, каб маляваць двух аднолькавых гілёў, дадайце крыху разнастайнасці: няхай на вашых паштоўках будуць і самцы, і самкі! 🤗

З Днём усіх закаханых! ❤️

#птушкажарт
103🥰22👍14🤣6😁1😱1🥴1
❄️🐦 Дапамажы птушкам у марозныя дні! Падкармі іх несалёнымі нясмажанымі семкамі.

Малюнак з інтэрнэту.

#птушкажарт
55😁22👍16🥰7😍1
❄️ На дварэ мароз! Не забудзь паклапаціцца пра сябе. Добрых выходных! 🤗🧡

#птушкажарт
106🔥20👍8😍7👏3
Хочаш навучыцца адрозніваць чаек?

Чайкі – гэта галаўны боль усіх птушкароў-пачаткоўцаў. Ім чайкі здаюцца блізнятамі ў аднолькавых футболках.

У наступны аўторак 11 сакавіка для сябраў “Дзікага клуба” пройдзе афлайн-сустрэча ў офісе кампаніі “Дзікая прырода” у Мінску. Арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі раскажа, на што глядзець, каб вызначыць, што за чайка перад табой.

На сустрэчы цябе чакае прыемная гутарка за кубкам гарбаты ў коле аднадумцаў і шмат гумару – з чайкамі без яго ніяк. 😅

Далучайся да Дзікага клуба. Такія сустрэчы будуць рэгулярнымі. 🤗

Чакаем цябе, будзе ўтульна і весела!

А галоўнае, што прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды. ❤️

Аўтар малюнка CactusCat42.

#птушкажарт
😁49👍18🔥12
🦉 Колькі тут беларускіх соў? Пішы ў каменце.

Адказ тут: 2+15-10

#птушкажарт
😁3710🤨5
Найлепшы падарунак дзіцяці – час, праведзены разам з бацькамі!

👧👶 У Дзень дзяцей прапануем прайсці займальны сямейны квэст, нават калі вы самі не ведаеце гэтых птушак - цікава будзе знайсці адказ разам:

✔️Спампуйце або раздрукуйце малюнак з стылізаванымі птушкамі
✔️Разам з дзіцём паспрабуйце вызначыць птушак
✔️Карыстайцеся вызначальнікам птушак
✔️Абмяркуйце, дзе і калі вы іх бачылі
✔️Не забудзьцеся падрыхтаваць для дзіцяці прызы.

🐦 Пасля можна правесці міні-экспедыцыю, каб пабачыць гэтых птушак ужывую.

Такая гульня развівае ўвагу і цікаўнасць у дзіцяці, навучае працаваць з вызначальнікам і беражліва ставіцца да прыроды.

Падзяліцеся сваімі вынікамі ў каментарах! 🤗

#птушкажарт
55👍22🥰6🔥3
Прыдумай смешны подпіс да фота! 😜

📷 Аўтар Аляксей Барысаў, Тэлеграм-чат "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

#птушкажарт
45😁26
Аўтар малюнка Randy Glasbergen.

#птушкажарт
😁5915🤩6
😁9919👌4💯3🤣2😱1