Рыхтуйся да акцыі #птушкілякармушкі 16-17 студзеня! ☺️
Купляй пачастунак для птушак – чорныя семкі на Камароўскім рынку – і атрымлівай у падарунак закладку-вызначальнік з птушкамі ад АПБ. 🤗🐦

Хочаш стаць Старшынёй АПБ або трапіць у Савет АПБ ці Рэвізійную камісію? Ведаеш годнага сябра АПБ, якога можна вылучыць? 💪
📝 Збірай подпісы – прымаем заявы да 5 лютага!
Усе падрабязнасці 👉 ptushki.org/news/694863.html
📷 Фота дамавых вераб'ёў ад Мікалая Вараб’я.

Зіма, а хочацца лета? Вешай кармушку, а не нос! 🐦
Ужо 16 і 17 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі! ☺️ Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: 👉🏻 ptushki.org/feeders
❗️Чым больш людзей паўдзельнічае ў акцыі, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе.
🌻 Каб у дні акцыі да цябе завітала больш птушак, павесь кармушку загадзя і папаўняй яе нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі. Але ні ў якім разе не кладзі ў кармушку хлеб і батон!

Шуляк-галубятнік (тетеревятник) трапіў у капкан пад Мінскам і лётаў з ім некалькі дзён. 😟
Але сёння птушку выратаваў Ігар Таркан! ptushki.org/news/694975.html
😠 Праблема капканаў сёлета мела шырокі розгалас у грамадстве, які ўрэшце змусіў Мінлясгас паабяцаць спыніць паляванне негуманнымі пасткамі цягам двух гадоў. 🙅♂️

💥 Запрашаем на З’езд АПБ 6 лютага! Сёлета ён упершыню пройдзе анлайн праз платформу Zoom. 👩💻🐦👨💻
‼️ Увага! Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2020-21 гадоў.
🎟 Для ўдзелу ў З’ездзе трэба зарэгістравацца: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdxdOh9SAs_LijobgIsyHoNyngjAnqbeWRO3ca-Rh5CWcNRbw/viewform Абавязкова пазнач менавіта актуальную электронную пошту.
Падчас З’езду, акрамя гадавых справаздач і афіцыйнай часткі, будзе некалькі цікавых дакладаў, а таксама выбар птушкі 2022 года. Зробім і агульнае фота на памяць у жывым эфіры! Поўную праграму З’езду неўзабаве апублікуем у сацсетках. 🤗

🔥 Самая малая птушка Еўропы – жоўтагаловы каралёк. Важыць усяго 5-6 грамаў!
Усе фатографы ведаюць, што злавіць яго ў кадр вельмі складана – гэта вельмі жвавая птушка, увесь час перапырхвае з адной галінкі на другую, прымае розныя позы, у тым ліку і ўніз галавой. 😜
🐦 Жоўтагаловы каралёк трымаецца ў верхняй частцы кронаў дрэваў, у асноўным любіць сасновыя бары з невялікай колькасцю елак. 🌲🌲🌲 #птушыныяцікавосткі
📷😍 Цудоўны фотаздымак ад Markus Varesvuo.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Анлайн-сталоўка папулярная не толькі ў мясцовых птушак, але і ў звяроў! Да канца каляндарнай зімы на ёй можна ўбачыць шмат цікавага! Запрашаем! 🤗
💻 Анлайн-трансляцыя ➡️ birdwatch.by/stalouka-2021.

🐺 Не атрымалася трапіць на Дзікую лекцыю АПБ пра ваўкоў? Мы выклалі відэазапіс!
👉🏻 Як гэта – прыняць у сям'ю ваўчанят? Пра свой досвед расказвае арнітолаг Анастасія Кузьмянкова, якая жыве ў лесе на поўначы Беларусі.
https://youtu.be/6QRs-zgQEiY

YouTube
Как я подружилась с волками. Дикая лекция с АПБ, Анастасия Кузьменкова
Как это – принять в семью волчонка? О своем опыте рассказывает орнитолог Анастасия Кузьменкова, которая живет в лесу на севере Беларуси. Вот лишь несколько в...
⚡️Новы рэкорд для Беларусі – Юрый Шашэнька за год адзначыў 260 відаў птушак! Выдатны вынік, віншуем! Мы ганарымся такімі бёрдвочарамі! 👏🏻
👇🏻🦉Цікавы аповед ад першай асобы + шмат здымкаў самых цікавых відаў глядзі па спасылках:
▪️першая частка ➡️ https://birdwatch.by/naziranni/15824.
▪️другая ➡️ https://birdwatch.by/naziranni/15826.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Як правільна падлічваць птушак падчас акцыі #птушкілякармушкі 16-17 студзеня?
🤗👇🏻Лаві падказку!
1. Назіраць за кармушкай лепш за ўсё на працягу 1 гадзіны. Калі відовішча захапіла, занясі свае назіранні праз форму некалькі разоў: 1 назіранне – 1 гадзіна.
2. Для кожнага віду птушак адзнач самую максімальную колькасць асобін гэтага віду за гадзіну. Напрыклад, калі ты бачыў (ла), як на кармушцы карміліся 4 зелянушкі, а потым прыляцелі яшчэ і іх стала 10, то гэтую колькасць зелянушак і занось ў форму.
3. Калі ёсць магчымасць, агледзь дрэвы і кусты вакол кармушкі. Падлічы, колькі птушак вакол ядуць семечкі.
4. Гракоў, варон і галубоў, якія цікавяцца кармушкай, лічы таксама.
5. Пачынаць падлік лепш з прылёту чародкі птушак: у зручны для цябе час на кармушцы птушак можа не быць.

Сапраўдны драпежнік! 😯
Мілая знешнасць вераб'інага сычыка падманлівая. Хай ён і крыху большы за вераб’я – усяго 15-19 см, але не баіцца нападаць на жывёл, аднолькавых з ім па памеры.
🦉Сычык палюе і ўдзень, і досвіткам, і прыцемкамі. Яго асноўны корм – мышападобныя грызуны і дробныя верабʼіныя птушкі. На фота відаць, як ён злавіў палёўку. 🐭 #птушыныяцікавосткі
📷 Кацярына Раханская, Мінск.

❓Чаму ў птушак не мерзнуць лапы? 🦆 #птушыныяцікавосткі
👉 Сістэма артэрый птушыных лапак "прыводзіць" у іх кроў тэмпературай каля 40 градусаў. Цёплая кроў грэе і насычае тканкі кіслародам. Пакуль яна бяжыць па гэтай артэрыяльнай сістэме, то астывае да 2-4 градусаў. А калі падымаецца ад лап да цела па венах, уступае ў працэс цеплаабмену з гарачымі артэрыямі, цяплее і ў цела прыходзіць ужо ў прымальным тэмпературным стане.
🌡 Падтрымліваць тэмпературу лап у 2-3 градусы прасцей, чым спрабаваць увесь час грэць іх да 40 градусаў. Такімі "халоднымі" лапкамі мароз адчуваецца менш, чым калі б тэмпература канечнасцяў была 40 градусаў. Гэта таму, што розніца тэмператур не такая вялікая. Для вадаплаўных гэта наогул выдатна, бо ў зімовай чатырохградуснай вадзе ім нават цёпла. Успомні: калі прыходзіш з марозу і сунеш астылыя рукі пад халодную ваду, яна і праўда здаецца цёплай!
📷 Фота: Сяргей Марыніч.

🙋♀️ На гэтым тыдні ў суботу і нядзелю пройдзе акцыя #птушкілякармушкі!
Падлічыць птушак на кармушцы нескладана і нават весела, таму ў акцыі можна ўдзельнічаць усёй сям’ёй разам з дзеткамі.🤗 Далучайся! ptushki.org/news/694895.html
📷 Вось Іна Субоціна сфатаграфавала сярэдняга дзятла на кармушцы. 🙃

⚡️Пачалося інтэрнэт-галасаванне за кандыдата на птушку 2022 года – птушыныя праймерыз ptushki.org/birdoftheyear!
🐦 Усяго кандыдатаў будзе тры, два ўжо вядомыя, іх вылучылі Цэнтральны савет і сакратарыят АПБ: скапа і звычайная туркаўка. А трэцяга выбіраем анлайн усёй Беларуссю! ‼️
👉 Галасаваць можна за адну з васьмі птушак, прапанаваных праз адкрытую гугл-форму.
А ўжо 6-га лютага на З'ездзе АПБ адбудуцца выбары птушкі 2022 года! 🤗
📷 Фота Zeynel Cebeсi, Віталя Некрашэвіча, Мікалая Вараб'я, Андрэя Шэўчыка, Сяргея Зуёнка, Паўла Лычкоўскага – birdwatch.by.

Forwarded from Экодом
Экодом совместно с Цэнтр Жывая Бібліятэка проводит опрос о доступности общественных обсуждений.
Мы хотим сделать процесс общественных обсуждений более доступным каждому, кто интересуется вопросами развития своих районов и городов. И нам нужна ваша помощь!
Пройдите опрос — по ссылке https://clck.ru/SmoTK, чтоб помочь их сделать лучше.

👨🎓 Праз некалькі дзён пачынаем заняткі ў Акадэміі бёрдвочынгу!
🚂 Паспей ускочыць у апошні вагон, яшчэ ёсць некалькі месцаў! https://birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-academy/
🤗 У Акадэміі ты пазнаёмішся з рэдкімі відамі птушак Беларусі, навучышся адрозніваць птушак па галасах і атрымаеш шырокія веды ў арніталогіі. Курс падыдзе птушкарам з некаторым досведам, якія хочуць паглыбіць і сістэматызаваць свае веды.
📍200 відаў птушак, 10 анлайн-лекцый, 2 экскурсіі з арнітолагам.

Гілі ў нас асацыююцца са святамі, зімой, снегам. ❄️ Але многія памыляюцца, думаючы, што гілі з'яўляюцца ў Беларусі толькі ўзімку. Іх можна сустрэць і ўлетку, гуляючы па ельніку. 🌲 Вось толькі паводзяцца яны скрытна, асабліва калі ў гняздзе ўжо ёсць яйкі або птушаняты. 🤫
Затое зімой птушкі ахвотна перабіраюцца ў горад, дзе больш корму. А нам іх лёгка заўважыць, асабліва ярка-чырвоных самцоў.♥️
📷 Фота з нашага чату "Птушкі з фотастужкі" t.iss.one/ptushkafota.
#птушыныяцікавосткі

🦆 🦢 У студзені праходзяць штогадовыя зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак. Дапамажы нам падлічыць іх! ptushki.org/news/695460.html
☝🏻 Улікі праводзяцца, каб ацаніць колькі і якіх відаў гэтых птушак зімуюць у Беларусі. Гэта дазволіць лепш планаваць дзеянні па іх захаванні і на ўзроўні краіны, і на міжнародным узроўні.