Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Пачаўся кругласуткавы зімовы стрым ад птушак і звяроў з Белавежскай пушчы! 🐦🐭
👩‍💻 Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2022 і падглядай, хто завітвае на кармушку!

Птушыная сталоўка з разнастайным пачастункам знаходзіцца на беразе рэчкі Лясной. Таму сёлета ў трансляцыі можна пабачыць не толькі лясныя віды, але і вадаплаўных, і зімародка, драпежных птушак і нават звяроў (чакаем норак, выдр, лісаў)! 🦊

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс, вельмі раім! 🤗 #птушкілякармушкі
Глядзі, хто ў нас зноў на лясных фота – палескія ваўкі! 🐺 Але… у ашыйніках?!

Тут мы бачым адначасова два сучасныя спосабы вывучэння дзікіх жывёл! Першы – фотапастка. А другі – спецыяльныя ашыйнікі са спадарожнікавымі перадатчыкамі, якія дазваляюць сачыць за тым, як перасоўваюцца і паводзяць сябе ваўкі. 👀

Сам ашыйнік не робіць шкоды і дыскамфорту жывёле. А калі тэрмін яго працы заканчваецца, ён аўтаматычна адшпільваецца – вучоныя потым знаходзяць прыладу па радыёсігнале.

Сачэнне за ваўкамі адбываецца ў межах праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
💥 Сустракай птушку 2022 года ў Беларусі – патрыётку Палесся, паляшучку – белую сініцу (белую лазоревку)!
Гэта невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ.

🐦 Што гэта за птушка, чым яна адметная, што ёй пагражае і якія мерапрыемствы па яе ахове мы плануем – чытай па спасылцы ➡️ ptushki.org/news/709265.html.

📷 Фота Андрэя Шэўчыка (АПБ). #птушкагода
Кармушка вісіць, птушкі прылятаюць, а ты не пазнаеш нікога, акрамя вераб’ёў ды вялікіх сініц? 🤔

📌 Захоўвай сабе міні-вызначальнік і трэніруйся вызначаць крылатых гасцей! А 15-16 студзеня далучайся да акцыі #птушкілякармушкі, падлічым птушак усёй Беларуссю! 🐦😊

Памятка ад нашых калег чэшскіх калег LBV. Усіх гэтых птушак, акрамя малінаўкі, можна ўбачыць на нашых кармушках.
Віні-пух, які схадзіў у госці да Труса. 😅🐷
#птушкілякармушкі

📷 Вялікая сініца, фота Анастасіі Бузінаевай.
Таўстадзюб (дубонос) проста чароўны, і здаецца, ён пра гэта ведае! 😁
Толькі паглядзі на гэтыя пёры! 😍

Таўстадзюбы ўжо актыўна прылятаюць на кармушкі, рыхтуй несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка, якія ім так падабаюцца. 😋 #птушкілякармушкі

📷 Фота: Іна Шкурко, t.iss.one/ptushkafota.
5 снежня адзначаюць адно з самых добрых святаў – Міжнародны дзень валанцёра. 💚👫

Валанцёры – гэта сапраўдны прыклад дабрыні, чалавечнасці і бескарыслівасці. 😌

Не кожны зможа, адкінуўшы ўсе справы і патрэбы, прыехаць прыбіраць Тураўскае балонне ад хмызняку, каб дапамагчы кулічкам, збіраць смецце на Альманскіх балотах, рамантаваць плаціны на балоце Ельня, ратаваць кажаноў, будаваць штучныя гнёзды для птушак, перакладаць артыкулы, дапамагаць ладзіць мерапрыемствы. 🙌🏻

Мы вельмі цэнім ўсіх, хто нам дапамагае. Мы з вамі адна сям'я!🦉

📷 Фота валанцёрцы АПБ Марыі Шуманскай.
Глядзі, якія атмасферныя фота часам выдаюць аўтаматычныя камеры!

💚 Сакавітая зеляніна, ранішні туман, грацыёзная казуля… Але гэтая ідылія ўяўная: дзе хутканогія капытныя, там і драпежнікі – ваўкі і рысі. Такі закон прыроды! Таму звер на фота не губляе пільнасці: няўважлівасць можа каштаваць яму жыцця. Уцякаючы ад драпежнікаў, казуля можа развіваць хуткасць да 60 кіламетраў за гадзіну!😯

🦌Даследаванне папуляцый капытных жывёл пры дапамозе фотапастак вядзецца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
Яшчэ не прыкупіў_ла паштовак для дарагіх людзей на святы? 🎄

❤️🐦 Выберы паштоўкі з птушкамі – так ты яшчэ і падтрымаеш ахову дзікай прыроды Беларусі – частка прыбытку будзе ахвяравана АПБ.

Паштоўкі з малюнкамі супрацоўніцы АПБ Алесі Башарымавай выпусціла выдавецтва "Тэхналогія".

💌 Набыць можна па адрасе: г. Мінск, вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н. Або заказаць на сайце 👉🏻 https://tn.by/product/5-pastovak-apb/.
Першая серыя 👉🏻 https://tn.by/product-tag/apb/.
Сезон прыгожых марозных і снежных фатаграфій! 📸❄️

Ну хіба магчыма ўбачыць штосьці больш святочнае за гэтых таўстунчыкаў у снезе? ❤️

📷 Фота: гілі (снегири), Павел Іваноў, @ptushkafota.
​​Як птушкі выкарыстоўваюць натуральныя лекі для самалячэння? 💊🐦

Адным з самых вядомых прыкладаў заафармакагнозіі з'яўляецца выкарыстанне сойкамі мурашак (дакладней, іх кіслаты) для ачысткі апярэння ад паразітаў.🐜 “Мурашкаванне” або мурашыныя ванны сустракаюцца не толькі сярод соек, але і ў больш чым 200 відаў птушак.

Чыстка ад паразітаў з дапамогай мурашак можа набываць актыўную форму, калі птушка ловіць мурашку дзюбай і ўцірае яе ў пёры, або пасіўную, калі яна сядае на мурашнік, распраўляе крылы і хвост і чакае, каб мурашы самі распылялі кіслату на яе пёры, час ад часу дражнячы іх, каб “матываваць” на працу.

Бывае, што ў такіх выпадках гаворка ідзе не пра касметычныя працэдуры, а пра падрыхтоўку ежы – мурашак можна есці пасля таго, як пазбавіш іх ад непрыемнай мурашынай кіслаты. Так робяць шпакі, якія спачатку выціраюць мурашак аб пёры, а потым іх ядуць.

Птушкі гуахара, якія сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, для догляду за апярэннем выкарыстоўваюць сок зялёнай шкарлупіны грэцкага арэха.

У Белавежскай пушчы сініцы прыносяць у свае гнёзды 12 відаў мохападобных раслін, якія яны збіраюць са ствалоў дрэў і ляснога падсцілу. Гэтыя расліны выдатна ўбіраюць ваду, што не дазваляе гнязду прамокнуць. Акрамя таго, яны, верагодна, абараняюць дарослых птушак і птушанят ад патагенных узбуджальнікаў хвароб. Гэта яшчэ не даказана, але чаму б і не? Даследаванні паказваюць, што шпакі паводзяць сябе падобным чынам, прыносячы ў свае гнёзды расліны з інсектыцыднымі і акарыцыднымі ўласцівасцямі, напрыклад, звычайную моркву або купалку.

🦜 Напэўна, ты памятаеш фільмы пра прыроду, у якіх папугаі, у асноўным ара, чапляюцца да вертыкальных скал над Амазонкай і ядуць гліну. Ёсць два асноўныя тлумачэнні такіх паводзін. Першае тычыцца нейтралізацыі таксічных уласцівасцяў атрутных раслін, якія яны ядуць. Другое тлумачэнне кажа пра багатыя рэсурсы натрыю, які птушкі такім чынам спажываюць (у мясцовай гліне яго ў 40 разоў больш, чым у раслінах).
Аднак у дадзеным выпадку з’явілася і трэцяе тлумачэнне. Гэта з'ява ўзмацняецца ў перыяд размнажэння. Геафагія дазваляе самкам кампенсаваць дэфіцыт макра- і мікраэлементаў.

🚬 Мексіканскія чаромашнікі збіраюць недакуркі і, выцягнуўшы з фільтра валокны, высцілаюць імі свае гнёзды. Яны навучыліся гэта рабіць, каб пазбавіцца ад паразітаў. Але ў гэтага метаду ёсць сур'ёзны недахоп - ён выклікае генатаксічнасць (то бок выклікае мутацыі, якія ў сваю чаргу могуць прывесці да раку). Эфекты гэтага дзеяння, аднак, расцягваюцца ў часе. Птушкі бачаць хуткі станоўчы эфект ад ужывання валокнаў, насычаных хімічнымі рэчывамі, – менш паразітаў у гнёздах. Але яны не могуць прадбачыць доўгатэрміновых наступстваў такіх паводзінаў – ранняй смяротнасці.

На поўдні Польшчы адзначана некалькі цікавых выпадкаў, калі крыжадзюбы-яловікі спажывалі розныя рэчывы. Некаторыя з іх елі гліну, змяшаную з попелам, у ачагу старой хаты, якая служыла прытулкам для турыстаў. Яны рабілі гэта ў прысутнасці сонных людзей! Іншыя елі драўняны вугаль, багаты кальцыем. Некаторыя елі глебу з гаршкоў з кветкамі.
Але, бадай, самае цікавае назіранне было пра паяданне раствору і цэглы з коміна, тынкоўкі са сцен будынкаў, іржы з чыгуначных рэек і старых сталёвых канатаў. 😯 Паколькі птушкі робяць гэта ў асноўным зімой, гаворка, верагодна, ідзе аб патрэбе ў пажыўных рэчывах і палягчэнні стрававання іх асноўнай ежы – насычанага смоламі цвёрдага насення іглічных.

👀 Назіранне за паводзінамі жывёл можа многаму навучыць нас і прывесці да адкрыцця новых, невядомых сродкаў і метадаў лячэння, у тым ліку людзей. Нічога дзіўнага ў гэтым няма, урэшце, мы таксама з’яўляемся жывёламі. Аказваецца, што многія метады лячэння, якія выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, асабліва ў найменш развітых краінах, верагодна, паходзяць ад знахараў, якія назіралі за жывёламі падчас іх самалячэння.

Тэкст: Adam Zbyryt.
Пераклад: Алеся Птушка.
Фота: Мікалай Марозаў, https://elementy.ru/nauchno-populyarnaya_biblioteka/434425/Ptitsa_v_muraveynike.
#птушыныяцікавосткі
Ты толькі паглядзі: вось дык госця на гняздзе вялікага арляца (большого подорлика)! Вышыня гнязда – 15 метраў ад зямлі! 😯

📷 Спецыялісты кажуць, раней фотапасткі такога не фіксавалі. Хутчэй за ўсё, маладая рысь забралася сюды з цікаўнасці, адрэагаваўшы на пах птушак і іх здабычы.

🦅 Подлетак вялікага арляца не пацярпеў: падчас візіту рыcі птушкі не было ў гняздзе, інакш для птушаняці ўсё магло скончыцца кепска.

Мы працягваем вывучаць вялікіх арляцоў у рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
Узімку птушкі ператвараюцца ў "шарыкі". 🍋 Яны робяць гэта для таго, каб стварыць паветраную праслойку пад пёрамі, якая змяншае цеплааддачу.

❄️ Дапамажы птушкам у марозныя дні! Падкармі іх на кармушцы несалёнымі нясмажанымі семкамі. #птушкілякармушкі

📷 На фота вялікая сініца (большая синица), аўтар – Іна Шкурко, @ptushkafota.
Падкормліваеш птушак? Трымай кармушку ў чысціні! ☝️

Запляснелыя насенне і лузга, якія збіраюцца на кармушках, могуць выклікаць захворванне птушак. Птушыны памёт і іншыя забруджвальнікі таксама могуць шырыць інфекцыйныя хваробы птушак.🙅

Чысці кармушкі прыкладна раз у два тыдні, часцей падчас інтэнсіўнага выкарыстання ці вільготнага надвор'я, ці калі ты бачыў(ла) хворых птушак у сваім двары.

💧Каб пачысціць кармушку, разбяры яе, выдалі смецце, прамый яе кіпнем і дай цалкам высахнуць. Толькі тады насыпай новы корм. 🥜

Кармушку для птушак можна набыць у розных крамах, у тым ліку будаўнічых. А можна зрабіць самому – з дрэва, пластыкавай бутэлькі або нават шышак. У кожнай кармушкі ёсць свае плюсы і мінусы, глядзі па спасылцы рэйтынг 👉 ptushki.org/news/653222.html.
#птушкілякармушкі
Можна падумаць, што гэта хамяк, а гэта толькі верабейка, якія пад'еў і размяк. 😅😊
#птушкілякармушкі
Як зрабіць кармушку-шышку?

🔹 1. Перамяшай, размінаючы пальцамі, 140 г мукі, жменьку семак сланечніка ці проса, 30 г маргарыну і 40 г топленага тлушчу.
🔹 2. Дадай сталовую лыжку цёплай вады, каб зрабіць сумесь падобнай да гліны.
🔹 3. Адрываючы невялікія кавалачкі ад гэтай масы, умінай іх у пустую раскрытую шышку (парада: каб яловая шышка раскрылася, пакінь яе на ноч на батарэі).
🔹 4. Калі напоўніш усе адтуліны – пачастунак гатовы!
🔹 5. Прывяжы шышку каля акна ці павесь на дрэва.🌲
🔹 6. Назірай, як ласуюцца птушыныя суседзі!🐦
#птушкілякармушкі
Вавёрачка як бы пытае: "А чым гэта вы тут смачным частуеце?". 😋

📷 Фота: @ptushkafota.
Пад Гродна акальцавана першая для Беларусі аляпка! 😯

❄️ Аляпка прылятала зімаваць да нас на Аўгустоўскі канал летась. Тады паглядзець на такі рэдкі від з'ехаліся бёрдвочары з усёй краіны. І вось новае паведамленне пра аляпку ў тым жа месцы, на самым пачатку гэтай зімы!

Каб праверыць, ці тая ж гэта аляпка і акальцаваць яе, у Гродна вырушылі арнітолаг Дзяніс Кіцель і бёрдвочар Максім Косцін.

Дзякуючы таму, што яна аказалася не вельмі палахлівай, мінулай зімой атрымалася зрабіць добрыя здымкі і відэа, на якіх была добра відаць яе асаблівасць – пухліна на адным з пальцаў.
І вось аляпку кальцуюць, і ўсе сумневы знікаюць – пухліна на месцы, гэта тая ж птушка!

🐦 Цяпер у аляпкі з’явілася кольца, пазнаваць яе здалёк стане лягчэй. Магчыма, мы даведаемся, адкуль менавіта яна да нас прылятае. Няхай зімуе на канале і вяртаецца да нас і ў наступныя гады!

Крыніца: birdwatch.by/news/16656.
📷 Фота: Максім Косцін.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Адразу відаць, хто гаспадар на гэтай кармушцы. 😂

📷 Таўстадзюб лузгае семкі ў запаволенай здымцы, t.iss.one/ptushkafota.
💫 Адным імглістым лістападаўскім ранкам, калі сонейка яшчэ цешыла сваёй прысутнасцю, на ўскрайку Брэста ў дупле старога дрэва, што расло пры дарозе, засынала шэрая кугакаўка...

Чароўнае фота ад Яўгена Місіюка.
Якое хараство! 😍
Выдатная ідэя, як павіншаваць сябе ці блізкіх з годам белай сініцы! Няхай гэтая прыгожая брошка з птушкай 2022 года прыхарошыць самыя халодныя дзянькі! 💙

🐦 Замаўляй прыгожыя птушыныя брошкі ў партнёра нашай бонуснай праграмы – instagram.com/gozha_by/. Сябрам АПБ – зніжка 10%.