Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
Адна з зімовых праблем для птушак – адсутнасць адкрытых крыніц вады для пітва.
Што ж птушкі п'юць у маразы, калі ўся вада вакол замерзла?

❄️ Ядуць снег! Толькі вось каб птушцы папіць вады са снегу, трэба спачатку яго растапіць, а для гэтага трэба шмат энергіі. У халоднае надворʼе амаль уся энергія птушкі ідзе на падтрыманне сталай тэмпературы цела. Хоць голад – важны і пастаянны клопат, нястача вады больш небяспечная для птушак.

Акрамя снегу, нават у марозны, але сонечны дзень, яны атрымліваюць ваду ад раставання ледзяшоў і з лужын.💧

📷 Дзякуем за фота каналу @ptu6ki.
❗️У Астравецкім раёне на рацэ Лоша хочуць пабудаваць ГЭС без рыбаходаў.

У нашыя халодныя і чыстыя рачулкі ажно з Балтыйскага мора прыплываюць на нераст ласосі: кумжа і сёмга. Ласось праплывае шлях у 500 кіламетраў! Гэта сведчанне таго, што да беларускіх рэк даходзяць найдужэйшыя асобіны. 🐟

🙅‍♀️ Насуперак заканадаўству, якое забараняе эканоміць за кошт мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і патрабуе выконваць мерапрыемствы па ахове “чырванакніжных” відаў, заказчыкі праекта па будаўніцтве ГЭС не прадугледзелі ўсталяванне рыбаходаў, якія дазволілі б прахадным ласосевым выкарыстоўваць рэчышча вышэй за плаціну.

Каб абараніць ласосяў, якія жывуць і нерастуюць у гэтай рэчцы, АПБ упершыню заказала грамадскую экалагічную экспертызу. Прачытаць яе можна тут 👉🏻 ptushki.org/news/709330.html.

Заключэнне гэтай экспертызы ўвойдзе ў камплект дакументаў, які будзе падавацца на дзяржаўную экалагічную экспертызу.

📷 Кумжа. Фота Carol McDougall, iNaturalist.org.
🦉 Вераб’іны сычык – самая маленькая сава Еўропы. Толькі ўяві, памерам усяго 15-19 см!

Але гэта сапраўдны драпежнік! Сычык палюе і ўдзень, і досвіткам, і прыцемкамі. Яго асноўны корм – мышападобныя грызуны і дробныя вераб'іныя птушкі. 🐭

📷 Марына Дзенясюк, Мінск, @ptushkafota.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прыгажуня сойка – аматарка арэшкаў! 😍😋

Цікава, а да каго яшчэ з нашых падпісантаў на кармушку прылятае сойка? Дасылай фота ці відэа ў @ptushkafota. 😊

📷 Відэа Юліі Сіпаравай. #птушкілякармушкі
Вось такі прыгожы зімовы палявы верабейка. ❄️❤️

Улетку палявыя вераб'і галоўным чынам ядуць насякомых. А вось зімой у харчаванні пераважае насенне культурных і дзікарослых раслін.🌾

🐦 З усталяваннем снежнага покрыва чароды палявых верабʼёў распадаюцца на групы па 15-30 асобін і канцэнтруюцца ля жывёлагадоўчых фермаў ці ў населеных пунктах, дзе знаходзяць і кармы антрапагеннага паходжання. Пры гэтым птушкі трымаюцца ўскраін населеных пунктаў, што прылягаюць да палёў, пустак. У цэнтры гарадоў канцэнтруюцца каля рынкаў і крам. #птушыныяцікавосткі

📷 Дзякуем за фота каналу @ptu6ki.
У старажытным мястэчку Язна, што прытулілася паміж двух маляўнічых азёр побач з балотам Ельня на поўначы Беларусі ў Мёрскім (Міёрскім) раёне, з’явіўся мурал, прысвечаны мясцовым адметнасцям! 🤗

Дзяўчына апранута ў святочнае мясцовае адзенне “Дзісенскі строй”, якое насілі ў паўночнай частцы Беларусі ў 19 стагоддзі. Яна гуляе сярод яблынь, і гэта не выпадкова — штогод у Язна праходзіць мясцовы фестываль “Яблычны Спас”. 🍎 Надпіс “Язна” суседнічае з датай першай гістарычнай згадкі мястэчка.

Прыязджай зрабіць фота з муралам, паглядзець на старую мураваную царкву і атрымаць асалоду ад прыродных краявідаў! 😍

Мурал стварыў мастак Сяргей Клімковіч паводле эскіза Дзяніса Ходаса ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Цяпер аляпка зімуе на Аўгустоўскім канале пад Гродна. Глядзі відэа, як гэтая малютка смела кідаецца ў ледзяную ваду, збірае на дне бесхрыбетных. 😍

У Беларусі аляпка – вельмі рэдкая госця, асабліва ў апошняе дзесяцігоддзе. 🐦 Мяркуецца, што да нас аляпкі прылятаюць зімаваць са Скандынавіі і краін Балтыі з наступленнем там працяглых маразоў. ❄️

На месцах гнездавання аляпка трымаецца чыстых горных рэчак. Прылятаючы да нас, яна шукае падобныя ўмовы: адкрытыя ўчасткі хуткаплынных невялікіх неглыбокіх рэчак з камяністымі водмелямі.

Нядаўна арнітолаг Дзяніс Кіцель акальцаваў паўночную госцю. На відэа добра бачна кольца на лапцы.

📷 Аўтар відэа – Павел Сацута.
❄️ Узімку дні кароткія, таму ў вераб’іных птушак менш часу на пошукі корму. А з-пад снегу і лёду яго ўвогуле бывае не дастаць. Каб дробным птушкам было лягчэй перажыць маразы, можна павесіць за акном або на дрэве кармушку. 👀 Назіраць за птушкамі на ёй – асабліва з дзеткамі – асобнае задавальненне. 😍

А 15-16 студзеня 2022 года адбудзецца акцыя #птушкілякармушкі!
Трэба цягам гадзіны паназіраць за сваёй кармушкай і падлічыць птушак, якія яе наведалі, а потым даслаць свае вынікі ў АПБ. ☺️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Найцікавейшы выпадак сёння адбыўся ў трансляцыі з кармушкі birdwatch.by/stalouka-2022 у Белавежскай пушчы!

Адначасна ў кадр трапілі пяць вялікіх сініц, і, як быццам па камандзе, цалкам замерлі! 😮

Уяві сабе – гэтыя жвавыя непаседлівыя птушачкі ў застылым становішчы правялі больш за пяць хвілін! 🙈

Тлумачэннем такіх паводзін можа быць толькі з'яўленне драпежніка – шуляка-карагольчыка (перепелятника). Сініцы, улавіўшы момант яго падлёту, і, найхутчэй, месца засады, проста замёрлі, каб ён не заўважыў іх па руху. Так і выратаваліся! 🤗
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
І такія птушкі завітваюць на кармушку. Гэта шуляк-карагольчык (перепелятник), і прыляцеў ён, вядома, не па семкі. 🤔

Шуляк-карагольчык – драпежнік-арнітафаг, 96% яго здабычы – птушкі малой і сярэдняй велічыні.
🦅Самкі буйнейшыя за самца, таму і іх здабыча можа адрознівацца. Самкі ловяць буйнейшых птушак – памерам да голуба, самец жа нападае на дробных птушак – сініц, зелянушак, драздоў, берасцянак (зябликов), дзятлаў і іншых.

Дарослая пара за год з'ядае ў сярэднім 2200 птушак памерам з верабʼя, вывадак у перыяд выкормлівання – каля 400 птушак.

📷 Відэа: Максім Сяліцкі.
Вы прасілі – мы зрабілі! 😍
Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ "Жарсці на кармушках" пройдзе 28 снежня ў 19.00!

🐦 Прыходзь, можна будзе задаць любыя пытанні пра падкормку птушак.

Арнітолаг, кіраўнік аддзела развіцця АПБ Вадзім Пракапчук раскажа:
🔹Хто любіць біцца на кармушцы?
🔹Якія птушкі, наеўшыся, могуць страціць прытомнасць?
🔹Як кармушка можа стаць забойцам?
🔹Як арганізаваць птушыную сталоўку: фічы і багі.

Лекцыя бясплатная, чакаем цябе! Рэгістрацыя: ptushki.org/wildlecture.
#птушкілякармушкі
​​Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і феерверкамі. Мы заклікаем устрымацца ад іх выкарыстання: шкода дзікім жывёлам ад іх можа быць значная! 🙅

💥 Выбухі – стрэс для дзікіх жывёл. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак у гэты час спіць. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць проста разбіцца аб будынкі. Так, на Новы год у Празе падчас запуску феерверкаў на рацэ Влтаве лебедзі-шыпуны спалохаліся і ўзляцелі, але ў цемры сутыкнуліся з мостам і будынкамі. 😔

Выбухі палохаюць не толькі дзікіх, але і свойскіх жывёл.☝🏻 Кожны год у час зімовых свят з’яўляецца процьма абвестак гаспадароў сабак, якія шукаюць сваіх гадаванцаў, што спалохаліся гучных выбухаў і збеглі.

Кітайскія ліхтарыкі таксама вельмі небяспечныя, бо лёгка могуць стаць прычынай пажару. У заапарку ў Крэфельдзе (Германія) у навагоднюю ноч праз кітайскі ліхтарык здарыўся пажар, які цалкам спаліў Дом малпаў. Тады згарэла больш за 30 жывёлаў.

🙏🏻 Калі ласка, не ўзрывай петард і салютаў, не запускай кітайскія ліхтарыкі — дбай пра дзікіх і свойскіх жывёл, што жывуць побач!
Віншуем з Калядамі! 👼 Няхай чароўныя моманты гэтага свята пакінуць адчуванне цуду ў тваім сэрцы назаўсёды.❤️

💫 Зычым усім нам дарыць блізкім сваю прысутнасць, любоў, радасць, увагу і прабачэнне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вясёлых святаў! 🎉 Каманда, сябры і валанцёры АПБ зычаць табе выдатных ідэй і не менш выдатнага іх здзяйснення!
🎄 Глядзі наша відэавіншаванне!
Калядны анёл крыху паправіўся ў гэтым годзе. ☺️❤️

📷 Палявы верабей, Іна Шкурко.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату t.iss.one/ptushkafota.
Чаму ніхто не ставіць падабайкі круцігалоўцы (вертишейке)? 😒

Адным з самых непапулярных пастоў у мінулым месяцы стала публікацыя з круцігалоўкай. Самае цікавае, што ЎСЕ пасты пра круцігалоўку трапляюць у антытоп. 😦

Не крыўдзі круцігалоўкі, стаў ёй падабайкі, бо гэта такая ўнікальная птушка! ❤️

Па-першае, круцігалоўка – гэта дзяцел! Так, так, гэтая птушка належыць да сямейства дзятлавых. І ў адрозненне ад сваіх сваякоў, зімуе ў Афрыцы.

Цікава, што назву круцігалоўкі абумовілі паводзiны самкi. Калi патурбаваць птушку ў дупле, дзе яна выседжвае птушанят, яна пачынае гучна шыпець і плаўна выгінаць шыю, быццам змяя! 😮 #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Wouter van der Ham, Wikimedia Сommons.
А ў нас навіна: у нацыянальным парку “Прыпяцкі” ўпершыню закальцавалі вусатую сініцу. Раней гэтых птушак тут не рэгістравалі. Цяпер у “Прыпяцкім” афіцыйна на адзін від больш! 👍🏻😍

Зараз праходзіць кальцаванне птушак у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. Нашым арнітолагам дапамагаюць захавальнікі дзікай прыроды і валанцёры.

🐦 Галоўная мэта спецыялістаў – белая сініца. Гэтая “чырванакніжная” птушка ў Беларусі жыве толькі на Палессі, поймы палескіх рэк – яе дом. У астатнім жа гэты від вывучаны слаба. Кальцаванне дапаможа болей даведацца пра перасоўванне гэтых птушак.

📷 Аўтар фота вусатай сініцы – Павел Пінчук. #wildpolesia
​​Як зрабіць найлепшую для птушак кармушку-калонку?

1. Вазьмі празрыстую пластыкавую бутэльку. Чым большы яе памер, тым лепей.
2. Пракалі з двух бакоў у ніжняй частцы бутэлькі дзірачкі і прасунь наскрозь галінку ці палачку з-пад сушы.
3. Крыху вышэй дзірак для палачкі зрабі яшчэ дзве невялікія дзіркі, адкуль птушкі будуць выцягваць семкі.
4. У закрутцы зрабі дзірку для шнурка, а на донцы прарэж шчыліны, каб сцякала вада, што трапляе ў кармушку-бутэльку з ападкамі.
5. Засып семкі – і вуаля! Кармушка гатовая! 😍

👍🏻 Сярод плюсаў кармушкі-калонкі, акрамя лёгкасці яе стварэння, – тое, што птушкам лёгка заўважыць драпежніка і што на такой кармушцы могуць карміцца адначасова некалькі птушак. Памёт на такой кармушцы не трапляе ўнутр і магчымыя кішэчныя захворванні не перадаюцца іншым птушкам.

😊🐦 Вешай кармушку цяпер, каб 15-16 студзеня паўдзельнічаць у акцыі АПБ #птушкілякармушкі. Гэта сапраўдны ўсебеларускі маніторынг, але вельмі просты: трэба паназіраць адну гадзіну за сваёй кармушкай і даслаць праз форму ptushki.org/formaebw (будзе працаваць у дні акцыі) інфармацыю, колькі і якія віды птушак прыляцелі да цябе падсілкавацца.
У нашых арнітолагаў сёння ўдалы дзень! 😍
Глядзі, хто атрымаў каляровае кольца на лапку – палеская прыгажуня белая сініца, птушка 2022 года! 💙

Наша каманда чатыры дні правяла ў марозных палях на Палессі, але атрымала сапраўдную ўзнагароду за настойлівасць.

👉🏻 Арнітолагі разлічваюць з дапамогай кальцавання высветліць, як белыя сініцы паводзяць сябе на працягу года, ці далёка ад месцаў гнездавання зімуюць. Гэта дапаможа прыняць правільныя меры для захавання “чырванакніжных” птушак.

Кальцаванне белай сініцы праводзіцца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
Гэта публікацыя для тых, хто шукае і ніяк не можа знайсці радасць ад зімы і святочны настрой. ❄️⛄️

Халодна і не стае сонца? Растаў снег? Завал на працы ў канцы года і ўвогуле столькі клопатаў – якія святы?
Прапануем на хвілінку адкласці гэтыя думкі ўбок і паглядзець, як зімуюць звяры і птушкі Беларусі.❤️🤗

📷 Фота звяроў – Ігар Бышнёў (AVES), вушатых соў – Наталля Бачурынская, гіля (снегиря) – Сяргей Марыніч, зімародка – Вольга Жмура, шэрых курапатак – Валер Пясецкі.