Дзікая прырода побач
2.89K subscribers
2.6K photos
202 videos
2 files
1.29K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
Download Telegram
​​Убачыць поймавыя дубровы падчас разліву – гэта нешта неверагоднае, можна плаваць на лодцы паміж дрэвамі, быццам у лесе на вадзе! 💧😍

🌳 Поймавыя дубровы Палесся – гэта дубовыя гаі, якія растуць у пойме ракі Прыпяць. Пойма – гэта месца, якое затапляецца вадой падчас паводкі. Поймавыя дубы прыстасаваліся да такіх умоў: іх вегетацыя пачынаецца пасля паводкі, то бок увесну яны ажываюць пасля разліву.

Палескія дубровы – найбольш захаваныя ў натуральным стане поймавыя лясы ва ўсёй Еўропе. Гэта ўнікальны прыродны комплекс, дзе сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл. 🌱

Поймавыя дубы шырокія, з разгалістымі кронамі. Ствалы некаторых дубоў дасягаюць метра ў дыяметры! У дуплах гэтых дрэваў любяць сяліцца "чырванакніжныя" птушкі: пугач (филин), сіваграк (сизоворонка), белая сініца (белая лазоревка). 🦉 З сысуноў можна сустрэць розныя віды кажаноў і "чырванакніжніка" соню-палчка. У дубровах растуць рэдкія віды раслін: шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі.

❗️Будаўніцтва воднага шляху E40 нанясе непапраўную шкоду гэтым дубровам, якім патрэбен натуральны гідралагічны рэжым, каб вада прыходзіла і сыходзіла. Калі Прыпяць зарэгулююць – ператвораць у канал, то ўнікальны рэгіён, які і існуе дзякуючы разлівам гэтай ракі, знікне.

🙌🏻 Мы выступаем за захаванне Палесся і за яго альтэрнатыўнае развіццё. Спадзяёмся, што менавіта такім шляхам будзе развівацца гэты рэгіён 👉🏻 ptushki.org/news/700793.html

📷 Фота: Вольга Каскевіч. #savepolesia #wildpolesia #stop_e40
Адна з нашых задач у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў” – падлічыць, колькі рысяў жыве на Альманскіх балотах.

Метад падліку ёсць! Фотапасткі на рысь ставяцца парамі, адна насупраць другой, і здымаюць звера з двух бакоў. 📷 Потым спецыялісты ўважліва разглядаюць здымкі і вызначаюць найбольш адметныя элементы афарбоўкі рысі: плямы на яе скуры непаўторныя, як адбіткі пальцаў.

🤗 Таму калі адна і тая ж рысь трапіць у аб’ектыў некалькі разоў, гэта абавязкова заўважаць, памылкі з падлікамі не будзе. #wildpolesia
Хто гэта свеціць вачыма на кадры з фотапасткі?

Мы ўпэўнены, ты пазнаў(ла) гэтых лясных жыхароў. 🐺 Яны траплялі ў аб’ектывы камер, усталяваных дзеля вывучэння рысі.

🤔 Чаму гэта важна для даследчыкаў?
Ваўкі і рысі – непасрэдныя канкурэнты. Яны палююць на адну і тую ж здабычу – капытных і зайцоў, супернічаюць за тэрыторыю. 🦌 Таму іх узаемаадносіны – цікавы і важны прадмет для вывучэння.

Даследаванне рысі на Альманскіх балотах праводзіцца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
Глядзі, хто ў нас зноў на лясных фота – палескія ваўкі! 🐺 Але… у ашыйніках?!

Тут мы бачым адначасова два сучасныя спосабы вывучэння дзікіх жывёл! Першы – фотапастка. А другі – спецыяльныя ашыйнікі са спадарожнікавымі перадатчыкамі, якія дазваляюць сачыць за тым, як перасоўваюцца і паводзяць сябе ваўкі. 👀

Сам ашыйнік не робіць шкоды і дыскамфорту жывёле. А калі тэрмін яго працы заканчваецца, ён аўтаматычна адшпільваецца – вучоныя потым знаходзяць прыладу па радыёсігнале.

Сачэнне за ваўкамі адбываецца ў межах праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
Глядзі, якія атмасферныя фота часам выдаюць аўтаматычныя камеры!

💚 Сакавітая зеляніна, ранішні туман, грацыёзная казуля… Але гэтая ідылія ўяўная: дзе хутканогія капытныя, там і драпежнікі – ваўкі і рысі. Такі закон прыроды! Таму звер на фота не губляе пільнасці: няўважлівасць можа каштаваць яму жыцця. Уцякаючы ад драпежнікаў, казуля можа развіваць хуткасць да 60 кіламетраў за гадзіну!😯

🦌Даследаванне папуляцый капытных жывёл пры дапамозе фотапастак вядзецца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
Ты толькі паглядзі: вось дык госця на гняздзе вялікага арляца (большого подорлика)! Вышыня гнязда – 15 метраў ад зямлі! 😯

📷 Спецыялісты кажуць, раней фотапасткі такога не фіксавалі. Хутчэй за ўсё, маладая рысь забралася сюды з цікаўнасці, адрэагаваўшы на пах птушак і іх здабычы.

🦅 Подлетак вялікага арляца не пацярпеў: падчас візіту рыcі птушкі не было ў гняздзе, інакш для птушаняці ўсё магло скончыцца кепска.

Мы працягваем вывучаць вялікіх арляцоў у рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
А ў нас навіна: у нацыянальным парку “Прыпяцкі” ўпершыню закальцавалі вусатую сініцу. Раней гэтых птушак тут не рэгістравалі. Цяпер у “Прыпяцкім” афіцыйна на адзін від больш! 👍🏻😍

Зараз праходзіць кальцаванне птушак у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. Нашым арнітолагам дапамагаюць захавальнікі дзікай прыроды і валанцёры.

🐦 Галоўная мэта спецыялістаў – белая сініца. Гэтая “чырванакніжная” птушка ў Беларусі жыве толькі на Палессі, поймы палескіх рэк – яе дом. У астатнім жа гэты від вывучаны слаба. Кальцаванне дапаможа болей даведацца пра перасоўванне гэтых птушак.

📷 Аўтар фота вусатай сініцы – Павел Пінчук. #wildpolesia
У нашых арнітолагаў сёння ўдалы дзень! 😍
Глядзі, хто атрымаў каляровае кольца на лапку – палеская прыгажуня белая сініца, птушка 2022 года! 💙

Наша каманда чатыры дні правяла ў марозных палях на Палессі, але атрымала сапраўдную ўзнагароду за настойлівасць.

👉🏻 Арнітолагі разлічваюць з дапамогай кальцавання высветліць, як белыя сініцы паводзяць сябе на працягу года, ці далёка ад месцаў гнездавання зімуюць. Гэта дапаможа прыняць правільныя меры для захавання “чырванакніжных” птушак.

Кальцаванне белай сініцы праводзіцца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
​​Добрая навіна! Мы з кааліцыяй “Захаваем Палессе” вельмі перажывалі, ці ўключаць водны шлях Е40 у абноўлены стратэгічны дакумент па стварэнні эфектыўнай транспартнай сеткі ў Еўрасаюзе – TEN-T. І вось на мінулым тыдні стала вядома, што не ўключылі. 🙌🏻

Чаму гэта добра? Таму што Е40, якім хочуць злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, ператворыць у каналы апошнія буйныя дзікія рэкі Еўропы і знішчыць дзікую прыроду на вялізных тэрыторыях у Польшчы, Беларусі і Украіне.

Еўракамісія адзначыла немэтазгоднасць польскага ўчастка Е40: акрамя вельмі высокага кошту – блізу 12 млрд еўра – будаўніцтва несумяшчальнае з аховай прыроды і ўстойлівым развіццём. Альтэрнатывай Е40 Камісія лічыць кліматычна ўстойлівую высокахуткасную чыгунку. Таму фінансаваць Е40 у Польшчы ЕС не будзе.

Для беларускага і ўкраінскага ўчасткаў Е40 вердыкту ў дакуменце няма: хутчэй за ўсё, еўрачыноўнікі будуць рашаць гэтае пытанне на ўзроўні Усходняга партнёрства ў 2022 годзе.
Хай рашэнне будзе правільным – на карысць дзікай прыроды!🐦

📷 На фота крывок (кулик-сорока), які жыве на Палессі. Аўтар – Сяргей Зуёнак.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
2021 год для праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў" быў насычаны на падзеі! ☘️

Гартай малюнкі і глядзі, што камандзе АПБ удалося зрабіць за гэты год для прыроды Палесся. 🐦🌱👉🏻
#wildpolesia
Баталёны ў Telegram! 😍

Кааліцыя "Захаваем Палессе" падрыхтавала падарунак на святы: стыкерпак з прыгожай заўважнай птушкай – баталёнам (турухтаном)! Цяпер дзякаваць калегам, дамаўляцца на сустрэчу з сябрамі і зычыць родным добрай ночы можна разам з баталёнам! 🤗

Каб дадаць стыкеры, пераходзь па спасылцы 👉🏻 t.iss.one/addstickers/savepolesia.

Чаму менавіта баталён?
Каля паўмільёна гэтых птушак пралятае праз Палессе за год падчас міграцыі. Гэта адно з найважнейшых месцаў на шляху іх доўгага падарожжа.

Баталёны моцна залежаць ад Прыпяці. Яе разлівы, што ўтвараюць мноства выспачак на мелкаводдзі, даюць ім бяспеку ад драпежнікаў і ежу. Будаўніцтва воднага шляху Е40 ставіць пад пагрозу іх выжыванне, бо змяняе натуральны стан ракі.

🙌🏻 Кааліцыя "Захаваем Палессе" выступае за тое, каб Прыпяць заставалася дзікай ракой і хай баталёны радуюць нас і будучыя пакленні ў дзікай прыродзе.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
Кіламетры пешшу па бездарожжы, начаванне на балотах, доўгія гадзіны назіранняў, лазанне па дрэвах – так выглядаюць працоўныя будні палявых даследчыкаў!

🦉 Самыя каштоўныя скарбы дзікай прыроды тояцца там, куды не пад’едзеш па асфальце і не дойдзеш за пяць хвілін! Гэта добра ведаюць нашы спецыялісты, якія вядуць даследаванні ў рамках пректа “Палессе – дзікая прырода без межаў”.

Якім коштам дастаюцца навуковыя веды, расказаў эксперт АПБ арнітолаг Дзяніс Кіцель. Чытай больш па спасылцы: ptushki.org/news/710179.html.
#wildpolesia

📷 Фота: Андрэй Шымчук.
💚 Добрая навіна для прыроды Палесся!

Мы перадалі пад ахову 89 месцаў пражывання дзікіх жывёл і ўзрастання дзікіх раслін на тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пад больш надзейнай аховай цяпер будуць 32 віды раслін, грыбоў, жывёл (сысуноў, птушак, насякомых, павукоў, рэптылій).🐢🦉🕷

Неабходныя даследаванні і дакументы падрыхтаваны ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
🐢 Знаёмся: балотная чарапаха – жыхарка Палесся! Гэта адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны – яму больш за 150 мільёнаў гадоў.

Чарапахам пагражаюць шматлікія драпежнікі. Лісы, ваўкі, рысі, янотападобныя сабакі разбураюць кладкі, ядуць яйкі і чарапашанят.

Але самая вялікая пагроза для віду – дэградацыя і страта звыклых месцаў пражывання: балот, рачных поймаў. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

🙌🏻 У 2021 годзе ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” знойдзена і перададзена пад ахову 12 месцаў пражывання балотнай чарапахі.

Толькі некаторыя сярод ахоўных мер – забарона відаў гаспадарчай дзейнасці, якія могуць нашкодзіць папуляцыі (меліярацыя, здабыча карысных выкапняў, суцэльнае высяканне лесу, выкарыстанне ўгнаенняў, выпасанне свойскай жывёлы), абмежаванне хуткасці руху транспарту і выкарыстання цяжкай тэхнікі. #wildpolesia

📷 Фота: Ігар Бышнёў (AVES).
🌱 2 лютага – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.
Чаму гэта важна для ўсіх нас?
Водна-балотныя ўгоддзі захоўваюць запасы чыстай вады, абараняюць нас ад навадненняў, засух, пажараў, змяншаюць парніковы эфект, служаць домам для мноства відаў флоры і фаўны.

Водна-балотныя ўгоддзі ў свеце імкліва дэградуюць і знікаюць. Вучоныя папярэджваюць: разам з імі можа знікнуць і жыццё на Зямлі!

Што ты можаш зрабіць для водна-балотных угоддзяў?
Для пачатку – паказаць сваю неабыякаваць і расказаць іншым, чаму яны важныя, а іх страта небяспечная.

🏃Далучайся да сусветнай акцыі #WorldWetlandsRun! Умовы вельмі простыя:

выберы зручны маршрут для прабежкі альбо шпацыру (асабліва здорава, калі побач будзе рака, возера, балота);

у любы час з 2-га па 5-га лютага выходзь на прабежку/пешую прагулку па маршруце; 🏃‍♀️

зрабі фота альбо відэа і запосці ў сацыяльных сетках, тэгні АПБ і дадай хэштэгі #WorldWetlandsRun і #wildpolesia.

Далучайся – давай пакажам, што нас шмат і нам не ўсё роўна!