Верашчака
456 subscribers
10.5K photos
1.65K videos
6 files
2.72K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from Спадчына
Падземны склеп касцёла ў Стоўбцах, у якім захоўвалася труна з целам Фабіяна Малішоўскага. Падмуркі капліцы касцёла, якую парафія плануе адбудаваць, раскрытыя ў час нядаўніх раскопак. Неверагодная захаванасць, застаўся і тынк, і арыгінальнае пакрыццё падлогі. Сапраўднае падарожжа ў часе 😮

Крыніца

#Стоўбцы #касцёлы #археалогія
👍8
🌜 Лунніцы - старажытныя славянскія жаночыя ўпрыгожванні. Іх звязваюць з культам Месяца.

🏺 Вытокі гэтага культу славяне запазычылі ў III-V ст. у старажытных рымлян, для якіх было характэрна пакланенне жаночай багіні - Селене, а яе сімвалам была выява паўмесяца.

🏭 У залежнасці ад заможнасці жанчыны лунніцы вырабляліся з бронзы, срэбра, маглі быць пазалочаныя. Найчасьцей рабілі іх з бронзы.

🤱 Лічылася, што такія ўпрыгожанні забяспечваюць жаночае шчасце, спрыяюць лёгкім родам, дзетанараджэнню, засцерагаюць здароўе маці і дзіцяці.

Распаўсюджванне хрысціянства не прывяло да знікнення гэтых вырабаў. Больш за тое, выява паўмесяца ва ўсім хрысціянскім свеце лічыцца сімвалам Багародзіцы, як раней лічылася сімвалам багіні Селены.

🧕 Гэтая традыцыя захоўваецца і да гэтага часу. На іконах, уключаючы знакаміты абраз Маці Божай Вастрабрамскай, прысутнічае выява паўмесяца.

📸 Пабачыць сапраўдную лунніцу Х-ХІІІ стст. з вёскі Ціскаўшчына Стаўпецкага раёна, можна ў музеі ў горадзе Стоўпцы.

#Стоўбцы #экспанат #лунніца
👍6
Каля 4000 гадоў таму на тэрыторыі Беларусі пачынаецца бронзавы век, перыяд, адной з асаблівасцяў якога стала прымяненне металічных прылад у гаспадарчых і ваенных мэтах.

Для вырабу прылад выкарыстоўваліся медныя і бронзавыя сплавы. Бронза - гэта сплаў волава і медзі.

🪓 Гэтая сякера датуецца ІІ-пач. І тыс. да н.э. і адносіцца да артэфактаў ранняга перыяду эпохі бронзы. Памеры сякеры невялікія - 8,5 см на 3,7 см. Таўшчыня - 0,8 см.

⛺️ Сякера мацавалася да сякерышча з дапамогай скураных папружак. Для больш ўстойлівага мацавання служылі бакавыя выступы – закраіны.

🪚 Выкарыстоўвалася ў гаспадарчых мэтах для рубкі дроў, апрацоўка драўніны, ці як баявая зброя, або як цырыманіяльны прадмет. 

📸 У краязнаўчым музеі горада Стоўпцы можна пазнаёміцца з бронзавай сякерай якая была знойдзена на беразе Нёмана, недалёку ад вёскі Русаковічы.

#Стоўбцы #экспанат #сякера
2👍2