Forwarded from Спадчына
З'явіліся ўнікальныя здымкі першага барочнага фасада касцёла Святога Станіслава ў Магілёве, які хаваецца за новым. Цудоўная захаванасць і неверагодная крыніца для даследаванняў.
Мураваны барочны храм пры кляштары кармелітаў быў пабудаваны ў 1738—1752 гады і меў традыцыйны для беларускага барока двухвежавы выгляд. Гэты выгляд захаўся на знакамітай фрэсцы ў самім храме, на якім адлюстравана панарама горада, а злевага краю - двухвежавы касцёл, тажы яшчэ пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Пасля далучэння горада да Расіі, магілёўскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч стаў кіраўніком усіх католікаў імперыі. У горадзе ён распачаў вялікае будаўніцтва, узвёў свае гарадскія і загарадныя рэзідэнцыі, а таксама перабудаваў фасады па прыкладзе сабора Святога Пятра ў Рыме. Беларускаму Папу — свой Ватыкан!
Касцёл, які стаў вядомы як Станіславаўскі па імені святога заступніка фундатара перабудовы, займеў выцягнуты фасад. Старыя вежы былі зрэзаны, а да старога фасада прыбудаваны велізарны порцік (тое, што ён прыстаўны, бачна на фота галоўнага фасада ў бакавым ракурсе).
Вежы зрэзалі, але з двара яны прасочваюцца дагэтуль. Уласна першае фота зроблена знутры адной са старых вежаў. Пралом зроблены на месцы круглага акна, за якім бачная сцяна франтона новага порціка.
На другім фота ўжо прастора за праломам, дзе захаваўся арыгінальны барочны дэкор старога фасада. Мы бачым нішу з конхай у выглядзе ракавіны і развіты карніз. На трэцім фота ляпны надпіс S. Simon Stochcivs, які, відаць, падпісваў фігуру, якая займала нішу. Гэта была фігура Святога Сімона Стока (Simon Stock), генеральнага прыёра ордэна кармелітаў, які нарадзіўся ў Англіі. Кармеліты як раз пабудавалі касцёл.
https://pups-mog.livejournal.com/16661.html
#Магілёў #касцёлы #дэкор