Верашчака
456 subscribers
10.5K photos
1.63K videos
6 files
2.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЗробленаЎБеларусі

Адміну зрабілі прэзэнт.
Папяровыя макатачкі ў такой файнай упакоўцы.

Дагадзілі! 😁
👍105
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Вось такую садавіну вырошчваюць у цяпліцах нашага калгаса 😁 Азярыцкі-агра руліць! 💪
На фота самы маленькі экзэмпляр 😏
🔥8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ЗробленаЎБеларусі

Беларускамоўны рэстаран хуткага харчавання адкрыўся ў Гомелі!

Вось бы такія аб'екты з'явіліся ва ўсіх гарадах краіны! Згадзіцеся, куды прыемней зайсці ў "Ёсць", чым у нейкі "Mak..by"!

Крыніца відэа ў тыкток
👍103👏1
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Яшчэ адзін тавар з роднай мовай і краінай!
🥰6👍51
#ЗробленаЎБеларусі

Вось такія рэкламныя лісты выдаюць на касах у "Кароне". Ну, Іў Рашэ ў нас пастаянна выкарыстоўвае беларускую мову
👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Сёння мая замоўненая цішотка прыехала.
Вышывала ўсё рукамі майстрыца з Вілейкі Ількевіч Ларыса

У Інстаграм https://www.instagram.com/ilkevichlarisa?igsh=ODVlOTA1aXdzNTls
🔥142👍1
#ЗробленаЎБеларусі

Мы не робім тут рэкламу за грошы, мы паказваем тое, што падабаецца нам.

Калядная крама на Верашчацы ўжо не першы раз. Але ж як такое не паказваць!?

Акаунт у Інстаграм https://www.instagram.com/xmas.by?igsh=MTBoZGgwd2ltN28zcA==
6👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару
#ЗробленаЎБеларусі

Таварышаў без пачуцця гумару папрашу не глядзець, а то ведаю я вас!)))
😁9
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Падпісчыкі нам даслалі інфармацыю аб тым, што ў сталічнай моладзі папулярнымі сталі ўпрыгожванні з нацыянальнымі матывамі.

Набыць такое можна тут
https://ego-art.by/catalog/koltsa/?PAGEN_1=5
8👍5🔥2👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#ЗробленаЎБеларусі

А вы ведалі пра шакаладную майстэрню ў Мінску на Сталетава 1а?

Дарэчы, іх шакалад атрымаў некалькі вышэйшых узнагарод на міжнародным конкурсе ў Лондане!

Шукайце акаунт у тыкток
https://www.tiktok.com/@prime_chocolate.by?_t=ZM-8sYaA2TGFTp&_r=1
👍74
#ЗробленаЎБеларусі

Зраблю рэкламу нашаму брэнду. Сёння забрала касцюм з пошты - ён суперскі! Цёплы, утульны, акуратна пашыты, прыгожы і ... з беларускім матывам.

Дарэчы, назву брэнда змаглі пачытаць?😁

Калі што, то сайт тут
👍16
#ЗробленаЎБеларусі
#НамПішуць

Нашы вытворцы ўсё часцей выкарыстоўваюць родную мову на ўпакоўцы прадукцыі.
Прыемная тэндэнцыя!

Дзякую падпісчыку за дасланае фота!
👍6
#ЗробленаЎБеларусі

Сапраўдны смачны беларускі сыр, а не гэтыя вашы ракфоры з плесенню!

Зоя С
👍7🔥3😁1💔1
#ЗробленаЎБеларусі

Сёння набыла паштовак да свята. Белпошта радуе, хапае і беларускамоўных віншаванак.

Колькасці не здзіўляйцеся, у мяне абаронцаў у радні валам! )))
🎉6🥴1
#ЗробленаЎБеларусі

🔥 Гадзіннікі па Караткевічу прададзеныя

Гадзіннікі “Луч” (Мінскі гадзіннікавы завод) лімітаванай серыі “Мова”, якая прысвечана Уладзіміру Караткевічу, былі раскуплены літаральна за дзень.

У продажы яны з’явіліся 21 лютага і ўжо на наступны дзень вытворца паведаміў, што мадэлі больш няма ў наяўнасці.👍👍👍

Вядома, серыя са 100 адзінак ужо сама па сабе рарытэтная, але той факт, што ёсць людзі, якім падабаецца нацыянальная тэматыка, не можа не цешыць. 🔥🔥🔥

Дарэчы гадзіннік быў нятанным і каштаваў амаль 1500 рублёў.
🔥6
#ЗробленаЎБеларусі

🔥 Вынікі народнага флэшмоба на цішотках "Mark Formelle"
Рэспект вытворцу за тое, што ён на хвалі падзей і падтрымлівае ініцыятывы знізу.

Калі згодныя - стаўце падабаечкі! 👍
👍16🥴3
#ЗробленаЎБеларусі

⭐️ Гадзіннікі да дня нараджэння Быкава

«Луч», які нядаўна стварыў лімітаваную калекцыю па Караткевічу, цяпер прадставіў калекцыю гадзіннікаў «Асоба. Васіль Быкаў», прысвечаную 101-годдзю народнага пісьменніка Беларусі.👍👍👍

Гэтая партыя будзе таксама вельмі малой - калекцыя складаецца з дзвюх мадэляў чорнага і шэрага колеру, кожная з якіх выпушчана абмежаваным тыражом па 100 экзэмпляраў. 🔥

Кошт дэмакратычны - 599 рублёў.

👉 Набыць можна ў фірмовых крамах і на luch.by

Адно, што на сайце ў апісанні не абыйшлося без прыкрага ляпу - В. Быкаву прыпісаны нейкі раман "Аблом"... 😢😢😢

Ёсць творы "Аблава", "Абеліск", але памянёнага знаўцамі "Аблома" з "Луча" няма. Ды не быў Быкаў раманістам, ягоны фірмовы жанр - аповесці. 🧐

Вядома, каб гадзіннікі па пісьменніках рабіць - не абавязкова іх кнігі чытаць...

https://luch.by/kollektsii/asoba-vasil-bykav/
8👍2😁1
#ЗробленаЎБеларусі

У папярэднім посце Андрэй Кулябкін паказаў танную кашульку за 30 рублёў. А тут кашулі з арнаментам коштам ад 120 рублёў.

Чалавек, які не вельмі ўнікае у традыцыі і значэнне арнаменту скажа, што пераплачваць няма за што.
Але ж фішка ў тым, што арнамент традыцыйна не вышываўся проста так, у яго быў сакральны абарончы сэнс, вышыўка упрыгожвала тыя месцы, якія трэба было "закрываць" ад дрэннага.

Дызайнеры, якія гэта ведаюць, могуць ставіць адпаведны кошт на свае мадэлі. Ну а каму ўсё роўна - ёсць выбар набыць за 30 руб.

👉 А што выбіраеце вы?

Рэклама крамы, хоць і не прасілі яны:
https://honar.by/?fbclid=PAQ0xDSwKCoGBleHRuA2FlbQIxMQABpzu4JCuJCImF6vG8vWShQ2yFtMY5_ciLwER5j23XKtAOXfolDLyqtJM2cOLu_aem_dQ-SD_-JkJ3vuF0a-P9P6w
👍8
#ЗробленаЎБеларусі

"Луч" выпусціў гадзіннік у памяць аб трагедыі ў Хатыні

Мінскі гадзіннікавы завод "Луч " выпусціў новую калекцыю — да 80-годдзя Перамогі і ў памяць пра лёс Хатыні.

Частка сродкаў ад продажаў будзе накіравана на падтрымку і захаванне адпаведнага мемарыяльнага комплексу.

На цыферблаце выканана гравіроўка карты вёскі Хатынь з яе каардынатамі, а збоку на корпусе — колькасць знішчаных у гады вайны населеных пунктаў (па дадзеных на 22 кастрычніка 2024 года).

Папружка з натуральнай скуры ўпрыгожаны вышытым арнаментам, натхнёным экспазіцыямі музея "Хатынь". Ён адсылае да народных традыцый і каранёў, сімвалу зямлі.

На заднім боку корпуса знаходзіцца акенца, якое адкрывае механізм, гравіроўка каласка як ладу жыцця, надзеі і Адраджэння, а таксама стылізаванага знака зямлі.

Калекцыя лімітаваная-500 асобнікаў. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, цыферблат накрыты сапфіравым шклом з антыблікавым пакрыццём. Унутры-механізм "Усход 2409".
👍8
#СучаснаяБеларусь
#ЗробленаЎБеларусі

Расійская арганізацыя па кантролі якасці прадукцыі, правяла праверку газіроўкі Coca-Cola, вырабленай у Беларусі, і, на жаль, вынікі аказаліся несуцяшальнымі.

Асноўным парушэннем стала перавышэнне дапушчальных норм утрымання артафосфарнай кіслаты ў складзе напояў. Дадзенае хімічнае злучэнне выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці ў якасці падкісляльніка і кансерванта, аднак яго канцэнтрацыя строга рэгламентуецца санітарнымі нормамі з-за патэнцыйнага негатыўнага ўздзеяння на здароўе спажыўцоў пры перавышэнні ўсталяваных лімітаў.

Дадатковым парушэннем стала адсутнасць абавязковай інфармацыі на рускай мове на ўпакоўцы правераных тавараў. Згодна з расійскім заканадаўствам, уся прадукцыя, якая рэалізуецца на тэрыторыі краіны, павінна змяшчаць поўную інфармацыю аб складзе, вытворцу і ўмовах захоўвання на дзяржаўнай мове.

У выніку, расійскае "Роскачество" прыняло рашэнне зняць "бракаваны" напой з паліц магазінаў да выпраўлення выяўленых парушэнняў.