#МіфыЛегендыБеларусі
Сярэбраная крынічка
На ўскрайку фруктовага саду Хамінскіх стаяў домік, у якім жыў садоўнік.
Вясной, летам, увосень у садзе працы шмат, а ўзімку – менш. Каб дарэмна не марнаваць час, садоўнік плёў для яблыкаў кашы, кошыкі і карзінкі. Яму дапамагала жонка, і асабліва захапляўся гэтай работай іх сын Янка. Сям’я жыла дружна, зладжана.
А вясной здарылася бяда – бацькі Янкі раптоўна памерлі. Пані ўсынавіла сірату, адвяла яму ў палацы асобны пакой і разам са сваім сынам адправіла ў школу. Хлопчыкі пасябравалі.
Яе сын Стась больш чытаў кнігі пра вайну, подзвігі, а Янка ў вольны час займаўся сваёй любімай справай – пляценнем. Плёў кошыкі і кошычкі з лазы, яловых каранёў, навучыўся рабіць карзіначкі з лучыны, ліпавай кары, бяросты. З часам пайшоў у ход рагоз, чарот, саломка. Яго фантазія стварала адмысловыя падвазонніцы, кашолачкі, фруктоўніцы, хлебніцы, цукерніцы, падносы, шкатулкі, сумачкі, брылі, цацкі, насценныя пано.
Усе вырабы Янкі пані выстаўляла ў гасцёўні як аздобу інтэр’ера. Хлопцы падраслі і паехалі вучыцца ў Вільню: Стась захацеў быць афіцэрам, а Янка – садоўнікам. Летам хлопцы прыязджалі на вакацыі. Стась больш займаўся спортам, коннай яздой, а Янка – пляценнем.
Колькасць вырабаў усё павялічвалася і павялічвалася. Улетку да Хамінскіх прыязджала адпачыць з розных месц шмат гасцей. Яны з цікавасцю аглядалі вырабы, захапляліся майстэрствам Янкі. Пані прыкмеціла, што многія хацелі б набыць вырабы ў якасці сувеніраў і, параіўшыся з Янкам, аднойчы аб’явіла:
– Гэта работы майго прыёмнага сына, круглага сіраты Янкі. Каб стварыць вам прыемнасць, мы дамовіліся, што можаце браць вырабы ў якасці сувеніраў на памяць аб наведванні Альшэва за сімвалічны кошт. Вось у гэты кош кладзіце манеты, хто колькі. Я аддам іх Янку ў дзень вяселля.
Трэба сказаць, што госці не скупіліся. Больш таго – адзін перад адным адным шчодра сыпалі жмені срэбраных манет у кошык-скарбонку.
Праз некалькі гадоў кош даверху напоўніўся манетамі.
На канікулах Янка пазнаёміўся з дзяўчынай-гараджанкай Аней, дачкой паненскай сяброўкі, якая праводзіла тут канікулы. Цэлымі днямі сядзелі яны ў альшэўскім парку на лавачцы ля дарожкі, што вяла да прыстані. Аб іх размовах ведалі хіба толькі стогадовыя ліпы ды разгалістыя клёны.
Аднойчы Янка прызнаўся прыёмнай маці, што кахае Аню. Пані паабяцала перагаварыць з Анінай маці. Якімі шчаслівымі адчувалі сябе закаханыя, калі даведаліся, што дарослыя адносяцца да іх кахання з разуменнем.
Аднойчы прыехаў Стась з Вільні і аб’явіў маці, што едзе дабравольцам на турэцкую вайну, вызваляць Балгарыю ад захопнікаў. Калі даведаўся пра гэта Янка, то таксама заахвоціўся ехаць разам з ім.
Засумавала Аня. Працягвала адна хадзіць на іх улюблёнае месца, успамінаць пра сустрэчы, чакаць, спадзявацца, што любы хутка вернецца. У адзін з вечароў з-пад зямлі забурліла-завіравала крынічка. Што гэта мае быць за знаменне? А праз некаторы час прыйшла сумная вестка, што Янка загінуў.
– Гэта крынічка – вестачка ад любага, што яго няма ў жывых, — загаласіла Аня, і яе слёзы разам з крынічнай вадою пацяклі-паструменіліся ў Страчу.
Пані, не ведаючы што рабіць з сабраным скарбам, прынесла кошык да крынічкі і высыпала срэбраныя манеты ў яе чыстую бяздонную глыбіню.
Многім наталяла смагу крынічка свёй вадзіцай. Легенду пра срэбраную крыніцу перадавалі з вуснаў у вусны. Вада была ў ёй крыштальна чыстая і вельмі прыемная на смак. Можа ад срэбра, але хутчэй за ўсё ад глыбокага і моцнага чалавечага кахання.

Forwarded from Šynkarenka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM

Вітаем!
Як адпачываецца, сябры!
Помніце, заўтра ўжо на працу!))
Як адпачываецца, сябры!
Помніце, заўтра ўжо на працу!))
Forwarded from STROJ
Паспейце наведаць!
На выставе можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнымі строямі Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, ручнікамі, посцілкамі, фатаграфіямі, прадметамі побыту і дэкаратыйна-прыкладнога мастацтва.
Выстава будзе працаваць да 12 студзеня 2025 г.
г. Брэст, вул. Героеў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В (Мастацкі музей).

#ДумкіЎслых
🔥 Бясконца доўга можна глядзець на тое, як гарыць агонь, як цячэ вада і як "рускія беларусы" спрачаюцца за тое, хто з іх больш рускі чым самі рускія....)))
Нешта ў мяне адчуванне, што яны проста спонсараў і гранты падзяліць не могуць)))
Спадарства! Не будзьце такімі! Заставайцеся проста беларусамі і беражыце наш беларускі свет!
Зоя С

#Падарожжа
#Архітэктура
Самыя старажытныя храмы
Касцёл Святога Казіміра ва Уселюбе
Гэты касцёл, хутчэй за ўсё, з'явіўся ў мястэчку Уселюб, што пад Навагрудкам, у першай палове XV стагоддзя.
Пабудаваны ў гатычным стылі і ахрышчаны ў гонар Яна Хрысціцеля, касцёл лічыцца адным з самых ранніх каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі.
Заклаў яго альбо Ян Няміра, альбо яго сын-князь Андрэй Уселюбскі.
У архітэктуры касцёла адбіліся ўсе наступныя эпохі і напластаванні: мінімалізм і практычнасць Рэфармацыі, пышнасць і размах барока, веліч готыкі.

Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
Якуб Колас пра лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі
Аўдыязапіс зроблены ў 1952 годзе падчас святкавання 70-годдзя пісьменніка
https://youtu.be/k4dwpHtaRnI?si=yVgaoa7fyyJAVTY8

YouTube
Якуб Колас распавядае пра родную мову ў Расійскай Імперыі
Якуб Колас распавядае пра родную мову ў Расійскай Імперыі і пра свае першыя спробы пісаць па-беларуску.
Аўдыёзапіс зроблены ў 1952 г. падчас святкавання 70-годдзя народнага пісьменніка
Аўдыёзапіс зроблены ў 1952 г. падчас святкавання 70-годдзя народнага пісьменніка
#ДумкіЎслых
Таварышы прапагандзісты, вы перад тым, як пісаць пасты, неяк паміж сабой разбярыцеся, а то ў людзей ад вас галава кругам! 🤦🏻♀️

📙 Зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу
У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава.👍👍👍
У зборніку змешчаныя літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаныя творчасці А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Вераніцына, Я. Чачота, У. Сыракомлі і інш.🔥🔥🔥
👉 Шукайце ў сталічнай "Акадэмкнізе".

Верашчака
#ДумкіЎслых Таварышы прапагандзісты, вы перад тым, як пісаць пасты, неяк паміж сабой разбярыцеся, а то ў людзей ад вас галава кругам! 🤦🏻♀️ Зоя С
#ДумкіЎслых
А мог проста даць адказ, святкаваць нам гэты Дзень студэнта ці гэта будзе праява русафобіі.
Што за ўнучык, адны загадкі!
Зоя С
https://t.iss.one/AzarenokCTV/39722

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Пачварныя прапагандысты, вы вскружили голову националистической бабусе с хутора, ее тошнить...
😂
😂
#ГісторыяБеларусі
У 1574 годзе ў Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў, заснаваная Пятром Мсціслаўцам.
У ёй былі аддрукаваны ад 80 да 100 найменняў кніг, з іх каля паловы — па-старабеларуску.
Кнігі вызначаліся высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным аздабленнем.
Была адзінай беларускай друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, у тым ліку Статут ВКЛ, «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага», пастановы сеймаў.
Больш падрабязна чытайце тут 👇
https://book.polotsk.museum.by/node/77802

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Будынак Гміны ў Свіры
2024 год і 1920-я
На стары фотаздымак нават трапіла такая рэдкасць для міжваеннага часу, як аўтамабіль. У 1931 годзе ва ўсім Свенцянскім павеце было толькі 4 асабістыя аўтамабілі і 2 матацыклы.
#сучаснасцьvsмінуласць

#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Вось мы дайшлі і да паўстання казакоў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.
Што нам вядома зараз пра асноўныя мэты гэтага паўстання?
1. Антыфеадальная барацьба.
2. Барацьба за праваслаўную веру, нацыянальна-вызваленчая вайна (у савецкай гістарыяграфіі называецца "нацыянальна-вызваленчая барацьба ўкраінскага і беларускага народаў").
3. Вайна за незалежнасць/аўтаномію Ўкраіны (тут мы гэты пункт разглядаць не будзем).
На першых этапах вайны казакі разбілі ўсе асноўныя польскія войскі на тэрыторыі Украіны і Польшчы (войска ВКЛ тым часам вяло баявыя дзеянні з казацкімі атрадамі і паўстаўшым насельніцтвам у паўднёвых раёнах ВКЛ, на поўдні сучасных беларускіх зямель).
Палякі вымушаны былі пайсці на саступкі і выканаць патрабаванні казакоў. Аб чым дамовіліся бакі і як гэтыя дамовы адпавядаюць асноўным мэтам паўстання?
Пункт а) адпавядае ўсім агучаным мэтам у тым сэнсе, што каб пры неабходнасьці свае правы можна было абараніць зброяй.

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
(працяг)
Пункт а) таксама адпавядае і асабістым мэтам Хмяльніцкага і саміх казакоў.
Пункт б) - ніводнай мэце, толькі асабістай гетмана.
Пункт в) - часткова мэце #2. Паны аддавалі свае землі ў арэнду габрэям, якія жорстка эксплуатавалі сялян.
Пункт г) - адкладзеная мэта #2.
Пункт д) - мэце #2.
Пункт е) - мэце #2.
Якія высновы тут можна зрабіць?
1) Антыфеадальнай барацьбы мы тут не бачым. Казакі не прапанавалі народу і сялянам ніякай альтэрнатывы па гэтаму пытанню.
2) Больш за ўсё абаронена правоў саміх казакоў і праваслаўнай шляхты, часткова - праваслаўнай царквы
3) Усе патрабаванні тычацца толькі ўкраінскіх зямель. Беларускае насельніцтва ВКЛ, атрымоўваецца, Хмяльніцкі выкарыстаў ў сваёй барацьбе ў тактычных мэтах - не даць ударыць войску ВКЛ з тылу. Такі расклад вызначыў у далейшым розныя шляхі станаўлення і фарміравання ўкраінскага і беларускага народаў.
4) Гэтыя гістарычныя падзеі + Валынскія падзеі 1943 г. зрабілі палякаў і ўкраінцаў заклятымі ворагамі, што можна назіраць і зараз.

Forwarded from Звязда
🇧🇾 «Код» да продкаў: народная традыцыя — як брэнд Рэчыцы
🗓 З нагоды Дня беларускай лялькі, які адзначаецца ў гэтыя выхадныя, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падаўжальнікі традыцый продкаў па стварэнні народнай лялькі прымаюць словы шчырай удзячнасці за апантаную творчую працу.
На Гомельшчыне невялікі дружны калектыў Рэчыцкага цэнтра рамёстваў, сапраўды, здзіўляе сваёй калекцыяй славянскіх тэкстыльных лялек. Мясцовыя майстрыхі — самабытныя таленты Рэчыцкага краю.
zviazda.by