Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Мядзведзь стаіць на чырвонай рашотцы. Гэта герб якога горада?
Anonymous Quiz
11%
Нясвiж
61%
Смаргонь
10%
Шчучын
18%
Калiнкавiчы
Перад намі — герб Смаргоні. Гістарычны факт: у XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі тут незвычайную навучальную ўстанову — «мядзведжую акадэмію».

На заднія лапы жывёл надзявалі лапці і саджалі іх у спецыяльныя клеткі з металічным дном, пад якім разводзілася вогнішча. Ад моцнай спёкi мядзведзі станавіліся на заднія лапы, а затым, калі ўжо i лапцi не ратавалі, пачыналі пераступаць з лапы на лапу, як быццам танцуючы. Гэты працэс суправаджаўся ігрой дрэсіроўшчыка на бубне.

З цягам часу ў звяроў з'яўляўся рэфлекс — толькі пачуўшы гукі бубна, яны станавіліся на заднія лапы. А за сваю стараннасць атрымлівалі пачастунак.

Пасля заканчэння навучання «танцуючыя» мядзведзі са сваімі павадырамі гастралявалі па розных гарадах і мястэчках, дабіраліся нават да Германіі і Венгрыі. Вось так далёка праславілася смаргонская «акадэмія».

Герб Смаргоні быў прыняты ў 2004 годзе. На ім намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на чырвонай рашотцы і трымае ў лапах герб Радзівілаў.
💥 Энтузіясты адзначаюць, што гэтай ноччу ёсць нядрэнны шанец убачыць яркае палярнае ззянне.

Сышліся і наступствы некалькіх выбліскаў на сонцы, і тое, што Месяц, ідзе на схіл - яго святло не перашкодзіць усё як след разглядзець.

Гарантыя не 100%, але калі раптам вы станеце сведкам прыгожага, дасылайце фота нам у бот, або адміну @zoya_sereda
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.

"НАРОДНЫ КАЛЯНДАР ШКОЛЬНІКА".

Кніжка для маленькіх чытачоў за аўтарствам і ўкладальніцтвам пісьменніцы Аксаны Спрынчан выйшла днямі ў Мінску.

У выданні даюцца тлумачэнні народным святам, каляндарным з'явам, паходжанню старадаўніх звычаяў і іншым цікавосткам.

З сённяшняга дня яна ў продажы ў кнігарнях сталіцы.
#КазкіДзецям

Месяц на лбе, а на патыліцы зорачка

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня вам!

Спявае калектыў вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна
#КухняБеларусі

ЯБЛЬІКІ, СМАЖАНЫЯ Ў ЯЙКАХ

Абабраныя, пачышчаныя, пакроеныя на кавалачкі яблыкі мачаць ва ўзбітыя яйкі, абсыпаць сухарамі і смажыць у масле альбо ў свіным тлушчы, растопленым напалову з маслам.

Паклаўшы на талерку,
абсыпаць цукрам і цынамонам.

Можна таксама заліць ix соусам шода альбо сокам, але тады трэба ўжываць для смажання адно масла.
5 верасня 1901 года нарадзіўся Віталь Вольскі

Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся у г. Пецярбургу ў сям’і служачага.

Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух.

Беларускае друкаванае слова Віталю Вольскаму трапіла ў рукі ў 1920 г., а першым вершам па-беларуску быў верш Якуба Коласа «Нёман», першай кнігай — зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (1917). Вельмі захапіўся беларускай мовай, пачаў збіраць фальклор.

Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры і адукацыі Беларусі.
У 1932–1936 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Кандыдат філалагічных навук (1934). Удзельнічаў у першым з’ездзе савецкіх пісьменнікаў (Масква, 1934), з таго часу член Саюза пісьменнікаў СССР. Звольнены з пасады дырэктара і выключаны з партыі за «недастатковую барацьбу з ворагамі народа». У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газетах, часопісе «Беларусь». У
1948–1954 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.

Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Аўтар кніг: «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934), «Эдуард Самуйлёнак: жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958). Адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка для 9–10-га класаў «Беларуская савецкая літаратура» (1948–1954).

Пісьменнік аб’ездзіў усе запаведныя куткі Беларусі, пабываў у афрыканскіх і арабскіх краінах, у Францыі, Швецыі і інш.

За любоў да прыроды Віталя Вольскага называлі «беларускім Прышвіным».
У 1966–1970 гг. здзейсніў падарожжы па Беларускім Палессе. Яго маршрут пачаўся ад Пінска і яго наваколіц, пралёг цераз Лунінец, Кажан-Гарадок, Лахву, Столін, Давыд-Гарадок на ўсход да Мазыра. Віталь Фрыдрыхавіч раздумваў над вялікімі пераўтварэннямі на Палессі, якія прынесла Савецкая ўлада — новыя фабрыкі і заводы, асушэнне балот, змяненні ў побыце палешукоў.

Літаратара прываблівалі легенды, паданні, гістарычныя падзеі, пытанні этнаграфіі, тапаніміка. Але найбольш яго займала прырода, рэкі Піна, Прыпяць, Гарынь, сустрэчы з птушкамі і жывёламі.

У кастрычніку 1970 г. у часопісе «Маладосць» з’явіліся «Падарожныя замалёўкі». Гэта былі мастацкія запісы пра Лунінец, Лунін, Кажан-Гарадок, Столін, Давыд-Гарадок, Мазыр і іншыя вёскі і гарады Палесся.

У 1971 г. выдаў кнігу краязнаўчых нарысаў «Палессе», у якую былі сабраны ўражанні ад паездак па Беларускім Палессі.

Віталь Фрыдрыхавіч сябраваў з Янкам Маўрам, Петрусём Броўкам, Пятром Глебкам, Кузьмой Чорным, Кандратам Крапівой.

В. Ф. Вольскі-Зэйдэль узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971). Памёр 22 жніўня 1988 г.
 

Фільм пра Віталя Вольскага можна паглядзець тут

https://youtu.be/ai6Y6or9MkM?si=fvihHrAFV2DPn-72
#АнекдотДня

Расіяне здымаюць кіно пра свой культурны код на рускай мове.

Беларусы здымаюць кіно пра свой культурны код..... таксама на рускай мове

🤷🏻‍♀️
⭐️ "Безназоўнае" - паэма на выставе

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы сёння распачала працу выстава “Безназоўнае”. Цэнтральным экспанатам стала паэма класіка “Безназоўнае”, якая стваралася 100 гадоў таму, калі ў 1924 г. адбылося першае ўзбуйненне БССР.👍

У экспазіцыі – рукапіс паэмы, кнігі з бібліятэкі Уладзіславы Луцэвіч, першыя выданні зборнікаў Купалы.🔥🔥🔥

❗️Выстава працуе да 30 верасня.
#МоваНашаРодная

Сустрэла на каналах тлумачэнне слова "валкаваць" як зграбаць сена ў рулон.

Не згодна з гэтым!

Для таго, каб хутчэй збіраць сена на воз яго часам зграбалі ў валы або валкі. І тады казалі "звалкавалі". То бок, слова "ВАЛКАВАЦЬ" - зграбаць ў вал.

Калі ж трактар збіраў сена ў цюкі, то гэта называецца ЦЮКАВАЦЬ.

Ну а ў круглы рулон сена проста збіраюць або скручваюць.

А як у вас называлі гэтыя працэсы?
#СучаснаяБеларусь

⚡️Белстат завяршае падрыхтоўку да абследавання хатніх гаспадарак у мэтах ацэнкі стану здароўя і становішча жанчын у сям'і

Сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) арганізаваны семінар для спецыялістаў, якія будуць праводзіць апытанне. Ён уяўляе сабой важны этап падрыхтоўкі да правядзення маштабнага абследавання, якое ахоплівае 10500 хатніх гаспадарак у Беларусі.

📌 У рамках семінара ўдзельнікі абмяркоўваюць метадалогію абследавання, прынцыпы запаўнення апытальніка, тэхніку правядзення апытання, асноўныя аспекты каманднай працы.

Абследаванне стартуе ў сярэдзіне верасня і працягнецца да снежня бягучага года. На працягу гэтага часу спецыялісты будуць актыўна збіраць дадзеныя, апрацоўкай якіх у наступным будзе займацца Белстат.

Крыніца
#архітэктурабсср
Дарэчы, аднін з двух карпусоў, якія звязаныя з галоўным корпусам Акадэміі навук пераходамі ў праекце Іосіфа Лангбарда (яны ў выніку не былі пабудаваныя) - хутчэй за ўсё павінны быў стаць музеем Беларускай Акадэміі навук. Захвалася выява фасада гэтага праекта Лангбарда, па якой можна вызначыць вялікую ступень падабенства да тых карпусоў.