#ДумкіЎслых
Я так і ведала, што ў Літве жывуць беларусы! Самі паслухайце, якія ж гэта літоўцы!? ))
https://youtu.be/mJbN4Q6CF-8?si=6DvcnKxDqFWfyxnd
Я так і ведала, што ў Літве жывуць беларусы! Самі паслухайце, якія ж гэта літоўцы!? ))
https://youtu.be/mJbN4Q6CF-8?si=6DvcnKxDqFWfyxnd
YouTube
"Язык, которого нет": кто, где и с кем говорит в Литве "по-просту"
На литовско-белорусской границе есть литовская деревня Сакалине, а чуть поодаль – белорусские Кулькишки. Сестры Наталья и Леокадия когда-то жили по соседству, но сейчас это разные страны. О единстве семьи напоминает лишь речь - не литовская, не русская и…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У каго ёсць куркі ў гаспадарцы?
Лавіце карысную параду!
Курыны баскетбол 😁
Лавіце карысную параду!
Курыны баскетбол 😁
“Халера – жудасная хвароба, якая забрала мноства людзей. З гэтай жа балотнай касты ёсць і іншыя страшныя духі. Хведар расказваў, калі ён быў маладзейшы, то даводзілася сутыкацца і з Паморкам.
Паморак – гэта злы дэман, бязлітасны да ўсіх людзей і жывёл. Дух можа з’яўляцца ў выглядзе жывёлы (ката, сабакі) або чалавека – худой дзяўчыны з цёмным тварам ці жудаснага аднавокага старога з касматай барадой.
Ператварыўшыся ў чалавека або жывёлу, Паморак заўсёды імкнецца трапіць у сяло, дзе пачынае паціху знішчаць людзей, пакуль не застанецца адзіны вясковец.
Агонь, здабыты ад трэння, лічыўся моцнай зброяй супраць Паморка…”
З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

#КухняБеларусі
Грыбны суп з аўсянымі крупамі
Для прыгатавання гэтай поснай стравы спатрэбіцца 40 гр сушаных баравікоў, столькі ж аўсяных круп, адна морквіна і цыбуліна, корань пятрушкі, дзве лыжкі сметанковага масла, а таксама соль, перац і лаўровы ліст па смаку.
Гатаваць беларускі народны грыбны супчык не складана – грыбы трэба вымачыць і паставіць варыць, праз некаторы час дадаць да іх памытыя аўсяныя крупы, падсмажаныя моркву і цыбулю.
Усё гэта варыцца на слабым агні 30 хвілін, а потым у справу ідуць прыправы – соль, перац і лаўровы ліст

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
5 верасня 1853 года ў сям'і арганіста Будслаўскага касцёла нарадзіўся Яўхім Глінскі — беларускі спявак, педагог, арганіст і кампазітар, усе творы якога да нядаўняга часу лічыліся згубленымі.
Надзелены незвычайнымі музычнымі здольнасцямі, Яўхім змалку ўражваў і захапляў слухачоў віртуознай грой на фартэпіяна на імправізаваных сямейных вечарынах, куды запрашаліся мясцовыя меламаны, і нават на вялікіх канцэртах у Будславе, Вілейцы, Мядзеле і Докшыцах. Яўхім Глінскі вучыўся ў Пецярбурзе, потым працаваў арганістам у Гродна і ў Вільні. Пісаў гімны, мессы, літаніі, музыку на словы А. Міцкевіча (песня «Першацвет») і У. Сыракомлі (песня «Малітва»), танцы і маршы. Пачаў оперу на сюжэт гістарычнага раману «Паята» Ф.Бернатовіча, але не скончыў. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
У касцёле літоўскага горада Эйшышкі (каля мяжы з Беларуссю), у пачатку 2000-х даследчыца Святлана Шэйпа адшукала фаліянт, дзе знайшліся нотныя запісы твораў Іахіма Глінскага.
💰 Падтрымаць канал

Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Выступаю сегодня на пленарном заседании конференции "Мінск і Мінчане".😊 Трансляцию можно посмотреть ЗДЕСЬ ☝🏻☝🏻☝🏻
Forwarded from Радыё "Культура"
Літаратура для падлеткаў
Пра ролю маладзёжных выданняў у фарміраванні жыццёвай пазіцыі юнакоў і дзяўчат гутарым з галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка” Янінай Каралёвай і маладым паэтам Мацвеем Лішыным:
▫️уплыў літаратуры на фарміраванне падрастаючага пакалення;
▫️задачы стварэння пасрэдніцкай сувязі паміж падлеткамі і дарослымі;
▫️выхаванне і развіццё грамадскай актыўнасці, патрыятызму, сацыяльнай эмпатыі, аналітычных і творчых здольнасцей, мастацкага густу ў мэтавай аўдыторыі;
Далучайцеся да размовы ТУТ.

Пра ролю маладзёжных выданняў у фарміраванні жыццёвай пазіцыі юнакоў і дзяўчат Навум Гальпяровіч гутарыць з галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка” Янінай Каралёвай і маладым паэтам Мацвеем Лішыным:
- уплыў літаратуры на фарміраванне падрастаючага пакалення;…
- уплыў літаратуры на фарміраванне падрастаючага пакалення;…
#Літаратура
Ворагам Беларусі
Чаго вам хочацца, панове?
Якi вас выклiкаў прымус
Забiць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус.
Чаму вам дзiка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў,
Сваё ён толькi ўспомнiў слова,
З якiм радзiўся, падрастаў.
Цяпер i вы загаварылi,
З апекай выйшлi, як з зямлi;
А што ж дагэтуль вы рабiлi?
А дзе ж дагэтуль вы былi?
Ваш брат i цёмны, i галодны;
Хацiнка свой зжывае век;
I век не знаў ён дум свабодных,
I крыўдзiў свой брат — чалавек.
Вам страшна нашай слёзнай песнi
I жальбы страшна вам глухой?
Вам жудка сонца напрадвеснi?
Мiлей вам холад з цемнатой?
А што ж вам беларус такога
Пасмеў зрабiць, пасмеў сказаць?
Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!
Эх, кiньце крыўдамi кармiцца, —
Кожны народ сам сабе пан;
I беларус можа змясцiцца
Ў сям′i нялiчанай славян!
Напасцю, лаянкай напраснай
Грудзей не варта мазалiць!
Не пагасiць вам праўды яснай:
Жыў беларус i будзе жыць!
Не столькi “хамскiя” натуры
На карках вынеслi сваiх!
I свiст даношчыкаў пануры,
Паверце, не запудзiць iх!
К свабодзе, роўнасцi i знанню
Мы працярэбiм сабе след!
I будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!
Янка Купала
1915г
Ворагам Беларусі
Чаго вам хочацца, панове?
Якi вас выклiкаў прымус
Забiць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус.
Чаму вам дзiка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў,
Сваё ён толькi ўспомнiў слова,
З якiм радзiўся, падрастаў.
Цяпер i вы загаварылi,
З апекай выйшлi, як з зямлi;
А што ж дагэтуль вы рабiлi?
А дзе ж дагэтуль вы былi?
Ваш брат i цёмны, i галодны;
Хацiнка свой зжывае век;
I век не знаў ён дум свабодных,
I крыўдзiў свой брат — чалавек.
Вам страшна нашай слёзнай песнi
I жальбы страшна вам глухой?
Вам жудка сонца напрадвеснi?
Мiлей вам холад з цемнатой?
А што ж вам беларус такога
Пасмеў зрабiць, пасмеў сказаць?
Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!
Эх, кiньце крыўдамi кармiцца, —
Кожны народ сам сабе пан;
I беларус можа змясцiцца
Ў сям′i нялiчанай славян!
Напасцю, лаянкай напраснай
Грудзей не варта мазалiць!
Не пагасiць вам праўды яснай:
Жыў беларус i будзе жыць!
Не столькi “хамскiя” натуры
На карках вынеслi сваiх!
I свiст даношчыкаў пануры,
Паверце, не запудзiць iх!
К свабодзе, роўнасцi i знанню
Мы працярэбiм сабе след!
I будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоння плача дзед!
Янка Купала
1915г
#МіфыЛегендыБеларусі
Меша - амаль бясшкодны дэман, які жыве ў старых развалінах будынкаў. Знешне гэтыя істоты нагадваюць невялікую чорную кудлатую жывёлу: ні то ката, ні то сабаку.
Калісьці гэтыя істоты былі злымі балотнымі нячысцікамі, але моцна недагадзілі самому Кадуку, за што апошні пазбавіў іх чароўных здольнасцей.
Часам Меша можа залазіць у жылыя хаты і хавацца пад печ, займаючыся дробным шкодніцтвам. Таму матулі палохаюць сваіх дзяцей, што калі яны не лягуць спаць, то Меша зацягне іх пад печку.»
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

Самы галоўны адмін з'ехаў на малую радзіму, дзе інтэрнэта як кот наплакаў. Таму кантэнт будзе праз раз і тое, што загрузіцца. А грузіцца тут мала што.
Прыкладна вось тое, што на фота
Прыкладна вось тое, што на фота