Forwarded from Палявая пошта
#МіфыЛегендыБеларусі
Туросiк - у беларускай міфалогіі дух у выглядзе тура (старажытнага быка) з залатымі рагамі, які сустрэўшыся ў лесе чалавеку, пакараў яго сваім выглядам.
Чалавек, прываблены дзіўнай жывёлай, ішоў услед за Туросiкам і апыняўся ў непраходным балоце, з якога назад шляху няма.

#КухняБеларусі
Класічныя сырнікі ў духоўцы
інгрэдыенты:
цукар - 50 г;
тварог вясковы - 500 г;
яйка - 2 шт .;
сода харчовая - 0,5 ч. лыжкі;
мука - 170 г.
падрыхтоўка
Бярэм не надта мокры тварог, выкладаем у міску і расцірае відэльцам да атрымання мяккай аднастайнай масы. Затым дадаём курыныя яйкі, усыпаем па густу цукар, падсольваем трохі і старанна вымешваем.
У асобную міску прасейваем пшанічную муку, кідаем соду, змешваем і высыпаем у тварог. Змешваем даволі тугое цеста. Калі яно атрымаецца ў вас занадта мяккім, то сырнікі расцякуцца.
Пасля таго, як цеста гатова, пасыпаем рукі мукой і катаем з масы невялікія шарыкі, памерам прыблізна з курынае яйка. Далей выкладваем нарыхтоўкі на бляху, змазаную алеем, зверху прыціскаем іх рукой, каб атрымаліся даволі тоўстыя ляпёшачки.
Ставім бляху у разагрэтую духоўку і выпякаем хвілін 30 пры тэмпературы 190 ° С.
Гатовыя класічныя сырнікі перакладаем ў рондаль, паліваем растопленым маслам, накрываем зверху вечкам і дадзім так пастаяць пакуль крыху астынуць.

20 сакавіка - Дзень вясновага раўнадзенства
Дата і час вясновага раўнадзенства змяняецца год ад года: часцей за ўсё гэта астранамічная падзея ў паўночнай частцы паўшар'я надыходзіць паміж 19 і 21 сакавіка па Грынвічы.
Сярэдні час па Грынвічы (GMT) — астранамічны час мерыдыяна, дзе раней знаходзіўся будынак Грынвіцкай абсерваторыі ў Лондане. Час па Грынвічы лічаць агульнасусветнай кропкай адліку для ўсіх гадзінных паясоў.
Дакладны час наступлення дня раўнадзенства залежыць ад гадзіннага пояса. За аснову для разлікаў бяруць час па Грынвічы і дадаюць або змяншаюць гадзіны ў залежнасці ад месцазнаходжання. Так, па Грынвічу раўнадзенства ў 2024 годзе наступіць 20 сакавіка, у 03:07.
Па маскоўскім часе гэта адбудзецца на тры гадзіны пазней-у 06:07.
Менавіта тады сонца перасячэ экватар і пяройдзе з паўднёвага паўшар'я ў Паўночнае.
У наступны раз сонца дасягне экватара 22 верасня, у дзень восеньскага раўнадзенства, і цёмны час сутак пачынае павялічвацца, пакуль не дасягне максімуму ў дзень зімовага сонцастаяння (21 снежня) — самую доўгую ноч у годзе.
https://zviazda.by/ru/node/240985

Звязда
Чаму для беларусаў вясенняе раўнадзенства заўсёды мела сакральнае значэнне?
Як вядома, каляндарную вясну мы сустракаем першага сакавіка.
#СучаснаяБеларусь
Самыя незвычайныя месцы Беларусі
Салігорскія тэрыконы
Хтосьці параўноўвае гэтыя віды з Марсам, хтосьці з пустыняй.
Пад Салігорскам знаходзяцца амаль сапраўдныя горы.
Насамрэч, гэта адкіды здабычы калійных угнаенняў» Беларуськалія " — гліна з соллю і гіпсам, пясок. Але, дзякуючы вышыні амаль у 120 метраў, ствараецца ўражанне, што перад вамі невялікая горная града.
Вада вакол тэрыконаў ўяўляе сабою канцэнтраваны расол, з-за чаго многія параўноўваюць яе з вадой Мёртвага мора. Вядома, гаючай яе лічыць нельга. Ды і самі тэрыконы нельга назваць цалкам бяспечнымі: знаходзяцца яны на тэрыторыі тэхнічных аб'ектаў і не прыстасаваныя для масавага наведвання людзьмі.

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
20 сакавіка — дзень народзінаў пісьменніка Маісея Кульбака (1896-1937).
Нарадзіўся ён у Смаргоні, вучыўся ў Валожынскім ешыбоце. Ягоны дзед жыў у Кабыльніку (Нарач), працаваў плытагонам у пана Хамінскага. У адным з вершаў паэт апісваў мястэчка ў час свайго візіту да дзеда. А ў паэме Райсн (Беларусь) згадваецца мястэчка Крывічы.
Мойша Кульбак пісаў свае творы на ідышы, а пазней шматлікія з іх былі перакладзеныя на беларускую мову.
29 кастрычніка 1937 года пісьменнік быў расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956-м годзе.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цікава, а ці праводзяць апытанне ў Расіі "Ці ведаеце вы рускую мову?"
Або ў кітайцаў на вуліцы ці пытаюцца: "Ці можаце вы сказаць па-кітайску?"
"Ці ведаеце вы беларускую мову?"
Гэта пытанне задаюць не тым, хто жыве за мяжой, не тым, хто прыехаў да нас з іншых краін, гэта пытаюцца ў тых, хто жыве тут.
Нешта мы і сапраўды дажыліся!!!

Forwarded from Звязда
Віктар Хрэнін распавёў аб навацыях законапраекта па пытаннях нацбяспекі
«СМС-парадкі ад ваенкаматаў».
zviazda.by
«СМС-парадкі ад ваенкаматаў».
zviazda.by
Forwarded from Учительская
Сёння Міжнародны дзень шчасця 💛
Гэта дзень, калі трэба быць шчаслівым (прынамсі так адзначаюць у ААН 🙂) Шчасце - адна з асноўных мэтаў чалавецтва. Паводле Генасамблеі, урады і міжнародныя арганізацыі павінны ствараць умовы, якія спрыяюць шчасцю, падтрымліваць Правы чалавека і уключаць аспекты дабрабыту і аховы навакольнага асяроддзя ў распрацоўку палітыкі, грунтуючыся на мэтах устойлівага развіцця.
Дарэчы, сусветны даклад аб шчасці за 2024 год апублікуюць сёння на сайце ААН.
Таксама ЮНЕСКА яшчэ ў 2022 прапанавала канцэпцыю «Шчаслівых Школ». Гэтая ініцыятыва заклікае пазіцыянаваць шчасце вучняў і настаўнікаў як сродак дасягнення лепшага і больш шырокага досведу навучання і вынікаў.
«Шчаслівая школа» - гэта месца, якое падтрымлівае навучанне, здароўе, дабрабыт і штодзённую радасць усёй школьнай супольнасці. Паводле арганізацыі, шчаслівая школа складаецца з шчаслівых вучняў, шчаслівых настаўнікаў і шчаслівых сяброў супольнасці, якія вызначаюцца як людзі, якія ўвасабляюць такія рысы, як супрацоўніцтва, зносіны, разуменне, эмпатыя, матывацыя, уцягнутасць, дапытлівасць, жыццеўстойлівасць і пашырэнне правоў і магчымасцяў.
А што робіце вы, каб быць шчаслівымі?💛

Мне сніўся сон: мяне не разумелі.
Я гаварыў, а словы, быццам град,
Па тварах і вачах людзей звінелі
I да мяне вярталіся назад.
Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва.
Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў.
А голасу, ахрыплага і дзікага,
Ніхто не чуў, ніхто не разумеў.
Муры маўчалі, грозна і сурова,
I ў роспачнасці гэтай нематы
Падумаў я: калі не трэба мовы,
Каму патрэбны гэты свет і ты?
I я да нейкай бездані памкнуўся
I ўбачыў цемру і свой блізкі скон.
Апошні крок... Ды раптам я прачнуўся
Такі вось сон. Такі трывожны сон...
Навум Гальпяровіч
Я гаварыў, а словы, быццам град,
Па тварах і вачах людзей звінелі
I да мяне вярталіся назад.
Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва.
Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў.
А голасу, ахрыплага і дзікага,
Ніхто не чуў, ніхто не разумеў.
Муры маўчалі, грозна і сурова,
I ў роспачнасці гэтай нематы
Падумаў я: калі не трэба мовы,
Каму патрэбны гэты свет і ты?
I я да нейкай бездані памкнуўся
I ўбачыў цемру і свой блізкі скон.
Апошні крок... Ды раптам я прачнуўся
Такі вось сон. Такі трывожны сон...
Навум Гальпяровіч
#МоваНашаРодная
#Фальклор
👀 Гэтак прыгаворваюць, калі нехта адмаўляецца бачыць відавочнае.
🖌 Калі не бачыш, дык вазмі вочы ў жменю.