Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
🍃ЧАМУ ЖАНЧЫНАМ ВАЖНА Займацца рукадзеллем ? 🍂

Пры актыўнай, "мужчынскай" дзейнасці адбываецца залішняе вылучэнне андрагенаў (мужчынскіх палавых гармонаў). Калі жанчына займаецца цяжкай фізічнай працай, яе фігура мяняецца, становіцца грубай, цяжкавагавай? Нават калі яна проста кіруе, тое губляецца лёгкасць у целе, знікае мяккасць у голасе, рухі становяцца хуткімі і рэзкімі.

А калі жанчына вяжа, шые, вышывае, творыць, то яна ўваходзіць у гармонію са сваёй жаночай прыродай, і як вынік паляпшаецца праца жаночай гарманальнай сістэмы.

Актывацыя дробнай маторыкі выраўноўвае гарманальны фон у арганізме. Пры вязанні зніжаецца ўзровень адрэналіну, гармонаў страху. Вязанне дапамагае зняць стрэс, перайсці ў спакойны стан. Любое рукадзелле - гэты карысны для жаночай псіхікі занятак.

Рукадзелле лепш чаго-небудзь дапамагае зладзіцца з трывогай і ўнутранай напругай і выйсці са стану стрэсу. Рукадзелле дапамагае жанчыне спыніцца. Проста быць і проста жыць. Без аналізу, без актыўных дзеянняў.

Займаючыся рукадзеллем, мы паведамляем свайму целу, што ўсё добра, часу дастаткова, бегчы нікуды не трэба, ратаваць таксама няма каго. Усё добра і ўсё спакойна. Рукадзелле дапамагае нам адчуць заземленасць. Адчуць сябе тут і зараз. Вось наша хата, вось нашыя рукі, і яны ствараюць нешта прыгожае.

Рукадзелле - вельмі мірная справа: без барацьбы, без бітваў, без аналізу. І яно стварае такое важнае для кожнай жанчыны стабільнае і ўстойлівае светаўспрыманне.
Час абеду. Хто гэтак вось у вёсцы еў бульбу з малаком?
#ЯМыКаласы

"...На Алеся найшло. У адзін з сакавіцкіх дзён яго прымалі ў дваранскі клуб, а значыць, ён меўся выступіць з традыцыйнай уступнай прамовай. Тэма прамовы была вольная, і ён выбраў: «Значэнне клуба для членаў грамадства, і як я мяркую сябе ў ім».

...Зала была поўная. Панства сядзела за сталамі, якія аж ламаліся ад віна і страў (стары Вежа ніколі не скупіўся). У чорным фраку, з келіхам у руцэ, Алесь чакаў, пакуль сціхне шум, народжаны словамі старшыні і яго імем. Урэшце стала ціха.

— З некаторай неразважлівасцю я выбраў сваёй тэме назву «Значэнне клуба для грамадства». Але чым больш я думаў на гэтую тэму, рыхтуючы свой speech, тым большае было маё непаразуменне. Справа ў тым, што ў нас няма клубаў у агульнапрынятым, заходнім, англійскім сэнсе гэтага слова. У іх клуб — гэта зборня мужчын, аб’яднаных агульным паходжаннем, агульнымі поглядамі на палітыку. Гэта, урэшце, і зборня мужчын, аб’яднаных патрыятызмам, цвёрдым разуменнем таго, хто яны такія. Магчыма, я ідэалізую, нават напэўна так, бо людзі паўсюль людзі, але мэта існавання клубаў там менавіта такая.

Ён бачыў насцярожаныя і зацікаўленыя абліччы. Таму што само гучанне гэтых слоў было незвычайнае для ўступнай прамовы. Гэта не былі французскія, польскія ці якія іншыя словы. Гэта была тая мова, на якой усе гэтыя людзі гаварылі са слугамі ў доме, з дробнай шляхтай — пры сустрэчы, з сялянамі — на полі і якую, аднак, ніхто, акрамя адзінак, што лічыліся дзівакамі, не ўжываў пры спічах.

Пад столлю вялізнай залы гучала мяккая, як ручаіна, пявучая, як голас птушкі, гнуткая і цвёрдая адначасова, лаканічная мова. Гучала ўпершыню за шмат год.

Гэтай мовай і над гэтым сталом гаварылі зараз жорсткія словы."          Глава ІІ кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Заканчваем знаёміць вас з навінкамі лютага ад Выдавецкага дома «Звязда»!

У Выдавецкім доме «Звязда» зусім хутка выйдзе кніга Святланы Быкавай «Легенда Заслаўя» (12+).

У творы Святланы Быкавай у паэтычнай форме ўвасабляецца легенда пра полацкую княжну Рагнеду і яе мужнага сына Ізяслава. Гістарычная паэма ўключана ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 6-га класа.

Гэтае выданне можна будзе набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці

Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)

Разлік бальшавікоў на тое, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаўся. Сталі вядомыя прэтэнзіі польскага боку на частку этнічна беларускіх зямель.
Было вырашана стварыць уздоўж заходняй мяжы Расіі своеасаблівы "санітарны кардон" з ліку прыбалтыйскіх рэспублік, Украінскай рэспублікі, а таксама Беларускай савецкай рэспублікі.

Далей падзеі разгортваліся даволі імкліва.
25 снежня, спасылаючыся на рашэнне ЦК, І.Сталін па асабістым указанні Леніна меў размову па тэлефоне з А.Мясніковым па беларускім пытанні.

У той жа дзень І.Сталін выклікаў да сябе адказных супрацоўнікаў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) і ў ходзе нарады з імі прапанаваў скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сянскім урадзе Беларусі.

Праз два дні, 27 снежня 1918 года, на нарадзе работнікаў Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) і прадстаўніка Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) такія прапановы былі выпрацаваны.
А.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада.

У той жа дзень, 27 снежня, І.Сталін правёў нараду ў Маскве з кіраўнікамі паўночна-заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха А.Мясніковым і М.Калмановічам, на якой была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублікі з пяці губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, а таксама вызначаны склад новага ўрада (старшыня і 15 членаў) і паўнамоцтвы рэспублікі.

30 снежня 1918 года ў Смаленску пачала працу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). У даклад старшыні Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А.Мясніковіча па пытанні "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка".
Ён змяшчаў прапанову "абвясціць Заходнюю Камуну самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікай".
Дэлегаты пагадзіліся з такой прапановай і без абмеркавання амаль аднагалосна прынялі яе.


У пастанове аб тэрыторыі рэспублікі асноўным яе ядром лічылася Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні з прылеглымі да іх мясцовасцямі суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі.

У якасці аргумента вылучаўся міжнародны фактар: "замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся утварэнняў".

Канферэнцыя аб'явіла сябе І з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі - КП(б)Б.

1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які быў напісаны З.Жылуновічам

5 студзеня 1919 года Часовы ўрад ССРБ пераехаў у Мінск.

Для канчатковага завяршэння працэсу дзяржаўнага будаўніцтва было вырашана склікаць Усебеларускі з'езд Саветаў.

Абвяшчэнне савецкай беларускай дзяржаўнасці мела выключнае значэнне.
З'явілася жыццяздольная аснова пабудовы нацыянальнай дзяржавы
.
⭐️ КРАСА І СІЛА

20 скавіка Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на аўтарскую праграму Міхала Бараноўскага.

Падчас праграмы, прысвечанай Сусветнаму дню паэзіі, прагучаць песні на словы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага, а таксама ўласныя вершы аўтара. Вы даведаецеся шмат цікавых фактаў пра беларускіх паэтаў, іх кнігі і творы. 👍

❗️Пачатак а 19:00
Прэс-рэліз
Новы праект Беларускага саюза мастакоў
“Колеры Вялікай Перамогі”

20 сакавіка 2024 года ў 16.00 у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3) у галерэі “Арт-Партал” адкрыецца першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе можно убачыць літаграфіі, афорты, лінгагравюры знакамітых беларускіх графікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Большасць работ прадстаўлена з фондаў ГА “БСМ”.

Выставачны праект будзе працаваць у Палацы мастацтва да канца 2024 года. Экспазіцыі ж выстаў будуць мяняцца з цягам часу.

Праект – падарунак ГА “БСМ” для мінчан і гасцей сталіцы.

Бясплатна ў час працы Палаца мастацтваў можна будзе паглядзець жывапіс, графіку, скульптуру, франтавыя замалёўкі ўдзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, творы вядомых беларускіх мастакоў з фондаў ГА “БСМ” і новыя праекты сябраў саюза. Работы прысвечаны тэме генацыду беларускага народа, трагедыі чалавека ў час акупацыі, вызвалення Беларусі ў 1944 годзе.
Першая выстава праекта "Колеры Вялікай Перамогі" прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран.

У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя лёсы як удзельнікаў вайны або праз лёсы бацькоў, праз балючыя дзіцячыя ўспаміны, праз апавяданні родных …

У 1941 годзе тапографам пайшоў на фронт Павел Любамудраў, Мікалай Гуціеў быў у партызанскім атрадзе, у мінскім гета загінула ў час вайны ўся сам’я Лазаря Рана, маленькім хлопчыкам запомніў акупацыю ў Бабруйску Георгій Паплаўскі, а Васіль Шаранговіч усё жыццё згадваў спаленыя вёскі, якія якія давялося ўбачыць у час вайны на роднай Мядзельшчыне.

Пакаленні мастакоў, прадстаўленых у экспазіцыі, розныя, але творчы пасыл у іх работах аднолькава кранальны.