Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Ляшчына звычайная

- Галоўныя сілы - абарона, розум, дзетанараджэнне.

• Арэх уваходзіць у лік самых распаўсюджаных крыніц драўнянай сыравіны для рознага роду магічных посахаў і палачак.

• Ляшчына засцерагае ад удару маланкі. Намаляваны на зямлі галінкай ляшчыны круг зберажэ вас ад нападу злых сіл.

• З дапамогай раздвоеных галінак ляшчыны здаўна шукаюць падземныя ключы, паклады металаў і скарбы.

- Звяжыце дзве галіны ляшчыны крыж-накрыж чырвонай або залатой ніткай - гэта прынясе ў хату шчасце.

• Арэхі нанізваюць на ніткі і падвешваюць у хаце на шчасце. Падораны нявесце скрутак лясных арэхаў прынясе шчасце ў шлюбе і зберажэ ад бясплоддзя. Пастаяннае ўжыванне арэхаў усяляе ў чалавека мудрасць.

• Ляшчыну носяць пры сабе, каб загаіць сардэчныя раны і зберагчы ад новых.
Forwarded from Спадчына
Пробныя расчысткі першапачатковага роспісу сцен і скляпенняў Чырвонага касцёла ў Мінску. 1993 г. Роспісы былі часткова ўзноўлены ў тыя гады, але пасля большая іх частка была забелена ксяндзом.

Крыніца

#роспісы #зандажы #касцёлы #мінск
Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
🌟🌞🌟
Да масленіцы ў гэтым годзе далучыўся Instagram. Таленавітыя, дасціпныя і цудоўныя спявачкі традыцыйных беларускіх спеваў зладзілі марафон масленічных песень. Я з задавальненнем паслухала ўсе - цікавыя тэксты, мелодыі і радаснае святочнае гучанне.
Па #maslenka_uuu можна ўсё паслухаць у Instagram (і падпісацца!).
Спасылкі таксама пад відэа.
"Размову спыніў віск дзяўчат. У кола ўвайшоў басаногі, з голай грудзінай і ў доўгім белым кажусе бог холаду, Зюзя. Ільняныя вусы закінуты за плечы, ільняная грыва валасоў падае аж ніжэй лапатак. Зюзя пагрозна рыкаў, сварыўся на людзей пальцам, пляваў на агонь, босымі нагамі ўзвейваў у паветры снег, нібы хацеў зрабіць завіруху. Зюзевы вочы смяяліся. Гэта быў пераапрануты азярышчанскі пастух Данька. Каб ногі не адчувалі холаду — хапіў тры кручкі гарэлкі. Граць ужо, дык граць. Усім жа вядома, што Зюзя — босы. Ад гарэлкі Даньку было весела.

— Замарожу,— рыкаў ён.— Як мядзведзь, навалюся.

За ім валасатая варта несла саламянае чучала Каляды. Каляда павярнулася спіною да бадняка, глядзела ў змрок плоскімі намаляванымі вачыма. Хлопцы і дзеўкі кідаліся на варту, каб павярнуць Каляду тварам да агню, і ляцелі ў снег, адкінутыя ёю. Роў над сумятнёй і калатэчай збор вясковых музыкаў. Гулі дзве скрыпкі, пявуча вохкаў бас, мядзведзем раўла дуда, пяшчотна сапла жалейка, звонка ўдаралі цымбалы і, вышэй за ўсё іншае, узлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен. У Азярышчы быў найлепшы збор музыкаў. І музыка ўзлятала вышэй за хаты, проста аж, здавалася, пад самыя цёплыя зоры."           Глава І кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»

#ЯМыКаласы
Forwarded from Звязда
Вярхоўны Суд вынес прысуд па справе ката Хатыні Катрука

Вінаваты ў генацыдзе.

zviazda.by
"Партрэт дзяўчыны". 1465-70 г. Петрус Крыстус.

Яе называюць фламандскай Монай Лізай. Тое факт. Дзяўчына на партрэце адказвае асноўным гатычным стандартам аб жаночай прыгажосці: доўгая шыя і вузкія плечы падкрэслены каралямі, падоўжаны авал твару - чорнай стужкай, а практычна цалкам выскубаныя бровы (па модзе таго часу) робяць лоб максімальна выцягнутым.

Мастацтвазнаўца Джоэл Аптан даў паэтычнае вызначэнне партрэту: "Адпаліраваная перліна, амаль перламутр, якая ляжыць на чорнай аксамітнай падушцы". Лепш і не скажаш.
Forwarded from Звязда
Экспарт кітайскіх аўтамабіляў узрос амаль на трэць

Цягам студзеня-лютага.

zviazda.by
Forwarded from Звязда
Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.

Чытайце на zviazda.by
Сбор для Веронички Хылковской, у который страшный диагноз СМА, движется. Осталось совсем немного!

Давайте поднажмём и пусть будет чудо для этого ребёнка!

Все реквизиты по ссылке ниже!


https://bio.site/nika.smaylik3?fbclid=PAAaY0BjA-j9iZEzQq2RavJEnz-sn1X6CYD1bVM09vKSBhJsLB4gECawkKnLc
#МіфыЛегендыБеларусі

Чаргавы, Магільны Стораж - магільны дух, здань апошняга чалавека, пахаванага на могілках. Беларусы верылі, што Чаргавы засцерагае могілкі, абараняе сяло ад замахаў Смерці, адцягвае яе прыход. Функцыя Чаргавага пераходзіць ад нябожчыка да нябожчыка.
#КазкіДзецям

Люстэрка

Вісарыён Гарбук
Forwarded from Лёгкая Мова
ЗВАЖÁЦЬ (zvažać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Зьвяртаць увагу на каго-, што-н., надаваць значэньне каму-, чаму-н.

🔸️Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у сэмінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. (С. Александровіч)
#словы_З
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спявае Вераніка Бандаровіч

Добрага ранку ўсім!
#МоваНашаРодная
#Фальклор

🐷 Каб благі і злосны чалавек меў сілу ды волю, дык чыніў бы вялікую шкоду.