Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
НАША ГІСТОРЫЯ.
ЗНАКАМІТЫЯ МЯСЦІНЫ БЕЛАРУСІ.

МІРСКІ ЗАМАК : АРХІВЫ.

Мірскі замак. 1978 год.
Ці бачылі вы яго такім ?!
Цяжка нават уявіць, што стаяў паўразбураным, непрыгледжаным...
Аднаўленне замкавай "пярліны Беларусі" пачалося ў 1983.
1992 адроджаны Мірскі комплекс урачыста адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў ❤️ !


Фотаздымкі #СяргейДубавец.
Верашчака
Photo
#ГісторыяБеларусі

Беларуская нацыянальная ідэя пачатку XX ст.
"Наша ніва"

Глыбокія якасныя змены адбыліся ў нацыянальным руху ў час рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. Са з'яўленнем беларускамоўнага друку ("Наша доля", "Наша ніва", пазней "Беларус", "Лучынка" і інш.), пашырэннем прафесійных, грамадскага-культурных аб'яднанняў і гурткоў (Беларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна-драматычны гурток і г.д.), заснаваннем выдавецкіх суполак, нацыянальных  тэатральных калектываў з'явіліся новыя формы і кірункі нацыянальна-культурнага руху.

Вызначальнай рысай урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі пасля падаўлення рэвалюцый стаў вялікадзяржаўны імперскі шавінізм, ідэолагі і мясцовыя прапагандысты якога не дапускалі існавання самастойнай беларускай нацыі.
Падзел яе праводзіўся па канфесійнай прыкмеце: праваслаўны - рускі, католік - паляк.

У такіх умовах беларускі нацыянальны рух вымушаны быў адстойваць сваё права на існаванне, абараняцца ад націску расійскіх манархістаў і польскіх нацыяналістаў. Сферай яго актыўнасці была перш за ўсё культурна-асветніцкая дзейнасць.

Фактычна ролю ідэйнага і арганізацыйнага цэнтра руху для многіх беларускіх культурна-асветніцкіх таварыстваў выконвала "Наша ніва", якая стала галоўнай мішэнню для цкавання, розных нападак і абвінавачванняў з боку расійскай і польскай рэакцыйнай прэсы.
Насуперак абмежаванням папулярнасці і сувязі з падпісчыкамі ў "Нашай нівы" раслі. Яна знаходзіла водгук сярод вясковых і гарадскіх чытачоў.

"Наша ніва" штотыднёва выдавалася ў Вільні з лістапада 1906 г. да жніўня 1915 г. і фактычна склала цэлую эпоху ў фарміраванні беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, выпрацоўцы ідэалогіі нацыянальнага руху.

Вакол "Нашай нівы" аб'ядналіся аўтары розных веравызнанняў, палітычных поглядаў, якіх аб'ядноўвала жаданне нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Рэдакцыя стала месцам, куды прыходзілі мастакі, даследчыкі, музычныя і тэатральныя дзеячы і інш.

Тэматыка і характар апублікаваных у газеце матэрыялаў былі вельмі разнастайнымі: у ёй асвятляліся дзейнасць Дзяржаўнай Думы, судоў, паліцыі, правядзенне аграрных рэформаў, жыццё сялянства, наёмных работнікаў, навіны культурнага жыцця і многае іншае.

Рэдакцыяй "Нашай нівы" была пакладзена аснова сістэматычнага выдання беларускіх кніг. Як своеасаблівыя дадаткі выходзілі "Календары", брашуры, зборнікі.

У 1910 г. намаганнямі нашаніўцаў пачаў выходзіць "Беларускі каляндар", які быў дастаткова папулярным сярод вясковых жыхароў.

На аснове сельскагаспадарчага аддзела "Нашай нівы" ў 1912 годзе стаў выдавацца часопіс "Саха", рэдактарам якога быў А.Уласаў.
"Саха" атрымала прызнанне і ўзнагароды на сельскагаспадарчых выстаўках у Вільні і Мінску.

У 1913 г. рэдакцыя "Нашай нівы" ў Мінску заснавала і стала выдаўцом літаратурнага штомесячніка для моладзі "Лучынка", які рэдагавала А.Пашкевіч.

У Вільні ў студзені 1913 г. пачала выходзіць беларускамоўная штотыднёвая газета "Беларус". Друкавалася яна лацінкай пад рэдакцыяй А.Бычкоўскага і Б.Пачопкі.

Газета імкнулася пераадолець рэлігійны раскол беларусаў, давесці, што "ўсе яны - адно племя, адзін народ".

(Працяг будзе)
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Яшчэ адзін «ядомы» помнік знаходзіцца ў вішнёвай сталіцы Беларусі, горадзе Глыбокае. У 2013 годзе тут быў праведзены першы Вішнёвы фэст, які ў выніку стаў культавым для мясцовага насельніцтва. Тады ж адкрылі помнік у гонар смачнай і карыснай вішні. Дарэчы, гэта быў не адзіны незвычайны ход у славу ягадзе: у гарадскім садзе высадзілі 1414 вішнёвых дрэў — дасылка да года заснавання Глыбокага. 
НАШЫ ВЕРВАННІ.
НАРОДНЫ КАЛЯНДАР.

ДЗЕНЬ ДАМАВІКА.

10 лютага 2024 - Яфрэмаў дзень, Яфрэм ветрадуй (цвыркуновы заступнік).

Шмат прыкмет гэтага дня звязаны з дамавіком. Да прыкладу, лічыцца, што калі 10 лютага здарылася бяда ці хтосьці захварэў, значыць, гарэзнічае дамавік.

Накарміце сёння дамавіка-так вы пазбавіцеся ад шматлікіх непрыемнасцяў.

У гэты дзень нельга ўхіляцца ад працы, бо дамавік трываць не можа гультаёў. Асабліва важна падтрымліваць парадак дома. Нельга таксама пакідаць нямыты посуд, бо дамавікі асабліва любяць чысціню.

ДЗЕНЬ ДАМАВІКА-гэта даніна старадаўні звычай, хутчэй абрад. Ёсць павер'е, што Дамавікі — гэта нашы вельмі далёкія продкі, а таму яны заўсёды жадаюць нам дабра. Пераязджаючы ў іншы дом, гаспадары клічуць "свайго " дамавіка з сабой, бо ён, клапатлівы і дом беражэ, і свет у ім.

Тыя, хто шчыра верыць у дамавікоў, просяць іх аб дапамозе, і духі абавязкова даюць нейкі знак, які дапамагае вырашыць праблему.

СА СВЯТАМ, ДАМАВЯТЫ !!!

СЦЕРАЖЫЦЕ НАШЫ ХАТЫ !!!
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
Бяссоніца - лячэнне народнымі сродкамі. Для лячэння бяссоніцы ў народнай медыцыне ўжываюць адвар з рамонка аптэчнага. На 300 мл кіпеню бяруць сталовую лыжку сухіх кветак, трымаюць на вадзяной бою на працягу 20 хвілін, працаджваюць. Прымаюць 0.5-1 шклянку настою за гадзіну да сну.

Пры бяссоніцы карысна прымаць адвар з Вераса. На палову літра кіпеню бяруць паўтары сталовыя лыжкі сухой здробненай травы, вытрымоўваюць на слабым агні 10 хвілін або настойваюць у тэрмасе 3 гадзіны. Прымаюць па палове шклянкі перад сном.
9 лютага 1913 г. у Санкт-Пецярбургу прайшла другая прэм'ера "Паўлінкі".
Па завяршэнні прадстаўлення усе ўдзельнікі, разам з Янкам Купалам, сфатаграфаваліся на памяць.
Сіла "праўды"

Гонар і годнасць старажытных славян вымяралася ў "праўдах". Добрыя справы, такія як добрая праца, служба ў князя, спаборніцтва, вяселле, павялічвалі "праўду". Дрэнныя ўчынкі (парушэнне клятвы, здрада, хлусня) яе памяншалі.
Forwarded from Учительская
Сёння Народзіны ў Каруся Каганца❤️

Карусь Каганец (сапраўднае імя Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі) – беларускі паэт, мовазнавец, драматург, мастак, скульптар і грамадскі дзеяч.

(Сваё імя паэт узяў у памяць пра бацьку: Карлаў у Беларусі называлі Карусямі. А «Каганец» – сялянскі ліхтар)

Паэт пачаў займацца літаратурай у 1893 годзе, апрацоўваў казкі і легенды. Пазней узяўся за пераклады і стварэнне сваіх твораў – пісаў аповеды, вершы, п’есы і вадэвілі. Апроч літаратуры Карусь Каганец займаўся ілюстраваннем кніг, палітычнай карыкатурай, жывапісам і скульптурай. Падрабязней пра яго жыццё і творчасць вы можаце пачытаць тут.

У Дзень народзінаў нашага земляка пачытайце яго п’есу «Модны шляхцюк» (дарэчы, адзін з першых твораў беларускай драматургіі).

Звярніцеся да зборніка твораў Каруся Каганца, там знойдзеце шмат файных вершаў.

Таксама паглядзіце відэа з цікавосткамі пра нашага паэта.
#КазкіДзецям

Дзяўчынка з запалкамі

Ганс Хрысціян Андэрсэн

Пераклад Раісы Баравіковай
Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
Запрашаю на сённяшні эфір! Сёння зноў раскажу і паспяваю песні, дзе аповед ад асобы мужчыны пра сваё жыццё.
Да сустрэчы!
🍃Традыцыйныя промыслы: пляценне з бяросты🍂

Берасцяное рамяство - адно з самых любімых у нас! Прарасло глыбока каранямі ў наша мінулае - гэта сувязь з Продкамі, з самой Прыродай. З усіх дрэў менавіта бярозка з'яўлялася аб'ектам пакланення ў славян. Яна валодае асаблівай сілай росту, і гэтую сілу навучыліся выкарыстоўваць.

Але не толькі асацыяцыя з моцным дрэвам, але і іншыя ўласцівасці бярозы шанаваліся высока. Бяроза прыцягвала сваёй асляпляльна белай карой - бяростай і зелянінай. Лекавыя ўласцівасці бярозавага соку, лістоты, бяросты таксама былі вядомыя з даўніх часоў.

Бяроста лёгка здымаецца са ствала і апрацоўваецца з дапамогай найпростай прылады. Яна лёгкая, трывалая, воданепранікальная. Выдатны матэрыял, падобнага да якога цяжка знайсці.

Сучасныя ўмельцы беражліва захоўваюць традыцыі: ведаюць сакрэты нарыхтоўкі бяросты і ствараюць дзіўныя па прыгажосці і практычнасці рэчы!

Прапануем палюбавацца на вырабы майстроў !
НАШЫ МУЗЕІ.
МІРСКІЯ РАРЫТЭТЫ.

У музеі «Замкавы комплекс «Мір» з’явіліся кніга-бар і гільятына для цыгар !

https://www.polymia.by/2024/02/u-muzei-zamkavy-kompleks-mir-zyavilisya-kniga-bar-i-gilyatyna-dlya-cygar/
Forwarded from Лёгкая Мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СКУБЦІ (skubci)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху.

🔸️Каля самага прыгуменьня [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломаю, скубучы яе са стажка. (Дуброўскі)

2. Расскубваць што-н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі.

🔸️Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. (Бядуля)

3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.).

🔸️Поле травіцаю соннай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе. (Купала)

4. Перабіраць пальцамі, патузваць.

🔸️Хвалююся. Гімнасьцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. (Ракітны)

5. Тузаць, трэсьці.

🔸️— Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. (Мурашка)

6. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль.

🔸️— Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. (Мурашка)

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, дакучаць; патрабаваць штосьці.

🔸️Тут табе і яблычак сьвежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. (Ермаловіч)

8. Крыўдзіць.

🔸️— [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у клясе. (Гарбук)
#словы_С
#КухняБеларусі

Сёння пра піва
Выхадны ж дзень, можна!))

На нашых землях напой з'явіўся з зараджэннем земляробства, у прыватнасці, з пачаткам культывацыі ячменю. Першыя ў гісторыі з'яўлення піва ў Беларусі дакументальныя пацверджанні гэтага факту зафіксаваныя ў IX-X стст.