Верашчака
483 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Верашчака
Старажытны беларускі горад Віцебск
#ГісторыяБеларусі

Старажытны беларускі горад Віцебск


Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ў вусце Віцьбы існавалі паселішчы, заснаваныя балцкімі плямёнамі, якіх да ІХ стагоддзя змянілі славянскія плямёны крывічаў.

Паводле легенды, горад быў закладзены Кіеўскай княгіняй Вольгай у 974 годзе і ў старажытнарускіх летапісах згадваецца з 1021 года. Размешчаны на скрыжаванні найважнейшых гандлёвых шляхоў старажытнасці («з варагаў у грэкі» і Вялікага Волжскага (Булгарского), да канца ХІІ стагоддзя Віцебск ператвараецца ў цэнтр рамяства і гандлю, становіцца цэнтрам удзельнага княства, якое падпарадкоўваецца Полацкім, а часамі – Смаленскім князям.
На Замкавай гары знаходзілася рэзідэнцыя князя, а ніжэй жыў люд прасцей: гандляры і рамеснікі.

Ужо ў ХІІ стагоддзі ў горадзе быў пабудаваны першы каменны храм – праваслаўная Свята-Дабравешчанская царква, дзе захоўваліся эталоны мер вагі і даўжыні, якія выкарыстоўваліся пры гандлёвых аперацыях; перапісваліся кнігі, летапісы; навучаліся дзеці.

Апошнім усходнеславянскім удзельным князем быў Яраслаў Васільевіч, які ў 1318 годзе выдаў сваю дачку за князя Альгерда, сына вялікага князя літоўскага Гедэміна.

Знаходзячыся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, горад карыстаўся ільготамі і аўтаноміяй, вакол яго былі ўзведзены магутныя фартыфікацыйныя ўмацаванні.

З 1506 года Віцебск стаў цэнтрам Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а з 1569 года - Рэчы Паспалітай.

У 1597 годзе ад караля Жыгімонта III Віцебск атрымаў свой герб і грамату на магдэбургскае права, што давала магчымасць рэгуляваць жыццё горада з дапамогай уласнай сістэмы юрыдычных нормаў.

Для Рэчы Паспалітай Віцебск заставаўся важнай у стратэгічным стаўленні крэпасцю на ўсходніх рубяжах.

У сілу свайго становішча горад пастаянна станавіўся ўдзельнікам крывавых войнаў, разбураўся і аднаўляўся . У XIV-пачатку XV стст. ён пацярпеў ад міжусобіц літоўскіх князёў Вітаўта і Свідрыгайла; у XVI-XVII стст. ад войнаў паміж Масквой і Рэччу Паспалітай (Лівонская вайна пры Іване Грозным, войны пры Аляксею Міхайлавічу).

У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны паміж Швецыяй і Расіяй (у саюзе з Рэччу Паспалітай) горад па загадзе Пятра I быў спалены – за фінансавую падтрымку аказаную Віцебскай шляхтай шведам.

У гады Айчыннай вайны 1812 года горад акупавалі войскі Напалеона і  нанёслі яму значны ўрон.

У XVII стагоддзі Віцебск становіцца арэнай вострага міжканфесійнага супрацьстаяння. У гэты час у горад прыбылі каталіцкія манахі (у першую чаргу езуіты), якія пабудавалі свае рэзідэнцыі і храмы, адкрылі школы для навучання свецкіх асоб. Усе праваслаўныя храмы і манастыры перадалі уніятам (грэка-каталікам) , а вызнанне праваслаўя было забаронена аж да 1772 года.

Пры калегіуме езуітаў дзейнічала філасофская Студыя, музычная бурса, канвікт для шляхты, бібліятэка і аптэка, якая абслугоўвала жыхароў горада. Тут жа знаходзілася пахавальня князёў Агінскіх (ваявода Віцебскі), якія па багаццю і магутнасці сапернічалі з Радзівіламі.

У 1792 годзе Віцебск увайшоў у склад Расійскай імперыі і ў 1796 годзе стаў цэнтрам беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні.

Горад стаў хутка развівацца. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя ён – адзін з найбуйнейшых цэнтраў Беларусі (109 тысяч жыхароў, 45 прадпрыемстваў, 2 гімназіі, настаўніцкі інстытут, духоўная семінарыя, 5 бібліятэк, прыватная мастацкая школа Ю. Пэна).

Значную  частку насельніцтва горада складалі габрэі, якія пачалі сяліцца ў горадзе з XVII стагоддзя з прыходам езуітаў.
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і яго наступствы для беларускай дзяржаўнасці

Жнівеньскія падзеі 1920 года на польска-савецкім фронце падштурхнулі ваюючыя бакі да мірных перагавораў, якія пачаліся 17 жніўня 1920 года ў Мінску.

Умовы былі неспрыяльнымі для савецкай дэлегацыі. Польскія войскі 16 жніўня перайшлі ў контрнаступленне і 21 жніўня занялі Брэст.
Савецкая дэлегацыя настойвала на правядзенні савецка-польскай мяжы ў адпаведнасці з "лініяй Керзана" з невялікімі адступленнямі на карысць Польшчы ў раёне Беластока і Хельма ва Украіне.
Польская дэлегацыя не пагадзілася з гэтым і 25 жніўня выехала ў Варшаву.

Перагаворы 21 верасня прадоўжыліся ў Рызе. Пазіцыя польскай дэлегацыі была падмацавана новым наступленнем войскаў, якія ў верасні захапілі Бярозу, Ваўкавыск, Пінск.

Кіраўнік савецкай дэлегацыі А.Іофе 23 верасня атрымаў тэлеграму У.Леніна з патрабаваннем у 10-дзённы тэрмін забяспечыць рэальную гарантыю міру.
18 верасня ў Рыгу выехаў старшыня Саўнаркама ССРБ А.Чарвякоў. Аднак польская дэлегацыя не прызнала яго паўнамоцтвы. Не дапусцілі да перагавораў і прадстаўнікоў БНР, якія прыехалі ў Рыгу 5 кастрычніка (А.Цвікевіч, У.Пігулеўскі).
Лёс Беларусі вырашаўся без беларусаў.

Перагаворы з польскім бокам вяла расійска-украінская дэлегацыя. 23 верасня была апублікавана заява Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВК), у якой прапаноўвалася падпісаць да 5 кастрычніка прэлімінарныя ўмовы міру на аснове самавызначэння для тых абласцей, "межы якіх аспрэчваліся ў час вайны".
Падцвярджаўся прынцып незалежнасці Украіны, Літвы і Беларусі. УЦВК пагаджаўся вызначыць мяжу з Польшчай "значна больш на ўсход ад лініі Керзана".

12 кастрычніка 1920 года адбылося падпісанне дагавора аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру. Зацвярджалася дзяржаўная мяжа, пацвярджалася незалежнасць Украіны, Беларусі, а ваенныя дзеянні спыняліся праз 6 дзён (18 кастрычніка).

У гэты час польскія войскі зноў занялі Мінск (15 кастрычніка), а 17 кастрычніка пакінулі горад.
Па ўмовах перамір'я Мінск заставаўся за савецкім бокам.

Перагаворы дэлегацыі Савецкай Расіі з дыпламатамі Польшчы ішлі на працягу 5 месяцаў і толькі 18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор. Да Польшчы адышла амаль палова беларускай тэрыторыі (Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі паветы Віленскай губерні.

Беларусы складалі большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, аднак на дзяржаўным узроўні беларусаў кваліфікавалі нацыянальнай меншасцю, не прызналі іх права на самавызначэнне.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і яго наступствы для беларускай дзяржаўнасці
Пачатак тут

Гэтыя тэрыторыі разам з Вільняй і бліжэйшымі ўсходнімі паветамі Літвы, захопленымі Польшчай яшчэ 1920 г., атрымалі неафіцыйную назву "Заходняя Беларусь".
Польскія ўлады называлі іх "крэсамі ўсходнімі" (усходнімі краінамі).

На заходнебеларускіх землях была праведзена ўніфікацыя адміністрацыйнага дзялення з цэнтральнымі і заходнімі рэгіёнамі Польскай дзяржавы. Тэрыторыя была падзелена на ваяводствы, паветы і гміны.

Беларускае насельніцтва ў складзе Польскай дзяржавы фармальна атрымала канстытуцыйныя, міжнародныя гарантыі палітычнай і прававой роўнасці, свабоднага развіцця культуры, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Аднак польскі ўрад дамагаўся, як казаў міністр асветы Польшчы С.Грабскі, каб мяжа палітычная стала мяжой этнаграфічнай.

Апорай польскай улады на захопленай тэрыторыі павінны былі стаць асаднікі - ваенныя каланісты з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 - 1921 г.г.

Згодна з Канстытуцыяй 1921 года у Польшчы заканадаўчымі органамі ўлады з'яўляліся Сейм і Сенат, выканаўчую ўладу ажыццяўляў прэзідэнт сумесна з міністрамі. Беларускія дэпутаты ўтварылі ў Сейме сваю фракцыю - Беларускі пасольскі (дэпутатскі) клуб і спрабавалі выкарыстаць усе магчымасці для легальнай барацьбы за свае правы. Пры гэтым да 1924 г. не спынялася партызанская барацьба на захопленых Польшчай тэрыторыях, якой кіравала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).

У выніку дзяржаўнага перавароту 1926 года ў Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, быў усталяваны рэжым асабістай улады Ю.Пілсудскага.
Закладзеныя ў Канстытуцым Польшчы 1921 г. дэмакратычныя правы і свабоды так і не атрымалі рэальнага ўвасаблення ў жыццё ва ўмовах узмацнення аўтарытарнага рэжыму "санацыі".

У 1934 г. па распараджэнні Ю.Пілсудскага быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай (цяпер г.Бяроза Брэсцкай вобласці), дзе да 1939 г. утрымліваліся абвінавачаныя ў "антыдзяржаўнай дзейнасці" праціўнікі ўлады.

У пошуках лепшай долі беларусы (паводле розных падлікаў, ад 120 да 150 тыс. чалавек) эмігрыравалі ў Заходнюю Еўропу, ЗША, Канаду, краіны Лацінскай Амерыкі.

Беларуская савецкая рэспубліка як дзяржава захавала сваё існаванне на тэрыторыі шасці паветаў былой Мінскай губерні плошчай 52,4 тыс.км.кв. з насельніцтвам 1,544 млн. чалавек.
Разрыў адзінага этнасацыяльнага арганізма беларускай нацыі стаў сур'ёўнай перашкодай у дзяржаўным будаўніцтве Беларусі.
#ГісторыяБеларусі

Нажаль, фільмаў пра гэты гістарычны перыяд па-беларуску адшукаць не ўдалося. Толькі польскія ёсць, але там свая падача інфармацыя, з боку гледжання Польшчы. Зразумела, што для іх факт вяртання беларускіх земляў беларусам быў не ў нос.

Таму глядзім, што ёсць. Некалі можа здымуць і беларускае кіно пра беларусаў.

https://youtu.be/F3ocKml53TE?si=LaOLYdkJ3hhhEByK
#ГісторыяБеларусі

18 верасня 1804 года на Беларусі адкрылася першая гімназія.

Адкрылася яна ў мястэчку Свіслач Гродзенскай губерніі як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія на грошы графа Вінцэнта Тышкевіча.

Тышкевіч ахвяраваў гімназіі будынак і грошы на яго мураваную перабудову (архітэктар Шульц), а таксама завяшчаў 20 тыс. руб. серабром.

Паводле ўспамінаў Л. Патоцкага, “паліва для гімназіі дастаўлялася са свіслацкага двара, а для бяднейшых студэнтаў Тышкевіч наймаў пакоі з уласнай кішэні, а многіх з іх утрымліваў за свой кошт поўнасцю”.
#ГісторыяБеларусі

У гэты дзень 1236 года — адбылася бітва пад Шаўляем (Саулам)

Яшчэ летам 1236 года Лівонскі ордэн сабраў пад сваімі сцягамі шматлікае войска ў паход супраць паганскай Літвы.

21 верасня аб'яднанае войска падышло да Шаўляя, дзе ім быў загароджаны шлях жамойцкімі апалчэнцамі.

Жамойтам удалося затрымаць лівонцаў каля ракі да прыходу вялікага князя Міндоўга са сваім войскам. Міндоўг, разумеючы, што супернік не кіне ўсе сілы на прарыў праз раку, абышоў войска і рашуча атакаваў сярод балот і лясоў, выкарыстоўваючы перавагі балоцістай мясцовасці, нямецкае войска пабегла, яно было цалкам разбіта, усе рыцары загінулі ў баі.

Пасля бітвы пад Шаўляем межы Лівонскага ордэна былі ссунутыя на захад ад Дзвіны, да тых межаў, якія былі ў 1208 годзе. І пакуль Лівонскі ордэн аднаўляў сілы, не маючы, зразумела, пакуль магчымасцей для нападу, Міндоўг заняўся далейшым умацаваннем і пашырэннем межаў Літвы.
#ГісторыяБеларусі

🎖25 верасня 1971-га года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць".

На гэтым знакавым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: каля 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, сярод якіх былі абаронцы цытадэлі, члены сем'яў загінуўшых, кіраўніцтва БССР, дэлегацыі гарадоў-герояў, усіх абласцей Беларусі, ветэраны вайны і працы.

Вечны агонь запаліў першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў.

Мемарыяльны комплекс як адзіны архітэктурна-Мастацкі ансамбль плошчай 70 га, уключае пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя, руіны, пакінутыя вайной, творы манументальнай архітэктуры і скульптуры.

Гэты важны сімвал барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі.
#ГісторыяБеларусі

Рэдакцыя газеты "Наша Ніва" у беларускім Вільна
#ГісторыяБеларусі

1 кастрычніка 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта заснавалі Таварыства філаматаў — таемнае патрыятычнае і асветніцкае аб’яднанне студэнтаў, якое дзейнічала ў 1817–1823 гадах.

За ўвесь час свайго існавання ў таварыства ўваходзіла дзевятнаццаць чалавек.

З кола філаматаў выйшлі буйныя постаці тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — класік беларускай і польскай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусветна вядомы вучоны-геолаг, даследчык і нацыянальны герой Чылі, рэктар нацыянальнага ўніверсітэта ў Сант’яга, Юзэф Кавалеўскі — заснавальнік манголазнаўства ў Расіі, рэктар Казанскага ўніверсітэта і іншыя.

Галоўнай мэтай філаматы лічылі падрыхтоўку моладзі да рознабаковай дзейнасці на карысць Айчыны.
#ГісторыяБеларусі
#Літаратура

У 1523 годзе — была аддрукавана паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (лац.: «Carmen de statura ferіtate ac venatіone bіsontіs» — «Песня пра аблічча, дзікасць зубра і паляванне на яго»), якая складалася з прысвячэння каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача, напісаны па замове Папы Льва X Медычы, выдадзены ў Кракаве.

Паэма лічыцца непераўзыдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з’яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча і «Новай зямлі» Якуба Коласа.