This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі
А вы ведалі, што пад дахам з чароту было цяплей зімой і больш прахалодна летам, чым пад шыферам?
А вось паслухайце і будзеце ведаць!
У тыкток @natatnik

Народныя традыцыі на Узвіжанне, або Звіжанне, — назва аднаго з восеньскіх свят, якое прыпадае на 27 верасня.
У нашым раёне яго называлі Узвіжкі
🍁У народнай свядомасці гэтае свята ўспрымалася як усеагульны рух, паварот на зіму: «Зямля з лета на зіму зварухнулася», «Узвіжанне восень зіме насустрач нясе», «На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі» (г.зн. ураджай павінен быць убраны).
🍁 Па этнаграфічных звестках, з успамінаў старых людзей вядома, што напярэдадні гэтага свята ў вёсках будавалі новыя капліцы, на скрыжаванні дарог або каля крыніц ставілі новыя або фарбавалі старыя крыжы. Усё гэта рабілася ў знак удзячнасці за сабраны ўраджай і як абярэг ад зла, хвароб і нястачаў. У гэты дзень у некаторых вёсках наладжвалі хрэсны ход, каб «замкнуць» усіх жыхароў вёскі і іх падворкі на зіму ад мору, вайны і інш.
🍁Паўсюдна ў гэты дзень ішлі ў царкву, каб пацалаваць Жыватворны Крыж, маліцца за хворых, нядужых, бедных. Казалі: «Калі на Узвіжанне з верай памаліцца каля Крыжа, то ён і мёртвага падыме».
🍁Па народных назіраннях, на Узвіжанне «гады» (змеі) «сыходзяць» у невядомыя краіны, якія завуцца Ірыем, Вірыем. Таму існавала забарона хадзіць у лес 27 верасня. Лічылася, што апошні — «узвіжанскі» — укус змяі смяротны для чалавека.
🍁У гэты дзень асабліва ўважліва зачынялі дзверы, вароты, вокны і г.д., каб змеі, якія «пайшлі ў пуць пад зямлю», не трапілі ў хату або хлеў, «на цяпло» (у падпечак, гной ці салому).
🍁Паўсюдна дзень Узвіжання лічылі неспрыяльным для распачынання вялікіх і важных спраў, не гулялі вяселляў: лічылася, што ўсё распачатае ў гэты дзень скончыцца поўнай няўдачай ці не прынясе карысці, таму што «адбываецца барацьба паміж нячыстым і дабром, паўстае адна сіла супраць другой».
🍁Таксама ў гэты дзень не ішлі з просьбай да ўлады, не падпісвалі ніякіх важных папер, не елі капусты (каб увесь год не было пуста), не білі бізуном жывёлу (не будзе весціся), не сварыліся (да разладу ў сям'і), не працавалі на агародзе. У гэты дзень нельга нічога аддаваць з дому, пазычаць што-небудзь.
🍁 У некаторых рэгіёнах на Узвіжанне пачыналі капаць познюю бульбу і збіраць журавіны, а таксама ссякаць капусту. Для адзінокіх, сталых людзей, удоў наладжвалі «помачы». Узвіжанская «капусная талака» — адна з такіх спрадвечных традыцый.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі
Хто з вас бачыў такую фармоўку?
А ў мяне была бабчына, аддала ў музей!
У тыкток @gollandec23
Хто з вас бачыў такую фармоўку?
А ў мяне была бабчына, аддала ў музей!
У тыкток @gollandec23
#ПобытБеларусі
Людзі беларускай вёскі: Фотаздымкі розных гадоў у перыяд 1910-1930 гадоў, у асноўным Палессе.
На некаторых здымках побыт як ён ёсць, на іншых абраная нарядная адзенне спецыяльна для кадра.
Эпоха, ад якой не засталося і следу.
Крыніца
Людзі беларускай вёскі: Фотаздымкі розных гадоў у перыяд 1910-1930 гадоў, у асноўным Палессе.
На некаторых здымках побыт як ён ёсць, на іншых абраная нарядная адзенне спецыяльна для кадра.
Эпоха, ад якой не засталося і следу.
Крыніца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі
Абрад застрыгу маладых.
Абазначае аб'яднанне двух родаў.
Праект "SYROJ"
У тыкток @tradycyjny_stroj
Абрад застрыгу маладых.
Абазначае аб'яднанне двух родаў.
Праект "SYROJ"
У тыкток @tradycyjny_stroj
#ПобытБеларусі
Праваслаўны свет святкуе Пакровы Прасвятой Багародзіцы
Штогод 14 кастрычніка адзначаецца адно з самых шанаваных свят сярод вернікаў – Пакровы Прасвятой Багародзіцы – традыцыйнае свята праваслаўнай царквы. Каталіцкая царква гэты дзень не святкуе.
Паданне пра Пакровы
У дзень Пакроваў прынята ўспамінаць падзею, якая адбылася ў 910 годзе ў Канстанцінопалі. Гісторыя сведчыць, што ў Влахернскім храме з’явілася Божая Маці з амафорам – элементам царкоўнага адзення. Божая Маці накрыла сваім амафорам людзей – у знак заступніцтва і абароны.
Святкаванне гэтага дня бярэ свой пачатак ў Візантыі – яго ўсталяванне адносяць да 1165 года і прыпісваюць князю Багалюбскаму.
Як адзначаюць Пакровы
Галоўнае правіла, якое варта выконваць на Пакровы – паход у царкву на святочнае богаслужэнне. У гэты дзень вернікі моляцца і просяць аб заступніцтве Божую Маці. Лічыцца, што на Пакровы кожная малітва будзе пачута.

Маліць Багародзіцу аб нарачоным
Цікава, што святкаванне Пакроваў сумешчана з "пагодным пераходам" – восень знаходзіцца ў самым росквіце і прырода падрыхтоўвае сябе да зімовага сезона.
Дарэчы, гэты дзень штогод супадаў з завяршэннем палявых работ: земляробчыя працы спыняліся, статкі заганяліся ў стойла, а таксама сяляне пачыналі прапальваць хаты.
Некаторыя ж вяскоўцы спраўляліся з гаспадаркай раней, каб зладзіць вяселле.
Згуляць вяселле на Пакровы – шчаслівая прыкмета
Раней лічылася, што самае шчаслівае вяселле – тое, якое гуляецца на Пакровы. А хто з дзяўчат не паспяваў да гэтай даты ўзяцца шлюбам з каханым, не губляў час дарма. У старыя часы дзяўчыны адпраўляліся ў царкву і малілі Багародзіцу паслаць ім нарачонага.
Была і іншая завядзёнка – дзяўчаты выпякалі хлеб і маліліся за сябе. Існавала меркаванне, што калі юная дзяўчына будзе спраўна весці гаспадарку і марыць пра жаніха, то Усявышні абавязкова пашле ёй добрага і працавітага хлопца.
Таксама па старых традыцыях на Пакровы палівалі парог сваёй хаты святой вадой, бо лічылася, што гэта адганяе псуту і ўмацоўвае здароўе дамачадцаў.
А яшчэ праводзілі і абрад "запякання кутоў" у хаце – такім чынам захоўвалася цяпло хатняга ачага.

bnb.by
Главная
Низкие фиксированные тарифы на международные переводы. 99% платежей доходят получателям. Высокая скорость обработки платежей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
#ПобытБеларусі
Клёцкі з душамі
Набліжаюцца Дзяды, таму вам будзе дарэчы паслухаць расказы пра тое, што гатавалі да гэтага дня і як падавалі на стол.
Відэа з архіваў Белтэлерадыёфонда

Forwarded from Верашчака
Верашчака
Польскія макаткі з надпісамі
#ПобытБеларусі
#МоваНашаРодная
Аказваецца слова "макатка" не проста так гучала ў нашай мясцовасці. Гэта зусім не дыялект!
Макатка (makatka) - гэта дэкаратыўная тканіна невялікіх памераў.
Макаткі могуць быць выкананы ў розных тэхніках: вышыванне, вязанне, шыццё з ласкутоў, ткацтва або роспіс па тканіне.
Гісторыя макатак вельмі доўгая. Даволі вядомыя польскія народныя вышытыя макаткі. У Польшчу яны трапілі з Германіі і Галандыі. Дадзены від дэкора вядомы ў розных краінах Еўропы.
Спачатку макаткі ўпрыгожвалі багатыя дамы, а пасля мода на іх распаўсюдзілася і на сялянскія хаты. Залаты век выкарыстання макатак прыходзіцца на 20 - 30-я гады ХХ стагоддзя.
Вышываная макатка з'яўляецца неад'емнай часткай польскага інтэр'ера, асабліва кухні, гэта гонар гаспадыні дома.
Польская макатка ўяўляе сабой пано з сюжэтам на бытавую тэму. Цікавай асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць надпісаў: прывітанняў, пажаданняў або своеасаблівага маніфеста, часам з гумарам і напамінаннем аб важнейшых жыццёвых каштоўнасцях: сям'і, каханні, добрых адносінах, маральнай чысціні і веры.
Вельмі натуральна, што ў нашай мясцовасці, якая якраз у 20- 30-я гады знаходзілася пад Польшчай сяляне таксама ўпрыгожвалі свой быт макаткамі.
І, як аказваецуа, імі ж і ўціраліся пры патрэбе.
Магчыма, насавыя макаткі дзяўчаты спецыяльна аздаблялі вышытымі малюнкамі і надпісамі, але пра гэта ўжо мне нічога не вядома....