Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Верашчака
Паважанае спадарства! Даводзім да вашага ведама, што тэлеграм канал "За Союзное государство Беларуси и России" (папярэдняя назва "Тутэйшие") прызнаны экстрэмісткім рэсурсам! Будзьце пільнымі, праверце свае падпіскі. Беражыце сябе і блізкіх!
#ДумкіЎслых

Больш за ўсё у гэтай гісторыі ўводзяць у ступар тыя, хто піша нейкія спачуванні экстрэмісту Шыпценка, адміну канала, пра які мы сёння пісалі!

7 гадоў назад яго прызналі вінаватым у распальванні нацыянальнай варожасці (на відэа доказ). Вы спрабуеце за гэтага ўгалоўніка заступацца?
Ну Мірсалімава ясна, гэта яе былы паплечнік. А астатнія куды лезуць?!

👉 Спадарства, прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены, чытайце толькі правільныя каналы, напрыклад "Верашчака"

Зоя С
#КіноПаБеларуску

У анлайн-кінатэатры VOKA з'явілася яшчэ адна навінка ў беларускай агучцы-фільм "Вялікі цуд " (Big Miracle, або"усе любяць кітоў").

Драма, знятая па рэальных падзеях, распавядае пра тое, як свет аб'яднаўся дзеля выратавання трох шэрых кітоў з ледзяной пасткі ў Антарктыцы.

Але гісторыя стварэння гэтай карціны не менш захапляльная. Пачытаць можна тут
#МіфыЛегендыБеларусі

Зачараваныя грошы

Вяртаўся салдат пасля пабыўкі ўдома на вайсковую службу. Ішоў ён, ішоў і здагнала яго ноч каля нейкай вёскі. Багацей, вядома, у хату служывага не пусціў, на хлеў паказаў, маўляў, і там пераначуеш. Салдат не надта пакрыўдзіўся ад такой гасціннасці — абы страха над галавою.

Але ў тую ноч яму штосьці не спалася. Варочаўся з боку на бок, а заснуць не мог. Раптам чуе — хтосьці тупае непадалёку ад хлява. Падхапіўся служывы, давай сачыць, што тут робіцца. Ажно бачыць — ідзе па двары гаспадар, а за плячыма ў яго срэбра звініць у мяшку. Падышоў да ямы, выкапанай каля гумна, азірнуўся, прыслухаўся, потым сыпануў срэбра ў яму і вярнуўся назад у хату. Мусіць, шмат было ў багацея срэбра, бо неўзабаве яшчэ дзве меркі прынёс. І зноў падаўся ў хату. А салдат тым часам адчыніў дзверы хлява, зняў з сябе крыжык і кінуў яго на скарб. Сам не паказваецца, далей назірае.
Багацей прынёс яшчэ тры меркі срэбра. Высыпаў іх у яму і старанна закідаў скарб зямлёю. Тады ўзяў стрэльбу, бабахнуў з яе і сказаў:
— Як гэты стрэл пачуўся далёка, так мае грошы апусціцеся глыбока!
І срэбра адразу зазвінела, правальваючыся ў падзямельную бездань.

Назаўтра раніцай салдат развітаўся з гаспадаром і пайшоў далей сваёй дарогай.
Адслужыўшы ўсе дваццать пяць гадоў у войску, вяртаўся салдат назусім дахаты. І здарылася так, што трапіў ён у тую самую вёску, дзе калісьці начаваў. Гаспадар, у якога ён спыняўся, даўно памёр. Дзецям сваім ні капейчыны не пакінуў, таму жылі яны вельмі бедна, у галечы. Пашкадаваў салдат небаракаў, сказаў ім, што яны маюць скарб і павёў з рыдлёўкамі да гумна. А перад тым як паказаць, дзе капаць, сказаў:
— Дамовімся так… Тыя грошы, што да крыжыка, — мае, астатнія — вашы.
Спадчыннікі пагадзіліся.

Неўзабаве скарб быў адкапаны. Узяў салдат срэбра, насыпанае да крыжыка. Надышла чарга збіраць грошы гаспадарам хаты. Толькі яны знялі крыжык з зачараваных грошай — пачуўся звон, і срэбра невядома куды знікла.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі-каханачкі! Што новенькага?
#КухняБеларусі

 Запяканка з рыбы

500 г рыбы (карп, лінь)
500 г бульбы
3-4 ст. лыжкі алею
0,5 шклянкі смятаны
1 цыбуліна
1 ст. лыжка мукі
соль, перац, зелень.

Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў.

Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы.

Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю.
У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе - кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху - зноў слой бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін.

Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
Forwarded from Літархіў
Хведар Жычка

Пісьменнік і перакладчык Хведар Жычка (1927 — 2007).

На фота яго здымак 1950-ых гг. і ўласнаручная напісаная аўтабіяграфія.

Цікавы момант з месцам нараджэння Хв. Жычкі - гэта няісны сёння пасёлак Марс Жлобінскага раёна. У 1962 г. ён зліўся з суседнім населеным пунктам - вёскай Гелін. Штопраўда, у Беларусі і ў нашыя дні маюцца Марсы - пры чым ажно два. 👍

Першы - таксама на Гомельшчыне - у Лоеўскім раёне, другі - у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Так што пакуль Ілан Маск толькі збіраецца на Марс, беларусы ўжо даўно яго засялілі.😊

#архіў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

КОЎДРА і АДЗІЯЛА

Напэўна большасць з вас лічыць, што "коўдра" - па руску "одеяло"

Але не тое было! У нас на Мядзельшчыне коўдра і адзіяла - гэта крыху розныя рэчы.
А ў вас як?

👉 Дарэчы, палазіла па слоўніках. Сапраўды, коўдрай накрываліся зімой. А вось летам - коцам або адзіялай.
Дакладна напісана: "коц - баёвая адзіяла". Бо адзіялы яшчэ і тканыя былі.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Пошта і паштовая станцыя. Тут расказваецца гісторыя пошты ад часоў Кіеўскай Русі да пачатку ХХ ст.

За асобную плату тут можна пакатацца на коннай чыгунцы.
#ГісторыяБеларусі

12 кастрычніка 1398 года адбылося падпісанне Салінскага міру — умовы, складзенай паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.

У гэты дзень адбыўся абмен адпаведнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім Вітаўтам і вялікім магістрам Ордэна Конрадам фон Юнгінгенам на востраве Саліне (р. Нёман).

Вітаўт заручыўся згодай ордэна са сваімі планамі дабівацца поўнай незалежнасці ад Польшчы; на святкаваннях у гонар падпісання Салінскага міру Вітаўт быў аднадушна абвешчаны фэадаламі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насцярожанае стаўленне да дагавора польскага караля Ягайлы, а планы захопу Ноўгарада і Пскова прывялі да пагаршэння дачыненняў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама Маскоўскім і Цвярскім вялікімі княствамі