#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Тут я размяшчаю фрагмент з кнігі "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя з прыкладам, як дзейнічалі ўніяты ў адносінах праваслаўных, не згадзіўшыхся на ўнію, па набыцці царкоўнай маёмасці. Па такой схеме яны дзейнічалі амаль ва ўсіх гарадах.
Чытайце і разважайце самі.
У тэксце спецыяльна падкрэсліў тэкст пра Януша Радзівіла. Гэта да таго, што ў апошні час прынята толькі абражаць гэты род. Але, як бачым, многія з прадстаўнікоў рода Радзівілаў былі справядлівымі дзеячамі.
У рэшце рэшт пастановы сеймаў часта былі на баку праваслаўных па іх скаргах. І гэта пры дзеючым у РП правіле liberum veto. Так было ва ўсякім разе да 1620-х гадоў.

Унію ў асноўным прымаў толькі просты люд - сяляне ды мяшчане. Ды і тое, заўважу, што хутчэй толькі з-за таго, што выбару ў іх не было. Напрыклад, святар з іх прыходу перайшоў у ўніяцтва, куды дзявацца сялянам?
Ну а знаць, баяры ды шляхта, лепш пераходзілі адразу ў каталіцтва. Тым больш, калі вучыліся ў каталіцкіх школах.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Ніхто ў Беларусі не гаворыць па-беларуску?
Ага, ну так яно і ёсць, мы ж гэта чуем!
Дарэчы, як вам такое аздабленне? Працы, канешна, укладзена шмат. Але па мне, коркі - гэта коркі, такая сабе прыгажосць
У тыкток @obzoor.by

Forwarded from Мінскія рэчы
Пакуль мы рыхтуемся да трэцяй лекцыі з цыкла "Бюджэт мінчан" пазнаёмцеся з яе галоўным героем. Гэта Іосіф Пятровіч Голубеў (1873 – 1962) – рабочы-рэвалюцыянер, удзельнік галоўных падзей пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Расійскай імперыі: рэвалюцыйных падзей 1905 - 1907 гг., Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. у Мінску. З 1901 г. жыў у Мінску. Працаваў столярам у Мінскім чыгуначным дэпо, з 1922 г. – на станкабудаўнічым заводзе (завод "Энергія").
І.П. Голубеў пакінуў рэдкую літаратурную і прадметную спадчыну. Яго дзённікі і асабістыя рэчы шмат у чым унікальныя сведкі падзей стогадовай даўніны ў лёсе мінскага майстравога і яго сям'і. Дзённікі апублікаваны ў 2002 г. асобнай кнігай «Шчасце маё…» Дзённікі Іосіфа Голубева 1916 – 1923 гг.».

Падзеі тых гадоў прадстаўлены адначасова ў двух вымярэннях. З аднаго боку, з пазіцыі працоўнага-бальшавіка, які за пяць гадоў праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам расчараванага ў гэтай ідэі чалавека. З іншага боку, перад намі драма главы вялікага сямейства, клапатлівага бацькі, хрысціяніна, які не можа зразумець і прыняць суровыя рэаліі таго часу, паступіцца высокімі маральнымі прынцыпамі.
Рабочыя інструменты Іосіфа Голубева, фатаграфіі, дакументы, прадметы побыту экспануюцца на выстаўцы "Сілуэты старога Мінска: Паўночны завулак, Грушаўскае прадмесце" ў адноўленым доме на Паўночным завулку, 15 Б. Амаль пра кожны прадмет у экспазіцыі ёсць згадка ў дзённіках нашага героя.
Сачыце за нашымі навінамі і не прапусціце лекцыю, прысвечаную І.П. Голубеву і яго ўнікальнай літаратурнай спадчыне.