Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ГісторыяБеларусі

🎖25 верасня 1971-га года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць".

На гэтым знакавым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: каля 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, сярод якіх былі абаронцы цытадэлі, члены сем'яў загінуўшых, кіраўніцтва БССР, дэлегацыі гарадоў-герояў, усіх абласцей Беларусі, ветэраны вайны і працы.

Вечны агонь запаліў першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў.

Мемарыяльны комплекс як адзіны архітэктурна-Мастацкі ансамбль плошчай 70 га, уключае пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя, руіны, пакінутыя вайной, творы манументальнай архітэктуры і скульптуры.

Гэты важны сімвал барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі.
#ГісторыяБеларусі

Рэдакцыя газеты "Наша Ніва" у беларускім Вільна
#ГісторыяБеларусі

1 кастрычніка 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта заснавалі Таварыства філаматаў — таемнае патрыятычнае і асветніцкае аб’яднанне студэнтаў, якое дзейнічала ў 1817–1823 гадах.

За ўвесь час свайго існавання ў таварыства ўваходзіла дзевятнаццаць чалавек.

З кола філаматаў выйшлі буйныя постаці тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — класік беларускай і польскай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусветна вядомы вучоны-геолаг, даследчык і нацыянальны герой Чылі, рэктар нацыянальнага ўніверсітэта ў Сант’яга, Юзэф Кавалеўскі — заснавальнік манголазнаўства ў Расіі, рэктар Казанскага ўніверсітэта і іншыя.

Галоўнай мэтай філаматы лічылі падрыхтоўку моладзі да рознабаковай дзейнасці на карысць Айчыны.
#ГісторыяБеларусі
#Літаратура

У 1523 годзе — была аддрукавана паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (лац.: «Carmen de statura ferіtate ac venatіone bіsontіs» — «Песня пра аблічча, дзікасць зубра і паляванне на яго»), якая складалася з прысвячэння каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача, напісаны па замове Папы Льва X Медычы, выдадзены ў Кракаве.

Паэма лічыцца непераўзыдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з’яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча і «Новай зямлі» Якуба Коласа.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ГісторыяБеларусі

Наколькі стары наш Менск?

Адказ шукайце ў відэа

У тыкток @starymensk.by
#ГісторыяБеларусі

6 кастрычніка - Дзень атрымання мястэчкам Мядзела Магдэбургскага права

Да пачатку XX стагодздзя мястэчка Мядзел падзялялася на Стары (паўночная частка) і Новы (паўднёвая частка) Мядзел. Стары Мядзел упершыню ўпамінаецца ў 1454 годзе (з нагоды будаваньня ў ім касьцёла), а Новы Мядзел — у 1463 годзе.

Доўгі час Стары Мядзел зяўляўся ўласнасцю магнатаў і зямянаў (Саковічаў, Радзівілаў, Францкевічаў, Райскіх, Грабкоўскіх, Кошчыцаў, Дварэцкіх, Козел-Паклеўскіх).

6 кастрычніка 1762 году жыхары Старога Мядзела атрымалі Магдэбурскае права і дазвол на 4 кірмашы штогод.

Жыхароў Новага Мядзела, «кароннага» мястэчка называлі «мяшчанамі гаспадарскімі», то бок вялікакняскімі, дзяржаўнымі. Паводле сцверджання Аляксея Сапунова, гісторыка XIX ст., жыхары Новага Мядзела нават атрымалі ад Жыгімонта Старога з просьбы яго жонкі Боны Сфорца Магдэбурскае права. Такім чынам мяшчане Новага Мядзела самі абіралі войта.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#ГісторыяБеларусі

Раскопкі на замчышчы Стары Менск.

Знойдзены старажытныя пахаванні

У тыкток @starymensk.by
#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня

10 кастрычніка 1939 года беларуская Вільня была перададзена Літве

Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой
Дамова

10 кастрычніка 1939 году


👉 Чытаю дамову і ўзнікае пытанне: "А якога ляду пасля выхаду Літвы з СССР гэты дакумент не перастаў дзейнічаць?" 🤔
#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня

Як Вільня стала жамойцкім горадам

У міжваенным перыядзе (1921 — 1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцый газет і часопісаў.

Праўда, становішча ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.
Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускае рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні “на векі вякоў”.

У снежні 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных спраў СССР Молатаў адзначыў тады: “Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары”.

Зразумела, што такое “дабрадзейства” мусіла быць аплачанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле “праглынула” яе.

Жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а “страчаныя летувісы”, што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы “-ас”, “-іс” або “-ус”, ды навучыцца жамойцкай мове.

Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.

У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна свядомых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні.

Паводле “Каляндарных нататак” Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі і іх каласальныя ахвяры — з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.

Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя І.Луцкевіча.
Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты “Чырвоны штандар” на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.

Тым не менш; маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны адначасна імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і т.д.).

Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Салечнікі — Шальчынінкш, Вострая Брама — Аўшрас і т.д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.

Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю, стаўшы жамойцкім горадам.
#ГісторыяБеларусі

12 кастрычніка 1398 года адбылося падпісанне Салінскага міру — умовы, складзенай паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.

У гэты дзень адбыўся абмен адпаведнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім Вітаўтам і вялікім магістрам Ордэна Конрадам фон Юнгінгенам на востраве Саліне (р. Нёман).

Вітаўт заручыўся згодай ордэна са сваімі планамі дабівацца поўнай незалежнасці ад Польшчы; на святкаваннях у гонар падпісання Салінскага міру Вітаўт быў аднадушна абвешчаны фэадаламі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насцярожанае стаўленне да дагавора польскага караля Ягайлы, а планы захопу Ноўгарада і Пскова прывялі да пагаршэння дачыненняў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама Маскоўскім і Цвярскім вялікімі княствамі
#ГісторыяБеларусі
#АсветаАдукацыя

Асветніцтва і адукацыя на Беларусі

Як і Рэфармацыя, Асветніцтва прыйшло на Беларусь з Еўропы. Яно ўзнікла ў выніку развіцця буржуазных адносін і наконт ідэалогіі было накіравана супраць схаластыкі і цемрашальства.
У грамадскіх і дзяржаўных справах, у жыцці асобы, чалавека пад час Асветніцтва стаў лічыцца галоўным розум, навука. Асветнікі былі перакананыя, што шлях да лепшага жыцця і справядлівасці ляжыць праз навуку і веды, якія дадуць магчымасць дасканала арганізаваць грамадства.

З сярэдзіны ХVIII стагоддзя Асветніцтва на Беларусі стала шырока распаўсюджвацца сярод шляхты і мяшчан. Гэта асяроддзе фарміруе новы ідэал: чалавек разумны, скептык і рацыяналіст, крытык рэлігіі і прыхільнік навукі. Магнаты і шляхта нават змянілі векавыя жупаны, кунтушы і шырокія паясы на еўрапейскае адзенне, сталі перабудоўваць свае сядзібы на еўрапейскі лад: замест старамоднага барока, па іх разуменню, перавагу пачалі аддаваць класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялікай прастаце. Амаль да канца ХVIII ст. класіцызм існаваў у архітэктуры паралельна з барока, а ў ХІХ ст. стаў пануючым у большасці мастацкіх, літаратурных і архітэктурных напрамках культуры. Класіцызм, як увасабленне эпохі Асветніцтва ў культуры, найбольш адпавядаў тагачасным грамадскім тэндэнцыям.

Асветніцтва на Беларусі перш за ўсё аказала ўплыў на сістэму адукацыі.

У перыяд засілля контррэфармацыі навучальныя ўстановы знаходзіліся ў распараджэнні шматлікіх манаскіх ордэнаў і таму школа была канфесійнай. Станаўленне ў ХVIII ст. рыначнай эканомікі ў перадавых еўрапейскіх краінах стала адбівацца на гаспадарствах і беларускіх землеўладальнікаў, уцягваючы іх у таварна-грашовыя адносіны. Для абслугоўвання гэтых адносін патрабаваўся новы ўзровень ведаў, якіх не магла даць пранікнутая містыцызмам і адарваная ад жыцця канфесійная школа. Патрабавалася свецкая адукацыя.

Першая спроба рэформы школы ў гэтым напрамку была зроблена ў 40-х гадах XVIII ст., калі школы манаскага ордэна піяраў сталі пашырацца і дэмакратызавацца. У іх сталі прымацца дзеці розных пластоў грамадства, у тым ліку сялян.

Навучанне было бясплатным і разлічана на 6 гадоў. Дзеці павінны былі за гэта выконваць пэўныя манастырскія работы. У школьную праграму ўводзіліся новыя прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя Польшы і ўсеагульная гісторыя.

Вядома, што гэта быў значны крок да свецкай школы. Але і тут усё выкладанне вялося толькі на польскай мове.
#ГісторыяБеларусі
#АсветаАдукацыя

У кастрычніку 1773 года была утворана Адукацыйная камісія — установа, заснаваная Сеймам Рэчы Паспалітай пасля забароны папам рымскім Ордэна езуітаў, якой перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы Ордэна на тэрыторыі краіны.

Фактычна была першай у Еўропе афіцыйнай структурай з функцыямі цэнтральнай школьнай улады, тагачасным Міністэрствам народнай адукацыі.

Актыўны ўдзел у яе дзейнасці прынялі вядомыя асветнікі Польшчы: Г. Калантай, Я. Снядэцкі і інш., а ў ВКЛ — Храптовіч (1729–1812 гг.), апошні канцлер ВКЛ, І. Страйноўскі, К. Нарбут. Супрацоўнічаў у яе справах у маладым узросце і М. Агінскі, пазней вядомы кампазітар.

Пачатак работы Адукацыйнай камісіі супаў з датай роспуска Ордэна езуiтаў (1773 г.), што зрабіла магчымым выкарыстаць у развіцці школьнай справы Рэчы Паспалітай матэрыяльныя рэсурсы езуiцкіх школ: пабудовы, вучэбныя прылады, фінансавыя сродкі, нават выкладчыкаў.

Для падрыхтоўкі настаўнікаў новага тыпу пры галоўнай школе ў Вільні (пазней яна стала універсітэтам) была створана настаўніцкая семінарыя.

Дзейнасць Адукацыйнай камісіі мела прагрэсіўны характар. Ад кіраўніцтва школай адлучаліся клерыкалы, і сама асвета стала набываць свецкі характар. Вывучэнне тэалогіі ў сценах школы не дапускалася, многа рабілася, каб у выкладанні прадметаў пазбегнуць схаластыкі і тупога завучвання. У навучальных планах многа часу выдзялялася для фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчых навук. З гуманітарных навук вывучалі гісторыю, геаграфію, заканадаўства, логіку, эканоміку, рыторыку і інш.

За 21 год свайго існавання Адукацыйная камісія на тэрыторыі Беларусі стварыла 20 школ: у Гародні, Ваўкавыску, Барунах, Нясвіжы, Слуцку і іншых месцах. Гэтыя школы з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання, якая давала магчымасць паступаць у галоўную школу ВКЛ.

Пачатковае навучанне наладжвалася як агульнадаступнае, у тым ліку і да прыгонных сялянскіх дзяцей.

У 80-я гады XVIII ст. на Беларусі функцыянавала 200 пачатковых школ, у якіх вучылася каля 2500 вучняў, у тым ліку 30% дзяцей сялян.

Выкладанне было на польскай мове.

На жаль, у 1794 годзе Адукацыйная камісія была распушчана. Гістарычныя ўмовы не спрыялі рэалізацыі імкненняў асветнікаў. Супраць новай сістэмы адукацыі выступілі кансерватыўныя памешчыкі і каталіцкае духавенства. Яны баяліся пашырэння адукацыі і дэмакратычных поглядаў сярод народа.
#ГісторыяБеларусі

18 кастрычніка (31 кастрычніка) 1905 года адбыўся Курлоўскі расстрэл: царскія войскі і паліцыя расстралялі мітынг працоўных у Мінску.

У гэты дзень па горадзе пачалі распаўсюджвацца чуткі пра Маніфест 17 кастрычніка, які абвясціў у краіне дэмакратычныя свабоды. Жыхары выходзілі на вуліцу. Натоўпы людзей ператвараліся ў мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі песнямі накіроўваліся да Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер вакзал Мінск-Пасажырскі).

Па патрабаванні ўдзельнікаў мітынгу губернатар Павел Курлоў вызваліў палітвязняў. У хуткім часе на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чалавек.

Каб разагнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэмар-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 паранены.
#ГісторыяБеларусі

20 кастрычніка 1655 года была падпісана Кейданская унія

Кейданская унія — дамова паміж магнатамі Вялікага княства Літоўскага і Каралём Швецыі Карлам X Густавам, падпісанная па ініцыятыве Януша Радзівіла у 1655 годзе падчас “Крывавага Патопа” 1654-1667.
Падчас “Патопа” ішла яшчэ і Паўночная вайна 1655-60 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Незадоўга да падзення Вільні групоўка магнатаў і шляхты ВКЛ на чале з вялікім гетманам Янушам Радзівілам і яго племяннікам Багуславам у пошуках выхаду з трагічнай сітуацыі звярнулася да шведскага караля Карла X з прозьбай аб заступніцтве Швецыі над ВКЛ.

Польшча ўспрыняла ўнію як дзяржаўную здраду. Бо па ўмовах Люблінскай уніі ВКЛ не мела права ўступаць у сепаратныя дыпламатычныя адносіны і заключаць міжнародныя дамовы. Але Статут ВКЛ 1588 года тлумачыў Вялікае Княства як незалежную дзяржаву, якая мае права весці самастойную замежную палітыку.

За два месяцы, якія прайшлі з моманту аб’яўлення Кейданскай уніі палітычнае становішча ВКЛ і Польшчы рэзка змянілася.
Шведскі корпус (звыш 10 тыс. чал.) заняў паўночную частку ВКЛ. Шведы патрабавалі рэкрутаў, спаганялі падымны падатак, рэквізавалі коней і фураж. Гэта выклікала супраціў шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых месцах да партызанскай барацьбы. Частка войска ВКЛ пакінула лагер у Кейданах, перайшла ў Вярбілава і стварыла канфедэрацыю, супраць Радзівілаў.
У Польшчы шведскія войскі 8 верасня занялі Варшаву, а 25 верасня – Кракаў. Да кастрычніка больш за дзве траціны тэрыторыі Польшчы апынуліся пад уладай шведскага ваеннага камандавання і прызначанай ім адміністрацыі.

Цяпер шведскія прадстаўнікі маглі навязаць Радзівілам свае ўмовы. Насуперак жаданню апошніх, ВКЛ станавілася пратэктаратам Швецыі, а не раўнапраўным партнёрам. Вярхоўную ўладу ў ВКЛ павінен быў ажыццяўляць намеснік караля. Толькі кароль (а не вальны сойм) меў права аб’яўляць вайну і заключаць мір. Але ўсе юрыдычныя і маёмасныя правы шляхты захоўваліся, роўна як правы і маёмасць рымска-каталіцкай, уніяцкай і праваслаўнай цэркваў.

20 кастрычніка 1655 года ў Кейданах быў падпісаны акт уніі паміж ВКЛ і Швецыяй. Дакумент падпісалі 1172 прадстаўніка ВКЛ, у тым ліку 75 ураднікаў (дзяржаўных чыноўнікаў), шмат афіцэраў і святароў, вялікая група лютэранскіх баронаў з Лівоніі.

Аднак большасць магнатаў і шляхты ВКЛ не падтрымалі новую унію. У першую чаргу іх не задавальняла ліквідацыя выбараў караля і патрабаванне ваяваць супраць Польшчы.

Неўзабаве Януш Радзівіл памёр у Тыкоціне (31 снежня 1655 года), мяркуючы па абставінах смерці – у выніку атручвання
#ГісторыяБеларусі

21 кастрычніка 1944 года — у Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Першай часовай экспазіцыяй былі дзве выставы — «Зброя» і «Партызанскі друк», матэрыялы якіх размяшчаліся ў 15 залах і змяшчалі 1261 экспанат: лістоўкі, газеты, рукапісныя часопісы, фатаграфіі, узоры зброі. Стацыянарная экспазіцыя адкрылася ў 1947 годзе.

Гэта адзіны музей краіны, створаны ў складаны час ваеннага ліхалецця.
Унікальнасць музея таксама ў тым, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вайны ён заставаўся найбуйнейшай установай такога профілю на тэрыторыі Савецкага Саюза.

Значна пазней музеі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны былі адкрыты спачатку ў Кіеве, а потым і ў Маскве на Паклоннай гары.

Больш падрабязна чытайце тут https://zviazda.by/be/news/20241021/1729517345-zbirayce-i-zahouvayce-dlya-gistoryi
#ГісторыяБеларусі

24 кастрычніка 1794 года адбыўся Трэці падзел Рэчы Паспалітай

Параза паўстання 1794 прывяла да поўнай ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

3 студзеня 1795 была падпісаная канвенцыя аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Аўстрыяй, а 24 кастрычніка падобная жа канвенцыя была падпісаная паміж Прусіяй і Расіяй.

Да Расіі адышлі Заходняя Валынь, а таксама рэшткі ВКЛ і Курляндыя. Аўстрыя атрымала малапольскія землі з Любліным і Кракавым, Прусія – частку Падляшша і Мазавецкіх земляў з Варшавай, а таксама частка Жамойці.

У 1795 адбылося поўнае паглынанне Расійскай імперыяй тэрыторыі Беларусі
#ГісторыяБеларусі

30 кастрычніка 1921 года адбыўся ўрачысты сход, які абвясціў пачатак заняткаў у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце.

Яшчэ 24 лютага 1919 года Прэзідыум ЦВК ССРБ прыняў рашэнне пра неабходнасць адкрыцця ў Мінску ўніверсітэта, а ўжо на наступны дзень, 25 лютага, быў выдадзены дэкрэт, якім Цэнтральны выканаўчы камітэт пастанавіў «адкрыць у г. Мінску Дзяржаўны ўніверсітэт і на першыя наяўныя патрэбы па яго арганізацыі адпусціць са сродкаў рэспублікі 1 млн рублёў».

Больш падрабязна пра гісторыю БДУ чытайце тут
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе сталі вядомыя ў Мінску 25 кастрычніка ў другой палове дня. Выканкам Мінскага Савета вывеў на вуліцы горада салдат двух запасных палкоў, вызваліў з турмы каля 800 арыштаваных.

26 кастрычніка 1917 года выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З палітычных зняволеных быў створаны першы рэвалюцыйны полк.

27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі, большасць у якім мелі эсэры, меншавікі і бундаўцы. Ён увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі, зняў вайсковыя пасты Мінскага Савета, адхіліў прызначаных ім камісараў.
Мінскі Савет згадзіўся на перадачу ўлады Камітэту пры ўмове, што войскі не будуць накіроўвацца на падаўленне паўстання ў Петраградзе і Маскве.

Пасля заключэння пагаднення бальшавікі правялі агітацыю сярод салдат, дзе мелі значную падтрымку. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшоў браніраваны цягнік, а таксама атрады рэвалюцыйна настроеных салдат, якія ўзялі пад абарону Мінскі Савет.

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўсталявана ў Віцебску, Гомелі, Полацку, Оршы і іншых гарадах.

У лістападзе 1917 года адбыліся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, ІІІ з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, ІІ з'езд армій Заходняга фронту. Яны прынялі рашэнне аб стварэнні адзінага органа кіравання.
26 лістапада сфарміраваны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах, які ўзначаліў напачатку М.Рагазінскі, а са студзеня 1918 г. - А.Мяснікоў).
Са 170 членаў Аблвыканкамзаха беларусаў было ўсяго 3 (левыя эсэры)

Кіраўнікі створаных бальшавікамі структур не бачылі перспектыў беларускага нацыянальнага развіцця. Яны меркавалі, што стварэнне нацыянальных рэспублік стане перашкодай для сусветнай пралетарскай рэвалюцыі.
З'яўляючыся ў выключнай большасці прадстаўнікамі іншых народаў
(В.Кнорын, К.Ландар, А.Мяснікоў), яны не лічылі беларусаў асобнай нацыяй.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.

Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.

На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.

Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.

Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.

Працяг будзе