Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.79K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
"Разбірацца, як свіння ў апельсінах"

Коратка пра нашых абшчэственніц

Самае брыдкае, што яны ўжо і да выстаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай дабраліся! Нічога святога ў гэтых невукаў няма!
#ДумкіЎслых

Не даюць спакойна працаваць, чэснае слова! Ужо і сэр Азаронак да "Верашчакі" дабраўся.
Па правілах этыкету прыйдзецца сэру адказаць і патлумачыць.

"Нацыяналісты" Верашчакі, Рыгор - людзі савецкага выхавання, нам проста так локшыну на вушы не развесіш!

Каліноўскі быў рэвалюцыянер, паўстанец супраць царскай улады, барацьбіт за лепшую долю для людзей.

А Мураўёў - царскі прыхвасцень, які ўсё жыццё аддаў служэнню прыгнятальнікам народа!


Прыкладна так нас вучылі разумець сітуацыю. Так мы на яе і глядзім, з пазіцыі савецкіх людзей і поглядаў таго часу. У нас усё проста і зразумела. Не трэба нам даказваць, што ў часы Каліноўскага царызм быў харошы, а дрэнны ён стаў толькі бліжэй да 17-га года - херня атрымоўваецца, разумееш.

П.с.: назву канала можна было і з вялікай літары напісаць.... Абідна, слушай! ))

Зоя С
Прабачце, дарагія падпісчыкі, што адхіляемся ад павесткі канала! Час складаны проста!))

Вяртаемся да пастоў пра любую Беларусь!
Беражыце сябе!
#ПобытБеларусі

Беларускія рушнікі – пераважна льняныя. Таму, відаць, пераймаюць часткова сакральныя якасці гэтай расліны.

У льняное поле не можа зайсці нячысцік, праз льняную кашулю не прабярэцца хвароба ў цела чалавека.

І дагэтуль бабулі раяць унучкам выціраць валасы пасля лазні льняным рушніком, каб яны былі прыгожымі, даўгімі і бліскучымі, як лён.
#СучаснаяБеларусь
#ГісторыяБеларусі

Новыя сенсацыйныя адкрыцці навукоўцаў Інстытута гісторыі НАН на археалагічным комплексе на р. Менцы!!!

Выяўлены яшчэ адзін этап (2-й ?), гарадзен у якасна іншай тэхніцы. Бярвёны фіксаваліся "гакамі" як у сваім верхнім, так і ніжнім становішчы і дадаткова змацоўваліся нагелямі (!!!).

Тым самым мы бачым павелічэнне лініі абароны ад Р. Менка яшчэ на 6,5-7 м. ужо цяпер агульная шырыня драўляных абарончых збудаванняў Менкі складае каля 18 м. " тое, што цяпер выявілася - гэта проста супер адкрыццё для ўсходнеславянскай археалогіі!!!

Гэта неверагодная канструкцыя!!!"- такімі эмоцыямі і паведамленнямі дзеляцца археолагі!

Крыніца
Верашчака
#ДумкіЎслых Не даюць спакойна працаваць, чэснае слова! Ужо і сэр Азаронак да "Верашчакі" дабраўся. Па правілах этыкету прыйдзецца сэру адказаць і патлумачыць. "Нацыяналісты" Верашчакі, Рыгор - людзі савецкага выхавання, нам проста так локшыну на вушы не…
#ДумкіЎслых

Дадам і ад сябе ) гэта добра, што нас чытаюць вядомыя і паважаныя людзі. Значыцца ў кожнага грамадзяніна РБ ёсць магчымасць агучыць сваю пазіцыю. Меркаванне не можа быць адзіным, усе могуць памыляцца, не ўсё ведаць і г.д.

У апошні час нешта з Каліноўскім пачалі падаць у крайнасці, што экстрэмісты і беглыя, што вядомыя дзяржаўныя медыйныя асобы. Гэта зусім не аб'ектыўна. Дастаткова існуе рознай літаратуры пра падзеі таго часу, у тым ліку і савецкай. Браць за аргумент меркаванне антысаветчыка Дзюкава - гэта тое ж самае, што і браць за аргументы казкі "змагароў".

Каліноўскі - польскі рэвалюцыянер (гэта пазіцыя Марзалюка, дарэчы). Але ўся яго дзейнасць ажыццяўлялася ў асноўным на тэрыторыях сучасных Літвы і Беларусі. І гэта гістарычна было заканамерна на той час, калі на нашых землях панавала польская культура...і гэта пры расійскай уладзе, таму што рускаму цару і рускім дваранам польскія паны былі бліжэй за беларускіх і літоўскіх сялян.

Каліноўскі быў сацыялістам, і сваім поглядам ён не змяніў нават перад сваёй смерцю. Як і яго паплечнікі, як напрыклад, Урублеўскі, які стаў удзельнікам Парыжскай камуны. Паўстанню спачувалі Маркс, Энгельс, Герцэн і іншыя рускія дэмакраты...можа і вуліцы ў іх гонар, якіх у нашых гарадах хапае, таксама будзем пераймяноўваць?..

І трэба разумець, у якіх умовах гэтым рэвалюцыянерам трэба было ажыццяўляць свае сацыялістычныя і дэмакратычныя ідэі, дзе вакол рускі царызм, дваранства і польскія паны. Дарэчы, сярод паўстанцаў амаль не было паноў, якія мелі прыгонных сялян. У іх была свая гульня, разлік на інтэрвенцыю, а не на народ.

Што тычыцца нацыянальнага пытання, то пра беларускае адраджэнне ў тых падзеях гучала вельмі слаба. Але па-іншаму і не магло быць тады - хто тады ўвогуле разглядаў беларусаў як самастойную нацыю? Але пры гэтым менавіта Каліноўскі і рэвалюцыянеры пачалі звяртацца да мясцовага насельніцтва на іх мове ("Мужыцкая праўда"). Хіба расійская адміністрацыя таксама так рабіла? Не. Толькі ў адказ на дзейнасць рэвалюцыянераў расійскія ўлады пачалі таксама весці сваю прапаганду на мужыцкай мове. Акрамя таго, у паўстанні прынялі ўдзел такія нашы літаратурныя класікі, як Дунін-Марцінкевіч і Багушэвіч.

Таксама ўпэўнены, што нельга шэльмаваць і Мураўёва. Ён выконваў сваю дзяржаўную працу і выконваў яе якасна, са сваёй задачай ён справіўся. Любы сапраўдны дзяржаўны дзеяч рабіў бы тое ж самае. Цікава пачытаць і мемуары Мураўёва. З іх мы бачым, што ўяўляла сабой ужо ў тыя часы царская сістэма, міністры і ўлада, што ў рэшце рэшт прывяло да 1917 года.

Сапраўдныя гісторыкі павінны ведаць, што любыя гістарычныя падзеі, акрамя прычын, маюць яшчэ і вынікі. І вынікі паўстання 1863-1864 года для беларусаў і Беларусі былі значныя:
- спыненне польскага ўплыву;
- для беларускіх сялян выкупныя пляцяжы былі зменшаны на 20% у параўнанні з расійскімі губернямі;
- пачалося развіццё пачатковай школы, што дало штуршок для атрымання адукацыі большай колькасці людзей;
- больш навукоўцаў пачалі цікавіцца гісторыяй і этнаграфіяй беларускага краю, пачалося з'яўляцца больш навуковых прац на гэту тэму.
#Падарожжа

Магілёў. Помнік архіепіскапу Георгію Каніскаму, абаронцу праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай, і яго палац.

Цікава, што не гледзячы на пастаянныя супярэчнасці паміж канфесіямі ў РП, вострую крыўду сучаснай РПЦ на тыя часы, гэты палац, як і ўвесь ансамбль Спаскага манастыра, быў пабудаваны па праекце таго самага вядомага віленскага архітэктара Яна Глаўбіца...па замове самаго Георгія Каніскага....