#ПобытБеларусі
Вясельны рушнік кожная дзяўчына старалася вышыць як найпрыгажэй.
Тут можна пабачыць і вянкі, і кароны – сімвал вянчання, і пажаданні на будучыню – моцнай сям’і, дзетак.
Як адзнака асаблівага гонару – павязаны рушнік на свата, бо на вяселлі безумоўна ён галоўны чалавек.
Дзе-нідзе маладым звязваюць рушніком рукі, а падчас вянчання – сцеляць рушнік пад ногі, відаць, каб дарогу сваю разам прайсці.
Пад рушніком з хлебам – сімвалам багацця і дастатку – прапускаюць маладых і гасцей да столу.
Рушнікі на вяселлі раздаюць у якасці дароў, таму павінна мець нявеста ”…сорак саракоў рушнікоў…”

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Васіль Быкаў сярод вучняў Сваткаўскай сярэдняй школы, 1970 год
Можа падацца незразумелым, чаму ў 1960-я ў гэтай школе пабываў увесь цвет тагачаснай літаратуры: Быкаў, Караткевіч, Мележ, Шамякін, Бураўкін, Гілевіч, Навуменка, Вярцінскі, Барадулін… Чым жа такім вылучалася гэтая школа, акрамя таго што ў ёй адзін год вучыўся Максім Танк?
Справа ў тым, што ў 60-ых тут працаваў настаўнік-энтузіязст Мікола Пашкевіч (апошні здымак), які быў апантаны беларушчынай. Яго вялікая любоў да мовы і літаратуры перадалася і вучням. Як успамінаў Быкаў, Пашкевіч часта пісаў яму, прычым гнеўна і без піетэту. Ён дакараў, што літаратары засядзеліся ў Мінску, зазналіся і не хочуць сустракацца з чытачамі. Па выніку такога ліставання з пісьменнікамі, яму і ўдалося запрасіць у госці столькі зорак літаратуры.
Нажаль, цудоўны настаўнік рана пайшоў з жыцця. Яго памяці Васіль Быкаў прысвяціў сваю аповесць «Абеліск».

Верашчака
Васіль Быкаў сярод вучняў Сваткаўскай сярэдняй школы, 1970 год Можа падацца незразумелым, чаму ў 1960-я ў гэтай школе пабываў увесь цвет тагачаснай літаратуры: Быкаў, Караткевіч, Мележ, Шамякін, Бураўкін, Гілевіч, Навуменка, Вярцінскі, Барадулін… Чым жа такім…
Настаўнік Мікола Пашкевіч жыў у вёсцы Гарадзішча, там і пахаваны.
Фотаздымак даслаў чытач канала, на якім быў змешчаны пост вышэй.
Адразу ўспомнілася прыказка: "Не месца красіць чалавека, а чалавек месца!" Больш бы такіх людзей, у якіх баліць душа за наш Беларускі свет!

#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
15 ліпеня 1900 (па іншых звестках — 1901) года нарадзіўся Уладзімір Дубоўка — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, член літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Творчы патэнцыял Уладзіміра Дубоўкі атрымаў шырокі розгалас сярод ягоных сучаснікаў яшчэ ў 1920-я гады.
Максім Гарэцкі адзначаў: «Першае месца ў беларускай паэзіі паслякастрычніцкага перыяду заняў Дубоўка — па сіле пачуцця, глыбіні думкі і мастацкай дасканаласці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах».
Язэп Пушча сцвярджаў, што творы Дубоўкі «гэта ўзвышша сучаснага беларускага мастацкага слова і паэзіі».
А Уладзімір Жылка звяртаў увагу на вобразны талент паэта: «Ён умее, як з мармуру, высечы свой непаўторны вобраз».
Падрабязна пра Уладзіміра Дубоўку чытайце тут

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#РазмаўляемПаНашаму
#МоваНашаРодная
Як пачаць размаўляць па-беларуску?
Проста кожны дзень уводзь у актыўны слоўнік новую фразу або слова і праз год ты будзеш размаўляць на ўсе 💯!
Відэа ад Ільі Шынкарэнка ў дапамогу

#АнекдотДня
#ДумкіЎслых
А ведаеце, дзеля чаго сёння змяняюць назвы вуліц?
Згодна меркаванняў Вадзіма Францавіча Гігіна - гэта такая форма барацьбы з русафобіяй.
То бок, ён лічыць, што ў СССР існавала русафобія ў выглядзе вуліц Каліноўскага! Больш таго, русафобія гэта існавала нават у самой РСФСР! 🤯
А мы з вамі жылі тады і ні пра што не здагадваліся! Цёмныя мы людзі былі! Добра, што вось сёння геніі думкі нас прасвісцілі!
https://t.iss.one/Gigin_Vadim/1246

Telegram
Гигин. 110-й Партизанский
Про интересную ситуацию с улицей Калиновского в Казани поведал коллега Дюков. Думаю, необходимо просто провести дополнительную работу. Например, найти для улицы привлекательное название. Действительно, если есть уже три улицы Калинина, зачем ещё одна? При…
Верашчака
#АнекдотДня #ДумкіЎслых А ведаеце, дзеля чаго сёння змяняюць назвы вуліц? Згодна меркаванняў Вадзіма Францавіча Гігіна - гэта такая форма барацьбы з русафобіяй. То бок, ён лічыць, што ў СССР існавала русафобія ў выглядзе вуліц Каліноўскага! Больш таго…
#ДумкіЎслых
Я лічу, што на сённяшні дзень мноства праблем узнікае з-за адсутнасці дакладнай фармуліроўкі для пэўных тэрмінаў і паняццяў, напрыклад, што такое нацыяналізм, русафобія і г.д.
У выніку, кожная галава трактуе гэтыя тэрміны па-свойму і ўжывае ў выгадным для яго сэнсе.
Навошта? А каб надаць важнасці сваёй нейкай публічнай дзейнасці ці сваім поглядам.
Напрыклад, хочаш ты стаць барацьбітом з нацыяналізмам - перакруці гэты тэрмін толькі ў адмоўны бок і грабі ўсе праяўленні нацыянальнай самасвядомасці як праявы адмоўнага нацыяналізму. І вунь колькі табе тэм для пастоў, артыкулаў, выступленняў, а ты ўжо герой, які ратуе свет.
Ці вазьмі і выстаў барацьбу за аднаўленне сваёй дзяржавы, пазбаўленне ад улады іншаземнага цара і за лепшы лёс свайго народа як русафобію - і ўсё, ты можаш гадамі змагацца супраць гэтай "русафобіі" і быць на хвалі хайпу, ізноў жа артыкулы, стрымы, пасты і.... ініцыятывы па адмене літаратурных твораў, перайменаванні вуліц і інш.
Помніце, былі ў імператараў такія шуцейныя палкі для ўласных забаў? Дык вось, зараз з'явілася такая шуцейная барацьба з нацыяналізмам і русафобіяй там, дзе насамрэч іх і ў 🔭🩻🔎🔬 складана разгледзіць.
Зоя С

#МіфыЛегендыБеларусі
Гагыль — лясны дэман і вельмі небяспечны дух для людзей, якія займаюцца вядзьмарствам.
Ведзьмакоў і вядзьмарак ён пры сустрэчы можа нават і забіць. А вось людзям чыстым сваёй душою, ён наадварот дапаможа выбрацца з лесу.
Знешнасць нячысціка жудасная: гарбаты, перасоўваецца ён на чатырох доўгіх нагах, цела выглядае як зблытаныя паміж сабой галінкі дрэў, лісце, лаза і анучы. Пашча ў яго велізарная — у раз чалавека можа праглынуць.
Чарнакніжнікі сапраўды вельмі баяцца Гагылёў. А для знахаркі сустрэча з гэтым духам сапраўднае выпрабаванне, бо Гагыль у імгненне распазнае, ці не прывядуць тайныя веды лекарку да цёмнага шляху —шляху вядзьмаркі. Калі так, то ёй будзе дрэнна, у іншым выпадку, Гагыль сам дапаможа адшукаць гаючую траву.
Але духі гэтыя вельмі рэдкія, Хведар казаў, што толькі ў Магілёўскіх ускраінах і засталіся, больш нідзе.“
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

Бяда-бяда! Беларусы гэтыя ізноў дазваляюць сабе тое, што не павінны дазваляць! Уявіце толькі, яны на шыльдах усе гістарычныя назвы вуліц пералічылі!!!
Якое нахабства, якая фанабэрыя! Помніць і паважаць сваю гісторыю хто дазволіў!? Трэба ўсе перыяды, якія не звязаныя з Расійскай імперыяй узяць і выкінуць, нібы і не было нічога! Дзірка! Нармальна, беларусам сойдзе і так!
Цікавіць адно: чаму гэтыя чысцільшчыкі гісторыі нічога не кажуць пра польскія назвы гарадоў Брэст, Мінск, Гродна, Навагрудак і г.д!? Ну праўда, польскія назвы вуліц - дрэнна, а польскі варыянт населеных пунктаў норм?
Ці тут гэта... змагары ж за вяртанне беларускіх варыянтаў назваў былі. А ім назло можна і польскія пакінуць! Крывадушненька неяк 🤪
https://t.iss.one/lebedeva_xeniya/7991?single

ЛЕБЕДЕВА 🇧🇾
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, беларусы!
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі
КУЛЕШ
Дагэтуль вяскоўцамі гатуецца кулеш: кіпяцяць ваду, муку разбоўтваюць ў халоднай вадзе ў місцы, уліваюць гэту жыжку ў кіпень і мяшаюць. Атрымоўваецца роўненькі кулеш. Потым яго ставяць ў печ, каб закіпеў.
Часта яго запраўляюць маслам, малаком і рабрынкамі.
Аўтарам артыкулу зафіксаваны рэцэпт калі ў разведзены кулеш дадавалі павараныя кавалкі свойскай каўбасы: “Асобенна калбасу сваю дзелалі. Я ету калбасу крышу, кідаю ў ваду, стаўлю ў печ. Іна паварыцца, вынімаю адтуля і ў місачкі разваджу муку. Развяду з вадзіцаю такую жыдзенькаю, іллю і ложычкай мяшаю. Апяць стаўлю ў печ, патушыцца – аб’ядзеніе!”.
Крыніца

Forwarded from Лёгкая Мова
ПАРЦАЛЯ́НАВЫ (parcalanavy)
(прыметнік, мужчынскі род)
📍Назоўнік: ПАРЦАЛЯ́НА
🔸Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. (Сабаленка).
#словы_П