Верашчака
469 subscribers
9.87K photos
1.55K videos
6 files
2.56K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#Падарожжа

Пасля музея ў ратушы мы пайшлі ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, будынак якога знаходзіцца амаль насупраць.

І тут у параўнанні з ратушай мы былі адзінымі наведвальнікамі... нажаль. Музей яўна недаэцэнены. Мы гэта зразумелі ўжо на этапе куплі білетаў. Касір на 15-20 хвілін распявала нам пра музей, яго экспазіцыі, асаблівасці, дыярамы, над якімі працавалі піцерскія спецыялісты. А яшчэ аказалася, што мы з ёй калегі па адукацыі )

І яшчэ яна пакрытавала наш Мінскі музей ВАВ, паскардзіліся, што там абароне Магілёва прысвечана экспазіцыя ўсяго на 1 м.кв.
#СучаснаяБеларусь

Наколькі беларусы цэняць сям'ю і хочуць дзяцей? Вынікі сацдаследавання

👇Апытанне паказала:

•у беларускім грамадстве захоўваецца каштоўнасць шлюбу - толькі 11,4 % лічаць яго састарэлай з'явай;

🔺у выніку даследавання высветлілася, што насельніцтва краіны талерантна ставіцца да разводаў;

•згодныя або цалкам згодныя з дапушчальнасцю разводаў у нешчаслівых парах 65% апытаных;

🔺на думку рэспандэнтаў, часцей за ўсё рознагалоссі ў сем'ях адбываюцца па бытавых прычынах. У прыватнасці, з-за нераўнамернага размеркавання хатніх абавязкаў.

☝️Даследаванне паказала, што 48,8 % прадстаўніц прыгожага полу хочуць мець дзяцей, каб адчуваць сябе паўнавартаснай жанчынай. Пра неабходнасць мець нашчадкаў для мужчыны кажуць 43,5% апытаных.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Знайшла цікавы акаўнт у тыктоку. Там уся гісторыя ансамбля "Песняры". Залятайце, хто сядзіць на гэтай пляцоўцы

У тыкток @misevich_pesnyary_story
Свет можа быць дзіўным, калі ты сам крыху дзіўны!

🎨 Малюнак Marcin Piwowarski
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мама любая Мама…
#МіфыЛегендыБеларусі

"Пятро сядзеў на табурэтцы з разбітай галавою. Я, усміхаючыся, акуратна забінтоўваў яго ранкі. У маёй сумцы, акрамя зелляў Феліцыя, заўсёды аптэчныя прэпараты першай неабходнасці, у тым ліку і бінты.

Дзякуй, што я быў тут недалёка ў Жырмунах. Пятро пачуўшы шум на вуліцы, выйшаў разабрацца з надакучлівай птушкай, якая лётала па двары і паднімала пыл слупам так, што ўсе сабакі навокал брахалі.

Хлопец толькі замахнуўся на яе граблямі, як тут жа на яго наляцела з дзесяціну такіх птушак.

Курнэля і сапраўды падобная знешне на сароку, але мае хвост лісы. Толькі ў адрозненні ад лісінага, гэты як палена цьвёрды і цяжкі. Гэтыя нячысцікі часам з'яўляюцца ноччу ў дварах і наводзяць шляхетны шум. Пакуль яны пануюць, на вуліцу лепш не выходзіць.

Пятро моцна быў збіты гэтымі духамі. Але, блага, застаўся жывы…"

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

Характэрнай рысай беларускай кухні заўсёды з’яўлялася эканамічнасць у расходванні прадуктаў: “Пріносіць мне пірог. Я гварю: “А з чаго ты пякла пірог?” Пракісла крупеня – яна туды, бульба тоўчаная пракісла – яна туды, кіфіру – яна туды, соды – яна туды. Во пірог!”. 

Адпаведныя і характарыстыкі таго чалавека, які можа са звычайных прадуктаў, якія застаяліся і пракіслі, зрабіць ласунак: “Іна эканомная баба! Ой, эканомная!”.

Кожная беларуская гаспадыня мела сваю кулінарную “разынку”, што даказвае вышэйпрыведзены незвычайны рэцэпт пірага.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Праверце, наколькі добра вы ведаеце родную мову. Паспрабуйце перакласці словы самі.

Пішыце ў каментарах, як вынікі!
Май Данцыг🎨

Нарадзіўся ў Менску. Скончыў Менскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі мастацкі інстытут. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Прафесар.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. За гады творчасці мастаком, па словах самога майстра, створана больш за 100 жывапісных палотнаў, 100 эцюдаў і 100 графічных работ. Карціны майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у мастацкіх і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Азербайджана, Малдовы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Італіі і ЗША.
https://t.iss.one/clipclubc/1722?single