#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
Пасля разгону Усебеларускага з'езда адбылося паскарэнне бальшавізацыі левага крыла беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху.
На савецкай тэрыторыі беларуская нацыянальная ідэя была распаўсюджана сярод беларусаў-бежанцаў і тых, хто даўно жыў і працаваў у расійскіх губернях, сярод салдат.
У кастрычніку 1917 года пачаўся працэс стварэння Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП), блізкай па сваёй ідэалогіі да бальшавікоў. Яна была створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі БСГ і спачатку налічвала каля 500 чалавек, у асноўным рабочых. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Чарвякоў, У.Скарынка і інш.
БСДРП накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследвання гэтага здарэння.
8 студзеня 1918 г. па ініцыятыве БСДРП адбылася нарада з удзелам Петраградскай арганізацыі БСГ, чыгуначнай і вайсковай арганізацыі беларусаў, дзе абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята.
У лютым 1918 года беларусы ўдзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў.
31 студзеня 1918 года У.Ленін падпісаў дэкрэт, у адпаведнасці з якім ствараўся Беларускі нацыянальны камісарыят на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР (Белнацкам).
Камісарам Белнацкама да мая 1918 г. з'яўляўся А.Чарвякоў (пасля І.Лагун), а яго намеснікам левы эсэр У.Скарынка.
Дзеячы левага крыла нацыянальнага руху ў Беларусі знаходзіліся пад уплывам марксізму. Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта бальшавісткай партыі і Аблвыканкамзаха адмоўна ставіліся да фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Імкненне да нацыянальнага адраджэння ў любых формах яно раўглядала як праявы сепаратызму і нацыяналізму.
Па іх меркаванні, тыя этнаграфічныя асаблівасці, што аддзяляюць беларусаў ад рускіх, неабходна было ліквідаваць, бо галоўнай задачай павінна было стаць не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных перашкод.
Ва ўмовах ваеннага супрацьстаяння і нарастання рэвалюцыйных падзей у Еўропе пазіцыя В.Кнорына, К.Ландэра і А.Мяснікова станавілася яшчэ больш жорсткай.
Па іх прапанове быў ліквідаваны аддзел па нацыянальных справах пры выканкаме Заходняй вобласці.
У такіх умовах Белнацкам станавіўся галоўным цэнтрам, які змагаўся за станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Пад уплывам гэтай арганізацыі ідэя беларускай савецкай рэспублікі набывала ўсё большую падтрымку, што, у прыватнасці, выявілася ў прыняцці адпаведных рэзалюцый беларускімі сходамі, канферэнцыямі і з'ездамі.
У прынятых рэзалюцыях меліся, як правіла, тры асноўныя пункты: непрызнанне БНР і яе ўрада, дэкларацыя ў падтрымку савецкай улады і супрацьпастаўленне БНР ідэі федэрацыі Беларусі з Расіяй як спосабе рэалізацыі права беларускага народа на самавызначэнне.
Дарэчы, Першая сусветная вайна істотна паўплывала на рост нацыянальнай самасвядомасці. Гэта можна назіраць на прыкладзе параўнання перапісаў насельніцтва.
Калі ў 1897 годзе ў Мінскай губерні беларусамі сябе лічылі 76% насельніцтва, то ў 1917 годзе беларусы склалі 89%
Працяг будзе

(Пачатак тут)
Ва ўмовах, калі імкненне беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках цалкам ігнаравалася кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзахама, галоўныя спадзяванні Белнацкам ускладаў на цэнтральныя органы ўлады Савецкай Расіі.
Белнацкам распрацаваў "Праект дэкрэта пра ўтварэнне беларускай вобласці", які разам з "Тлумачальнай запіскай" накіраваў у Наркамат па справах нацыянальнасцей Расійскай Савецкай Рэспублікі.
Яго юрыдычнай асновай з'явіўся арт.2 Канстытуцыі РСФСР "Аб аўтаномных абласных саюзах, якія ўваходзяць на падставе федэрацыі ў Расійскую Федэрацыю Савецкіх Рэспублік".
У гэтым дакуменце Белнацкам хадатайнічаў перад СНК РСФСР аб ліквідацыі Заходняй вобласці, якая ў складзе Расійскай Савецкай Рэспублікі не мела нават нацыянальнай назвы.
Такім чынам дасягалася мэта роспуску кіруючых органаў Заходняй камуны, якія былі сфарміраваны пры выпадковых абставінах з вайсковых арганізацый Заходняга фронту.
Саўнаркаму РСФСР Белнацкам прапаноўваў вырашыць беларускае тэрытарыяльнае пытанне шляхам стварэння Беларускай вобласці ў этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыцці".
Аднак знешні фактар таксама не мог быць задзейнічаны да таго часу, пакуль бальшавікі спадзяваліся на сусветную рэвалюцыю.
На працягу 1918 года рэвалюцыйныя падзеі нарасталі, у лістападзе 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя.
Меркавалася, што ў такіх умовах закрываць шлях для руху Чырвонай арміі на захад праз Беларусь для магчымай дапамогі рэвалюцыйнаму пралетарыяту немэтазгодна.
Так можна растлумачыць той факт, што ў тэлеграме У.Леніна 29 лістапада 1918 года галоўнакамандуючаму І.Вацэнісу вызначаецца неабходнасць падтрымкі савецкіх урадаў Латвіі, Літвы, Украіны і Эстляндыі і нічога не гаворыцца пра Беларусь.
Кіраўніцтва Белнацкама не пакінула без увагі змест такога важнага дзяржаўнага дакумента. У газеце "Дзянніца" быў апублікаваны артыкул З.Жылуновіча пад назвай "Як жа з Беларуссю", у якім выказваліся папрокі ў адрас Наркамнаца РСФСР на чале з І.Сталіным і кіраўніцтва Заходняй камуны аб ігнараванні інтарэсаў беларускага народа.
Маскоўскі камітэт беларускіх секцый РКП(б), друкаваным органам якога таксама з'яўлялася "Дзянніца", 27 лістапада 1918 года выразна выказаўся за абвяшчэнне Беларускай рэспублікі
Падчас нямецкай акупацыі ў падполлі быў створаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля ўступлення 10 снежня 1918 года ў Мінск войск Чырвонай арміі Савет абвясціў пра аднаўленне ў горадзе савецкай улады. У гэты дзень быў створаны Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
Яго старшыня І.Рэйнгольд 13 снежня 1918 года накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановай уключыць у парадак дня VI абласной партканферэнцыі пытанне аб утварэнні беларускай дзяржавы. Аднак прапанова не была падтрымана ні ў Маскве, ні абласным камітэтам РКП(б).
Нігілісітычная пазіцыя цэнтральнага савецкага кіраўніцтва і функцыянераў Заходняй камуны ў адносінах да дзяржаўнасці Беларусі вызвала занепакоенасць Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), што адбылася ў Маскве 21-23 снежня, была прызнана неабходнасць стварэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, абрання Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) з ліку прыхільнікаў тэрміновага стварэння беларускай дзяржаўнасці ў складзе пяці чалавек на чале са З.Жылуновічам.
У далейшым Цэнтральнаму бюро далучалася склікаць пасля VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр.
Прынятыя канферэнцыяй дакументы фактычна паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці.

Разлік бальшавікоў на тое, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаўся. Сталі вядомыя прэтэнзіі польскага боку на частку этнічна беларускіх зямель.
Было вырашана стварыць уздоўж заходняй мяжы Расіі своеасаблівы "санітарны кардон" з ліку прыбалтыйскіх рэспублік, Украінскай рэспублікі, а таксама Беларускай савецкай рэспублікі.
Далей падзеі разгортваліся даволі імкліва.
25 снежня, спасылаючыся на рашэнне ЦК, І.Сталін па асабістым указанні Леніна меў размову па тэлефоне з А.Мясніковым па беларускім пытанні.
У той жа дзень І.Сталін выклікаў да сябе адказных супрацоўнікаў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) і ў ходзе нарады з імі прапанаваў скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сянскім урадзе Беларусі.
Праз два дні, 27 снежня 1918 года, на нарадзе работнікаў Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) і прадстаўніка Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) такія прапановы былі выпрацаваны.
А.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада.
У той жа дзень, 27 снежня, І.Сталін правёў нараду ў Маскве з кіраўнікамі паўночна-заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха А.Мясніковым і М.Калмановічам, на якой была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублікі з пяці губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, а таксама вызначаны склад новага ўрада (старшыня і 15 членаў) і паўнамоцтвы рэспублікі.
30 снежня 1918 года ў Смаленску пачала працу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). У даклад старшыні Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А.Мясніковіча па пытанні "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка".
Ён змяшчаў прапанову "абвясціць Заходнюю Камуну самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікай".
Дэлегаты пагадзіліся з такой прапановай і без абмеркавання амаль аднагалосна прынялі яе.
У пастанове аб тэрыторыі рэспублікі асноўным яе ядром лічылася Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні з прылеглымі да іх мясцовасцямі суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі.
У якасці аргумента вылучаўся міжнародны фактар: "замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся утварэнняў".
Канферэнцыя аб'явіла сябе І з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі - КП(б)Б.
1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які быў напісаны З.Жылуновічам
5 студзеня 1919 года Часовы ўрад ССРБ пераехаў у Мінск.
Для канчатковага завяршэння працэсу дзяржаўнага будаўніцтва было вырашана склікаць Усебеларускі з'езд Саветаў.
Абвяшчэнне савецкай беларускай дзяржаўнасці мела выключнае значэнне.
З'явілася жыццяздольная аснова пабудовы нацыянальнай дзяржавы.

Telegram
Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
Пасля разгону Усебеларускага з'езда адбылося паскарэнне бальшавізацыі левага крыла беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху.
На савецкай тэрыторыі беларуская…

#ЛітБелССР
Утварэнне беларускай дзяржаўнасці было неадназначна ўспрынята не толькі прадстаўнікамі нацыянальных дэмакратычных партый, але і ўдзельнікамі камуністычнага руху.
Так, на пасяджэнні Асобай нарады пры Камісарыяце дзяржаўнага кантролю РСФСР 14 студзеня 1919 г. падкрэслівалася, што "для ўтварэння незалежнай ад Расіі Беларусі падстаў не маецца...." І гэта абмяркоўвалася ў той час, калі ССРБ афіцыйна існавала.
16 студзеня 1919 года на пленуме ЦК РКП(б) было прынята рашэнне выдзеліць з Беларускай рэспублікі Віцебскую, Смаленскую і Магілёўскую губерні, пакідаючы ў яе складзе Мінскую і Гродзенскую губерні.
З гэтым не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. У знак пратэсту ў канцы студзеня ўрад пакінулі тры наркамы - Ф.Шантыр, У.Фальскі, Я.Дыла.
На пасяджэнні Цэнтральнага бюро КП(б) 22 студзеня пры абмеркаванні даклада прадстаўніка ЦК РКП(б) А.Іофе па пытаннях тэрыторыі і федэратыўных адносін з РСФСР шэраг членаў Цэнтральнага бюро КП(б) таксама выступілі з крытыкай рашэння ЦК РКП(б) аб далучэнні этнічных беларускіх зямель да Расіі і аб'яднанні Беларусі з Літоўскай ССР. Беларускае партыйнае і савецкае кіраўніцтва патрабавала перагляду рашэння ЦК РКП(б).
У гэты час ішла падрыхтоўка І Усебеларускага з'езда Саветаў, які адбыўся 2-3 лютага 1919 года. У рабоце з'езда прыняў удзел старшыня Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВУ) і сакратар ЦК РКП(б) Я.Свярдлоў, які зачытаў пастанову УЦВК ад 31 студзеня аб прызнанні незалежнасці ССРБ. З'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі, дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР, а таксама рашэнне аб аб'яднанні сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адну дзяржаву.
27 лютага 1919 года у Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай рэспублік было прынята рашэнне аб аб'яднанні рэспублік і стварэнні ўрада.
Савет народных камісараў Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел) узначаліў адзін з арганізатараў Кампартыі Літвы В.Міцкявічус-Капсукас.
Новае дзяржаўнае ўтварэнне так і не змагло прыступіць да рэалізацыі праграм сацыяльна-палітычнага развіцця. У лютым 1919 года урад ЛітБел ССР спрабаваў спыніць польскую агрэсію на літоўска- беларускія землі, звяртаўся "да ўсіх народаў, усіх урадаў" з заклікам мірнага вырашэння спрэчных тэрытарыяльных пытанняў.
У сувязі з захопам большай часткі тэрыторыі Літоўска-Беларускай Рэспублікі ў ліпені 1919 года на пасяджэнні ЦК КП(б)ЛіБ было прынята рашэнне аб ліквідацыі Савета абароны ЛітБел, спыненні работы СНК.
Такім чынам урад ЛітБел афіцыйна завяршыў сваю дзейнасць

Разлік бальшавікоў на тое, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаўся.…

#БНР
#ПольскаяАкупацыя
Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ
У лістападзе 1918 года у Варшаве было абвешчана адраджэнне Рэчы Паспалітай. Ю.Пілсуцкі заявіў аб аднаўленні дзяржавы ў межах 1772 года.
Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай не абмежавалася этнічнымі польскімі землямі. Польскі сейм заявіў, што "бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельныя".
Ужо ў снежні 1919 года паўночная група польскіх войскаў заняла большую частку Гродзенскай губерні.
16 лютага 1919 года ЦВК Беларускай і Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы звярнуліся да польскага ўрада з прапановай мірнага вырашэння "спрэчных тэрытарыяльных пытанняў". Аднак гэты зварот застаўся без адказу. Польскі сейм адхіліў прапановы Савецкай Расіі аб правядзенні плебісцыту на памежных спрэчных тэрыторыях. У красавіку польскія войскі захапілі Слонім, Вільню, Пінск, Баранавічы.
8 красавіка ЦВК Літоўска-Беларускай ССР уводзіць у рэспубліцы ваеннае становішча. Была праведзена мабілізацыя ў Чырвоную армію.
1 чэрвеня 1919 года быў прыняты Дэкрэт УЦВК РСФСР аб ваенна-палітычным адзінстве Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі на чале з Савецкай Расіяй. Заходні фронт быў умацаваны.
Аднак летам польскія войскі перайшлі ў наступленне. Была занята Вілейка, потым Маладзечна, Лунінец.
8 жніўня 1919 года польскія войскі захапілі Мінск, у жніўні-верасні занялі Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Рагачоў.
Толькі ў кастрычніку іх наступленне было стрымана.
На захопленых тэрыторыях пры Галоўным камандаваннем польскай арміі было створана Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель.
Беларусь была падзелена на акругі, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы (іх узначалілі былыя польскія афіцэры).
Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польскі рэжым выклікаў рост апазіцыйных настрояў сярод беларускіх палітычных партый і насельніцтва.
На захопленых тэрыторыях дзейнічалі дзясяткі нелегальных партыйных камітэтаў, партызанскіх атрадаў.
Акрамя бальшавікоў у партызанскую барацьбу ўключылася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая мела значны ўплыў у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях і з'яўлялася найбольш масавай палітычнай арганізацыяй.
На з'ездзе ў Вільні прадстаўнікі беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня 1919г.) выказаліся за суверэннасць і непадзельнасць Беларусі.
Аднак беларускі нацыянальны рух не змог выпрацаваць адзіную пазіцыю ў адносінах да польскіх улад.
19 чэрвеня ў час знаходжання ў Мінску Ю.Пілсудскі прыняў дэлегацыю беларускіх дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Я.Лёсікам.
Ю.Пілсудскі заверыў, што ён з'яўляецца "прыхільнікам беларускай справы" , але ў выніку кіраўнік Польскай дзяржавы не прызнаў беларускую дзяржаву.
У снежні 1919 года адбыўся раскол Рады БНР, частка яе членаў заявіла аб сваёй прапольскай арыентацыі, але большасць выказалася супраць саюзу з Польшчай.
Яны абвясцілі Народную раду БНР на чале з П.Крачэўскім і стварылі новы ўрад на чале ў В.Ластоўскім.
Польскія ўлады не прызналі Народную раду і арыштавалі В.Ластоўскага.

Пачатак тут
Вясной 1920 года адбыліся змены на польска-савецкім фронце. Польскія войскі пачалі наступленне на Палессі. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы.
На аснове распрацаванага плана ваенных дзеянняў у сярэдзіне мая пачалося наступленне Заходняга фронту ў Беларусі.
11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна, 1 жніўня - Брэст.
Была рэальная магчымасць аднаўлення беларускай дзяржавы.
Аднак савецкае кіраўніцтва ў Маскве вырашала іншую задачу - правесці "саветызацыю Літвы і Польшчы".
12 ліпеня 1920 года быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР, згодна з якім значная частка беларускай тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны (з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Вільня) прызнана часткай Літвы.
Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе польска-савецкай вайны.
Летам 1920 года Чырвоная армія правяла паспяховае наступленне на Варшаву і Львоў. Савецкі ўрад не прыняў да ўвагі ноту міністра замежных спраў Англіі Дж.Керзана (11 ліпеня 1920 г.) аб спыненні баявых дзеянняў на лініі Гродна - Брэст - Карпаты.
У пачатку жніўня Чырвоная армія вяла баі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта выклікала нацыянальна-патрыятвчны ўздым у Польшчы, спрыяла пашырэнню ваеннай, фінансавай дапамогі еўрапейскіх урадаў.
Як паведамляла газета "Дэйлі тэлеграф", дапамога была аказана італьянцамі, амерыканцамі, некаторымі нейтральнымі дзяржавамі.
Англічане далі грошы, машыны, неабходны персанал.
У справе рэарганізацыі арміі асноўная роля была адведзена французам.
Польскае камандаванне 14-16 жніўня 1920 года флангавым ударам стварыла пагрозу для акружэння Варшаўскай групоўкі савецкіх войскаў. Чырвоная армія пачала паспешнае адступленне, несучы вялікія страты.
21 жніўня польская армія заняла Брэст.
Пачаліся перагаворы аб заключэнні перамір'я, якія вяліся ў Мінску, а затым былі перанесены ў Рыгу.
Мінск быў вызвалены ад польскіх войскаў у ліпені 1920 года. Для падрыхтоўкі Дэкларацыі аб абвяшчэнні беларускай дзяржавы была створана камісія. У яе склад увайшлі чатыры прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў (Я. Бялькевіч, П.Берднік, І.Мамонька, М.Пашковіч), два -ад ЦК КП(б)Б (А.Чарвякоў, В.Кнорын), ад Беларускай камуністычнай арганізацыі - У.Ігнатоўскі, ад Бунда - А.Вайнштэйн.
Урачыстае абвяшчэнне незалежнасці ССРБ адбылося 31 ліпеня 1920 года у памяшканні гарадскога тэатра.
Беларуская рэспубліка абвяшчалася, але толькі ў межах Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў.
Таму Дэкларацыю не падпісалі прадстаўнікі БПС-Р, якія патрабавалі незалежнасці ССРБ у межах этнічнага самавызначэння.

У лістападзе 1918 года у Варшаве было абвешчана адраджэнне Рэчы Паспалітай. Ю.Пілсуцкі заявіў аб аднаўленні дзяржавы ў межах 1772…

Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і яго наступствы для беларускай дзяржаўнасці
Жнівеньскія падзеі 1920 года на польска-савецкім фронце падштурхнулі ваюючыя бакі да мірных перагавораў, якія пачаліся 17 жніўня 1920 года ў Мінску.
Умовы былі неспрыяльнымі для савецкай дэлегацыі. Польскія войскі 16 жніўня перайшлі ў контрнаступленне і 21 жніўня занялі Брэст.
Савецкая дэлегацыя настойвала на правядзенні савецка-польскай мяжы ў адпаведнасці з "лініяй Керзана" з невялікімі адступленнямі на карысць Польшчы ў раёне Беластока і Хельма ва Украіне.
Польская дэлегацыя не пагадзілася з гэтым і 25 жніўня выехала ў Варшаву.
Перагаворы 21 верасня прадоўжыліся ў Рызе. Пазіцыя польскай дэлегацыі была падмацавана новым наступленнем войскаў, якія ў верасні захапілі Бярозу, Ваўкавыск, Пінск.
Кіраўнік савецкай дэлегацыі А.Іофе 23 верасня атрымаў тэлеграму У.Леніна з патрабаваннем у 10-дзённы тэрмін забяспечыць рэальную гарантыю міру.
18 верасня ў Рыгу выехаў старшыня Саўнаркама ССРБ А.Чарвякоў. Аднак польская дэлегацыя не прызнала яго паўнамоцтвы. Не дапусцілі да перагавораў і прадстаўнікоў БНР, якія прыехалі ў Рыгу 5 кастрычніка (А.Цвікевіч, У.Пігулеўскі).
Лёс Беларусі вырашаўся без беларусаў.
Перагаворы з польскім бокам вяла расійска-украінская дэлегацыя. 23 верасня была апублікавана заява Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВК), у якой прапаноўвалася падпісаць да 5 кастрычніка прэлімінарныя ўмовы міру на аснове самавызначэння для тых абласцей, "межы якіх аспрэчваліся ў час вайны".
Падцвярджаўся прынцып незалежнасці Украіны, Літвы і Беларусі. УЦВК пагаджаўся вызначыць мяжу з Польшчай "значна больш на ўсход ад лініі Керзана".
12 кастрычніка 1920 года адбылося падпісанне дагавора аб перамір'і і прэлімінарных умовах міру. Зацвярджалася дзяржаўная мяжа, пацвярджалася незалежнасць Украіны, Беларусі, а ваенныя дзеянні спыняліся праз 6 дзён (18 кастрычніка).
У гэты час польскія войскі зноў занялі Мінск (15 кастрычніка), а 17 кастрычніка пакінулі горад.
Па ўмовах перамір'я Мінск заставаўся за савецкім бокам.
Перагаворы дэлегацыі Савецкай Расіі з дыпламатамі Польшчы ішлі на працягу 5 месяцаў і толькі 18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор. Да Польшчы адышла амаль палова беларускай тэрыторыі (Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі паветы Віленскай губерні.
Беларусы складалі большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, аднак на дзяржаўным узроўні беларусаў кваліфікавалі нацыянальнай меншасцю, не прызналі іх права на самавызначэнне.

Гэтыя тэрыторыі разам з Вільняй і бліжэйшымі ўсходнімі паветамі Літвы, захопленымі Польшчай яшчэ 1920 г., атрымалі неафіцыйную назву "Заходняя Беларусь".
Польскія ўлады называлі іх "крэсамі ўсходнімі" (усходнімі краінамі).
На заходнебеларускіх землях была праведзена ўніфікацыя адміністрацыйнага дзялення з цэнтральнымі і заходнімі рэгіёнамі Польскай дзяржавы. Тэрыторыя была падзелена на ваяводствы, паветы і гміны.
Беларускае насельніцтва ў складзе Польскай дзяржавы фармальна атрымала канстытуцыйныя, міжнародныя гарантыі палітычнай і прававой роўнасці, свабоднага развіцця культуры, мовы і выканання рэлігійных абрадаў. Аднак польскі ўрад дамагаўся, як казаў міністр асветы Польшчы С.Грабскі, каб мяжа палітычная стала мяжой этнаграфічнай.
Апорай польскай улады на захопленай тэрыторыі павінны былі стаць асаднікі - ваенныя каланісты з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 - 1921 г.г.
Згодна з Канстытуцыяй 1921 года у Польшчы заканадаўчымі органамі ўлады з'яўляліся Сейм і Сенат, выканаўчую ўладу ажыццяўляў прэзідэнт сумесна з міністрамі. Беларускія дэпутаты ўтварылі ў Сейме сваю фракцыю - Беларускі пасольскі (дэпутатскі) клуб і спрабавалі выкарыстаць усе магчымасці для легальнай барацьбы за свае правы. Пры гэтым да 1924 г. не спынялася партызанская барацьба на захопленых Польшчай тэрыторыях, якой кіравала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).
У выніку дзяржаўнага перавароту 1926 года ў Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, быў усталяваны рэжым асабістай улады Ю.Пілсудскага.
Закладзеныя ў Канстытуцым Польшчы 1921 г. дэмакратычныя правы і свабоды так і не атрымалі рэальнага ўвасаблення ў жыццё ва ўмовах узмацнення аўтарытарнага рэжыму "санацыі".
У 1934 г. па распараджэнні Ю.Пілсудскага быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай (цяпер г.Бяроза Брэсцкай вобласці), дзе да 1939 г. утрымліваліся абвінавачаныя ў "антыдзяржаўнай дзейнасці" праціўнікі ўлады.
У пошуках лепшай долі беларусы (паводле розных падлікаў, ад 120 да 150 тыс. чалавек) эмігрыравалі ў Заходнюю Еўропу, ЗША, Канаду, краіны Лацінскай Амерыкі.
Беларуская савецкая рэспубліка як дзяржава захавала сваё існаванне на тэрыторыі шасці паветаў былой Мінскай губерні плошчай 52,4 тыс.км.кв. з насельніцтвам 1,544 млн. чалавек.
Разрыў адзінага этнасацыяльнага арганізма беларускай нацыі стаў сур'ёўнай перашкодай у дзяржаўным будаўніцтве Беларусі.

#ТрэцяяУстаўнаяГрамата
Ну што, пра так званы дзень волі?....
Адразу скажу, што я далёка не гісторык, таму не так проста было разабрацца ў гэтым пытанні. Асабліва калі існуюць два абсалютна супрацьлеглыя і ніколькі не праўдзівыя варыянты трактоўкі з'яў, што адбываліся ў перыяд 17-18 гадоў
Якія ў выніку ў мяне вывады?
1. Ці можна выданне Трэцяй устаўной граматы БНР лічыць сапраўды дэкларацыяй Незалежнасці Беларусі?
Не, няможна. Гэта хутчэй быў крок адчаю ў тых абставінах, што склаліся для Беларусі падчас акупацыі і ў выніку Брэстскага міру.
Ніякага фактычнага значэння абвяшчэнне гэтай Граматы ня мела.
2. Ці была дзейнасць кіраўніцтва БНР і выдадзеная Устаўная грамата антысавецкай і антырасійскай?
Не, не была. Калі ўчытацца ў тэкст гэтага дакумента (апублікую ніжэй), то там наадварот напісана пра тое, што "народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо Расійскага царызму...
Самі народы Беларусі, у особі свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых зьвязях Беларусі".
Г.з. аб поўнай самастойнасці там не заяўлялася, а толькі аб тым, што Устаноўчы Сойм будзе вызначаць далейшы лёс і дзяржаўныя сувязі з іншымі краінамі.
Думаю тых, хто бачыў толькі вырваныя кавалачкі з гэтай Граматы, чакае расчараванне пры азнаямленні з поўным тэкстам.
3. Ці мае рацыю адзначаць дзень абвяшчэння Трэцяй Устаўной граматы як нейкую важную гістарычную з'яву?
Я лічу, што не. Калі ўжо што і адзначаць, то гэта дату
Усебеларускага з'езду, які сапраўды стаў першай легітымнай спробай народнага воевыяўлення ў вырашэнні важнейшых пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
І асабліва дату 17 снежня, калі быў выпрацаваны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і часовай краёвай уладзе.
Дарэчы, цяпер часта гучыць шмат непрыемнага ў бок БНР і яе кіраўніцтва. Лічу, што такое таптанее нашай гісторыі таксама няправільна і непрыемна. Трэба ацэньваць дзеянні таго часу не з сучаснай пазіцыі, а з пазіцыі тых абставін.
І вось тады стварэнне БНР выглядае як спроба стварыць сваю беларускую дзяржаву і нічога іншага.
Але то мае ўласныя думкі і разважанні.
А вы можаце рабіць свае вывады, пішыце ў іх у каментарах.
Толькі спачатку раю перачытаць папярэднія пасты на нашым канале.
https://t.iss.one/verashchaka_by/1875
https://t.iss.one/verashchaka_by/1911
https://t.iss.one/verashchaka_by/1988
https://t.iss.one/verashchaka_by/2024
https://t.iss.one/verashchaka_by/2039

#УсебеларускіЗъезд
Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне.
Усебеларускі з'езд 1917 года
Пачатак тут
І Усебеларускі з'езд - знамянальная падзея ў гісторыі дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.
Гэта першая ў найноўшай гісторыі…

ТРЭЙЦЯЯ УСТАЎНАЯ ГРАМАТА
Рады Белорускай Народнай Рэспублікі.
Год назад народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо Расійскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; ні пытаючыся народу, ён укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская народная рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржаваю. Самі народы Беларусі, у особі свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду подпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэгага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берэсьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваушымі дзяржавамі.
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне Магілеўшчыну, беларускіе часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.) Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрныяў, заселеныя беларусамі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьверджае ўсе тыя правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 г.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Рада яе пакладае свае нздзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсьніць яго палітычна дзяржаўныя ідэалы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дана ў Менску — Беларускім
25 сакавіка 1918 г.
Источник: https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-belaruskay-narodnay-respubliki/treytsyaya-usta-naya-gramata-rady-beloruskay-narodnay-respubliki/ – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

pravo.by
Трэйцяя Устаўная грамата Рады Белорускай Народнай Рэспублікі
Основной государственный информационный ресурс в области права и правовой информатизации
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#СССР
Фарміраванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР)
31 ліпеня 1920 года адбылося абвяшчэнне незалежнасці ССРБ, але на ІІІ з'ездзе КП(б)Б (22 - 25 снежня 1920г.) па-ранейшаму падкрэслівалася, што Беларусь як Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка адначасова з'яўляецца састаўной часткай РСФСР. Унесеныя ІІ Усебеларускім з'ездам Саветаў (снежань 1920г.) папраўкі ў Канстытуцыю ССРБ 1919 года фактычна зафіксавалі яе аўтаномны статус у складзе РСФСР, што, безумоўна, супярэчыла Дэкларацыі аб незалежнасці.
Сітуацыя пачала мяняцца з ліпеня 1921 года.
Рэальныя ўмовы паступова прымушалі бальшавіцкае кіраўніцтва не толькі звярнуцца да абгрунтаванай эканамічнай палітыкі (нездарма названай "новай"), але і перагледзець палітыку нацыянальную.
30 ліпеня 1921 г. адбылася ратыфікацыя саюзнага рабоча-сялянскага дагавора паміж ССРБ і РСФСР (які быў падпісаны 16 студзеня 1921 г.). Аб ССРБ як аўтаномнай адзінцы размова ўжо не вялася. Аднак у далейшым заканадаўства РСФСР аказвала істотны ўплыў на развіццё заканадаўства рэспублікі, бо вопыт уласнай законатворчасці быў яшчэ недастатковы.
У пачатку 1920-х гг. функцыянавалі аб'яднаныя наркаматы вайсковых спраў, замежнага гандлю, грашовых спраў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. Кіраўніцтва імі і кантроль за іх дзейнасцю ажыццяўлялі Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, у якія СНК ССРБ толькі пасылаў сваіх прадстаўнікоў.
Наркамат фінансаў РСФСР меў свайго прадстаўніка, які ўваходзіў ва ўрад ССРБ з правам рашаючага голасу.
Ваенна-гаспадарчыя дагаворы не прадугледжвалі аб'яднання наркаматаў замежных спраў савецкіх рэспублік. Фармальна Савецкая Беларусь магла праводзіць самастойную знешнюю палітыку.
У студзені 1922 г. італьянскі ўрад ад імя арганізатараў запрасіў Расію і асабіста У.Леніна прыняць удзел у Генуэзскай канферэнцыі, але адмовіўся дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце прадстаўнікоў іншых савецкіх рэспублік.
Тады па ініцыятыве РСФСР у лютым 1922 года на нарадзе прадстаўнікоў савецкіх рэспублік быў падпісаны пратакол, паводле якога савецкія рэспублікі даручалі РСФСР абараняць іх інтарэсы ў Генуі, заключаць і падпісваць ад іх імя ўсе акты.
Так склаўся дыпламатычны саюз рэспублік.
Такім чынам, саюзы, якія ўзніклі, мелі розныя ўзроўні інтэграцыі: ад захавання рыс самастойнасці савецкіх рэспублік да ўнітарнай дзяржавы.
Па гэтай прычыне паміж кіраўніцтвамі рэспублік неаднаразова ўзнікалі вострыя рознагалоссі.
Кіраўніцтва Расійскай кампартыі стварыла камісію, каб пакласці канец гэтым канфліктам. Узначаліў яе В.Куйбышаў, але найбольш актыўная роля ў ёй належыла І.Сталіну, які яшчэ ў моманту стварэння першага савецкага ўрада ўзначальваў наркамат па справах нацыянальнасцей, да таго ж за ім яшчэ з дарэвалюцыйных часоў замацаваўся аўтарытэт спецыяліста па нацыянальным пытанні.
Менавіта яго праект новага дзяржаўнага аб'яднання савецкіх рэспублік быў пакладзены ў аснову рашэння камісіі.
Галоўным пунктам гэтага "плана аўтанамізацыі" была прапанова аб уваходжанні Украіны, Беларусі, Азербайджана, Грузіі і Арменіі ў РСФСР на правах аўтаномных рэспублік.
Да гэтага часу органы РСФСР (З'езд Саветаў, УЦВУ, СНК, наркаматы) фактычна набылі значэнне агульнафедэральных.
Пры гэтым Расійская Федэрацыя змяняла сваю назву на СССР (Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік)
Азнаёміўшыся з вывадамі камісіі ЦК, меркаваннем І.Сталіна і пазіцыяй рэспублік і высветліўшы, што "аўтанамізацыю" не падтрымалі тры з шасці рэспублік (Грузія, Украіна і Беларусь), У.Ленін адхіліў яе і прапанаваў план дзяржаўнага саюзу самастойных раўнапраўных рэспублік на аснове добраахвотнага і роўнага аб'яднання з агульнафедэральнымі органамі ўлады.
Ён выступіў супраць празмернага цэнтралізму, адзначыў неабходнасць умацавання суверэнітэту кожнай рэспублікі як абавязковай умовы аб'яднання народаў.
Усім рэспублікам гарантаваліся роўныя правы ўнутры СССР і кожнай тэарэтычна давалася права на свабодны выхад з Саюза.

Прафесар Доўнар-Запольскі пра беларускую дзяржаўнасць 👇

Часам даводзіцца чуць, як быццам вагаючыяся і сумляваючыяся галасы: ці можа беларускі народ стварыць сваё, ні ад кога ні ад кога не залежнае гаспадарства (гаспадарства) або прынамсі ўвайсці ў гаюз гаспадарстваў як федэрацыйная частка?
Гэткія ваганні і сумлеўні вынікаюць з незнаёмства людзей з роднай мінуўшчынай і з не даволі поўнай ацэнкі культурнае стойкасці беларускага народу.
Часам таксама іншыя наіўна сумляваюцца ды ці ж было калі нашае Беларускае гаспадарства?
Праўда, пад гэткім назовам яно не існавала, як не існавалі ў цяперашняй форме гаспадарствы Украінскае, Італьянскае, Бельгійскае і інш. Але беларусы ставілі крэпкае збудаванае гаспадарства, зложанае з беларускіх пляменняў, так званае Літоўскай Русі, значыць, злучаных з Літоўскім княствам. І Беларусь, як зараз убачым, толькі зусім нядаўна страціла сляды сваё даўнейшае крэпкае і стойкае гаспадарственнасьці (гасударственнасьці) меўшай такія праявы развіцця, якімі мы можам толькі пахваляцца з гордасцю і павінны дабівацца аднаўлення іх.
Асновы беларускай гаспадарственнасці заложаны ў самім Беларускім народзе і апіраюцца на моцных фундаментах - гістарычных, этнаграфічных, лінгвістычных і заканадаўчых.
Прафесар Доўнар-Запольскі

Forwarded from Верашчака